• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
        Дарэчы, паводле выкарыстанага словаспалучэння «заход-няя групоўка аўкштайтаў» можна было б уявіць, іпто «аўкш-
    
         ¹⁸⁷ Тамсама.
    
          ¹⁸⁸ Тамсама. С. 390.
    
          ¹⁸⁹ Тамсама.
    
          ¹⁹⁰ Тамсама.
    
          ¹⁹¹ Тамсама. С. 438, 439.
    
          ¹⁹² Тамсама. С. 387.
    
    70
    
    тайты» - вялікае племя. Але з надрукаванай у томе «Фннно-угры н балты в эпоху средневековья» мапы археалагічных по-мнікаў вынікае процілеглае. Гэтак названыя аўкштайцкія грунтавыя могільнікі выяўлены на невялікім абшары. Вера-годна, таму В.В. Сядоў у згаданым выданні вырашыў хоць бы слоўна пашырыць межы «племені аўкштайтаў» і падаў мер-каванне вядомага савецкага гісторыка УЦ. Пашуты, не зважа-ючы на часавую неадпаведнасць абранай цытаты.
        УЦ. Пашута сцвярджаў што «гістарычная вобласць Аўкштай-ція ў ХІП-XIV стст. ахопвала не толькі рэгіён выяўленых помнікаў, але больш шырокі абшар усходняй Летувы ад басейна ракі Ня-вяжы на паўночным захадзе да летувіска-беларускай мяжы на паўднёвым усходзе»¹⁹³. (Невядома чаму дасведчаны гісторык, ay-map грунтоўнага даследавання пра гісторыю Летувы, «забыўся» ўключыць у склад «Аўкштоты» і «заходнюю групоўку аўкштай-таў» з «парэчча Нёмана... да г. Смалінінкай».Але выпадае мерка-ваць, што У.Ц. Пашута свядома абмежаваў заходні абшар выду-манай «вобласці», таму што ведаў пра розныя спосабы пахаван-няў згаданых двух суседніх могільніках Пакалнішкяй і Раманіш-кяй.) Зрэшты, В.В. Сядоў, цытуючы УЦ. Пашуту відаць, забыўся, што ў нарысе «Земгалы», надрукаваным у гэтым жа томе, сам сцвярджаў: «Бассейн р. Нявежнс прннадлежал уже жемайтам»¹⁹⁴.
        Такія «меркаванні» не могуць пацвердзіць ні існаванне «племені» аўкштайтаў, ні верагоднасць перайменавання рэ-гіёна з «усходнелітоўскімі» курганамі. «Вобласць Аўкштай-ція» не згадваецца і ў Галіцка-Валынскім летапісе, дзе назва-ныя 25 князёў пяці «літоўскіх плямёнаў»,утым ліку і літоўскі князь «Мндогь» (Мяндоўг). Вядома, «аўкштайцкіх» князёў там і не маглі згадаць. Ды УЦ. Пашута, не зважаючы на па-дадзеную летапісцам прыналежнасць Мяндоўга да літвы, называе яго «аўкштайцкім» князем¹⁹⁵.
        I, вядома, ніхто і не задумваўся, як жа пагадзіць пашы-рэнне «гістарычнай вобласці Аўкштайція» (ды рассяленне «племені аўкштайтаў») з энцыклапедычнай аксіёмай, што
    
         ¹⁹³ Тамсама. С. 387.
    
         ¹⁹⁴ Тамсама. С. 372. II 7.
    
          ¹⁹⁵ B.T. Пашуто. Образованне лнтовского государства. С. 374.
    
    71
    
    менавіта літва захопвала суседнія землі? Як вядома з булаў папы Інацэнта IV, менавіта літоўскі князь Міндаў (Мяндоўг) стаў каралём «усяе літвы»¹⁹⁶. Ён «падпарадкаваў сабе ўлада-роў іншых літоўскіх зямель і заснаваў адносна адзіную ран-нефеадальную дзяржаву»¹⁹⁷. I тая дзяржава стала называц-ца Вялікім Княствам Літоўскім, а не «Аўкштайцкім».
        Зрэшты, і В.В. Сядоў вымушаны быў неяк патлумачыць дум-ку УЦ. Пашуты пра пашырэнне назвы «Аўкштайція»: «...тут, зда-ецца, мела месца распаўсюджанне’ назвы, вытворнай ад этнон-іма, на гістарычную вобласць, што ахопвала больш шырокі пра-
    
    
    Рэгіёны «аўкштайцкіх* дыялектаў.
    (Паводле Летувіскай энцыклапедыі. 2002 г.) Параўнайце з мапай на с. 66 і схемай на с. 74.
    
         ¹⁹⁶ Міндаў, кароль Літовіі ў дакумэнтах і сьведчаннях. С. 55.
    
         ¹⁹⁷ БелСЭ. Т. 7. Мн.,1973. С. 208.
         ’ Абрад крэмацыі, як сцвярджае В.В. Сядоў, распаўсюджваўся з усходу на захад. А таму меркаванне пра распаўсюджанне нават назвы, а не матэрыяльнай ці духоўнай культуры. у процілеглым накірунку ўяўляецца неадпаведным.
    
    72
    
    стор, чым племянны арэал аўкштайтаў»¹⁹⁸. Перайменаванне штучна вылучанага рэгіёна, замена «племянной групоўкі літва» ўяўнымі «аўкштайтамі» спатрэбілася летувіскім навукоўцам, каб замест поліэтнічнага абшару (не выпадкова ж «племянная гру-поўка») стварыць монаэтнічны. I яны пастараліся замацаваць за гэтым абшарам назву якая хоць бы паходзіла з балцкай мовы. Так і з’явілася «гістарычная вобласць Аўкштайція».
        А тэрмін «Аўкштайція (Аўкштота)» быў узяты з суседня-га рэгіёна - «левабярэжжа Даўгавы - Аўгшземе», што вядомы з сярэднявечча. Прыкладам, пастыр А. Біленштэйн пісаў пра жыхароў паўднёвага прыбярэжжа Дзвіны, што яны называ-юцца зелонамі («зелешы»),«абоўвогуленагорныміжыхарамі (аугш-галешы)»¹⁹⁹. He ведалі народу «аўкштайты» Генрых Ла-тыш, аўтар «Лівонскай хронікі», а таксама даследнік А. фон Рыхтар. Апошні згадваў вендаў, кураў, семгалаў, селаў, [што «жылі на паўднёвы ўсход ад земгалаў, уздоўж Дзвіны на зем-лях: Таўракене, Нальзене (ці не там была і летапісная Нальшчанская зямля? - З.С.), Палоне, Медзене»], а таксама лет-галаў, якія «жылі на поўнач ад Заходняй Дзвіны»²⁰⁰.
        Латышскія навукоўцы С.Я. Цымерманіс і В.І. Маркунас на-зываюць пяць гісторыка-этнаграфічных зямель Латвіі: Аўгшзе-ме, Відземе, Земгале, Курземе і Латгале²⁰¹. Праўда, яны напісалі, што ўжо на мяжы I і II тысячагоддзяў меліся «ў Літве - Жэмай-ція, Аўкштайція, Занямонне (яцьвяжскія землі), Прымор’е»²⁰²,але не спасылаюцца на гістарычныя дакументы. [Некаторых зем-ляў-воласцяў, прынамсі, апошняй, у той час і не магло быць, таму што на ўзбярэжжы Вянедскага мора, у тым уяўным «Прымор’і» жылі скалвы, вянеды (ад іх і Вентспілс) ды куршы.]
    
         ¹⁹⁸ В.В. Седов. Балты. С. 387.
    
         ¹⁹⁹ Сборннк матерналов н статей по нсторнн Прнбалтнйского края.
         Т. II. Рнга, 1879. С. 3.
    
         ²⁰⁰ Сборннк матерналов н статей по нсторнн Прнбалтнйского края.
         Т. I. Рнга, 1876. С. 20.
    
         ²⁰¹ С.Я. Цнмерманнс, В.Н. Моркунас. 06 нсторнко-этнографнческнх областях в Латвнн н Лнтве во 2-й пол. XIX в. // Этнографнческне н лннгвнстнческне аспекты этннческой нсторнн балтскнх народов. Рнга, 1980. С. 19.
    
         ²⁰² Тамсама. С. 13.
    
    73
    
        Дарэчы, рэгіён «левабя-рэжжа Даўгавы - Аўгшземе» вызначаўся адметнымі моў-нымі асаблівасцямі, якія ўлас-цівыя «старажытнай мове селаў»²⁰³.3 атаесамленнем аб-шару рассялення селаў і арэа-лу адметных гаворак латыіп-скай мовы, які сягаў далёка па-за сучасную мяжу Латвіі ды Літвы, згодны і В.В. Сядоў²⁰⁴. Да такога меркаван-ня можна дадаць і выснову вя-домага летувіскага мовазнаў-цы К. Бугі, які «слушна лічыў, што зямля селаў укліньвала-ся ў тэрыторыю Літвы»²⁰⁵, ся-гаючы за вытокі ракі Святой (Швянтоі). К. Буга даказаў, што на абшары 5-6 раёнаў Летувы, уключаючы гарады Субачус, Уцена, Таўрагнай, «сапраўды раней жылі селы». Пра гэта сведчаць тапонімы Антазаве, Зарасай, Задуояс, Чадасай, гідронім Чычы-рыс²⁰⁶. На падставе навуковай
    
         ПомнікІ куршаў і скалваў.
    (Паводле В.В. Сядова. Балты. С. 410.)
    
    працы К. Бугі латышскія даследнікі К.Я. Анцыціс і А.Я. Янсан робяць выснову: «Можна лічыць даказаным, што разгледжа-ная вобласць Літоўскай ССР сапраўды ўваходзіла ў склад ста-ражытнай Селіі»²⁰⁷.
    
          ²⁰³ В.В. Седов. Балты. С. 365.
    
         ²⁰⁴ Тамсама.
    
         ²⁰⁵ Цыт. паводле: Анцнтнс К.Я., Янсон А.Я. Некоторые вопросы этннчес-кой нсторкн древннх селов. // Советская этнографня. 1962. № 6. С. 96.
    
         ²⁰⁶ Тамсама.
    
         ²⁰⁷ Тамсама. С. 97.
    
    74
    
        У навуковым зборніку Інстытута гісторыі АН Латвіі «Этно-графнческне н лннгвнстнческне аспекты этннческой нсторнн балтскнх народов» пададзена схема распаўсюджання дыялек-таў латышскай і летувіскай моваў. Адметным ромбападобным узорам заштрыхаваная тэрыторыя²⁰⁸ - гэта фактычна арэал се-лонскіх гаворак. У каментары арэал умоўна называецца «селон-скія гаворкі верхнелатышскага дыялекта ў Латвіі, усходнія га-воркі аўкштайцкага дыялекта літоўскай мовы ў Літве»²⁰⁹. На схе-ме такая штрыхоўка сягае Вяльлі, - значыць, амаль да Вілен-шчыны прасціраецца арэал уплыву селонскай мовы. Верагодна, не толькі мовы, але і вопраткі, аздобаў, як і відаць на схеме. He выпадкова ж і В.В. Сядоў сцвярджае, што «якіх-небудзь характэр-ных этнаграфічных жаночых аздобаў» аўкштайты не мелі.
        Менавіта бытаванне ў Летуве селонскіх элементаў жа-ночых строяў пацвярджае існаванне згаданага арэалу селон-скага «субстрату». Абшар гэтага субстрату ахопвае значную частку тых вузкіх палосак уяўнага арэала ўсходніх і заходніх гаворак «аўкштайцкага» дыялекту. Такое «супадзенне» вы-разна выяўляецца паводле мапаў-схемаў, пададзеных у ар-тыкуле латышскага навукоўцы М.К. Славы²¹⁰. Мабыць, «се-лонскія элементы жаночага строю» сягалі далёка за Віленскі край, таму што і для большасці строяў крывічанак і дрыгав-ічанак характэрная «ваўняная спадніца ў клетку»²¹¹.
        Заўважым. Па-над Нявяжай пераважалі пахаванні парэш-так крэмацыі ў грунтавых ямах. Відавочна, што такі абрад нельга лічыць «распаўсюджаннем» абраду крэмацыі, які вя-домы на абшары «ўсходнелітоўскіх» курганоў. Асабліва выраз-ныя адрозненні выяўляюцца праз даследаванне пахаванняў на могільніку Пакалнішкяй, дзе нябожчыкаў спальвалі ўжо з V ст. пасля Х.Н., г. зн. у той жа час, калі на абшары «ўсходнелі-тоўскіх» курганоў абрад крэмацыі толькі «ўсталёўваўся». Знач-на розняцца і абрады пахавання коней: там - ва «ўсходнелі-
    
         ²⁰⁸ С.Я. Цнмерманнс, В.М. Моркунас. Об ясторяко-этнографнческнх областях в Латвян н Лнтве... С. 41.
    
         ²⁰⁹ Тамсама.
    
         ²¹⁰ М.К. Слава.Латышская народная одежда... С. 92.
    
         ²¹¹ Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. С. 27.
    
    75
    
    Схема распаўсюджання дыялектаў латышскай і летувіскай моваў.
    4, 5 - «аўкштайцкія» гаворкі;
    8 - абшар селонскай мовы.
    
    Абшар распаўсюджання се-лонскіх элементаў жаночага строю: 5. пояс; 6. спадніца. Параўнайце з мапай на с. 70.
    
    тоўскім» кургане, а тут - у яме, але з «багатай і разнастайнай збруяй», аздобленай бурштынавымі каралямі ды срэбрам, з бронзавымі пласцінамі ды спіралямі на галаве і ў грыве.
        Такія багатыя аздобы коней асабліва ўражваюць, калі ўспомніць, што ў магілах жыхароў «аўкштайцкага» рэгіёна «крайне редко встречаются орудня труда н оружне»²¹². Бед-нымі, прынамсі, паводле малюнкаў на двух адпаведных таб-ліцах, уяўляюцца «этнічныя» аздобы «аўкштайцкіх» жанчы-наў. Дарэчы, там пададзены вітыя нашыйныя грыўні - ма-люнкі пад нумарам 5 табліцы СХХ ды 6, 9 табліцы СХХІ, - як аздобы аўкштайтаў, а ў нарысе такія грыўні пададзены ў пе-раліку хаўтурных аздобаў коней.)
        Такім чынам, выпадае гаварыць пра існаванне па-над Ня-вяжай індаеўрапейскага культу коней, верагодна, адметна-га культу коней ваярскага стану (апісаны нават «железные веіцй нз конскнх доспехов»²¹³. Але, як уяўляецца, не выпадае сцвярджаць, што абрад трупаспалення ды пахаванні з коньмі