Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
Мікола Ермаловіч сцвярджаў, што вядомы з летапісу літоўскі род Булевічаў перасяліўся з Памераніі ў Панямон-не. На доказ ён падаваў памеранскія тапонімы Bulitz, Bullen⁴. Сапраўды, у Мекленбургіі меліся паселішчы Bulowe, Bulow⁵,
'Верагодна. гэта першы вядомы князь абадрытаў Вільчан. Wiltzan, гоі des Obotrites 'Вільчан, кароль абадрытаў' - так ён названы ўАналах франкскага храніста Эйнгарда (Эгінхарда), дзе ўпершыню згаданы пад 795 годам. Annales d Eginhard. // Collection des Memoires relatifs a 1’histoire de France. A Paris, 1824. C. 41.
¹ Паўла Урбан. Старажытныя ліцьвіны. Мова, паходжанне, этнічная прыналежнасць. Мн., 2003. С. 71.
² Тамсама.
³ Lehr Splawinski Т. Poczatki ekspansji slowian ku Wschodowi. // Slavia antique. T. IX. 1962. C. 5.
⁴ M. I. Ермаловіч. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1989. С. 31.
16
Dorf Hof Bulow⁶ ‘вёска Булаў Двор'. I на старой карце нашай краіны пазначаныя Балевічы, колішні маёнтак ці засценак (цяпер абшар Стаўбцоўскага р-на).
I на выспе Руя, або Руяна (цяпер Rugen), мелася згаданае ў ня-мецкім дакуменце пад 1314 г. паселішча Bolleuitze ‘Болевічы’ на-зва якога ўтворана, паводле польскай даследніцы М. Ежовай, ад назвы асобы: *ЬоРь - скарочаная форма імя Bolebor або Bolemysl⁷.
Славянскія паселішчы Булёве, Бансін. (Фрагмент мапы М.П. Егорава.)
М. Ежова называе таксама ругійскі тапонім Ruskevitze ‘Рускевічы’ з зборніка дакументаў «Pommersches Urkundenbuch»⁸. А ў Галіцка-Ва-лынскім летапісе згадваюцца князі літоўскага роду Рушкавічаў. Ве-рагодна, іх продкі паходзілі з Руяны. На карысць такога меркаван-ня сведчыць, прыкладам, руянскі тапонім Lettowe Літва (1314 г.)⁹.
⁵ Maria, Jezowa. Dawne slowianskie dialekty Mieklernburgii w swietle nazw miejscowych i osobowych. Cz. I. Fonetyka. // Prace j^zykoznawcze. T. 26. Wroclaw, Warszawa, Krakow, 1961. C. 47. (Далей: I i стар.)
⁶ Maria. Jezowa. Dawne slowianskie dialekty Mieklernburgii w swietle nazw miejscowych i osobowych. Cz. II. Slowotworstwo. // Prace j^zykoznawcze. T. 32. Wr., W wa, Kr„ 1962. C. 13. (Далей: II i стар.)
⁷ M. Jezowa. Slowianskie nazwy miejscowe wyspy Rugii. // Onomastica. Rocznik V. Zeszyt 1. Krakow - Wroclaw, 1959. C. 41.
⁸ Тамсама. C. 46.
⁹ Тамсама. C. 56.
17
Перасяленне заходніх славянаў на ўсход адзначалі іншыя навукоўцы. У 20-х гг. XX ст. летувіскі мовазнаўца К. Буга ды археолаг А. Спіцын выказалі думку «пра заходняе паходжанне крывічоў»¹⁰. Расійскі даследнік В.Б. Вілінбахаў абагуліў мерка-ванні М. Ламаносава, В. Традзякоўскага, I. Пярвольфа, М. Пят-роўскага пра ўплыў заходнебалтыйскіх славянаў на складван-не паўночнай групы ўсходняга славянства¹¹.
Гэтай праблемай зацікавіліся мовазнаўцы Ф.П. Філін, М.І. Тал стой, а таксама Ф. Клімчук, які даследуе беларуска-заходне-славянскія моўныя паралелі старадаўняга паходжання¹². Іх наву-ковымі працамі пацвярджаецца меркаванне пра міграцыю за-ходніх славянаўу міжрэчча Дняпра і Нёмана. На падставе даследа-
ванняў мовазнаўцаў ды аналі-зу «археалагічных матэрыялаў з раннесярэдневечных паселі-шчаў і пахаванняў Беларусі» маскоўскі археолаг В.Б. Перхаў-ка зрабіў выснову праўплыў на наш край культуры «заходнес-лавянскага этнасу, асобныя элементы якой выяўлены практычна на ўсіх этапах раз-віцця кулыуры ранняга сярэд-нявечча»¹³. Ен жа ўдакладніў: «У X - XI сгст. этнічнае ўздзеян-не заходніх славянаў не ахопва-ла ўсёй тэрыторыі Беларусі, a непасрэдна закранула толькі
1. Гандлёвыя шляхі. 2. Кірунак перасялення заходніх славянаў.
(Паводле В.Б. Перхаўкі.)
параўнаўча рэдка населеныя заходнія раёны міжрэчча Дняпра і Нёмана, абшар вадазбору Заходняга Буга ды Панямонне»¹ *.
Перасяленне заходніх славянаў пацвярджаецца тапані-мічнымі паралелямі.
¹⁰ Седов В.В. Восточные славяне в VI - XIII вв. // Археологня СССР. М., 1982. С. 58.
¹¹ Slavia occidentalis. Т. 22. Poznan, 1962. С. 253.
¹² Ф. Клімчук. Беларускапольскія ізалексы. Мн„ 1975. С. 59.
¹³ Перхавко В.Б. Западнославянское влнянне на раннесредневековую культуру Белорусснн. // Древнерусское государство н славяне. Мн.. 1983. С. 26.
¹⁴ Тамсама.
18
Паселішчы Мекленбургіі ды Беларусі
1. Асновы словаў, словы славянскіх дыялектаў, рэканст-руяваныя М. Ежовай паводле тапонімаў Мекленбургіі.
2. Славянскія паселішчы з нямецкіх дакументаў (побач па-даецца год дакумента)
3. Іх сучасныя назвы.
4. Сучасныя паселішчы Беларусі.
1 2 3 4
*obl - П-90; *оЬьІа 1-44 Wobele, 1251 Dorf (далей:О.) Wabel Абольцы
★otolinb - П-23 Othelyn, (1287) D. Oettelin Атоліна
*bojan - П-92; *bojanovitji П-34 Boianewiz, 1209 D. Jennewiz Баянічы
*Wev-II-13 Bulowe, 1306 D. Hof Billow Булевічы
*ЬуНпь П-22; *byta П-68 Boytin, 1233 D.Boitin Быцень
*vorny - П-48 Warne. (1296) D. Wendisch Waren Варняны
*vornov- П-19 Wamowe, 1230 D. Waniow Воранава
*gL\bok-1-54 Glambeke, 1186 D. Glambeck Глыбокае
*хьте1е -1-73 Gamele, 1397 Gamehl Гомель
*gnezditj -1-24 Gnesdiz, 1171 - Гнездава
*dalevitji - П-34; *daljb ІІ-69 Dale viz, 1262 D. Daiwitz Дальва
*habbnica - П-37 Sabenize, 1230 D. Sahms Жабін.
*^Ььп - П-93 Жабінка
* hikovitji -1-35 Sukeuitse, 1303 D. Suckwitz В. Жухавічы
*Hlitji - П-33 Zylitze, 1353 D. Silz Жылічы
* te/ev- П-16 Selow, 1270 D. Selow Зэльва
★хогеііпь - П-22 Korlyn, 1365 - Карэлічы
*хогіпь; *когепь Corin, 1274 D. Alt Karin Корань
*Нм>-ІІ-48 Kleth. 1290 D. Kleeth Клетная
*kosov - II-18 Cotzow, (1276) D. Kossow Косаў
*кгетеп-ь -11-47 Cremon, (1285) D. Kra mon Кромань
*gorby -11-46 Karbe, 1270 D. Karpe Карбоўцы
*кйгьпа - П-50 Cume, D. Kuhren Курневічы
*йяог-П-18 Linowe, 1291 D. Linau Лінова
* Ілреіь - ІІ-84 Lepel, 1236 - Лепель
*lisbkov - I-J9 Lyzcowe, 1171 D. Hundorf Ліскава
* lysov - ? 1-51 Loysow, 1296 D. Leussow Лыскава
19
1 2 3 4
*malbkovitji - ІІ-35 Malkeuiz, 1215 D. Malkwitz Малькавічы
*пгігь - П-69 Mirowe, 1230; Mip
*mirov -11-10 Mirow, 1301 D. Mirow
*тогіпь - П-23 Moryn, 1301; D. Marihn Морын
*тагіпь - ІІ-69 Marin, 1285
*ploskov - 1-82 Plocekowe, 1230 D. Pluschow Плоскія
- П-57 Pastowe, 1291 D. Pastow Паставы
*ploxov -1-92 Polchowe, 1248 D. POlchow Полхаў
*radbkov -1-39 Rathecowe, 1259 D. Ratekau Радкава
*radostov -1-38 Radestowe, 1311 D. Rastow Радастаў
*rakov -1-39 Racowe, 1232 D. Rakow Ракаў
★sambkov -1-36 Samekowe, 1230 D. Samkow Сімакова
*sitbkov -H-ll Sytecowe, 1342 D. Sietow Сіцькова
Svtkowe
* sbmilov -1-19 Smilowe (1219) D. Schmilau Смілавічы
★sparov- П-16 Sparowe D. Sparow Спорава
*stolop -1-93 Stolp.(1274) D. Stolpe Стоўбцы
*ster§enow - II-11 Strisenowe, D. Striesenow Стрэшын
1285
*telbkb -11-83 Telekowe, 1230 D. Talkau Талька
* telbkov -11-12
*terbov -1-79 Trebbow, (1262) D. Grose Trebbow Трабы
*teterov 1-26 Theterowe, 1236 D. Teterow Цецеравец
*sir - ? *Sir -? П-87 Ciren, 1277 - Цырын
Cimerstorp, - Чамяры
*sx(mi)mirb -11-66 1230
*uepela -11-84; Cepelin, 1317; D. Zepelin Чапялі
*uepelinv -11-22 Cepelyn, 1246
*jazvinv- 1-41 Jazwini, 1232 - Язвіны
*jasen -11-52_____________________ Jacin, (1247) D. Gessin Ясянец
Варта зазначыць, што на «паўтараемасць тапонімаў» звяр-нулі ўвагу польскія даследнікі. Паводле ідэнтычных назваў па-селішчаў гісторыкі Ф. Буяк, Г. Лаўмяньскі вызначылі пачатко-вае месца пасялення радзімічаў¹⁵.
¹⁵ Седов В.В. Восточные славяне в VI - XIII вв. С. 157.
20
Грамадскі лад і войска
Як вядома, заходнія славяне, нашчадкі носьбітаў гэтак названай лужыцкай культуры - багатай духоўнай і матэры-яльнай спадчыны індаеўрапейцаў, - засвоілі і здабыткі ан-тычнага свету. Славяне Мекленбургіі, якія ўваходзілі ў абад-рыцкі ды вялецкі племянныя звязы, дасягнулі высокага ўзроўню гаспадарчага і культурнага развіцця¹⁶. Што да гра-мадскага ладу, то навукоўцы гавораць не толькі пра «ваен-ную дэмакратыю» ў палабскіх славянаў, але і пра «племян-ныя звязы», пра зараджэнне дзяржаваў. Прыкладам, сорбы згадваюцца ў «Хроніцы» Фрэдгара пад 631 г. як gens - вялі-кае племя, - кіраваў якім dux ‘правадыр’¹⁷.