• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
        У раздзеле, прысвечаным «літоўскім» плямёнам, даецца пераказ гісторыі даследавання «паўднёва-ўсходняй часткі су-часнай тэрыторыі Літоўскай ССР з прылеглымі да яе раёнамі Беларусі», якую «ў эпоху сярэднявечча насяляла племянная групоўка, называная літвой»⁷⁸. (Заўважым'. літвой, а не літоў-цамі ці летувісамі!) Згаданая «племянная групоўка» пакіну-ла г.нз. усходнелітоўскія курганы.
    
          ⁷⁸ В.В. Седов. Балты. С. 390.
    
    38
    
    ХТО НАСЫПАУ «УСХОДНЕЛІТОЎСКІЯ» КУРГАНЫ?
                «Всего в ареале рассматрйваемой племенной группйровкй лйтвы... не менее 250могйльнйков, в которых было около 7000 курганов восточнолйтовского тйпа.»
    
                          В.В. Седов. Лнтва. //Фннно угры н балты в эпоху средневековья. М„ 1987. С. 392.
    
    1. Капцы. Валатоўкі.
    «Предполагаемые лнтовскме курганы»
       Курганы з-над Віліі ды яе прытокаў здаўна вабілі амата-раў даўніны. У 40 - 50-х гг. XIX ст. іх раскопвалі Людвік Кан-дратовіч (Уладзіслаў Сыракомля), Адам Кіркор, Адам Плятар, Яўстах Тышкевіч, Вандалін Шукевіч. 3 таго часу гэтыя помнікі старасветчыны называлі розна: капцы, валатоўкі, «предполагаемые лнтовскне курганы»⁷⁹, «kurhany cialopalne»⁸⁰ ‘курганы з трупаспаленнямі’; «domniemane kurhany litewskie»⁸¹ ‘уяўныя літоўскія курганы’; «курганы на граннце современной Лнтвы н Белорусснн»⁸².
       Апошняе вызначэнне належыць вядомамуархеолагу Ф.В. Пакроўскаму, які «ў 1892 - 1895 іт. раскапаў блізу 150 кур-ганных насыпаў у 20 могільніках»⁸³.
       «Апублікаваныя падрабязныя матэрыялы раскопак і цалкам захаваныя знаходкі з раскопак Ф.В. Пакроўскага з’яўляюцца каштоўнай крыніцай вывучэння ўсходнелі-
    
         ⁷⁹ Спнцын А.А. Предполагаемые лнтовскне курганы VIII - IX вв. // Запнскн Русского археологнческого обіцества. Т. VII. Выпуск 1 - 2. М„ 1896. С. 103 - 114.
    
         ⁸⁰ Szukiewicz W. Kurhany cialopalne w Pomusiu. // Swiatowid. Warszawa, 1900. T. II. N. 3-8.
    
         ⁸¹ Szukiewicz W. Domniemane kurhany litewskie. // Rocznik Towarzystwa Przyjacioi Nauk w Wilnie. Wilno, 1909. N. 83 - 93.
    
         ⁸² Покровскнй Ф.В. Курганы на гранмце современной Лнтвы н Белорус-снн». // Труды IX Археологнческого сьезда в Внльне, 1893. М„ 1895. Т. 1.
    
         ⁸³ В.В. Седов. Балты. С. 391.
    
    39
    
    тоўскіх курганоў» - так ацаніў працу расійскага археолага вя-домы летувіскі археолаг А.З. Таўтавічус⁸⁴.
        3 высокай ацэнкай даследаванняў Ф.В. Пакроўскага згод-ны і аўтар нарысаў пра балцкія плямёны В.В. Сядоў: «Матэ-рыялы гэтых раскопак... з’яўляюцца важнейшай крыні-цай у вывучэнні ўсходнелітоўскіх курганоў».
        Напрыканцы XIX ст. археолагі Э. Вальтэр і В. Шукевіч са-бралі багаты матэрыял, які і «да гэтага часу (да 60-х гг. XX ст. - З.С) з’яўляецца асноўнай крыніцай вывучэння пахаваль-ных помнікаў на поўдні Літоўскай ССР»⁸⁵.
        N.B. Вынікі раскопак XIX ст., прынамсі, Ф.В. Пакроўс-кага, апублікаваныя, «у музеях захоўваюцца рэчавыя матэрыялы»⁸⁶.
        Аднак археолагі таго часу не асмеліліся прызнаць пры-належнасць курганоў ні славянам, ні жамойтам, ні яцвягам. (Пра існаванне «племені аўкштайтаў» даследнікі XIX ст., ма-быць, і не здагадваліся.)
        Відаць, не выпадкова для згаданых курганоў - адметнай археалагічнай з’явы - працяглы час не маглі падабраць ад-паведнай назвы. Урэшце абралі нібы тэрытарыяльны тэрмін - «усходнелітоўскія» курганы. Арэал гэтых помнікаў В.В. Сядоў атаесамляе з арэалам «племянной групоўкі літвы», па-даючы яе (літвы) абшар за частку тэрыторыі г. нз. культуры штрыхаванай керамікі*.
    
         нТаутавнчус А.З. Восточнолнтовскне курганы. // Вопросы этннческой нсторнм народов Прнбалтнкн. М„ 1959. С. 129.
    
          ⁸⁵ Тамсама. С. 129.
    
         ⁸⁶ В.В. Седов. Балты. С. 390.
          ’Культура штрыхаванай керамікі (далей: КШК) -умоўная назва супольнасці плямёнаў (навукоўцы падаюць іх за «балцкія плямёны») паводле адметных вырабаў з гліны - старэйшай матэрыяльнай прыкметы чалавечай стваральнай дзейнасці на гэтых абшарах. Час бытавання КШК на пэўных частках тэрыторыі сучасных Беларусі, Летувы і Латвіі: V11-VI ст. да Х.Н. - 1V-V ст. пасля Х.Н.
    
    40
    
         2. Новы этап даследавання
        Новы этап вывучэння «ўсходнелітоўскіх» курганоў па-чаўся ў міжваенныя гады XX ст. Гэтыя помнікі даследавалі археолагі Польшчы і рэспублікі Детува. Імі было раскапана «блізу 300 пахавальных насыпаў у 20 могільніках». На жаль, «асноўная частка матэрыялаў гэтых раскопак зас-талася неапублікаванай»*⁷.
        Археолагі Савецкай Летувы асабліва актыўна ўзялі-ся раскопваць могільнікі пасля 1945 г. Цягам 1951 - 1954 гг. была звернута пільная ўвага на даследаванне «ўсход-нелітоўскіх» курганоў у сярэдзіне іх арэала. Ды лёс зна-ходак з 18 могільнікаў быў падобны: «матэрыялы зас-таліся неапублікаваны.мі»™.
        (Відавочна, археолагі не знайшлі тое, што хацелі выка-паць.) Аднак пошукі не спыняліся. Паводле А.З. Таўтавічуса, толькі да 1956 г. «у 100 курганных групах раскапана блізу 850 усходнелітоўскіх курганоў»⁸⁹.
        (Значыць, было даследавана 12 адсоткаў помнікаў.) Спе-цыяльная навуковая праца, прысвечаная «ўсходнелітоўскім» курганам, у якой сістэматызаваны і абагульнены ўсе сабра-ныя на той час археалагічныя знаходкі, была апублікавана А.З. Таўтавічусам у 1959 г. Гэтыя пахавальныя помнікі раз-гледжаныя ім і ў кнізе калектыву аўтараў «Нарысы літоўс-кай археалогіі», выдадзенай у 1961 г.⁹⁰.
        У 1982 г. В. Даўгудзіс апублікаваў кнігу пра даследаванні сярэдневяковых паселішчаў Детувы, у якой «некаторыя вынікі вывучэння падведзены, праўда, агулом, для ўсёй тэ-рыторыі Літоўскай ССР»⁹¹.
        Зважаючы на такую тытанічную працу археолагаў, выпадае сказаць, што В.В. Сядоў меў падставу сцвярджаць: «Пахавальныя помнікі племянной групоўкілітва... курганы, называныя ў на-
    
         ⁸⁷ Тамсама. С. 391.
    
         ⁸⁸ Тамсама.
    
         ⁸⁹ Таутавнчус А.З. Восточнолнтовскне курганы. С. 130.
    
          ⁹⁰ B.B. Седов. Балты. С. 391.
    
         ⁹¹ Тамсама. С. 392.
    
    41
    
    вуковай літаратуры ўсходнелітоўскімі... значна лепш даследа-ваныя, чым грунтавыя могільнікі жамойтаў і аўкштайтаў»⁹².
        Тэрмін «усходнелітоўскія» курганы замацаваўся ў навуко-вай гістарычнай літаратуры, хаця вядома, што нямала іх і на абшары паўночнай часткі Беларусі, не кажучы ўжо пра Віленскі край, населены, прынамсі, у той час, пераважна славянамі. Да такой высновы схіляешся, ведаючы меркаванне А.З. Таўгавічу-са. Прыкладам, на падставе «некаторых агульных рысаў паха-вальнага абраду, вонкавага выгляду курганоў, асобных аваль-ных або прадаўгаватых насыпаў (крывіцкіх помнікаў! -З.С.), папялішчаў у курганах» ён сцвярджаў існаванне «цесных су-вязяў» насельніцтва з-над рэк Святой ды Віліі (а гэта славянскі абшар Летувы) з усходнеславянскімі плямёнамі⁹³.
    
    
    Помнікі археалогіі на абшары «ўсходнелітоўскіх* курганоў сумежжа Рэспублікі Летува і Рэспублікі Беларусь: а)жамойцкія; б) «аўкштайцкія»; в) «усходнелітоўскія»; г) «усходнелітоўскія» гарадзішчы; д) яцвяжскія; е) помнікі скалваў; ж) куршаў; з) земгалаў. (Паводле В.В. Сядова.)
    
         ⁹² Тамсама. С. 390.
    
         ⁹³ Таутавнчус А.З. Восточнолнтовскне курганы. С. 144.
    
    42
    
        Праўда, летувіскі даследнік уяўляў згаданыя «цесныя су-вязі» як культурны ўплыў балтаў на суседзяў. Прыкладам, гаворачы, што такія сувязі існавалі ўжо ў IV - VI стст., А.З. Таў-тавічус меў на ўвазе знаходкі «скроневых колцаў з спіраль-нымі завіткамі ва ...усходнеславянскіх помніках»⁹⁴. А, здава-лася б, трэба гаварыць пра знаходкі гэтых тыпова славянскіх жаночых аздобаў ва «ўсходнелітоўскіх» курганах.
        N.B. У міжваенныя гады польскімі і летувіскімі археола-гамі даследавана не менш за 850 валатовак, але значная ча-стка матэрыялаў засталася неапублікаванай. Дзіўная абыя-кавасць археолагаў да вынікаў сваёй нялёгкай працы! (Праў-да, абагуленыя вынікі апублікавала М. Альсейкайтэ-Гімбу-цене ў 1946 г. у Нямеччыне.)
    
    
    Курганы на ўсходнеславянскім абшары.
    (Паводле Л.В. Аляксеева.)
    
         ⁹⁴ Тамсама. С. 145.
    
    43
    
         3. Што знайшлі
    ва «ўсходнелітоўскіх» курганах?
       Археалагічныя пошукі ў Летуве не спыняліся, і дзеля вы-дання спецыяльнага тома «Фннно-угры н балты в эпоху сред-невековья» серыі «Археологня СССР» рэчавага матэрыялу па-вінны былі назбіраць. Аднак рэчы літвы бачым толькі на таб-ліцах СХХІІ «Древностн лнтвы. Эволюцня»⁹⁵ і CXXV «Украше-ння лнтвы»⁹⁶. Ды яшчэ агулом на табліцах CXXIV і CXXVI па-дадзены знаходкі з «помнікаў літоўскіх плямёнаў і яцвягаў», на табліцы СХХШ - «рэчы ўзбраення літоўскіх плямёнаў». Па-раўнай: асобна паказаны старажытнасці латгалаў на 6 таблі-цах, прусаў - 5, жамойтаў - 3 і куршаў - 3, нягледзячы, што іх археалагічных помнікаў даследавана непараўнальна менш.
       Верагодна, некаторыя знойдзеныя ў капцах рэчы нельга было падаваць за этнавызначальныя для «ўсходніх літоўцаў». Так, А.З. Таўтавічус згадаў «тыповыя ўсходнелітоўскія шый-ныя грыўні з седлавіннымі канцамі VII - VIII стст., знойдзе-ныя ва Ўзлянах (БССР)»⁹⁷ (Пухавіцкага раёна - З.С.). (Знаходку ён тлумачыў «літоўска-славянскімі сувязямі», падразумяваю-чы «ўсходнелітоўскі» вываз, а, магчыма, і прысутнасць балц-кага насельніцтва на Міншчыне. Вызначыў жа знакаміты польскі гісторык Е. Ахманьскі «ўсходнюю мяжу рассялення балтаў», літоўцаў паводле ягонага меркавання, на Аршанш-чыне.) Аднак Р. Ябланскітэ-Рыманцене сцвярджала: «У VII - X стст. былі распаўсюджаныя характэрныя для плямёнаў Латвіі і Паўночнай Літвы шыйныя грыўні з седлавінамі, a таксама з пляскатымі канцамі»⁹⁸. (Узоры такіх грыўняў сап-раўды бачым на табліцах латгальскіх старажытнасцяў⁹⁹.)
       Раней А.З. Таўтавічус прызнаў характэрнымі для «ўсход-нелітоўскіх» курганоў «внсочные кольца, манжетные брас-
    
         ⁹⁵ B.B. Седов. Балты. С. 441.
    
         ⁹⁶ Тамсама. С. 444.
    
         ⁹⁷ Таутавнчус А.З. Восточнолмтовскне курганы. С. 130.
    
         ⁹⁸ Яблонскнте-Рнмантене Р. 0 древнейшнх культурных областях на террнторнн Лнтвы. // Советская этнографня. 1955, № 3. С. 16.
    
         ⁹⁹ В.В. Седов. Балты. С. 424,425. CV, CVI.
    
    44
    
    леты, эмалнрованные подкововкдные фнбулы»¹⁰⁰. (У на-званым томе В.В. Сядоў згадаў і «подковообразную застеж-ку с выемчатой эмалью»¹⁰¹.) Што да скроневых колцаў, то А.З. Таўтавічус, разважаючы пра пахаванні ў грунтавых ямах пад курганамі, напісаў: «Скроневыя колцы з дроту круглага або ромбавага сячэння... маюць спіральныя завіткі і нагадваюць падобныя аздобы з Сярэдняга Падняпроўя»¹⁰². А тыя падняпроўскія скроневыя колцы Б.А. Рыбакоў прыпісваў «старажытным русам»¹⁰³. (Дарэчы, скроневыя колцы, падоб-ныя да пададзеных у артыкуле А.З. Таўтавічуса, вядомыя і «ў заходніх славянаў VIII - IX стст.», дзе «скроневыя колцы былі настолькі папулярнымі, што лічыліся спецыфічным сла-вянскім упрыгожаннем»¹⁰⁴.)