Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
8
Але і пададзеных прыкладаў дастаткова, каб задумацца, а ці можаўсё племя “напасці”, “прыйсці”, “патануцьу Дзвіне”? Адкуль, з якога краю перанесены ў нямецкія дакументы па-селішчы Lytouga, Lituania, Litten, Litsouw? Хто заснаваў пасе-лішчы Litva, Litua, Litouia ў Падунаўі ды вёскі Літва ў Ля-хавіцкім, Маладзечанскім, Слонімскім, Стаўбцоўскім, Уз-дзенскім раёнах? I чаму ў польскім Пабужжы знаходзім блізкія адна да адной вёскі: Kostry-Litwa ды Wyliny-Rus, а так-сама Stara Litwa ды Stara Rus?
3 адной такой парай мазавецкіх паселішчаў звязваюць трагічную для Каталіцкага Касцёла падзею. У 1009 г. місія-нера Бруна Кверфуртскага, якога Папа паслаў хрысціць яц-вягаў, забілі “паміж Руссю і Літвой”, а дакладней “in confinio Rusciae et Litvae”, як to напісана ў нямецкай хроніцы, у г.нз. Кведлінбургскіх аналах. Згаданымі Руссю і Літвой былі най-верагодней, як вынікае з “Перапісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 г.”, аднайменныя вёскі Высокамазавецкага
Балцкія плямёны. (Паводле -Лшва. Краткая энцнклопедмя», 1989 г.) Заўважым р. Летаука, прыток Нярыса (Віліі).
9
павету Падляшскага ваяводства. He выпадкова ж у 1963 г. святы Бруна быў абвешчаны галоўным апекуном Ломжын-скай дыяцэзіі.
Праз даследаванне паходжання і дзеяў літвы, на падста-ве аналізу шматлікіх гістарычных фактаў, некаторыя з якіх згаданы вышэй, выпадае сцвярджаць, што літва - не племя, а прафесійныя ваяры. Іх першыя гурты ўзніклі ў княствах палабскіх славянаў. Напрыканцы X і ў пачатку XI стагоддзя шматлікія роды смалінцаў, абадрытаў, вялетаў, люцічаў ра-зам з сваімі ваярамі-літвою перасяліліся на абпіары Мазоў-ша і Панямоння. Яны і тут, як і ў Мекленбургіі ды Падунаўі, заснавалі паселішчы, што сталі вядомыя пад іх імем. Мена-віта яны абаранялі і нападалі, “пасылалі старожу” - варта-валі межы. He выпадкова і ў сібірскіх дакументах XVII ст. сло-вам літва названы “служнлые людн”.
Аднак навукоўцы маюць слова літва за назву племені. За месца яго пасялення, г.нз. этнатэрыторыю племені літва, гісто-
Усходнеславянскія землі, княствы і балцкія плямёны. (Паводле БСЭ.)
10
рыкі падаюць усходнюю частку сучаснай рэспублікі Летува -частку былога абшару г.нз. культуры штрыхаванай керамікі. Там у палове першага тысячагоддзя пасля Хрыстовага Нара-джэння, пасялілася супольнасць людзей, што вызначылася ўнікальнымі археалагічнымі помнікамі - капцамі. 1х напры-канцы XIX ст. сталі называць “усходнелітоўскімі” курганамі. Цягам часу такая назва сталася агульнапрызнаным гістарыч-ным тэрмінам. Навукоўцы атаесамляюць абшар гэтых по-мнікаў з тэрыторыяй, што прыпісана літве, хаця арэал распаў-сюджання “ўсходнелітоўскіх” курганоў ахопвае і сумежныя, пераважна славянскія, землі. I найлепшае таму пацвярджэн-не - знаходкі ў капцах літвы славянскіх рэчаў, аздобаў і прык-метаў хаўтурных абрадаў. He выпадкова ж і за этнатэрыторыю ўяўнага племені літва розныя даследнікі падаюць у сваіх на-вуковых публікацыях розныя рэгіёны Панямоння.
Як бачым, у трох выданнях пададзены хоць і розны абшар літвы, але ўсё ж у прыбалтыйскім рэгіёне. А вось на мапе “Паў-
Плямёны паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі ў VII - XI стст.
(Паводле “Wikingen und Slawen”.)
11
днёва-ўсходняя Прыбалтыка ў 7 - 11 стст.” з кнігі “Wikingen und Slawen" месца пасялення літвы не пазначана, як і на мапе, што пададзена на 4-ай старонцы вокладкі гэтай кнігі.
Этнічнае паходжанне літвы выяўляецца сама перш праз матэрыяльную і духоўную культуру асабліва праз параўнан-не з балцкім племенем жамойтаў. Прыкладам, жамойцкія жанчыны насілі “галаўныя вянкі з бронзавых спіраляў”, a жанчыны літвы - скроневыя колцы, падобныя да тых, якімі аздаблялі свае галовы славянкі. Жамойты і літва адрозніва-ліся сваім светапоглядам. Прашчуры першых клалі сваіх ня-божчыкаў у грунтавыя магілы галавой на ўсход, а на абша-ры “будучай племянной групоўкі літва” нябожчыкаў мужчын - галавой у бок захаду, г. зн. тварам да Сонца. Пазней ваяры-літва пачалі спальваць сваіх нябожчыкаў пераважна, ваяроў, ды над іх парэшткамі насыпалі велічныя курганы-капцы -як і суседзі славяне.
Продкаў летапіснай літвы прызнаюць за перасяленцаў з Сярэдняга Падзвіння, але там у другой паловс I тысячагод-дзя пасля Хрыстовага Нараджэння латгалы, селы і земгалы мяняюць свой хаўтурны звычай і пачынаюць хаваць нябож-чыкаў у грунтавых магілах. А на абшары “ўсходнелітоўскіх” курганоў навасельцы пачынаюць з V ст. спальваць нябожчы-каў. (Там жа выявілі і трупаклады ў грунтавых магілах.)
Вельмі важным уяўляецца і факт, што ў Падзвінні, у па-хаваннях куршаў і земгалаў археолагі знаходзілі косы, ма-тыкі, у селаў - сярпы і матыкі. А на абшары “ўсходнелітоўскіх” курганоў у капцах літвы - помніках другой паловы I тысяча-годдзя пасля Х.Н. - ворыўных прыладаў, як сцвярджае расійскі даследнік В.В. Сядоў, не выяўлена. Затое там у паха-ваннях “VI - VIII стст. знаходзяць наканечнікі дзідаў, умбоны шчытоў, вузкалёзыя сякеры” - усё тое, што паводле ўяўлен-ня ваяроў-літвы можа спатрэбіцца ім у новым жыцці. Іншыя археалагічныя знаходкі на “ўсходнелітоўскім” абшары даюць падставу гаварыць пра тоеснасць матэрыяльнай культуры навасельцаў і палабскіх славянаў. Такое меркаванне пацвяр-джаецца падабенствам назваў паселішчаў і прозвішчаў жы-хароў нашага краю і старажытнай славянскай Мекленбургіі.
12
Спіс налічвае больш за дзвесце гарадоў мястэчак і вёсак ды блізу сотні прозвішчаў.
Перасяленцы з заходнеславянскіх княстваў мелі сваё вой-ска, добра ўзброенае, дасведчанае падчас шматлікіх войнаў і паўстанняў цягам трохсотгадовага процістаяння германскім захопнікам. У тым войску былі і асобныя атрады прафесійных ваяроў, якіх называлі літва. Летапісы сведчаць, што палачане не толькі выкарыстоўвалі вайсковую моц ваяроў-літвы, але і паставілі валадарыць над літвой свайго князя Мяндоўга. Паз-ней “літву Мяндоўга” ўзялі на службу Навагарадскія князі. Ця гам часу ён стаў князем Навагарадскім ды аб‘яднаў княствы дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў дзеля абароны ад ман-гольскіх захопнікаў, і нашыя землі не спазналі ардынскага іга.
У сярэдзіне ХШ ст. для Навагарадскага княства скла-ліся цяжкія геапалітычныя ўмовы. Парарваліся гандлёвыя шляхі, што вялі на Блізкі Ўсход ды ў Візантыю, з імпера-тарскім родам якой былі спараднёныя полацкія князі. 1 на-вагарадцы, якія былі пры-нялі хрысціянства візан-тыйскага абраду, пачалі шукаць хаўруснікаўу Еўро-пе. Безумоўна, там ужо ве-далі пра Мяндоўгавы пера-могі над манголамі. He было таямніцай, што Мян-доўг, князь паганскай літвы, быў хрысціянінам. Да таго ж, як вядома, у Францыі, прыкладам, нравілі каралі - нашчадкі полацкай князёўны Рагне-ды, а таму дыпламатычная місія Мяндоўга магла стаць
Пячатка Мяндоўга. (Паводле М.П. Ліхачова.)
паспяховай. Мяндоўг выправіў паслоў да майстра Тэўтонс-кага ордэна Андрэаса фон Штырлянда. I той пасля перамо-ваў паслаў прэсвітара ордэна Хрысціяна навучаць Мядоўга, ягоных сямейнікаў і дружыну падставам хрысціянскай веры
13
паводле лацінскага абраду. Яны былі ахрышчаны, а Мяндоўг у 1253 г. стаў “Dei gra rex Litovie” ‘Божай ласкай кароль літвы’. Цягам часу Мяндоўг дамогся, каб менавіта Хрысціяна кан-сэкравалі на біскупа новай дыяцэзіі.
Але асоба першага апостала літвы, якога называлі Christian von Lithauen, а таксама i Weihbischof von Lithauen, засталася невядомай. He ўспомніў пра Хрысціянаў чын аўтар “Хронікі літоўскай і жмойцкай”, які ведаў, што Мяндоўга пры хрышчэнні назвалі Мендолфам, і для якога напэўна не было таямніцай імя хрысціцеля літвы. Хрысціяна наўмысназамоў-чвалі, але можна дапусціць таксама, што польскія ды жамой-цкія гісторыкі Касцёла не вызначыліся, як ставіцца да хрыш-чэння князя Навагарадскага і ягоных ваяроў-літвы. А таму і спрасцілі праблему - прызналі за пачатак хрышчэння літвы 1386 г„ г.зн. на 135 гадоў пазней.
Пачатак гісторыі Вялікага Княства Літоўскага яшчэ ба-гаты натаямніцы.АледаследаванніМіколы Ермаловіча, Вац-лава Пануцэвіча, Паўлы Урбана далі нам падставу спадзявац-ца, што таямніцы будуць разгаданыя.
Збіраць матэрыялы для гэтай кніжкі нарысаў дапамаглі мае сябры ды знаёмыя і незнаёмыя мне людзі. Шчыра дзя-кую шаноўным Арцёму Арашонку, Ральфу і Юліі Вагнерам (г. Браўншвейг, Нямеччына), Віталю Воранаву (г. Познань), Ва-лянціне Выхота, Міхасю Бернату, Зміцеру Герасімовічу, Улад-зіміру Гундару, які ўпершыню выправіў мой «опус» у чытацкі свет, Валянціне Дударавай, Алесю Жлутку, Міколу Нікалаеву (г. Санкт-Пецярбург), Пятру Карасюку, Уладзіміру Крукоўс-каму, Гансу Мюлю і Крыштафу Мюлю (г. Мюнстэр, Нямеччы-на), Сяргею Панізьніку, Крыстыне Пётроўскай (г. Варшава), Міколу Паўловічу (г. Даўгаўпілс), Леанідзе Пліскевіч, Тацця-не Рошчынай, Галіне Скакун, Віктару Сташчанюку, які заў-часна пайшоў ад нас, Станіславу Судніку, Вітальду Сырыцу, Галіне Фаміной (г. Рыга), Вітаўту Чаропку.
Я асабліва ўдзячны маёй жонцы Таццяне за шчырую пад -трымку маіх пошукаў, а таксама дачцэ Любе і сыну Стэфану, якія дапамагалі мне ўтаймоўваць кампутар.
Аўтар
14
Частка I
ЛІТВА - ВАЯРСКІ СТАН
Фрагмент сучаснай мапы Нямеччыны. (Вылучаны некаторыя тапонімы славянскага паходжання.)
3 «КРАІНЫ ВІЛЬКІНЛЯНД»
Уступ
Мікола Ермаловіч адкрыў нам вочы на нашу 1100-гадо-вую гісторыю. Ён вярнуў свайму народу ягоную спадчыну -Вялікае Княства Літоўскае. Наша дзяржава, што ўзнікла ў Верхнім Панямонні, сталася магутнай праз яднанне крывіцкіх, дрыгавіцкіх і радзіміцкіх княстваў. Да стварэння ВКЛ спры-чыніліся і заходнія славяне, якія перасяліліся ў наш край з Мек-ленбургіі, гістарычнай вобласці ў міжрэччы Лабы і Одры, ды Памераніі - паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Вянедскага (Бал-тыйскага) мора.
Пра перасяленне заходнеславянскіх плямёнаў на ўсход ве-далі і гаварылі даўно. Гэты факт пераказала скандынаўская «Сага пра Тыдрэка Бэрнскага» (XIII ст.). У ёй апавядалася, што князь Вількін* з сваімі ваярамі пайшоў на ўсход і здабыў Пола-цак і Смаленск. Ён пакінуў там войска, а сам вярнуўся ў «краі-ну Вількінлянд»¹. Вядомы наш гісторык Паўла Урбан не схільны атаесамляць «краіну Вількінлянд» з зямлёй вільцаў-люцічаў, але мяркуе, што так праявілася «паданьне пра колі-шняе перасяленне часткі вільцаў-люцічаў з захаду на ўсход»². I польскі даследнік Т. Лер-Сплавіньскі прызнаў факт міграцыі праславянаў - нашчадкаў носьбітаў гэтак названай лужыцкай культуры - з міжрэчча Одры і Віслы на заходнія абшары на-шай краіны³.