Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
²¹² B.B. Седов. Балты. С. 388.
²¹³ Тамсама. С. 390.
76
X - XIII стст. спрыялі «працэсу кансалідацыі плямёнаў, якія ўвайшлі ў склад літоўскай народнасці».
Людзей яднаюць, лучаць у адно племя, урэшце, у народ, не смерць, не хаўтурныя абрады, а супольная тэрыторыя, су-польнае змаганне за існаванне, абагаўленне з’яваў прыроды, адпаведных іхнім уяўленням пра сусвет, мова і розныя віды дзейнасці, стварэння, што і выяўляецца ў прыладах працы, вопратцы, аздобах. Ці знайшлі летувіскія археолагі доказы такім супольнасцям? Відавочна, не знайшлі. Адкапалі толькі шмат матэрыялу для «йнтересной работы о погребеняях с коньмн»²¹⁴, для «ясследованйя, посвяіценного стременам Лйтвы X - XV вв.». Апісаны нават «отдельные железные вешй йз конскйх доспехов»²¹⁵.
Усё пра коней! Нібыта жыхары згаданага рэгіёну сапраў-ды былі толькі канюшымі, канакормцамі.
Таму і «в научной лятературе, - як падае В.В. Сядоў, - нет едйного мненйя относнтельно того, кто оставйл группу могйль-нйков... в бассейне р. Нявежяс, в нйзовьях правобережья р. Ня-рнса й в поречье Немана...»²¹⁶. Відавочна, няма і падставы гава-рыць пра існаванне асобнага «літоўскага» племені «аўкштайтаў».
7. А хто ж яцвягі?
Як згадвалася, А.З. Таўтавічус сцвярджаў, іпто звычай крэ-мацыі нябожчыкаў мог перайсці ва Ўсходнюю Літву з паўднёва-га Занямоння²¹⁷. Жыхары таго краю насыпалі над пахаваннямі курганы з камення, або з камення ды зямлі. Іх стваральнікаў называюць яцвягамі, прызнаючы за балцкае племя. Тыя курга-ны В.В. Сядоў адрозніваў ад «славянскіх пахавальных помнікаў і ад усходнебалцкіх магільных старажытнасцяў»²¹⁸. Сваю высно-ву ён падмацоўваў меркаваннямі іншых даследнікаў што «для плямёнаў заходніх балтаў цягам доўгага часу было ўласціва вы-
²¹⁴ Тамсама. С 387.
²¹⁵ Antanavinius J. Geleziniaj hyrgo aprangos dirbiniaj. C. 188.
²¹⁶ B.B. Седов. Балты. C. 387.
²¹⁷ Таутавнчус А.З. Восточнолнтовскне курганы. С. 135.
²¹⁸ В.В. Седов. Балты. С. 414.
77
карыстанне камення ў пахаваннях». А сам незвычайны абрад «распаўсюдзіўся ва ўсіх заходнебалцкіх плямёнаў яшчэ ў I тыся-чагоддзі да н.э.»²¹⁹. Пасля В.В. Сядоў удакладняў што яцвяжскія помнікі - «каменныя курганы і магілы XI - XVI стст. (значна паз-нейшыя! - З.С), - нельга адносіць безумоўна да яцвягаў». Ён тлу-мачыў, што «гэтыя помнікі паводле паходжання з’яўляюцца яц-вяжскімі,але маглі быць пакінуты... і славянскім насельніцтвам, якое ўспрыняло яцвяжскі пахавальны абрад» ²²°.
Падставаў для такога сумнення хапала. Прыкладам, у летувіскім Занямонні сярод круглых яцвяжскіх курганоў можна бачыць «асобныя доў-гія насыпы». Асабліва цікавы «каменны вал даўжынёю 40 метраў, шырынёю 3-4 метры і вышынёю 0,5 - 0,6 метра» каля вёскі Вількяўцініс, што «нагадвае доўгія курганы крывічоў»²²¹. В.В. Сядоў згад-вае і могільнік каля вёскі Ясу-дава Гарадзенскага раёна, дзе «два насыпы мелі падоўжа-ную форму»²²². Варта таксама ўспомніць заўвагу А.З. Таўта-вічуса, што сярод «усходнелі-тоўскіх» курганоў сустрака-
Некаторыя моўныя рысы яцьвяжскага тыпу ў назоўніцтве Панямоння XVII - XVIII стст. 13 - усходняя мяжа арэалу. (Паводле А.П. Непакупнага.)
юцца «асобныя авальныя або прадаўгаватыя насыпы»²²³. (Па-добныя курганы, як згадвалася, выяўлены (і апісаны Ф.Д. Гу-рэвіч) у паўночнай частцы Летувы, па-над ракой Даўгавіне.)
Навукоўцы ўсведамляюць адметнасць рэгіёну. Аднак В.В. Сядоў застаецца верным сваёй прыхільнасці вырашаць праб-
²¹⁹ Тамсама.
²²⁰ Тамсама.
²²¹ Тамсама. С. 416.
²²² Тамсама. С. 416.
²²³ Таутавнчус А.З. Восточнолнтовскне курганы. С. 144.
78
лемы на карысць балцкасці. Праўда, ён не баіцца падаваць про-цілеглыя меркаванні, даволі катэгарычныя. Прыкладам, вядо-мы расійскі археолаг і гісторык М. П. Авенарыус сцвярджаў, што «яцвягі былі пераважна лаўцамі і бадзягамі, а таму не пакінулі помнікаў археалогіі»²²⁴ . А.А. Спіцын, «прапанаваў лічыць ка-менныя курганы і магілы Беларускага Панямоння помнікамі рускага насельніцтва Чорнай Русі»²²⁵. (Асноўным крытэрыем для іх былі, як можна ўявіць, хаўтурныя звычаі. «У ПІ - IV стст.
абрад трупакладу суіснаваў у яцвягаў з абрадам трупаспа-лення. Але, пачынаючы з V ст., трупаспаленні пачынаюць пе-раважаць, а неўзабаве стано-вяцца адзіным абрадам»²²⁶.)
Такія ж незвычайныя, як уяўляецца, высновы зрабілі археолагі і паводле знаходак у прыпісаных яцвягам камен-ных курганах. Прыкладам, у курганах Версекеле (на па-межжы з Воранаўскім раё-нам) «сярод камянёў паха-вальных насыпаў... знойдзе-ны вузкалёзая жалезная ся-кера, утульчаты наканечнік дзіды, канічны умбон шчыта, жалезная спражка, тачыльны
Помнікі Панямоння:
а) яцвягаў - могільнікі з камен-нымі курганамі;в) літвы - курганы ўсходнелітоўскага тыпу; д) могільнікі «аўкштайтаў».
(Паводле В.В. Сядова).
камень»²²⁷. Гэты рыштунак тыповы для «ўсходнелі-тоўскіх» курганоў. — так В.В. Сядоў абагуліў меркаванні не-каторых даследнікаў. Напрошваецца думка, ці не мелі літва і яцвягі аднолькавы ваярскі рыштунак. Зрэшты, падобнае
мАвенарнус Н.ІІ. Дрогнчнн надбужскнй н его древностн. // Матерналы по археологнн Росснн. № 4. Древностн Северо-Западного края. СПб. 1890. С. 34.
²²S В.В. Сядоў. Балты. С. 414.
²²⁶ Тамсама. С. 415.
²²⁷ Тамсама.
79
меркаванне нашмат раней выказаў В.В. Сядоў. Так, ён падаў «Розныя знаходкі з помнікаў літоўскіх плямёнаў і яцвягаў» у табліцы CXXIV²²⁸, а ў табліцы CXXVI «Кераміку з помнікаў літоўскіх плямёнаў і яцвягаў»²²⁹. А.З. Таўтавічус таксама звярнуў увагу, што каменныя курганы на правым беразе Нёмана паводле рэчавага інвентару падобныя да «ўсходне-літоўскіх» курганоў²³⁰.
На мапе (гл. с. 77) згаданага тома, дзе пададзены яцвяжс-кія помнікі, побач з умоўнымі знакамі - могільнікамі камен ных курганоў каля, прыкладам, в. Версекеле - намаляваны і ўмоўныя знакі «курганоў усходнелітоўскага тыпу», а ніжэй па Нёмане - наватуперамешку. Якбачым, археалагічныя знаходкі ды помнікі супярэчаць пераказанаму В.В. Сядовым меркаван-ню Н.П. Барсава, што «старажытнейшыя пасяленні яцвягаў аж да IX - XI стст. знаходзіліся ў Верхнім Панямонні ды аддзя-лялі рускія землі ад Літвы»²³¹. Курганы сведчаць, што літва і яцвягі «суіснавалі», аж пакуль, нібыта, яцвягі «ў XII - XIII стст. не былі выціснуты славянамі і літвой за Нараў і Бебжу»²³².
Такому меркаванню пярэчаць некаторыя факты. Перш трэба сказаць, што і ў тым краі, куды, нібыта, перабраліся выгнанцы, жылі літва і русь. Там, дарэчы, жылі і яцвягі, якіх на пачатку XI ст. спрабаваў ахрысціць «in confinio Rusciae et Litvae» («паміж Руссю і Літвой») Бруна з Кверфурту, будучы святы. Другое. 3 процілеглых меркаванняў навукоўцаў, з якіх адны гавораць пра засяленне яцвягамі «обшнрных про-странств», а іншыя катэгарычна адмаўляюць такое рассялен-не, вынікае, што крытэрыі дзеля вылучэння помнікаў гэтага «племені» не вызначаны.
Прыкладам, адных толькі яцвяжскіх пахаванняў мужчы-наў «галавой на захад» у падкурганныхямах ды знаходак скро-невых колцаў у яцвяжскіх жаночых пахаваннях²³³ недастат-
²²⁸ Тамсама. С. 443.
²²⁹ Тамсама. С. 445.
²³⁰ Тамсама. С. 417.
²³¹ Тамсама. С. 413.
²³² Тамсама.
²³³ Тамсама. С. 417.
80
кова. Выяўляецца, што яцвяжскія «пахавальныя насыпы, цал-кам складзеныя з камення, або каменна-земляныя курганы,.. г. нз. каменныя курганы, істотна адрозніваюцца як ад сла-вянскіх пахавальных помнікаў, так і ад усходнебалцкіх ма-гільных старажытнасцяў»²³⁴. Праўда, гэтыя «істотныя адроз-ненні» раней не заўважаліся. Так, у даследаванні В.В. Сядова «Восточные славяне в VI - XIII стст.» той жа серыі «Археоло-гня СССР» чытаем пра каменныя курганы з трупакладамі: «У Сярэднім Пабужжы і ў паўднёвай частцы Верхняга Панямон ня побач з каменнымі курганамі добра вядомыя і звычайныя славянскія капцы з пяску і гліны ды без каменных «вянкоў». Раннія - X ст. - утрымваюць пахаванні паводле абраду крэма-цыі, курганы XI - XIII стст. - трупаклады... Рэчавы інвентар славянскіх (земляных) і каменных курганоў XI - XIII стст. ідэн-тычны і належыць усходнеславянскай культуры»²³⁵.
Дзіўныя гэтыя яцвягі! Ім на пачатку XI ст., забіўшы місія-нера Бруна Кверфуртскага ды ягоных спадарожнікаў²³⁶, уда-лося пазбегнуць хрысціянізацыі. Яны самаахвярна «захоўвалі курганны абрад пахавання цягам усяго тысячагоддзя н.э., а ў асобных месцах... да канца XIII ст.». Яцвягі нават нібыта пера-далі звычай крэмацыі, узоры зброі ды іншыя «розныя» рэчы «літоўскім» плямёнам. Так, А.З. Таўтавічус заўважыў, што ў Панямонні, паўночней ракі Мяркіс, каменныя курганы павод-ле рэчавага інвентару шмат у чым падобныя да ўсходнелі-тоўскіх. Ён меркаваў, што гэтыя помнікі «оставлены одннм нз ятвяжскнх племен, no культуре блнзкнх лнтве»²³⁷.
Верагодна, асобныя гурты ваяроў-яцвягаўжылі і служылі ў розных мясцінах, надобна літве, што трапіла аж у Мяшчору ды ў Сібір. I таму даследнікі, захапіўшыся згадкамі польскіх храністаў ды палічыўшы этнатапонімы, уявілі, што «да XIII ст. яцвягі засялялі шырокую прастору, якая ўключала Сувалкію, Падляшша, Берасцейскую воласць і Верхняе Панямонне»²³⁸.
²³⁴ Тамсама. С. 414.
²³⁵ В.В. Седов. Восточные славяне VI -XIII вв. С. 120.
²³⁶ Ks. Wincenty Zaleski SDB. Swieci na kazdy dzien. Warszawa, 1989. C. 389.
²³⁷ B.B. Седов. Балты. C. 417.
²³⁸ Тамсама. C. 413.
81
Нават В.В. Сядоў быў пахіснуўся: «В распоряженнм наукн нме-ется слншком много косвенных н немало прямых свнде-тельств в пользу некогда шнрокого расселення ятвяжскнх племен»²³⁹. Аднак ён урэшце слушна абмовіўся: «Некоторые, может быть, многне, каменные курганы н каменные могнлы Верхнего Понеманья н Брестского Побужья... не являются соб-ственно ятвяжскммй памятннкамн»²⁴⁰.
(Да вызначэньня сэнсу слова-тэрміна яцвягі, верагод-на, найбольш наблізіўся фінскі даследнік Ё. Койвулехта, які аналізаваў значэньні нямецкага дыялектнага дзеяслова Jaten ‘палоць, вырываць’, з чаго можа вынікаць, што яцвягі былі ізгоямі²⁴¹.
Заўважым. Сярод яцвягаў, як і сярод літвы, былі людзі роз-нага этнічнага паходжання. Навукоўцы шмат разоў згадвалі пра падабенства матэрыяльнай культуры, звычаяў літвы ды яцвягаў, пра тэрытарыяльна блізкія помнікі. Прыкладам, вя-домы польскі гісторык Касцёла ксёндз Ян Фіялэк пераказваў меркаванне польскага храніста Яна Длугаша, што ў цікавым нам рэгіёне жыла «літва з руссю ўперамешку»²⁴². Літва, русь і яцьвягі ўспрымаліся адзіным народам, хоць яны і трымаліся сваіх звычаяў і абрадаў, як то сведчаць археалагічныя помнікі. Але яны прысвяцілі сябе выключна адной, ваярскай справе. Праз дзяржаўную службу ўсе ваяры вымушаныя былі засвоіць і дзяржаўную мову - крывіцкую ці славяна-крывіцкую (яе па-водле аналогіі з сучаснай назвай дзяржавы называюць стара-беларускай), якая мала адрознівалася ад іх дыялектаў. Цягам часу і літва, і яцвягі сталі карыстацца гэтай мовай і ў паўсяд-зённым жыцці. На падставе чутага сваімі, як кажуць, вушамі, пра гэта сведчылі менавіта місіянеры, якія прыязджалі ў наш край, каб прапаведаваць Хрыстову навуку, і непасрэдна сутык-нуліся з простым людам.