• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
        Сацыяльнай базай для ўзнікнення стану прафесійных ва-яроў было развітое феадальнае грамадства, засведчанае ў ад-
    
    паведным дзяржаўным ут-варэнні - княстве, якое мела ўсе неабходныя для існавання дзяржавы структуры. А таму асоб-ныя вайсковыя фарма-ванні - як бы іх ні называлі - маглі ўзнікнуць і ўзнікалі ў любым кутку свету.
        Як вядома, у XII ст. пачаў вылучацца ваенна-феадальны стан Японіі -самураі, княжыя васалы, для якіх адзіным вартым заняткам лічылася вайско-вая служба²⁷⁹. I Турэччына мела з XIV ст. падобныя фармаванні пешага войска - янычараў, якія перш на-біраліся з захопленых у палон падлеткаў. Праз два
    
    Ваяры-франкі.
    
    стагоддзі янычары ўжо сталі вайсковай кастай і нават умеш-валіся ў палітыку султанскага ўраду ды ўдзельнічалі ў пала-цавых пераваротах²⁸⁰. Добра вядомыя і прафесійныя ваяры-разбойнікі, якіх называлі варагамі, а таксама і казакі.
        Асобна трэба сказаць пра франкаў. Як падае славуты пра-фесар Маскоўскага універсітэта М. П. Грацыянскі, упершы-ню франкі з’явіліся на гістарычнай арэне ў 242 г„ калі іх ат-рад уварваўся ў Галію. Тады яны былі разбітыя рымскім лег-іёнам: 700 ваяроў загінула, 300 чалавек рымляне павялі ў рабства. Дарэчы, М.П. Грацыянскі меркаваў, што назва
    
          ²⁷⁹ БелСЭ. Т. 9. Мн„ 1973. С. 349.
    
          ²⁸⁰ БелСЭ. Т. 11. Мн„ 1974. С. 548.
    
    94
    
    «франкі» (pranci) як тады, так і пазней, «не ўжывалася ў сэнсе этнічнага тэрміна, а дадавалася да шмат якіх заходне-германскіх народнасцяў,.. хаўкаў, ампсіарыяў, хамаваў»²⁸¹. Назву «франкі» ён лічыў «простым эпітэтам»²⁸². М.П. Грацы-янскі звярнуў увагу на незвычайную асаблівасць франкаў: «Гістарычныя дакументы не гавораць нам пра тое, каб франкі падпарадкоўваліся агульным правадырам і перайма-ліся агульнымі мэтамі. Наадварот, яны звычайна нападаюць і абараняюцца паасобку»²⁸³. Вядома, гэты факт не трэба ра-зумець літаральна, таму што, прыкладам, у згаданым вышэй атрадзе было тысячу франкаў. Але, відавочна, гэтыя ваяры дзейнічалі самастойна, незалежна ад племянных правады-роў, і ў іх былі свае, карпаратыўныя, інтарэсы.
        Пра паходжанне назвы гэтых «асобных атрадаў ваяроў што паходзілі з германскіх народнасцяў», М.П. Грацыянскі меркаваў: «Дадзены зпітэт, верагодна, паказваў ці на бадзячы лад жыцця (згадаем М.П. Авенарыуса вызначэнне яцвягаў як бадзягаў) германцаў-франкаў (wang, wrang), ці на іх адвагу (frak, ferax)»²⁸⁴. У М.П. Грацыянскага можна прачытаць вельмі важную вестку пра далейшы лёс некаторай часткі гэтых гер-манскіх ваяроў. «Паразы франкаў суправаджаліся іх масавымі пасяленнямі на тэрыторыі Рымскай імперыі то ў якасці рабоў і калонаў, то ў якасці ваенных пасяленцаў - летаў»²⁸⁵.
        Падобныя асобныя дружыны ваяроў мелі палабскія і памор-скія славяне: дашане, любушане, віліны, стадаране...²⁸⁶. Гер-манскіхраністГельмольд пісаўусваёй «Славянскай хроніцы» пра раскіданыя па землях, абласцях і выспах на моры плямёны віну-лаў: «Гэты народ, вандроўны і рухавы, што займаецца разбоем, увесь час турбуе данаў і саксаў»²⁸⁷. Згадвае Гельмольд і «разбой-нікаў якія, часам прыходзячы... ад ранаў або вільцаў», рабавалі
    
         ²⁸¹ Грацнанскнй Н.ГІ. Мз соцнально-эканомнческой нсторнн западно-европейского средневековья. М., 1960. С. 77.
    
         ²⁸² Тамсама. С. 78.
    
         ²⁸³ Тамсама.
    
         ²⁸⁴ Тамсама.
    
         ²⁸⁵ Тамсама. С. 79.
    
         ²⁸⁶ Гельмольд. Славянская хроннка. М.,1963. С. 37.
    
         ²⁸⁷ Тамсама. С. 38.
    
    95
    
    ўладанні біскупа Bara²⁸⁸. Марскіх піратаў-разбойнікаў мела і сла-вянскае Руянскае княства²⁸⁹, якое знаходзілася на выспе Руяна ў Вянедскім (Балтыйскім) моры. Гельмольд паведамляе, што
    
    пірацкага промыс-лу не цураліся і абадрыты. Яны на-пачатку ХП ст. часо-ва трапілі ў залеж-насць да саксонс-кага герцага Ген-рыха-Льва, і той за-гадаў іх князю Ніклоту «прывесці ў Любек усе сла-вянскія разбойніц-кія караблі» ды пе-радаць іх ягонаму паслу. Аднак абад-рыты «прывялі толькі невялікую колькасць старых караблёў, лоўка ўтаіўшы ўсе астат-нія, прыдатныя для вайны»²⁹⁰.
        Узнікненню асобнага стану прафесійных вая-роў у заходнесла-вянскіх княствах спрыялі ўмовы,
    
    Славянскія і франкскія гарады паабапал мяжы славянскіх княстваў і дзяржавы франкаў. » - абшар славянскіх паселішчаў у дзяржаве франкаў.
    
    якія на пачатку IX ст. склаліся ў палабскіх, абадрыцкіх і вялецкіх княствах, ва ўсім Мекленбургскім краі. Як ужо згадвалася, «га-лоўнай галіной вытворчасці ў палабскіх славянаў было земля-
    
         ²⁸⁸ Тамсама. С. 59.
    
          ²⁸⁹ Maly slownik kultury dawnych slowian. C. 334.
    
         ²⁹⁰ Гельмольд. Славянская хроннка. C. 196.
    
    96
    
    робства»²⁹¹. Нямецкі гісторык Й. Херман пацвярджае, што ў міжрэччы Одры і Лабы назіраўся «значны рост земляробчай вытворчасці, жывёлагадоўлі ды рамесніцкай альбо іншай прадпрыймальніцкай дзейнасці»²⁹². 3 VI па ХШ стст. славяне абадрыцкага і вялецкага племянных звязаў пабудавалі каля 3000 бургаў - умацаваных паселішчаў, дзе расквітнелі рамё-ствы і культура²⁹³. Прыкладам, абадрыты мелі вялікія племян-ныя гарады, сярод якіх вылучаўся Мехлін (Мекленбург), дзе жыў племянны князь²⁹⁴. Й. Херман адзначае, што ў гарадах, якія з'яўляліся адначасова і асяродкамі культуры, працавалі ра-меснікі. Яны забяспечвалі ваяроў дасканалай зброяй і рыштун-кам. Таму цягам некалькіх стагоддзяў войскі заходнеславянскіх княстваў змаглі процістаяць нямецкім рыцарам.
        Ці склаліся такія, геапалітычныя і эканамічныя, умовы ў Жамойці, у г. нз. Аўкштоце, на пачатку XI ст„ калі ўпершы-ню ў нямецкай хроніцы ды ў рускіх летапісах з'яўляюцца згадкі пра літву? Так, польскі гісторык Ю. Ляткоўскі, апісва-ючы падзеі першай паловы XIII ст., згадаў «уласна Літву» з яе «нізкай культурай, дзе апрацоўка зямлі, напэўна, яшчэ не была агульным і галоўным сродкам забеспячэння і дзе пра існаванне гарадоў гаворкі амаль не можа быць...»²⁹⁵. А дас-ведчаны В.В. Сядоў пісаў, што на абшары «племянной гру-поўкі, называнай літвой», у VI - VIII стст. меліся гарадзішчы, але яны, «відавочна, былі сховішчамі»²⁹⁶. Значная іх частка толькі ў IX - ХШ стст. была шчыльна забудавана і заселена²⁹⁷. Будынкі ж былі зрубнымі, што не ўласціва балтам. А ўвогуле, «летувіскія даследнікі лічаць гарадзішчы IX - XIII стст. феа-
    
         ²⁹¹ Развнтне этннческого самосознання славянскнх народов в эпоху раннего средневековья. М,, 1982. С. 196.
    
         ²⁹² Херрманн Й. Обіцество у германскнх н славянскнх племён н народно-стей между Рейном н Одером в VI - XI веках. // Вопросы нсторнн. 1987. № 9. С. 80.
    
         ²⁹³ Herrmann J. Zwischen Hradschin und Vineta. Friihe Kulturen der Westslawen. Leipzig, 1971. C. 114.
    
    ²⁹⁴ Херрманн Й. Обіцество y германскнх н славянскпх племён... С. 81.
    
         ²⁹⁵ Latkowski j. Mendog - kr61 litewski. C. 21.
    
         ²⁹⁶ B.B. Сядоў. Балты. C. 394.
    
         ²⁹⁷ Тамсама.
    
    97
    
    дальнымі замкамі»²⁹⁸. Відаць, гэтыя гарадзішчы так і не сталі асяродкамі ўзнікнення гарадоў. Як вядома, «з гаспадарчага гледзішча паўставанне гарадоў - вынік хуткага развіцця вы-творчасці і таварнага абмену»²⁹⁹.
        Прафесар 3. Івінскас сцвярджаў, што на абшары, дзе цяпер рэспубліка Летува, «аж да XVI ст. амаль зусім невядомы быўэк-спарт збожжа»³⁰⁰. А гэта азначае, што там не была развітая зем-ляробчая вытворчасць - аснова эканомікі. Там не было такіх радовішчаў балотнай жалезнай руды, як на дрыгавіцкіх і крывіцкіх абшарах, у Навагарадскім княстве. Паводле таго ж 3. Івінскаса, Жамойць прывозіла жалеза з Рыгі³⁰¹. Нават з падад-зеных фактаў вынікае, што грамадства заходняй часткі сучас-най Летувы знаходзілася на невысокім узроўні развіцця.
        Як вядома, у Жамойці да сярэдзіны XVI ст. не было пісьмо-васці на жамойцкай мове. Так, у артыкулах летувіскіх наву-коўцаў пра гісторыю, літаратуру Летувы, надрукаваных у БелСЭ, чытаем, што на тых (летувіскіх) землях «пісьмовасць пачала развівацца з канца XIV ст. на старажытнай беларус-кай, пазней на лацінскай і польскай мовах. На старажытнай беларускай мове напісаны летапісы...»³⁰². А пісьмовасць, як вядома, адна з неабходных для функцыянавання дзяржавы ўмоваў. He было там і горада, які мог бы стаць племянным цэнтрам, дзяржаватворным цэнтрам. Навату гэтак названых літоўскіх летапісах «жамойцкія князі» ствараюць дзяржаў-насць на чужых землях, у Навагарадку, бароняць крывічоў, дрыгавічоў ад манголаў і татараў. А ў гэты час крыжакі рабу-юць Жамойць, на землі якой «з пачатку XIII ст., прыкрываю-чыся распаўсюджваннем хрысціянства,.. пачалі нападаць ня-мецкія рыцары. У 1230 - 83 гг. яны захапілі землі прусаў і заходніх жэмайтаў»³⁰³. Стварэнню самастойнай дзяржавы жамойтаў ііерашкаджалі і канфрантацыі з літоўскімі князямі.
    
         ²⁹⁸ Тамсама. С. 395.
    
         ²⁹⁹ Leciejewicz Lech. Slowianszczyzna zachodnia. Wroclaw - Warszawa, 1976. C. 136.
    
          ³⁰⁰ Iwinskis Z. Litwa w dobie chrztu i unii z Polsk$. C. 69.
    
         ³⁰¹ Тамсама.
    
         ³⁰² Ланкуціс I. Літаратура. // БелСЭ. T. 6. Мн„ 1972. С. 404.
    
         ³⁰³ Слесарунас Ф. Гістарычны нарыс. // БелСЭ. Т. 6. С. 399.
    
    98
    
        Як бачым, нельга сказаць, што сацыяльная групоўка вая-роў-літвы магла ўзнікнуць на абшарах заходняй часткі сучас-най рэспублікі Летува. Дзеля такога гістарычнага працэсу не было адпаведных эканамічных і геапалітычных умоваў ні ў Жамойці, ні на прынёманскай палосцы зямлі «заходняй гру-поўкі аўкштайтаў». У мазавецкае Пабужжа, у Панямонне ды ў край «усходнелітоўскіх» курганоў ваярскія гурты заходне-славянскіх плямёнаў прыйшлі ўжо як адметнае вайсковае згуртаванне, што мела сваю адметную назву - літва.
    
    
    
    Мекленбургскія каланісты
       Як сцвярджаў польскі даследнік А. Павіньскі, Мазоўша ў XVI ст. вызначалася вельмі вялікай шчыльнасцю насельніц-тва. Верагодна, там ужо дастаткова выразна праявіліся на-ступствы некалькіх геапалітычных працэсаў што адбывалі-ся цягам X - XIV стст. Сюды пад апеку ВКЛ «прыбеглі» жыха-ры Паўднёвага і Сярэдняга Пабужжа, якія ратаваліся ад ман-гольскіх ордаў. Тут знайшлі прытулак і бежанцы з Прусіі. Сюды, як падае В.В. Сядоў, былі «выціснуты» яцьвягі.
       Але сама перш пачалася каланізацыя гэтага краю заход-неславянскімі плямёнамі. Звяртаюць на сябе ўвагу мазавец-кія тапонімы Smolniki, Smolenta ды падобныя. He менш за 20 такіх паселішчаў³⁰⁴ было заснавана родамі заходнеславянс-кага племені смалінцаў. Яны перасяліліся з Мекленбургіі, дзе, паводле франкскіх хронік IX ст., жылі на правым беразе Лабы паміж глінянамі і марычанамі³⁰⁵, на прылабскім абшары паміж гарадамі Бойцэнбург і Дзёміц.