• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
    
          ⁶²⁷ Die Livlandische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Вершы 3593-3596.
    
          ⁶²⁸ Latviesu konversacijas vardnica. T. XX. Riga, 1940. C. 40742.
    
         ⁶²⁹ Lutz F, Militzer K. Ritterbruder im Liwlandischen Zweig des Deutschen Ordens. Koln - Weimar- Wien. 1993. C. 237.
    
          ⁶³⁰ Petri de Dusburg cronica terre Prussie. Francofurti, 1679. C. 323.
    
         ⁶³¹ Die livlandische Chronik Hermann’s von Wartberge. C. 42. (Цыт. паводле: Bunge F. Liv., Est. und Curlandische Urkundenbuch. T. II. 1854).
    
         ⁶³² Balthasar Riissouw. Chronica der Prov. Lyfflandt. // Scriptores rerum Livonicarum. Bd. IL Riga, 1848.
    
          ⁶³³ Maciej Stryjkowski. «0 pocz^tkach, wywodach, dzielnosci, sprawach rycerskich i domowych stawnego narodu litewskiego, zemojckiego i ruskiego. Warszawa, 1978. C. 195.
    
          ⁶³⁴ Vetera monumenta Poloniae et Lithuaniae. Ed. A. Theiner. T. I. Romae, 1860. C. 53. №61.
    
         ⁶³³ Тамсама. C. 49. № 52.
    
         ⁶³⁶ Th. Kallmeyer. Versuch einer Chronologie der Meister deutschen Ordens in Livland. Riga, 1845. C. 27.
    
          ⁶³⁷ Цыт. паводле: K^trzynski W. 0 dokumentach Mendoga krola litewskiego. Krakow, 1907. C. 17,22.
    
    181
    
        Шаноўны чытачу! Запомні выслоўе «Божай ласкай кароль». Нам яшчэ давядзецца здзіўляцца і шкадаваць, што пра Божую ласку для караля Мяндоўга забыліся не толькі летапісцы і хра-ністы, але і святары Каталіцкага Касцёла, якія ў XVI ст. апекава-ліся хрысціянскімі вернікамі Вялікага Княства Літоўскага.
        У рускіх ды ў некаторых г. нз. літоўскіх (беларуска-літоўскіх) летапісах імя Мяндоўга (Мендог, Мядогь, Мнн-довгь) падаецца мімаходзь. Ці не адзінае выключэнне - «Хро-ннка Лнтовская н Жмойтская». У гэтай «гісторыі Вялікага Княства Літоўскага цалкам» згадваецца, хоць і не ў адпавед-насці з датамі жыцця, «о Мендогу велнком н валечном кня-зю», што «окрешенный есть н Мендолфом названый»⁶³⁸. A вось «Хроніка Быхаўца» паведамляе толькі пра ягоную смерць: «u w oseni ubit byst weliki kniaz litowski Mindowh, samoderzec byw wsey zemli Litowskoy»⁶³⁹ ‘увосень быў забіты вялікі князь літоўскі Міндовг, самадзержац быў усёй зямлі Літоўскай’. (Выпадае толькі дзівіцца дасведчанасці «Быхаў-ца». Ён падае, у якую пару года быў забіты Мядоўг, але пра тое, што Мяндоўг быў каралём, не згадвае. Аднак можна ўявіць, што аўтар «Хронікі Быхаўца» ведаў пра каранацыю. He выпадкова ж ён ужыў слова самадзержац, якое можна прыняць за сінонім слова кароль.)
        Большасць жа летапісцаў нават не згадалі Мяндоўга і яго-ныя дзеі. Прыкладам, з 13 твораў, якія склалі 35-ы том ПСРЛ «Летопнсн белорусско-ллтовскне», толькі ў адным згадваецца «Мнндовг»⁶⁴⁰, да таго ж, у іншым стагоддзі. I ўвоіуле, аўтары летапісаў прыпісваюць той ягоны чын ініпым, міфічным, асо-бам. Прычыны пераробкі, перакручвання гістарычных фактаў у нашых летапісах аналізаваў Вячаслаў Чамярыцкі. Даследнік даў гэтым творам вельмі трапную ацэнку ўжо назвай сваёй кнігі: «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры». Ён, звяр-нуўшы увагу на падабенства тэкстаў Іпацеўскага летапісу ды згаданай «Хронікі» і «Хронікі Быхаўца», прыйшоў да высновы, што «непасрэднай крыніцай для аўтара легендарнай гісторыі
    
         ⁶³⁸ ПСРЛ. Т. 32. С. 3, 26.
    
         ⁶³⁹ Тамсама. С. 133.
    
         ⁶⁴⁰ ПСРЛ. Т. 35. С. 96.
    
    182
    
    Літвы паслужыў іпацеўскі летапіс»⁶⁴¹, і дадаў што «запазыча-ны дакладны гістарычны матэрыял храніст адвольна пера-рабіў»⁶⁴². Верагодна, В. Чамярыцкі не ставіў сабе за мэту аналіз праўдзівасці фактаў Іпацеўскага летапісу, а менавіта той часткі, якую звычайна называюць Галіцка-Валынскім летапісам.
        Якубачым далей, аўтар Галіцка-Валынскага летапісу не вызначаецца аб’ектыўнасцю. Прыкладам, ягонае стаўленне да Мяндоўга найтрапней ацаніла амаль невядомая ў нас да-следніца, аўтар кнігі «Міндог кароль Літвы» Канстанцыя Скірмунт: «Для Міндога летапісец мае толькі чорную фар-
    
    
    Гара Мяндоўга ў Навагарадку. (Фота Яна Булгака.)
    
    бу»⁶⁴³. He можа не здзіўляць згадка ў «Нсторнн Белорусской ССР», што «однн нз лнтовскнх князей Мнндовг (1240 - 1263) дважды отражал нападення татар: в 1242 г. у Лнды н в 1249 г. у Крутогорья (Дзержннск)»⁶⁴⁴ .
    
    
         ⁶⁴¹ В.А. Чамярыцкі. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969. С. 153.
    
         ⁶⁴² Тамсама. С. 154.
    
          ⁶⁴³ Skirmuntt К. Mindog krol Litwy. Warszawa, 1909. C. 9.
    
         ⁶⁴⁴ Нсторня Белоруской CCP. Том I. Мн., 1954. C. 56.
    
    183
    
        Аднак асоба Мяндоўга, першага вядомага з разнастайных дакументаў князя літвы, вялікага князя «Новгород'ьскнс держа-вы над Немном лежачне»⁶⁴⁵, стваральніка Вялікага Княства Літоўскага, караля Litovii, як была, так і застаецца таемнай. Гісто-рыкі ды археолагі ўсё яшчэ спрачаюцца, дзе магла стгаяць згада-ная ў летапісах Варута, горад, куды Мяндоўг вяртаўся з шматлікіх паходаў, дзе ратаваўся ад ворагаў, дзе была ягоная «курыя».
        Аў Навагарадку яшчэ і сёння вы ўбачыце рэшткі магутных вежаў старажытнага замка, у мурах якога, як то падае ў балад-зе «Сьвіцязь» Адам Міцкевіч⁶⁴⁶, трымаў аблогу Мяндоўг. Неда-
    
    
    Курган Мяндоўга ў ПІнскІм прадмесці Лешч.
    Знішчаны пасля II Сусветнай вайны.
    (Падаецца з ласкі Варшаўскага музея археалогіі.)
    
    лёка ад навагарадскага замчышча ўзвышаецца гара, якую ста-рэйшы Адамаў брат Францішак Міцкевіч называў «grobowcem Mendoga»⁶⁴⁷ («магілай Мяндоўга»). Упершыню, відаць, пра гэты помнік згадвае, праўда, звязваючы яго з міфічнымі «жомойгс-кммн» князямі, «Кройннкалнтовская н жмойтская»; «Скнрмонт
    
    
         ⁶⁴⁵ ПСРЛ. Т. 32. С. 25.
    
         ⁶⁴⁶ Міцкевіч Адам. «Зямля Навагрудская, краю мой родны...»
         Мн„ 1969. С. 46.
    
           ⁶⁴⁷ J. Trypucko. OjQzyku «Wspomnien dziecinstwa» Franciszka Mickiewicza. // Acta Universitatis Upsaliensis. Studia Slavica Upsaliensia. 7. Upsala. 1970. C. 172.
    
    184
    
    н Гннвнл, учнннвшм погреб обычаем поганскнм отцу своему князю Мекгаловн, усыпалн костем его курган* велнкнй неда-леко Новгородка»⁶⁴⁸. Сваім чарадом, паданне пра «высокую на-сыпную гару», дзе нібыта пахаваны Мяндоўг, пераказаў і А.Г. Кіркор ды дадаў: «Ці тут спачыў літоўскі герой,.. невядома, але
    
    
    Навагарадак. Мемарыяльная дошка да помніка археалогіі і гісторыі «Гара Мяндоўга».
    
    ва ўсякім выпадку гэты курганны насып сведчыць пра тую любоў і пашану, што мелі да яго не толькі літоўскі, але і рускі народ»⁶⁴⁹. Пра магілу Мяндоўга ў Навагарадку ведаў і знакамі-ты археограф, гісторык і краязнавец А.П. Сапуноў⁶⁵⁰.
    
    
         * Жамойты хавалі сваіх нябожчыкаў у грунтавых ямах. А таму пададзе-ны ў «Хроніцы» абрад пахавання Мекгала ўяўляецца ускосным доказам падробкі. Адпаведна. пахаванне Мяндоўга ў кургане пацвярджае ягонае славянскае паходжанне .
    
          ⁶⁴⁸ ПСРЛ.Т. 32. С. 21.
    
         ⁶⁴⁹ Жнвопнсная Россня. Т. 3. М., 1882. С. 373.
    
          ⁶⁵⁰ Россня. Полное географнческое опнсаніе нашего отечества.
          Т.9.СП6, 1905. С. 541.
    
    185
    
        Ушанавалі Мяндоўга і піняне. У гонар яго быў насыпаны курган у пінскім прадмесці Лешч побач з старажытным Ляш-чынскім манастыром, дзе, як падаюць А.П. Сапуноў і Д.З. Шэн-дрык, жыў (і, верагодна, пісаў летапісы) Войшалк, Мяндоў-гаў сын. Манастыр і курган, які называлі «Магілай Мяндоў-га», не захаваліся, але іх можна бачыць на малюнку Напалео-на Орды. Л. Д. Побаль апублікаваў фотаздымак «кургана Мян-доўга» і падаў, што ён знаходзіўся каля пінскага гарадскога кірмашу і вуліцы імя Мяндоўга⁶⁵¹.
        Можна ўпэўнена сцвярджаць, што жыхары двух нашых старажытных гарадоў, нашчадкі славянскіх бежанцаў з Мек-ленбургіі, стварылі паводле даўняй традыцыі велічныя помнікі князю, які заслужыў такую ўдзячнасць нейкім над-звычайным чынам. Безумоўна, Мяндоўгз падначаленыміяму ваярамі-літвой бараніў - у першай частцы нарыса на падста-ве фактаў паспяхоай абароныГомеля і Бярэсця ўжо было вы-казана такое меркаванне - дрыгавіцкія і радзіміцкія землі ад Батыевай арды.
        Зважаючы на згаданыя велічныя помнікі, можна сказаць, што, прынамсі, у Навагарадку і ў Пінску склаўся культ Мян-доўга. Пазней гэты культ праявіўся і ў літаратуры. Так, у XVI ст. славуты храніст і паэт Мацей Стрыйкоўскі ператварыў адзін раздзел сваёй «Хронікі» ў оду ваярскаму майстэрству навагарадскага князя і караля. Юльян (Юльюш) Славацкі па-водле сваёй паэмы «Mindowe, obraz historyczny» (1829 г.) на-пісаў лібрэта да оперы «Mindowe» (1880 г.) польскага кампа-зітара Г. Ярэцкага (1846 - 1918 гг.). Баладу Яна Чачота пра навагарадскага караля («Што з таго, што ўздзеў карону...») спявае цяпер знакаміты гурт «Тутэйшая шляхта» Беларус-кага Дзяржаўнага Універсітэта. Паводле лібрэта нашай сучас-ніцы Вольгі Іпатавай гарадзенскі кампазітар А. Бандарэнка стварыў оперу «Князь Наваградскі». 1 ўжо шмат гадоў каля згаданай гары Мяндоўгаўзвышаецца валун з мемарыяльнай дошкай у гонар славутага князя і караля. 3 нагоды 750-хугод-каў каранацыі Мяндоўга ў Навагарадку былі наладжаны
    
          ⁶⁵¹ Поболь Л. Д. Древностн Белорусснн в музеях Польшн. Мн., 1979. С. 112.
    
    186
    
    міжнародная навуковая канферэнцыя і выстава, а ў Менску - «круглы стол» у навукова-асветным Цэнтры імя Франціш-ка Скарыны ды выстава беларускіх мастакоў. To можна ка-заць, што ў нашым краі памяць пра Мяндоўга жыве.
    
    Надзённыя пяць пытанняў
        Праз навуковы подзьвіг Міколы Ермаловіча гістарычная праўда выбілася з наезджанай каляіны і цярэбіць свой шлях. Але гісторыкі ўсё яшчэ карыстаюцца тымі міфічнымі звест-камі пра Навагарадскага князя і караля Літовіі, якія не ад-нойчы прывабілі паэтаў, кампазітараў, мастакоў. Яны ўсё яшчэ шукаюць адказу на 6 пытанняў:
        1)   ці Мяндоўгу належыць вызначальная роля ў стварэнні ВКЛ?
        2)      з якога роду паходзіў князь Мяндоўг?
        3)      дзе была сталіца ягонай дзяржавы?
        4)   ці аўтэнтычныя дарчыя дакументы Лівонскаму ордэну?
        5)      ці Мяндоўг быў шчырым хрысціянскім вернікам?
        6)      якой агульнай ацэнкі заслугоўвае Мяндоўг?
           Падобныя пытанні пераказваюць вядомыя нашы гісторыкі В. Насевіч і У Свяжынскі ў рэцэнзіі на кнігу Э. Гуда-вічуса «Mindaugas» ⁶⁵². Яны паўтараюць і заўвагу Э. Гудавічу-са, што амаль такія ж пытанні былі сфармуляваныя яшчэ ў 1939 г. прафесарам Бонскага універсітэту 3. Івінскасам.
        Заўважым, што больш за сто гадоў таму польскі гісторык Юльюш Ляткоўскі па-свойму адказаў на іх. Прыкладам, ён ста-ноўча ацаніў Мяндоўгаву заслугуўстварэнні Вялікага Княства Літоўскага, а таксама ягоныя намаганні ахрысціць літву⁶⁵³.