Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
¹⁶¹ Таутавнчус А.З. Восточнолнтовскне курганы. С. 135.
¹⁶² В.В. Седов. Балты. С. 415.
¹⁶³ Таутавнчус А.З. Восточнолнтовскне курганы. С. 135.
¹⁶⁴ В.В. Седов. Первый международный снмпознум по славянскому язычеству. // КСНА. № 164. М., 1981. С. 124.
¹⁶⁵ В.В. Седов. Балты. С. 395.
¹⁶⁶ Тамсама.
63
меў больш далёкія, заморскія землі. Адтуль, верагодна, шляхам ваяроў князя Вільчана, і прыйшлі навасельцы.
Дзеля выяўлення носьбітаў звычаю курганнага пахаван-ня парэшткаў крэмацыі больш істотнай бачыцца заўважаная В.В. Сядовым археалагічная асаблівасць, што «знаходак ворыў-ных прыладаў у помніках 2-ой пал. I тысячагоддзя н.э. пакуль не выяўлена»¹⁶⁷. Раскапалі столькі курганоў, а не знайшлі на-ват «жалезнай матыкі», што траплялася, прыкладам, у паха-ваннях земгалаў і куршаў¹⁶⁸. (Відавочна, ваяры-літва і не на-мерваліся ўрабляць зямлю.)
Заўважым. Вызначыць этнічную прыналежнасць, а, даклад-ней, сацыяльны стан, «усходнелітоўскага» насельніцтва не па-жадалі ні летувіскія археолагі, ні В.В. Сядоў. Верагодна, яны не змаглі вытлумачыць мясцовы «кангламерат» абрадаў і звычаяў: пахаванні ў грунтавых магілах, трупаклады IV - V стст., захаваны звычай выкладваць у курганах «вянкі з камянёў», пахаванні ко-ней у курганах, параўнаўчую нешматлікаць курганоў, адсутнасць ворыўныхпрыладаў.Абвергнуцьсастарэлыядогмы,пацвердзіць слушнасць пэўных меркаванняў, можна толькі праз аналіз матэ-рыялаў археалагічных даследаванняў што «засталіся неапуб-лікаванымі». Але іх не апублікавалі, верагодна, толькі таму што знаходкі супярэчаць меркаванню: «Раннесредневековая лнтва как особое балтское племя сформнровалась в результате взан-модействня местного населення с прншлым... последнмераство-рнлнсь’ в среде местного населення»¹⁶⁹.
Верагодна, трэба гаварыць не пра пераемнасць трады-цый, як мяркуе В.В. Сядоў, і не пра складванне нацыі, а пра пэўныя сацыяльныя змены на тым абшары. А што да ўяў-
¹⁶⁷ Тамсама.
¹⁶⁸ Тамсама. С. 372.
' Такому «растварэнню» пярэчаць звесткі перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. Тады выявілася, што ў Віленскім краі ўсё яшчэ жылі славяне - ці не тысячу гадоў пасля пасялення «прншлого населення«. Так, прызналі сябе беларусамі ды «палякамі» (у дужках, адпаведна, летувісамі) 81837 ды 10287 (58133) жыхароў Свянцянскага, 87349 ды 25217 (72894) Віленскага, 32013 ды 22854 (118040) Трокска-га паветаў. Паводле: Е.Е. Шнряев. Русь Белая, Русь Черная н Лнтва в картах. Мн„ 1991. С. 68, 70.
¹⁶⁹ В.В. Седов. Балты. С. 372.
64
нага распаўсюджванняў заходнія раёны «ўсходнелітоўскага» звычаю спальвання нябожчыкаў, то няма падставы лічыць усталяванне там, у г. нз. Аўкштайціі, гэтага абраду менавіта пад уплывам усходніх суседзяў, якія насыпалі курганы.
6. «Аўкштайцкая» блытаніна
Як падае В.В. Сядоў, «могнльннкн, относнмые к аукштай-там, не нмеют какнх-лнбо наземных прнзнаков»¹⁷⁰. (Праўда, у «аўкштайцкім рэгіёне вядомая вялікая колькасць гарадзі-шчаў»¹⁷¹. Але летувіскія археолагі не зацікавіліся імі, магчы-ма, таму, што та.м,як, прыкладам, на гарадзішчах у ваколі-цах паселішча Сударгас, «нязначныя культурныя пласты».)
Выпадае толькі дзівіцца, як настойліва шукалі даследнікі тыя нябачныя могільнікі ды раскопвалі іх. Руплівасць ле-тувіскіх археолагаў дала плён. Знойдзены шматлікія трупа-клады і пахаванні спаленых нябожчыкаў, што і дало падста-ву зрабіць некаторыя высновы.
Прыкладам, В.В. Сядоў падае, што абрад крэмацыі ўсталёў-ваецца і на пэўным абшары г. нз. Сярэдняй Летувы, пераважна па-над Нявяжай. Прынамсі, пачынаючы з VII сг„ у могільніках гэтага рэгіёна пераважаюць трупаспаленні¹⁷². Але гэты хаўтур-ны абрад значна адрозніваецца ад абраду з-над Віліі ды Свя-той: па-над Нявяжай нябожчыкаўхавалі неўкурганах,аўгрун-тавых ямах. А таму ёсць падстава гаварыць пра перайманне звы-чаю паўночных суседзяў - жыхароў Падзвіння. У X - XIII стст. на могільніках «аўкштайтаў» сталі хаваць і коней¹⁷³. Парэшткі людзей і коней хавалі як асобна, так і разам, у адной яме.
Дарэчы, летувіскіх археолагаў чамусьці больш зацікавілі менавіта пахаванні коней. Як падае В.В. Сядоў у аўкштайцкім регіёне даследавана больш за 1000 «конскіх» пахаванняў¹⁷⁴, верагодна, значна больш, чым людскіх магілаў. Коней не спаль-валі, і менавіта паводле знаходак іх шкілетаў у «ненатураль-
¹⁷⁰ Тамсама. С. 388.
¹⁷¹ Тамсама.
¹⁷² Тамсама.
¹⁷³ Тамсама.
¹⁷⁴ Тамсама.
65
ным» стане, археолагі мяркуюць, што ў некаторых выпадках коней закопвалі жывымі. Так, В.В. Сядоў цытуе паведамленне нямецкага храніста XIV ст. П. Дусбурга: «...лйтовцы й другне неверуюіцйе этого племенй упомянутую жертву по своему обряду сжйгэют в каком-нябудь святом месте, но коней так утомляют ездой, что онй едва могут стоять на ногах»¹⁷⁵.
У ямах з конскімі шкілетамі знойдзены багаты і разна-стайны рыштунак: збруя, дарагая і багата арнаментаваная, сёдлы. Відавочна, так хавалі коней, якія служылі ваярам. Пра існаванне адметнага культу, верагодна, індаеўрапейскага культу коней, выразна сведчаць уплеценыя ў грывы і нават хвасты коней званочкі, ланцужкі, бронзавыя пласціны і спіралі¹⁷⁶. Дарэчы, гэтыя аздобы падаюцца і на табліцы СХХ «Древностй аукштайтов. Эволюцйя», прыкладам, пад нумарам 14 як элемент «рэканструкцыі жаночага строю»¹⁷⁷. Ці не пе-раблыталі навукоўцы і выдаўцы «аздобы» коней і жанчын? Напісаў жа В.В. Сядоў, іпто «ў жаночых пахаваннях выяўлены жалезныя нажы і шылы, бронзавыя шпількі і бранзалеты»¹⁷⁸.
А ўвогуле, у магілах жыхароў «заходніх» раёнаў «крайне редко встречаются орудяя труда й оружме»¹⁷⁹. Відавочна, у пэўнага стану жыхароў таго рэгіёну прылады працы не ўшаноўваліся, а зброя патрэбная была жывым, каб, не кары-стаючыся «орудйямн труда», здабываць сабе сродкі для існа-вання. Можна меркаваць, што гэтак названыя аўкштайты былі ваярамі, як і літва.
В.В. Сядоў схільны прызнаць існаванне адметнага архе-алагічнага матэрыялу, дастатковага для вылучэння «этног-рафнческой, а следовательно, й племенной группнровкй древннх лнтовцев»¹⁸⁰. Этнонім жа «аўкштайты» ён выводзіць з летувіскага aukstutinis ‘верхні’¹⁸¹ ды сцвярджае: «Ядром тэ-
¹⁷⁵ Тамсама. С. 388.
¹⁷⁶ Тамсама. С. 389.
¹⁷⁷ Тамсама. С. 421.
¹⁷⁸ Тамсама. С. 388.
¹⁷⁹ Тамсама.
¹⁸⁰ Тамсама. С. 387.
¹⁸¹ Тамсама. С. 390.
66
Абшар «аўкштайтаў» VI - VII стст. (Паводле Летувіскай энцыклапедыі 2002 г.)
Пасяленне літвы на <аўкштайцкім> абшары ў XI - XII стст.
(Паводле Летувіскай энцыклапедыі 2002 г.)
Абшар •аўкштайтаў» пасярод балцкіх плямёнаў.
(Паводле «Лнтва. Краткая энцнклопедпя-. 1989 г.)
•Пасяленне племені *аўкштайтаў*.
(Паводле «Большая россмйская энцмклопедмя». 2006 г.)
рыторыі аўкштайтаў быў абшар вадазбору р. Нявяжыс. (На ўсходзе і паўднёвым усходзе яны суседнічалі з племенем, якое называлася літва)»™². Вызначаць жа арэал рассялення аўк-штайтаў даследнікі ўзяліся паводле «асаблівай групы мог-ільнікаў», што вылучаецца «ў басейне ракі Нявяжы, у нізоўі правабярэжжа ракі Нярыса (Віліі-Вяллі - З.С.) і ў парэччы Нё-мана... да г. Смалінінкай»¹⁸³.
Менавіта такім сваім размяшчэннем паабапал Нявяжы і Нё-мана гэтыя помнікі кідаюцца ў вочы. Разглядаючы мапу таго рэ-гіёну, заўважаеш незвычайныя як для «ядра тэрыторыі» тапон-імы: Жямайткеміс, Жямуціняй, Крывенай, Крэйвяй, Мозурай, Мозурышкес, Пранцай, Прусокай, Пруселяй, Русенай, Русейняй ды Смалінінкай, назва якога нагадвае пра смалінцаў, заходне-славянскае племя. Такі этнатапанімічны «кангламерат» можа сведчыць пра пасяленне ў Панямонні родаў розных плямёнаў ды прадстаўнікоў розных сацыяльных груповак, што прыванд-равалі «з-за мора» нёмнавым шляхам, а таксама і пра засяленне гэтай тэрыторыі палоннымі, прыведзенымі ваярамі-літвой. (Ус-памінаецца і асобная служба «стражнікаў ракі» ў некаторых за-ходніх славянаў.) Зрэшты, падставай для такога меркавання мож-на лічыць знаходжанне на левым беразе Нёмана двух блізкіх адзін да аднаго грунтавых могільнікаў: Раманішкяй з трупак-ладамі V - VII стст. па Х.Н. ды Пакалнішкяй з пахаваннямі V -XIV стст. па Х.Н. «выключна спосабам спалення»¹⁸⁴.
Варта асобна падкрэсліць, што некаторыя грунтавыя могільнікі V - VI стст. таго рэгіёну бірытуальныя¹⁸⁵. Прыкладам, у адных магілах могільніка Вершвяй знаходзяцца пахаванні па-водле абраду інгумацыі, у другіх - крэмацыі¹⁸⁶. Трупаклады, як падае В.В. Сядоў, - «спадчына папярэдняга перыяду (I - IV вв. н.э.), калі панаваў абрад інгумацыі. Дарэчы, на могільніку Вер-швай у сутоку Нявяжы і Нёмана, мужчынаў хавалі галавой «на
¹⁸² Тамсама.
¹⁸³ Тамсама. С. 382. Карта 45. Помнікі літоўскіх плямёнаў. б - грунтавыя могільнікі аўкштайтаў.
¹⁸⁴ Тамсама. С. 389.
¹⁸⁵ Тамсама. С. 388.
¹⁸⁶ Тамсама.
69
захад, або на паўночны захад»¹⁸⁷, тварам да ўзыходзячага сон-ца, верагодна, залежна ад пары года. Паўторымся, што гэты звычай прызнаюць за славянскую хаўтурную асаблівасць.
Згадаем яшчэ і заўвагу В.В. Сядова: «Якіх-небудзь характэр-ных этнаграфічных жаночых аздобаў аўкштайты не мелі»¹⁸⁸. Як бачым, падставаў для вылучэння яшчэ адной «этнаграфічнай,.. племянной групоўкі старажытных літоўцаў» няма.
Разгубіліся нават самі летувіскія даследнікі. Пазней яны пры-пісалі згаданыя археалагічныя помнікі «заходняй групоўцы аў-кштайтаў»¹⁸⁹. АднакА.З.Таўтавічусстаўсцвярджаць (іВ.В.Сядоў схільны пагадзіцца з ім), што «гэтыя могільнікі цалкам нале-жаць аўкштайтам - усходнім суседзям жамойтаў»¹⁹⁰. Такія розныя меркаванні адлюстраваліся нават на пададзеных да нарыса В.В. Сядова табліцах: СХІХ «Украшенмя жемайтов» ды СХХ «Древностм аукштайтов. Эволюцня»¹⁹¹. На табліцах, адпа-ведна пад нумарамі 6 і 19, бачым ідэнтычныя нашыйныя грыўні, якія паходзяць з адной і той жа мясцовасці - Акмене, але пададзены як прыналежныя розным плямёнам.
Відавочна, такія супярэчныя меркаванні летувіскіх архе-олагаў, падача адной і той жа грыўні за рэч «розных плямё-наў» - не прыхамаць асобных навукоўцаў, а адсутнасць са-праўды адметныхэтнавызначальных рэчаўу пахаваннях, пры-пісаных аўкштайтам. Уяўляецца, што асноўная прычына спрэ-чак летувіскіх археолагаў ды патуранне ім маскоўскіх гісто-рыкаў - спроба сцвярджаць існаванне асобнага «племені» аў-кштайтаў. Зрэшты, некаторыя летувіскія археолагі, відаць, пе-раканаўшыся, што ні балцкага племені літва, ні «аўкштайтаў» увогуле не магло быць, падавалі за жамойцкія нават тыя могільнікі, дзе«пахаванні паводлеабрадутрупаспалення...»¹⁹², не зважаючы на іншы пахавальны абрад жамойтаў.