Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
¹⁴³ Гуревнч Ф. Д. Рагннянскнй могнльннк. //Краткне сообіцення ннстнтута матернальной культуры. Т. XXXVI. М. - Л-д, 1951. С. 61.
¹⁴⁴ В.В. Седов. Племена культуры Рязанско-окскнх могнльннков. // Археологня СССР. Фннно угры н балты в эпоху средневековья. Часть первая. Фннно-угры. М„ 1987. С. 94.
¹⁴⁵ Тамсама. С. 393.
58
прыйшоў з сярэдзінных і паўночных раёнаў Літвы, а такса-ма з сумежных з імі раёнаў Латвіі, дзе курганныя пахаванні вядомыя з першых стагоддзяў нашай эры»¹⁴⁶.
Вядома, такую выснову можна зрабіць на падставе грунтоў-ных даследаванняў. I сапраўды, летувіскія археолагі, якужо згад-валася, «звярнулі ўвагу на даследаванне паселішчаў унугры іх («усходнелітоўскіх» курганоў - З.С.) арэала» ды цягам 1950-х гадоў раскапалі 18 курганных могільнікаў. Але нават аўтар на-рыса пра «племянную группнровку лнтва», не пацікавіўся тымі вынікамі, абмежаваўшыся заўвагай, што матэрыялы даследа-ванняў гэтых помнікаў «засталіся неапублікаванымі»¹⁴⁷.
Якія «агульныя для ўсіх літоўскіх плямёнаў» рэчы знайпілі ў тых курганных могільніках летувіскія археолагі, калі палічылі за лепшае не агалошваць знаходкі? Здавалася б, вартымі публікацыі могуць быць нават рэчы іншых пля мёнаў, асабліва славянскіх, што магло б толькі пацвердзіць даўнюю ваяўнічасць «племянной групоўкі літвы».
Зрэшты, згаданы рэгіён здаўна знаходзіўся ў цэнтры аб-шару КШК і павінен мець адпаведныя рэчы гэтай адметнай матэрыяльнай культуры. I сапраўды, тутэйшыя носьбіты КШК зацвердзілі сябе шматлікімі гарадзішчамі эпохі жалез-нага веку, як, прыкладам, гарадзішча Лаварышкес (30 км на захад ад Вільні). Паводле знойдзеных у паселішчы каля гэта-га гарадзішча рэштак штрыхаванай керамікі», час пасялен-ня «штрыхавікоў» на ім вызначаны IV - Ш стст. да X. Н.¹⁴⁸. Там жа былі адкапаны рэшткі «железоплавнльной печя»¹⁴⁹.
Як можна меркаваць, такі факт толькі падкрэслівае пры-належнасць рэгіёна «ўсходнелітоўскіх» курганоў да абшару КШК, прынамсі, адпаведнасць другому этапу развіцця гэтай археалагічнай культуры¹⁵⁰. Таму на пачатку I тысячагоддзя пасля X. Н. і тут (як і на землях земгалаў, латгалаў, селаў) аба-рыгены павінны былі насыпаць курганы. Але ж, як сцвяр-
¹⁴⁶ Тамсама. С. 395.
¹⁴⁷ Тамсама. С. 391.
¹⁴⁸ Тамсама. С. 394.
¹⁴⁹ Тамсама.
¹⁵⁰ Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. С. 660.
59
джае В.В. Сядоў, гэты звычай быў прынесены сюды, а да таго ж значна пазней. To наўстае пытанне, ці не жылі тут у эпоху КШК носьбіты нейкай іншай археалагічнай культуры?
На першы погляд, для такога сумнення няма падставы. Як сцвярджаюць летувіскія археолагі ды В.В. Сядоў, абрад інгумацыі ў «ранніх курганах усходняй Літвы» тыповы для «курганных пахаванняў паўночнай Літвы і паўднёвай Латвіі¹⁵¹. Але ж на гэтым (будучым «усходнелітоўскім») аб-шары «пахаванні КШК не выяўлены», і ніхто не можа сказаць, які тут быў хаўтурны абрад. А за нібыта самыя раннія паха-ванні падаюцца трупаклады IV - V стст., г. зн. таго часу, калі па-над Даўгавай ужо мяняўся пахавальны абрад.
Да таго ж, (падобна, як у земгалаў, латгалаў ды селаў) у абарыгенаў «усходнелітоўскіх» абшараў «раннне курганы (IV - VII стст.) в основаннн обложены венцом нз камней. Для древнейшнх насыпей характерен венец, сложенный нз ва-лунных камней крупных размеров»¹⁵². Але ж, паводле В.В. Сядова, аснову сваіх курганоў абкладвалі «кольцом нз валу-нов» і ноўгарадскія славене, а зрэдку таксама і крывічы з абшару вярхоўяў Заходняй Дзвіны¹⁵³.
Нагадаем таксама, што, прынамсі, у IV - V стст., «усход-нелітоўскія» абарыгены клалі сваіх нябожчыкаўу магілы га-лавой на захад. Прыналежнасць іх да славянскага роду па-цвярджаецца і меркаваннем В.В. Сядова, што «скроневыя колцы з дроту ўласцівыя толькі для самых ранніх пахаван-няў з трупаспаленнямі»¹⁵⁴.
3 такіх супярэчных фактаў можа вынікаць, што ў той час абшар «усходнелітоўскіх» курганоў насялялі не балцкія пля-мёны. (Успомнім меркаванне Ф.Д. Гурэвіч! Яна вызначала час пасялення тут літоўскіх плямёнаў сярэдзінай 1 тысячагоддзя пасля Х.Н.) А калі там усё ж «сядзелі» балты, нашчадкі КШК, то і звычай насыпаць валатоўкі на гэтым «усходнелітоўскім» абшары павінен быў з’явіцца значна раней. (Вызначаючы час
¹⁵¹ В.В. Седов. Балты. С. 395.
¹⁵² Тамсама. С. 392.
¹⁵³ B.B. Седов. Восточные славяне в VI - XIII вв. С. 169, 158.
¹⁵⁴ В.В. Седов. Балты. С. 393.
60
заснавання капцоў, летувіскія археолагі маглі памыліцца. He выключана, што сінхронныя раннім селонскім курганам на-сыпы маглі застацца нераскапанымі, або незаўважанымі, яку стаўленні да помнікаў Рагінянскай культуры.)
Сапраўды, чаму ў сярэдзіне абшару КШК уласцівы гэтай культуры «курганны абрад» нібыта распаўсюдзіўся не-калькімі стагоддзяў пазней? I калі, прыкладам, у Селіі ды «ў Латгаліі калектыўныя курганныя пахаванні ў VI ст. замяня-юцца грунтавымі могільнікамі», чаму такі ж звычай не рас-паўсюджваецца на недалёкім паўднёвым абшары - услед нібыта за «курганным абрадам»? Аднак у суседніх селаў, як згадвалася, захоўваецца абрад інгумацыі, хаця і ў грунтавых могільніках. Чаму ў рэгіёне «ўсходнелітоўскіх» курганоў, на тым жа самым абшары «штрыхавікоў», усё дзеецца наадва-рот: «У V ст. ва ўсходнелітоўскіх курганах з яўляюцца тру-паспаленні». У VI ст. яны ўжо пераважаюць¹⁵⁵.
Гэты абрад крэмацыі, паводле В.В. Сядова, «хутчэй заўсё, вынік уплыву пахавальнага рытуала абарыгенаў»¹⁵⁶.
Але калі «абарыгены» - носьбіты КШК (а носьбіты КШК не палілі сваіх нябожчыкаў), то яны і надалей павінны былі выкарыстоўваць абрад інгумацыі. Аднак археалагічнымі дас-ледаваннямі засведчана ўкараненне новага звычаю - абраду крэмацыі. Выпадае меркаваць, што да перамены хаўтурнага абраду мог спрычыніцца і сацыяльны фактар. Мясцовае на-сельніцтва гэтай часткі абшару КШК магло трапіць у залеж-насць ад навасельцаў, ад літвы ці русі, пра якіх згадваецца, праўда, пазней, і ў літоўскіх (беларуска-літоўскіх) летапісах. (Зразумела, што абвергнуць такія меркаванні або пацвердзіць іх слушнасць, можна толькі з дапамогай матэрыялаў археала-гічных даследаванняў, што «засталіся неапублікаванымі».)
Занатуем. 3 цытаванага вынікае: абарыгены «ўсходне-літоўскага» абшару КШК чамусьці не насыпалі курганоў. Пас-ля ў гэтым рэгіёне «распаўсюджваецца» звычай насыпаць курганы над парэшткамі крэмацыі нябожчыкаў і нават над
¹⁵⁵ Тамсама.
¹⁵⁶ Тамсама. С. 395.
61
спаленым або не спаленым канём. Гэта яшчэ адно пацвяр-джэнне, што абарыгены мелі звычаі, якія адрозніваліся ад селонскіх і латгальскіх. Відаць, каб патлумачыць, хоць бы ўскосна, такое адрозненне, В.В. Сядоў настойліва называе зга-даных абарыгенаў «нашчадкамі носьбітаў КШК», з чаго можа вынікаць, што яны ўжо выракліся звычаю продкаў. У V ст. да іх прывандравалі, нібыта, носьбіты КШК, якія над пахаван-нямі сваіх нябожчыкаў насыпалі курганы. I тут навасельцы пачынаюць насыпаць курганы ды кладуць туды парэшткі спаленых нябожчыкаў. Праўда, пэўны час і абарыгены, і на-васельцы трымаліся сваіх старых абрадаў. Але ў VII ст. запа-наваў абрад крэмацыі. На падставе замены В.В. Сядоў зрабіў выснову, што навасельцы «растварыліся».
Летувіскія археолагі мяркуюць, што менавіта такая за-мена абраду запачаткавала «працэс кансалідацыі плямёнаў, якія ўвайшлі ў склад літоўскай народнасці». Гэты працэс, як сцвярджае Р.К. Кулікаўскене, «прасочваецца паводле распаў-сюджвання абрада трупаспалення»¹⁵⁷.1 адказны рэдактар В.В. Сядоў свае развагі пра ўзнікненне «літоўскай народнасці» ў рэгіёне «ўсходнелітоўскіх» курганоў падмацоўвае меркаван-нем Р.К. Кулікаўскене, што «ў VII - VIII стст. абрад крэмацыі нябожчыкаў пачынае пераважаць на значнай частцы літоў-скай тэрыторыі, яднаючы гэтыя землі. Напрыканцы I і на-пачатку П тысячагоддзя н.э. з Усходняй і Сярэдняй Літвы гэты пахавальны абрад распаўсюджваецца ў заходнія раёны (за выключэннем рэгіёна жамойтаў)»¹⁵⁸.
Карціць запытацца, праякія «заходнія раёны» гаворка?Пра Панямонне, той нібы «аўкштайцкі» рэгіён, дзе значна раней ужо спальвалі нябожчыкаў? (Прынамсі, такая выснова вынікае з паведамлення В.В. Сядова пра «аўкштайцкія» грунтавыя могільнікі: «найбольш раннія 3ix(V-VI стст.) бірытуальныя»¹⁵⁹.) Пра паўднёвае Занямонне, дзе заўважаны «сярод круглых кур-ганоў і асобныя доўгія насыпы»¹⁶⁰? Але ж яцвягі, жыхары таго
¹⁵⁷ Тамсама. С. 397.
¹⁵⁸ Тамсама.
¹⁵⁹ Тамсама. С. 388.
¹⁶⁰ Тамсама. С. 415.
62
краю, мелі цесныя сувязі з «насельніцтвам усходняй Літвы ўжо ў IV-VI стст.», пра што сведчаць «занёманскія» знаходкі «шый-ных грыўняў з лодкападобнымі канцамі, эмаліраваных падко-вападобных спражак, манжэтных бранзалетаў»¹⁶¹. Магчыма, меўся на ўвазе «яцвяжскі» абшар паўночней ракі Мяркіс? Але ж там, як падае В.В. Сядоў, «у III - IV стст. абрад трупакладу суісна-ваўу яцвягаў з абрадам трупаспалення¹⁶².1 А.З. Таўтавічус мер-каваў што «пад уздзеяннем суседніх яцвяжскіх плямёнаў ad-pad трупаспалення мог з ’явіцца ва ўсходняй Літве»™³.
Дык з усходу на захад ці з захаду на ўсход распаўсюдж-ваўся «яднальны» абрад? В.В. Сядоў не каментуе такой «воль-насці» летувіскіх археолагаў, хоць ён жа раней вылучаў мер-каванне польскай даследніцы Е. Золь-Адаміковай, што «сла-вянам з глыбокай даўніны ўласцівы абрад крэмацыі памер-лых»¹⁶⁴. Ён прапанаваў трэці накірунак. «Відавочна, курган-ны абрад пахавання распаўсюдзіўся не сам па сабе, а стаў вы-нікам міграцыі насельніцтва з паўночнага захаду»¹⁶⁵. Але, як выпадае меркаваць паводле згаданых археалагічных дас-ледаванняў, селы, латгалы і земгалы не пакідалі свайго эт-наабшару. Яны і ў VI ст. клалі сваіх нябожчыкаў у грунтавыя магілы побач з прашчурамі, пахаванымі ў курганах.
Перш выпадае гаварыць пра адметны абрад. Прыкладам, там выявілі толькі 7000 курганоў, насыпаных цягам IV-XIV стст. Можна меркаваць, што большая частка жыхароў гэтага рэгіёну хавала сваіх нябожчыкаў паводле звычаю прашчураў. Верагод-на, распаўсюджанне абраду пахавання парэшткаў крэмацыі ў курганах - не «вынік уздзеяння пахавальнага абраду абарыге-наў нашчадкаў носьбітаў КШК»¹⁶⁶, а наадварот, -укараненне звы-чаю навасельцаў, якія спальвалі сваіх нябожчыкаў. I ці маглі быць навасельцамі тыя ж селы, што жылі ў паўночнай частцы Лету-вы? Магчыма, і В.В. Сядоў пад паняццем «паўночны захад» разу-