Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
87
»#«®g<&>^%
■Драгічынскія» пломбы з кірылічнымі літарамі.
М.П. Авенарыус, згадаўшы, што К. Тышкевіч не сказаў ні сло-ва пра славянскія літары на драгічынскіх пломбах, прыз-наў ягоную выснову «тэндэнцыйнай, або, сама менш, нена-вуковай»²⁵⁵. А прафесар А. Катлярэўскі выявіў шмат агульна-га ў драгічынскіх пломбах і знаках-клеймах на пахавальных урнах, г. нз. «магільных гаршках», знойдзеных у Віленскай гу-берні²⁵⁶, значыць, таксама на абшары ўладанняў полацкіх князёў. Ужо з разважанняў гэтых двух навукоўцаў можна зрабіць выснову, што драгічынскія пломбы былі прымаца-ваны да полацкіх тавараў. Верагодна, у Драгічыне-над-Бугам канчалася падначаленая палацкім князям тэрыторыя, і на мытні мянялі полацкія пломбы-біркі. Так, А. Катлярэўскі ад значыў што біркі і клеймы - «вядомы знак уласнасці», але пры перадачы «рухомай уласнасці» не патрабавалася пера-даваць пломбу²⁵⁷. Ён жа параўноўваў біркі-«маркі з Паме-раніі, Мекленбурга» з полацкімі, а таксама «нашыя ганчар-ныя знакі і германскія маркі», заўважыў іх падабенства ды сцвярджаў, што яны належаць да аднаго і таго ж роду рэчаў²⁵⁸.
Дзіўна, што Г. Лаўмяньскі працытаваў выраз «in confinio Rusciae et Litvae», але разважаў толькі пра Русь, а пра назву Litvae «не сказаў ні слова». Нельга ж уявіць, што гэты дасвед-чаны навуковец, аўтар шматлікіх прац з гісторыі ВКЛ, не па-цікавіўся, што ж азначае слова Litvae ў Кведлінбургскіх ана-лах і хто жыве ў мазавецкіх вёсках Stara Litwa і Stara Ruh>. Верагодна, «не заўважыўшы» слова Litvae, Г. Лаўмяньскі паз-бег адказу на пытанне: а як жа атрымалася, што па-над Бугам, на яцвяжскай (яна ж, паводле В.В. Сядова, і дрыгавіцкая²⁵⁹) зямлі, знаходзілася яшчэ і нейкая «Літва». (За месца пасялен-ня літвы Г. Лаўмяньскі падаваў абшары на ўсход ад Нёмана.)
²⁵⁵ Авенарнус Н.П. Дрогнчнн Надбужскнй н его древностн. // Матерна-лы по археологнн Росснн. № 4. Древностн Северо-Западного края. СПб., 1890. С. 15.
²⁵⁶ Котляревскнй А. Заметка п статье гр. К.П. Тышкевнча «0 свннцовых оттнсках’ь, найденных в реке Буге у Дрогнчнна».// Матерналы по археологнн Росснн. № 4. Древностн Северо Западного края. С. 245.
²⁵⁷ Тамсама. С. 246.
²⁵⁸ Тамсама.
²⁵⁹ B.B. Седов. Восточные славяне... С. 121. Карта 16.
89
Дарэчы, біскуп Мерзебургскі Цітмар (Thietmar) уключыў у сваю «Хроніку» згаданае паведамленне пра месца гібелі місіяне-ра Бруна-Баніфацыя, свайго родзіча і равесніка. Але ён выкінуў слова Litvae, а напісаў «Tunc in confinio praedictae regionis (Prussiae) et Russiae...»²⁶⁰. Аднак такая замена не ўяўляецца ад-паведнай, раўнавартаснай. Так, аўтары кнігі «Древняя Русь в све-те зарубежных нсточннков» палічылі неабходным растлумачыць матывы адвольнага трактавання Цітмарам кведлінбургскага па-ведамлення. Яны спачатку гавораць пра місію Бруна да прусаў пасля падаюць месца гібелі місіянера - «верагодна, на зямлі яц-вягаў». Але пропуск Цітмарам назвы «Літва» патрабаваў спецы-яльнага тлумачэння. He выпадкова аўтары дапісалі ў дужках: «Гэта, дарэчы, першая згадка этноніма літва, тады яшчэ прак-тычна невядомага і малазразумелага, мяркуючы з таго, што Цітмар Мерзебургскі, выкарыстоўваючы паведамленне Квед-лінбургскіх аналаў, слова «Літвы» прамінуў, не ўключыў»²⁶¹.
Што да «практычна невядомага і малазразумелага этно-німа» літва, то, верагодна, усё якраз наадварот. Біскуп Мерзе-бургскі, як вынікае з ягоных святарскіх абавязкаў, безумоўна, ведаў пра паганцаў-літву, пра іх сталае месцазнаходжанне ме-навіта ў Палаб’і, пра перасяленне ваяроў-літвы на ўсход. Але запісваючы паведамленне пра смерць родзіча і аднадумца ўсведамляў, што згадванне вядомай ягоным землякам літвы не дасць уяўлення пра месца гібелі Бруна. Таму і замяніў, па-пярэджваючы блытаніну, слова літва на назву вядомай краі-ны таго паганскага рэгіёну (praedictae regionis) Прусію.
Хоць блытаніны, як бачым, не паменела, усё ж аўта-ры згаданай кнігі сцвярджаюць - насуперак Г. Лаўмяньс-каму - раптоўнасць з’яўлення «практычна невядомай» літвы ў Пабужжы.
Літва асела па-над рэчкай Слінай, прытокам Нарава. Там і цяпер, як пазначана на сучаснай мапе Беласточчы-ны, бачым паселішча Stara Litwa²⁶² (Старая Літва). Неда-
²⁶⁰ Цытую паводле: Daniiowicz I. Skarbiec... С. 36.
²⁶¹ Древняя Русь в свете зарубежных нсточннков. М.. 1999. C. 313.
²⁶² Wojewodzlwo Bialostockie. Mapa turyslyczna. Bialystok, 1990. Квадрат I - 1.
90
лёка ад яго - Stara Rus²⁶³ (Старая Русь). Верагодна, з гэ-тай мясцовасцю і трэба звязваць запіс у Кведлінбургскіх аналах пра месца гібелі біскупа-місіянера Бруна-Баніфа-
цыя. Як можна мерка-ваць, не выпадкова ў XVII ст. святы Бруна быў прызнаны патронам ка-талікоў Варміі*, а ў 1963 г. абвешчаны галоўным апекуном Ломжынскай дыяцэзіі²⁶⁴, якая ахопвае той рэгіён па-над прыто-кам Буга ракой Наравам, дзе і знаходзяцца згада-ныя паселішчы Старая Літва і Старая Русь. Прыкладам, у «Попісе войска Вялікага Княства Літоўскага» за 1528 г. згадваюцца Літва Стара Кулешкасцельнай гміны Высокамазавецкага паве-ту Падляшскага ваявод-ства²⁶⁵ ды Русь Стара,
Фрагмент мапы Беластоцкага ваяводства з тапонімамі «Костры-ЛІтва> I «Выліны-Русь>.
вёска Высокамазавецкай гміны і павету таго ж Падляш-скага ваяводства²⁶⁶.
Трагедыя 1009 г. магла адбыцца і паўднёвей: на згаданай мапе пазначаны паселішчы Kostry-Litwa²⁶⁷ і Wyliny-Rus²⁶⁸.
Падобныя назвы знаходзім і паўночней. Недалёка ад го-рада Ломжы, на правым беразе ракі Нараў, ніжэй вусця ракі
²⁶³ Тамсама. КвадратJ - 2.
" Вармія - гістарычная вобласць у Паўночнай Польшчы, з XVII ст. уваходзіла ў склад Усходняй Прусіі.
²⁶⁴ Ks. Wincenty Zaleski SDB, Swieci na kazdy dzien. C. 389.
²⁶⁵ Перапіс войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 г. Мн„ 2003. № 273.
²№Тамсама. № 416.
²⁶⁷ Wojewydztwo Biaiostockie. Mapa turystyczna. Квадрат K - 2.
²⁶⁸ Тамсама. кв. I -- 2.
91
Бобр, знаходзіцца старажытны горад Візна”. Як падае «Siownik geograficzny», сведчаннем старажытнасці горада можа быць «nasyp podiuiny», абвод (перыметр) якога - 540 крокаў²⁶⁹. «Nasyp podiuiny» - гэта, верагодна, падоўжаны курган. Такія курганы, як згадвалася, прыпісваюць крыві-чам. Дарэчы, менавіта ў тым рэгіёне вядомыя: прозвішчы Mathias Krewny, KrzywaniKta...²⁷⁰, «вёска фальварачнай шлях-ты» Krziwkowy Piczki (Krzywki)²⁷¹, «вёскі заградовай шляхты» Krziwkowy Batki (Krzywki Bratki), Krzywki Piczki (Krzywki Piaski)²⁷². У візненскай парафіі меліся таксама вёскі Krzewo²⁷³, Krzewo Plebianki, Krzewo Nowe, Krzewo Stare²⁷⁴.
Паводле люстрацыі 1660 г. «візненскае староства ўключа-ла ў ліку іншых вёсак паселішчы «Wierciszew al Russ» ды «Litwa al Ksiida»²⁷⁵ («Вярцішаў альбо Рус» ды «Літва, альбо Ксенжа»),
Як бачым, русь не толькі «даходзіла» да прусаў, але і жыла ў Пабужжы ў сваіх асобных паселішчах недалёка ад вёсак Л ітва. Русь была такімі ж прафесійнымі ваярамі, як і літва, так што палачанам было на каго абаперціся ў каланізацыі Падляшша.
Сваім чарадом, русь і літва з абшару «ўсходнелітоўскіх» курганоў разам выпраўляліся ў набегі ды вайсковыя пахо-ды, пра што чытаем у «Кройніцы літоўскай і жмойцкай»²⁷⁶. Траплялі яны і ў згаданы край. Прыкладам, А. Гваньіні паве-дамляў, што ў 1263 г. «літва і русь... у Мазоўша ўварваліся...
” А на нашай зямлі ёсць мястэчка Вызна (з 3 студзеня 1923 г. Чырвоная Слабада) -у Салігорскім раёне, па над рэчкай Вызенкай (Вызнянкай), левым прытокам Морачы, вадазбор Случы. Тапонім Вызна таксама можна лічыць пацвярджэннем гіпотэзы перасялення ў наш край жыхароў Мекленбургіі. Якужо згадвалася, Паўночнае Мазоўша сталася першым месцам пасялення мекленбургскіх каланістаў.
²⁸⁹ Siownik geograficzny Krolestwa Polskiego oraz innych ziemi stowianskich. T. б^. Warszawa, 1885. C. 686.
²⁷⁰ Pawinski A. Polska XVI wieku pod wzgledem geograficznostatystycznym. T. V. Mazowsze. Warszawa, 1895. C. 20, 69,73.
²⁷¹ Тамсама. C. 53.
²⁷² Тамсама. C. 61.
²⁷³ Тамсама. C. 355.
²⁷⁴ Тамсама. C. 379.
²⁷⁵ Siownik geograficzny... T. XIII. C. 687.
²⁷⁶ ПСРЛ. T. 32. C. 25.
92
замак Ловіч спляндравалі». I ў 1265 г. «русь і літва... бедную Мазовшу окрутне сплюндровалі»²⁷⁷.
(Прычыны, з якіх русь і літва з'явіліся ў Пабужжы, з большага, вядомыя. Але іх статус, вядомае з хронік і лета-пісаў шматвекавое - ад 1009, прынамсі, да 1391 году - суіс-наванне ды «супрацоўніцтва» на ратным полі патрабуюць асобнага даследавання.)
Дзе сфармаваўся стан ваяроў-літвы?
У розны час розныя навукоўцы, не зважаючы на сведчанні летапісаў, хронік, упарта перакручвалі факты, ставілі, як кажа наша прымаўка, воз наперадзе каня. Гісторыкі і мовазнаўцы зыходзілі з уяўлення пра літву як этнічную адзінку. Імі пры-знавалася першынство назвы «Летува», хаця ў крыніцах перш засведчаны менавіта тэрмін «літва», а назва «Lietuva» («Ле-тува») непараўнальна пазнейшага паходжання.
Самая значная асаблівасць функцыянавання тэрміна «літва», як адзначалася, - надтэрытарыяльнасць. Ён, кажу-чы сучаснай мовай, пазанацыянальны, хаця ўзнік у сла-вянскім асяроддзі. Але ўмовы ўзнікнення літвы - сацыяль-ныя. Пэўнай сацыяльнай функцыяй у грамадстве абумоўле-ныя матывы і мэты ўсіх чынаў літвы, адасабленне ў любым этнічным асяроддзі. He менш важнай умовай існавання, пры-намсі, на пэўным этапе, сталася і рэлігія гэтага ваярскага ста-ну - паганства.
Таму літва цягам стагоддзяў не знікла, не злучылася ні з усходнімі славянамі, ні з балцкімі плямёнамі. Літва трыма-лася асобна і на Куліковым полі, у асобных атрадах служыла і ў Сібіры, куды трапіла як палонныя ў выніку войнаў XVI ст. Дакументы з Табольскага архіву, сабраныя расійскім наву-коўцам Г.Ф. Мілерам і пададзеныя ў «Нсторнн Снбнрн»²⁷⁸, выдадзенай у 1750-1752 гг., пацвярджаюць, што літва стала службовым станам, наёмнікамі, якія за грошы пайшлі зава-ёўваць і сібірскія землі. Варта адзначыць, што ў сібірскіх да-
²⁷⁷ Тамсама. С. 209.
²⁷⁸ Г.Ф. Мнллер. Нстормя Снбнрн. Т. II. С. 147.
93
кументах літву адрозніваюць ад «лнтовскнх людей», г.зн. ад звычайных грамадзянаў ВКЛ.