• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
        Паводле Т. Нарбу-та, Глеб Менскі ў 1116 - 1119 гг. рабіў пахо-
    
    ДЫ на лігву А                       Рэчы хрысціянскага культу
    расійскі гісторык В.                        з Навагарадка.
    Тацішчаў пісаў, што
    Глеб Менскі ваяваў з Навагарадкам⁵⁴⁵. Гэтыя летапісныя паведамленні сведчаць, як падаў Мікола Ермаловіч, пра адныя і тыя ж падзеі. Але супярэчнасці ў гэтых паведам леннях няма, таму што, ваюючы з Навагарадкам, трэба было біцца з ягонымі ваярамі-літвой. Тая ж літва, што жыла ў Верхнім Панямонні, належала, як пісаў М. Стрый-коўскі, Навагарадскаму княству. Гэта пацвярджае і шмат разоў цытаваная звестка Галіцка-Валынскага летапісу пра «літву Мендога Ізяслава Новогородьского» - Мяндоў-гавых ваяроў-літву, якія былі на службе ў Навагарадска-га князя Ізяслава.
    
         ⁵⁴² Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь. Мн., 1990. С. 153.
    
          ⁵⁴³ М.І. Ермаловіч. Па слядах аднаго міфа. С. 45.
    
         ⁵⁴⁴ Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь. С. 170.
    
          ⁵⁴⁵ Тамсама.
    
    154
    
        Важна адзначыць, што ў летапісах няма згадак пра на-бегі літвы на Навагарадак, а таксама і на Гародню, Пінск, Тураў. А спакусіцца было на што. Высокі ўзровень эканаміч-нага і культурнага развіцця старажытнага Навагарадка ды інпіых наілых панямонскіх гарадоў, пацвердзілі археолагі⁵⁴⁶. He выпадкова нават паводле літоўскіх (беларуска-літоўскіх) летапісаў сюды імкнуцца і асядаюць у Навагарадку «без роз-ляня кровн» жамойцкія князі.
        Заўважым: Летапісы літоўскія, а князі жамойцкія!
        Такая замена літоўскіх князёў нажамойцкіхяшчэ раз па-цвярджае меркаванні навукоўцаў пра пераробкі літоўскіх ле-тапісаў, да чаго спрычыніўся, як падае Мікола Ермаловіч, жа-мойцкі біскуп. Аднак, перакручваючы гісторыю, перапісва-ючы летапісы і хронікі, прыхільнікі жамойцкага вяршэнства не маглі хоць бы назваць летапісы жамойцкімі. Жамойцкая ж мова не надавалася і для пераробкі летапісаў, таму што не была распрацавана адпаведная лексіка. Як вядома, пратог-рафы літоўскіх летапісаў і хронік былі напісаны на «старабеларускай» мове, агульнаўжывальнай дзяржаўнай мове ВКЛ. 1 як бы ні называлі тую мову, яна была не толькі зразумелая славянскаму насельніцтву, але і настолькі раз-вітая, каб на гэтай мове пісаць законы - Літоўскія статуты, a не толькі летапісы.
        Праўда, такое лёгкае завалоданне Навагарадкам храні-сты тлумачаць папярэднім спусташэннем яго манголамі, чаго ніколі не было (доказы разглядаюццаў іншым раздзеле). Ды летапісная згадка пра жамойцкіх князёў, якія, «гды пере-шлн Немен, нашлн в чотырох мнлях ropy красную»⁵⁴⁷, ускос-на сведчыць, што балты (жамойты) тут раней, прынамсі, напачатку другога тысячагоддзя, не жылі.
    
         ⁵⁴⁶ Гуревнч Ф.Д. Древностн Белорусского Понеманья. М„ Л-д. 1962; Гуревнч Ф.Д. Грамотность горожан древнерусского Понеманья. // Краткне сообцення Ннстнтута археологнн. (Далей: КСНА.) Вып. 135. М„ 1973; Тарасенко В.Р. Раскопкн городнца «Шведская Гора» в Волко-выске в 1954 г.// Матерналы по археологмн БССР. Т. 1. Мн., 1957. С. 279; А.А. Трусаў В.Е. Собаль, Н.І. Здановіч. Стары замак у Гродне XI - XVIII стст. Мн., 1993. С. 76.
    
         ⁵⁴⁷ ПСРЛ. Т. 32. С. 19.
    
    155
    
        «Ужо з другой паловы першага тысячагоддзя паўднё-вая і паўднёва-ўсходняя часткі Беларускага Панямоння за-сяляюцца славянскім насельніцтвам»⁵⁴⁸. Славяне засвед-чылі сваю прысутнасць курганамі. Вядомая даследніца Ф.Д. Гурэвіч, аўтар кнігі «Древннй Новогрудок», адзначыла: «Верхняе Панямонне было літаральна насычана курганамі, што сведчыць пра гушчыню насельніцтва»⁵⁴⁹. У 1955 г. пад-час археалагічных пошукаў ва ўсходняй частцы Гарадзенс-кай вобласці былі выяўлены 24 курганныя могільнікі, дзе былі падоўжаныя і доўгія курганы⁵⁵⁰. (Некаторыя з іх насы-паныў VI - Vllcmcm., відаць, над магіламі крывіцкіх волатаў - не выпадкова жяны доўгія.) Расійскі археолаг А.А. Спіцын яшчэ ў 1903 г. прызнаў падоўжаныя і доўгія курганы харак-тэрнымі помнікамі менавіта крывіцкага насельніцтва⁵⁵¹. «Доўгія і падоўжаныя курганы... Панямоння аналагічныя такім жа курганам, распаўсюджаным... на захадзе да Віслы»⁵⁵². 3 такім меркаваннем Ф.Д. Гурэвіч згодны і В.В. Сядоў⁵⁵³. Такім чынам, мы маем яшчэ адно сведчанне пера-сялення заходніх славянаў, у гэтым выпадку - крывічоў, на землі Панямоння.
       У наваколлі Навагарадка ёсць мноства курганоў з паха-ваннямі, што ўласцівыя дрыгавічам⁵⁵⁴.
    
         ⁵⁴⁸ Гуревмч Ф.Д. Древностн Белорусского Понеманья. С. 144.
    
         ⁵⁴⁹ Тамсама. С. 96.
    
         ⁵⁵⁰ Гуревнч Ф.Д. Археологнческая разведка 1955 г. в Понеманье. // Вопросы этннческой нсторнн народов Прмбалтнкн. М., 1959. С. 240.
    
         ⁵⁵¹ Спнцын А.А. Удляненные н длннные русскне курганы. // Запнскн отделенпя русской н славянской археологнн Русского археологмче-ского обіцества. Т. V. СПб, 1903. С. 198 199.             ⁵⁵²
    
         Тамсама. С. 144.
    
         ⁵⁵³ Седов В.В. Восточные Славяне в VI -- XIII вв. С. 55.
    
         ⁵⁵⁴ Павлова К.В. Раскопкн курганов у д. Городяловка. // КСНА. Вьш. 135. М„ 1973. С. 57; Гуревнч Ф.Д. Археологнческая разведка 1955 г. в Понеманье. С. 244; Cehak-Holubowiczowa Н. Slowianskie cmentarzysko kurhanowe koto wsi Platowo w powiecie i wojewodstwie Nowogrodzkiem. / / Ateneum Wileiiskie. RocznikXIII. 1938. C. 193-194.
    
    156
    
    Навагарадак - цэнтр дрыгавічоў і крывічоў
       Грунтоўнае даследаванне старажытнага Навагарадка пра-вяла вядомая археолаг Ф.Д. Гурэвіч. Пра вынікі сваіх раскопак яна напісалаўкнігах«ДревннйНовогрудок» (Л-д, 1981) ды«Ле-тапісны Наваградак» (Санкт-Пецярбург - Наваградак, 2003). У гэтых надзвычай значных дзеля пазнання нашай старажытнай сталіцы манаграфіях пададзены шматлікія ўнікальныя зна-ходкі. Археалагічныя даследаванні даюць падставу сцвярджаць: у Навагарадку і наваколлі не было нават слядоў «балцкага суб-страту». Ён (Навагарадак) «акружаны паселішчамі і курганнымі могільнікамі з тыпова славянскім інвентаром»⁵⁵⁵.
       Узнікненне Навагарадка нельга звязваць з дзейнасцю кіеўскага князя Яраслава Мудрага. Ф.Д. Гурэвіч пераканана, што гэты старажытны горад існаваў задоўга да таго, як упер шыню згадваеццаў летапісе⁵⁵⁶. (Відавочна.яна мела наўвазе запіс пад 1044 г. у Сафійскім Першым летапісе.) Прынамсі, да канца I тысячагоддзя неабходна аднесці час заснавання паселішча на тэрыторыі Малога Замка⁵⁵⁷, г. зн. на ўзгорку, дзе цяпер мемарыяльны курган Адаму Міцкевічу. Той пасад, аб-несены на пачатку XII ст. валам, стаў пазней вакольным го-радам, забудаваным двухпавярховымі, заможнымі дамамі.
       Знаходкі археолагаў даюць падставу гаварыць пра На-вагарадак XII ст. як гандлёвы, культурны, прамыслова-эка-намічны цэнтр дрыгавічоў, крывічоў, а таксама і перасялен-цаў з заходнеславянскіх, пераважна абадрыцкіх ды вялецкіх, княстваў. Эканамічнаму развіццю спрыялі земляробства на ўрадлівай глебе, багатыя радовішчы балотнай жалезнай руды на абшарах Налібоцкай пушчы. Тут выплаўлялі жалеза і кавалі з яго разнастайны гаспадарчы і вайсковы рыштунак. Далейшае эканамічнае і палітычнае развіццё Навагарадка спрыяла аб'яднанню значнага абшару Верхняга Панямоння
    
         ⁵⁵⁵ Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. С. 5.
    
         ⁵⁵⁶ Тамсама.
    
         ⁵⁵⁷ Тамсама. С. 15.
    
         ⁵⁵⁸ ПСРЛ. Т. 2. Стб.819.
    
    157
    
    Шахматныя фігуры, знойдзеныя пры раскопках старажытных гарадоў Верхнягя Паянямоння.
    
    
    ў Навагарадскую зямлю⁵⁵⁸. Цягам некалькіх дзесяцігоддзяў межы «Новгород'ьскне державы, над Немном лежачее»⁵⁵⁹ сяг-нулі за Прыпяць, Буг, Вілію ды наблізіліся да Падняпроўя. Праз каранацыю Мяндоўга і абвяшчэнне каралеўства Літовіі гэты край быў далучаны да еўрапейскай супольнасці.
    
    Горад жалеза, золата, шкла і... алхіміі
        Даследаваннямі Ф.Д. Гурэвіч выразна даказана, што да сярэдзіны XIII ст. Навагарадак дасягнуў надзвычай высока-га эканамічнага і культурнага развіцця. Падчас раскопак ва кольнага гораду, які знаходзіўся ўзбоч Навагарадскага зам-ку, выяўлена надзвычай багатая калекцыя жалезных выра-баў - блізу 1700 рэчаў рознага гаспадарчага, земляробчага, культурнага і вайсковага прызначэння. У будынках навага-радцаў знойдзена шмат незвычайна разнастайных наканеч-нікаў дзідаў, стрэл, у тым ліку і белты - металёвыя стрэлы да арбалетаў. Як сцвярджае Ф.Д. Гурэвіч, па насычанасці жалез-нымі вырабамі ў археалагічных раскопах Навагарадак - адзін з найбагацейшых гарадоў Усходняй Еўропы⁵⁶⁰.
        Ды ўсё ж асноўным рамяством у Навагарадку была апра-цоўка каляровых і каштоўных металаў. Ф. Д. Гурэвіч мяркуе, што багацце і побытавую раскошу ў раскапаным ёю вакольным го-радзе старажытнага Навагарадка можна вытлумачыць толькі вырабам і продажам дарагіх аздобаў мясцовых майстроў-злот-нікаў⁵⁶¹. Археалагічнымі раскопкамі засведчана, што Навагара-дак меў значныя гандлёвыя сувязі з іншымі крывіцкімі і дры-гавіцкімі местамі (найбольш з Полацкамж),зКіевам, польскімі, нямецкімі гарадамі, а таксама з Візантыяй, з краінамі Сярэдня-га і Блізкага Ўсходу, менавіта, з Іранам і Сірыяй⁵⁶³. Высокі ўзро-вень развіцця гандлю асабліва здзіўляе, таму што Навагарадак не стаяў на сплаўнай рацэ, як, скажам, Полацк.
    
    
         ⁵⁵⁹ ПСРЛ. Т. 32. С. 25.
    
         і№ Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. С. 138.
    
         ⁵⁶¹ Тамсама. С. 156.
    
         ⁵⁶² Ф. Гуревнч. Древностн Белорусского Понеманья. С. 111, 136, 140;
         Археологнческне открытня 1965 г. М., 1966. С. 168.
    
         ⁵⁶³ Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. С. 138, 151.
    
    159
    
        Навагарадак, першая сталіца «державы, над Немном лежа-чее», якую пазней будуць называць Вялікім Княствам Літоўскім, яшчэ ў ХП ст. стаў не толькі ўнікальным паводле багацця гора-дам, але і значным культурным цэнтрам з сваім адметным архі-тэктурным абліччам. Яго вызначаў, перш, велічны замак. Ці ж не на яго ўзораваліся дойліды, калі будавалі каля замкавых сценаў «звычайнае» жытло!? Падчас раскопак навагарадскага ваколь-нага горада, пры даследаванні пласту ХП-ХІП стст. археолагі ўба-чылі рэшткі незвычайных пабудоў. Даследнікаўуразілаўсё: іх вя-лікія памеры (плошчай да 100 кв. м), наяўнасць цэглы і ваконна-га шкла, што траплялася сярод рэшткаў пабудоваў⁵⁶⁴; разнастай-
    
    
    Касцяныя і металічныя пісалы з вакольнага горада Навагарадка.
    
    ны рыштунак, металёвыя і точаныя з касці пісалы, кніжныя за-шчапкі, шматлікі багаты посуд, скроневыя колцы, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, бранзалеты, карчагі-амфары⁵⁶⁵. Археолагі ад-