• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
        Варта дадаць, што тыя «пераможаныя» - гэта «князь лн-товскнй Гердень» (дакладней: «Gerdine de Naalse» Тердзень з Нальшаў’⁵⁹) з сваёю дружынаю⁶⁰, у складзе якой, відавочна, былі ваяры-літва. Чытаем жаў іншых спісах (копіях) «Повестн о Дов-монте», што падчас таго пабоішча «йная лйтва йстопе во Двй-не»⁶¹. Гердзень (Гердэнь), як вядома, быў сынам полацкага кня-зя Давыда Расціславіча ды княжыў у Полацку з 1264 і да 1267 г.⁶². Што да пераможанай Даўмантам «паганай літвы» полацка-га князя Гердзеня, то не трэба гэтую вестку ўспрымаць, як свед-чанне захопу Полацка літвой ці вынік дабраахвотнага перахо-ду Полацка пад уладу «літоўскіх князёў», як то падаецца ў Бел-СЭ: «Полацкае баярства... пайшло на кампраміс з літоўскімі фе-адаламі і запрасіла іх у 2-ой пал. 13 ст. у горад»⁶³. Літва - звы-чайныя ваяры-найміты, якія, дарэчы, служылі не толькі Полац-ку. Прыкладам, напрыканцы ХПІ ст. рыжскія ратманы скардзі-ліся віцебскаму князю Міхаілу Канстанцінавічу, што рыжскіх купцоў, якія ехалі «нзь Внтебеска у Смолнескь, тогды лнтва мзьнмалн нхь на путн, у твоемт» городе... м товар отнмалн в ннх-ь»⁶⁴. Каб жа «літоўскія феадалы» перанялі ўладу ў Полацку, то літва магла б абрабаваць рыжскіх купцоў яшчэ ў Полацку, або аберагала б іх. Таксама відавочна, што віцебская літва пад-парадкоўвалася віцебскаму князю Міхаілу Канстанцінавічу, інакш бы рыжскія ратманы не сталі б яму скардзіцца.
        Дарэчы, роля літвы як адмысловых ваяроў-наёмнікаў выразна выявілася падчас адной вядомай бітвы. На пачатку верасня 1380 г. князь Андрэй Полацкі, сын Альгерда, вяліка-га князя ВКЛ, прывёў на Кулікова поле сваю літву - ваяроў у
    
             ⁵⁸Тамсама. С. 201.
    
         ⁵⁹ Міндаў кароль Літовіі ў дакумэнтах і сьведчаньнях. Менск, 2005. С. 39.
    
         ⁶⁰ Охотннкова В. Н. Повесть о Довмонте. С. 201.
    
         ⁶¹ Тамсама. С. 202.
    
          ⁶² БелСЭ. Т. 3. Мн„ 1971. С. 437.
    
          ⁶³ БелСЭ. Т. 8. Мн„ 1975. С. 485.
    
          ⁶⁴ Russisch Livlandische Urkunden, gesammelt von K.E. Napiersky.
          St. Petersburg, 1868. C. 27.
    
    33
    
    каваных латах. Такія ж шыхты падрыхтаваў ягоны брат Дзмітры Старадубскі. Маскоўцы, а пасля, пэўна ж, і манголы, былі ўражаны рыштункам, выглядам войска братоў Альгер-давічаў. Невядомы ўдзельнік Кулікоўскай бітвы, якога прыз-наюць за аўтара «Задоншчыны»*, у захапленні, відаць, пера-большыў колькасць іх ваяроў. Так, у «Слове о велнком князе Дмнтрее йвановнче н о брате его князе Владлмере Андрее-внче яко победнлн супостата своего царя Мамая», фактыч-на, копіі «Задоншчыны», пераказваецца размова братоў Аль-гердавічаў: «Выедем, брате, в чнстое поле н посмотрнм сво-нх полков, сколько, брате, с намл храбрые лнтвы. А храб-рые лнтвы с намн 70 000 окованые ратн»⁶⁵.
        Варта дадаць, што на Кулікова поле ішоў, як вядома, яшчэ адзін Альгердавіч — Ягайла, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага, праўда, на дапамогу Мамаю. Ці былі ўягоным вой-ску ваяры-ліі'ва? Безумоўна, былі: нельга жуявіць войска вя-лікага князя літоўскага без гэтых ваяроў.
        Літва служыла вялікім князям ВКЛ і надалей — яшчэ амаль два стагоддзі. Пасля некаі’орым, што трапілі ў па-лон да маскоўцаў, давялося перайсці на службу да іншага гаспадара ды пачаць ваяваць за інтарэсы Маскоўскай дзяр-жавы. Ваяроў-літву паслалі заваёўваць Сібір. У снежні 1617 г. маскоўцы выправілі ў паход «нйжегородской лйтвы й немец двестй человек» ды «лапшенскйх полоняннйков
    
          ‘ «Задоншчына» помнік рускай літаратуры канца XIV ст. Адна з трох аповесцяў, што апісваюць перамогу маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча Данскога над Мамаевым войскам на Куліковым полі ў 1380 г. За аўтара «Задоншчыны» прызнаюць «Софоняя старца рязанца», які, прыкладам, у Цвярскім летапісе называецца «брянскнм боярнном» ПСРЛ. Т. XV. СПб., 1863. Стб. 440. У іншых спісах «Задоншчыны» яго называюць «Софоннем мереем рязанцсм». Выказана і меркаванне, што аўтарам «Задоншчьшы» быў non князя Канстанціна Дзмітрыевіча (сына Дзмітрыя Данскога), які жыў у Пскове [Адрнанова-Перетц В.П. Задоніцнна. //Труды Отделення Древне Русской Лнтературы (Далей: ТОДРЛ). Т. V. Москва-Леннград, 1947. С. 206.].
          ⁶⁵ В.П. Адрнанова Перетц. Задоніцнна. С. 200.
    
          ⁶⁶ В. Грыцкевіч. Дваранска-рускія перасяленні ў XIV - XVIII стст. // Спадчына. 1993, № 4. С. 37.
    
    34
    
    лйтвы 96 человек»№. Расійскі навуковец Г.Ф. Мілер падаў у сваёй «Нсторнн Снбнрм», напісанай у 1750 - 1752 гг., шмат сабраных у Табольскім архіве дакументаў. Прыкла-дам, у грамаце ваяводам Гадунову і Зюзіну ад 5 красавіка 1614 г. паведамляецца пра высланне грошай: «...416-ть рублев с mamapcKUMu служйлымй людьмй: головою татар-скою с Богданом Петровым, да с лйтвою с Давытковым Мйкйфором да с Мйкйткою Оксеновым.,.»⁶⁷. Як бачым, імёны і прозвішчы ваяроў-літвы не жамойцкія, а, кажучы сучаснай мовай, - беларускія.
        Дарэчы, літва паказала свой нораў і ў Сібіры. Схаўруса-ваўшыся з «немцамі», літваў 1621 г. учыніла паўстанне⁶⁸. Ця-гам часу літвы, што была на службе ў сібірскіх ваяводаў, па-меншала. I ў грамаце цюменскага ваяводы ад 12 траўня 1636 г. чытаем: «...а на Тюменй де служйлых людей лйтвы й ка-заков конных мало, только 100 человек...»⁶⁹.
        Да спісу розных мясцін асялення літвы можна дадаць яшчэ і Разанскую зямлю, дзе па-над ракой Акой знаходзіцца знакамітая Мяшчора. Як сведчаць этнографы, жыхароў бы-лой Парахінскай воласці Мяшчорскага краю «называюць звычайна літвой»⁷⁰. (Дадамо, што некаторым элементам мясцовага жаночага строю згаданай воласці расійскі этног-раф Б.А. Куфцін знаходзіць «бліжэйшыя аналагі... у эстаў і ў Швецыі»⁷¹. Ці не даюць гэтыя факты падставу гаварыць пра знаходжанне ў пэўны час у Мяшчоры апроч літвы яшчэ і ва-рагаў-русі?)
        N.B. 3 летапісаў, хронік, з разнастайных гістарычных да-кументаў выразна вынікае, што літва - гэта стан прафесій-ных ваяроў. Яны былі вядомыя цягам сямі стагоддзяў на аб-шары ад Нямеччыны да Сібіры.
    
         ’’Мнллер Г.Ф. Нсторня Снбнрн. Т. II. С. 229.
    
         ⁶⁸ Тамсама. С. 560.
    
         ⁸⁹ Тамсама. С. 435.
    
         ⁷⁰ Б.А. Куфтмн. Матернальная культура русской Меіцеры. 4. 1.
         М„ 1926. С. 11.
    
         ⁷¹ Тамсама. С. 125.
    
    35
    
    Дзе ж «сядзела» літва?
        Месца пачатковага пасялення літвы не змаглі вызна-чыць і навукоўцы. За тэрыторыю гэтага «племені» гісто-рыкі падавалі розныя землі. Каб згладзіць неадпаведнасці, былі прыдуманы «Завілейская Літва», «Павілейская Літва», а таксама і спецыяльны тэрмін «этнаграфічная Літва», які атаесамляюць з пачатковым абшарам Вялікага Княства Літоўскага. Цікавым падаецца меркаванне польскага даследніка Ю. Бардаха. Ён разрозніваў абшары «Litwy wlasciwej» ‘уласна Літвы’ і «Litwy scislejszej» Л ітвы дакладнейшай', у склад якой, паводле ягонага меркаван-ня, уваходзіла тэрыторыя Гарадзеншчыны⁷².
        Невядома, які сэнс укладвалі напачатку ў тэрмін «Litwa historyczna», звязваючы яго з Вільняй: «stolica Litwy historycznej Wilno» ‘сталіца гістарычнай Літвы Вільня’⁷³. На-прошваецца думка, што аўтар энцыклапедычнага артыкула не быў схільны лічыць тую “Літву” дзяржаўным утварэннем балтаў (летувісаў - у сучасным разуменні). Такое меркаван-не пацвярджаецца і тэрмінам-вызначэннем Г. Лаўмяньскага з заўвагай-удакладненнем: «этнічная Літва (Аўкштота) »⁷⁴. 3 гэтых словаў вядомага польскага гісторыка вынікае, што ён міжволі ўсведамляў: была яшчэ нейкая літва па-за этна-сам. Зважаючы на створаны ў 1920 г. абшар «Litwa Srodkowa» ‘Сярэдняя Літва’, можна сцвярджаць, што польскі даследнік меўнаўвазе Віленскі край, населены апалячанымі крывічамі ды ліцьвінамі. (Мы ж скажам, што тою «неэтнічнай» літвой былі нашчадкі літвы-ваяроў.)
        Інакш вырашаў гэтую праблему Мікола Ермаловіч, вы-значаючы месца знаходжання «гістарычнай Літвы» ў Верхнім Панямонні, пераважна на землях Навагарадскага княства⁷⁵.
    
          ⁷² Bardach Juliusz. Zmierzch smerdow. // Z polskich studiow slawistycznych. W-wa, 1968. C. 50-51.
    
          ⁷³ Ilustrowana encyklopedja Trzaski, Everta i Michalskiego. T. 3. Warszawa, 1927. C. 162.
    
          ⁷⁴ towmianski H. Studja nad poczqtkami spoleczenstwa i panstwa litewskiego. T. 2. Wilno. 1932. C. 21.
    
         ⁷⁵ M.I. Ермаловіч. Па слядах аднаго міфа. С. 44.
    
    36
    
        У энцыклапедыях жа, у спецыяльных навуковых вы-даннях за этнатэрыторыю гэтага выдуманага племені па-даюцца розныя рэгіёны рэспублікі Летува: усходняя, пе-раважна, яе частка, але і сярэдняя, гэтак названая Аўкш-тайція, ды заходняя частка - Жамойція (Жамойць). На іншых мапах знаходзім літву на абшары Сярэдняга Паня-моння⁷⁶. (Гл. мапы на стар. 6-8.)
        3 пададзеных прыкладаў вынікае, што значную частку абшару, дзе знаходзяць помнікі матэрыяльнай культуры, якія, нібыта, належалі «племянной групоўцы, называнай літвой», насялялі іншыя плямёны: крывічы, латгалы, селы, а таксама і жамойты. Такая заўвага датычыць, вядома, па-чатку XI ст„ калі ўпершыню было згадана ў Квэдлінбургскіх аналах слова Litva - «in confmio Rusciae et Litvae»⁷⁷. A той рэгіён Панямоння, які прызнаецца за месца знаходжання «гістарычнай літвы», не мае адпаведных, балцкіх, археалаг-ічных помнікаў. Як зазначае В.Б. Перхаўка, менавіта ў Паня-монні выяўлены «археалагічныя помнікі», што выразна свед-
    
    чаць пра ўплыў заход-неславянскага этнасу.
        Прычына такой не-дакладнасці ў вызна-чэнні абшару літвы тоі-цца, відаць, у свядо-масці аўтараў, якім да таго ж не хапала гіста-рычных і археалагіч-ных матэрыялаў. Таму лагічна будзе звярнуц-ца да спецыяльнага на-вуковага выдання, пад-
    
    г. Квэдлінбург. Абатства.
    
         ⁷⁶ Третьяков П.Н. Восточнославянскне племена. М.,1953. С. 219. Рнс. 47; Археологня СССР. Фннноугры н балты в эпоху средневековья. М.,1987.
         С. 8. Карта 1; Этнографнческне м лннгвмстнческне аспекты этннческой
    
         нсторнн балтскнх народов. Рнга, 1980. С. 13. Рнс. 3.
    
          ⁷⁷ Цыт. паводле: Danilowicz I. Skarbiec diplomatow Papiezkich, cesarskich, krolewskich... T. I. Wilno, 1860. N. 36.
    
    37
    
    рыхтаванага Інстытутам Археалогіі AH СССР. «Фмнно-угры н балты в эпоху средневековья» - так называецца цікавы нам том з 20-томнай серыі «Археологня СССР с древней-шнх времён до средневековья». Адказным рэдактарам зга-данага тому з'яўляецца доктар гістарычных навук В.В. Сядоў - славуты даследнік ранняй гісторыі славянскіх і балцкіх народаў.