• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
    
    202
    
    imia tomu horodu Wilkomir, a sam nazwalsia kniazem Diawikowskim...»⁶⁹⁹. Як бачым, Быхавец большы рэаліст і пра два Валкамірскія замкі не згадаў.
        Але колькі разоў ні паўтарай лягенду пра два замкі ці пра адзін горад, яна застаецца толькі лягендай пра «патрыцые-вага» нашчадка Доспронгуса-Даўспрунка, нібыта старэйша-га Мяндоўгава «брата». I няма ніякай патрэбы пытацца, які «князь Жнвынбут, сын Деспронгов, мешкал на Девялтове і Волкомнру»⁷⁰⁰, а таксама які «Жнвннбуд тежь Доспронго-вйч в Кернове, в Внлкомнру, в Девялтове й в Лнтве межй Невяжею й Внлмею в покою пановал...»⁷⁰¹? Храніст жа такім чынам, відаць, хацеў сказаць, што Мяндоўгаў пляменнік доў-га не заседзеўся ў родавым гняздзе ды ўжо авалодаў і Керно-ве. Але ж там была Мяндоўгава сталіца, як меркавалі раней некаторыя гісторыкі, і да чаго схіляюцца нашы сучаснікі⁷⁰². А, прыкладам, Д. фон Альнпэке напісаў, як згадвалася вышэй, пра Кернове як Транятаву краіну. Ды ўвогуле не зразумела, як гэты Даўспронгавіч «й в Лмтве межй Невяжею й Вйлйею в покою пановал», таму што Мяндоўг, калі верыць летапісу, яшчэ да свайго хрышчэння «лйтвоу зане. Поймана бе вся зем-ля Лнтовьская»⁷⁰³, да якой і «раён Вільні» павінен быў нале-жаць. Да таго ж, як падаюць летувіскія і маскоўскія дас-леднікі, «межй Невяжею й ВйЛйею» - нібыта, Аўкштайція.
        Аўтары іншых летапісаўусё перарабілі на свой капыл, але ўпарта трымаюцца Дзяволтвы. «Кгйруса, сына Довс-прунскова з Дявйлтовэ» - зусім іншага нібыта нашчадка Мяндоўгава «брата» - згадвае аўтар Румянцаўскага лета-пісу і загадвае яму «пановатн на всен землй Завелскон
    
         ⁶⁹⁹ ПСРЛ, Т. 32. Хроняка Быховца. С. 129.
    
         ⁷⁰⁰ ПСРЛ. Т. 32. Хроннка лнтовская н жмойтская. С. 17.
    
         ⁷⁰¹ Тамсама. С. 19.
    
         ⁷⁰² Т. Narbut Dzieje Т. IV. Dodatek. С. 9; Археологкческне открытня 1982 г. М., 1984. С. 382. Што праўда, Т. Баранаўскас піша: «...У гістарычнай традыцыі толькі Кернаве і Вільнюс вядомыя як сталіцы Літвы. Але наўрад ці гэта азначае, што Кернаве сапраўды быў сталіцай»: Т.
         Баранаўскас. Новогрудок в XIII в. йсторня н мнф.//Са8(гйт, urbs et bellum. Баранавічы, 2002. С. 41.
    
         ⁷⁰³ ПСРЛ.Т. 2. С. 815.
    
    203
    
    no граннцу Латыгон-ьскую н no Завелскнн Браславль, аже по реку Двнну»⁷⁰⁴. (Звернем увагу на аўтэнтычную назву ракі - Веля, як то вынікае з цытаванага геаграфіч-нага тэрміна.) Гэтага «Кнруса» (Kirussa, Кгнруса) надта ж упадабалі і складальнікі летапісу Рачынскага⁷⁰⁵, Аль-шэўскага летапісу⁷⁰⁶.
        Што ж, у Даўспрунка магло быць некалькі сыноў. А мес-ца «на rope одной над рекою Светою недалеко Девялтова», відаць, надтаж прывабнае. Там Уценус, нашчадак князя інша-га племені, паставіў стодзіва - «вчыннл бал'ьвана на паметь отца своего» Куковойта⁷⁰⁷, князя «жомонтского». Дзіўна, але і ў гэтага нібыта жамойцкага князя славянскае імя - Кука, войт Кука. Дарэчы, слова «кука» вядомы этымолаг М. Фас-мер падае за беларускае ў значэнні ‘кулак’⁷⁰⁸. Ён жа падае і летувіскае кйко ‘дубінка’. Але іншыя паралелі: стар. індыйс-кія kucati ‘сціскаецца, скрыўляецца’, kucitas ‘загнуты, закру-чаны’, ірландскае cuar‘крывы’ схіляюць да беларускага зна-чэння слова кука.
        3     усіх прыкладаў згаданых пераробак вынікае: быў нейкі пачатковы тэкст. Вельмі верагодна, што паведамленне пра князёў «мнр'ь даюіцее» - гэта старонка згаданых Д.С. Ліхачо-вым «пннскнх летопнсей последней четвертн XIII в.»⁷⁰⁹.
        Верагодна, Пінскі летапіс чытаў перапісчык іншай копіі Іпацеўскага спісу - Хлебнікаўскага летапісу, які, як згадвалася, беражліва паставіўся да Нестаравага тэксту. I ў гэтым выпадку ён мог сумленна перапісаць вядомых пінскаму летапісцу князёў «нзь Лотвы» ды «лнтовьскнх», г. зн. з паселішчаў Лотва і Літва суседняй Навагарадскай зямлі (цяпер Ляхавіцкі раён), а таксама імёны князёў «ро-ушьковнчевь, боулевнчн». Рушкавічы і булевічы - гэта
    
         ⁷⁰⁴ ПСРЛ. Т. 35. С. 194.
    
         ⁷⁰⁵ Тамсама. С. 146.
    
         ⁷⁰⁶ Тамсама. С. 174.
    
         ⁷⁰⁷ Пазнанскі летапіс. Цыт. паводле: ПСРЛ. Т. 32. С. 132.
    
         ⁷⁰⁸ М. Фасмер. Этнмологнческнй словарь русского языка.
         Т. II. М„ 1967. С. 403.
    
         ⁷⁰⁹ Гл. зноску 676. (Повесть временных лет. Часть вторая. М. - Л д, 1950.
         С. 160.)
    
    204
    
    ваяры родаў, што жылі ў Панямонні, як то сведчыць зга-даны раней тапонім Булевічы.
        Мала верагодна, што і з далёкай Жамойці маглі прыйсці князі. Перш, як сцвярджалася ў першай частцы нарыса, там не было князёў. Ды каб яны і былі, то ім не проста было б выбрацца ў далёкі шлях на Валынь. Зрэшты, ці была на тое пільная патрэба? А таму можна меркаваць, што князі «же-мотьскын» - гэта, верагодна, ваяры з паселішча Жомайдзь (цяпер Клецкага, суседняга з Ляхавіцкім раёна), заснавана-га палоннымі або бежанцамі з Жамойці. Гісторыя не ведае і міфічнага племя лотва. (У першай частцы нарыса ўжо гава-рылася, што лотву нельга атаесамляць з назовам (тэрмінам) Lotwa - польскай назвай Латвіі.)
        Можна ўявіць, што перапісчыку Хлебнікаўскага летапісу ўжо была вядомая іншая назва Інфлянтаў-Латвіі, якую звязва юць з сучасным польскім «Лотва». Як згадвалася, Хлебнікаўскі ды Пагодзінскі спісы, дзе замест Дзяволтвы падаецца «лотва», лічацца перапісанымі адпаведна ў XVI ст. і 1621 г. Назва ж Lothavia з’яўляецца ў аўтараў XVII ст. як агульная назва Латвіі ды «падзяляецца на зямлю ліваў, уласна Латвію (Lothaviam veram), Курляндыю і Земгалію⁷¹⁰.1 назву «Лотва» быццам мож-на вывесці з цытаванага Lothaviam. (Такая лацінская назва дае падставу яшчэ раз згадаць пра меркаваных рэдактараў.) Але ж у той часужо была шырока вядомая іншая польская назва Латвіі - Інфлянты. Прыкладам, у летапісе Рачынскага, створанага, як мяркуюць, у другой палове XVII ст.⁷¹¹, чытаем: «прышлм немцы з-за моря до тое ж землн Латыголское, м тую землю заселн, н панове тон латыголе зосталн, н назвалнся Ннфлянты»⁷¹². Як бачым, няма і згадкі пра «лотву». Але, як то вынікае з «Хронікі літоўскай і жмойтскай», Дзяволтва ўвогуле не можа быць на-звана Лотвай хоць бы з той прычыны, што Лотва і Дзяволтва -два розныя, прынамсі, геаграфічна, паняцці.
    
         ⁷,⁰ Т.Я. Зейдс. Образованне латышской народностн в отображеннм пнсьменных нсточннков. // Этнографнческне н лнгвнстнческне аснекты эгннческой нсторнн балтскнх народов. Рнга, 1980, С. 60.
    
          ⁷¹¹ A. Brukner. Archiw fiir slawische Philologi. Bd. IX. H. III. Berlin, 1886. C. 345-391. Цыт.: ПСРЛ. T.35. C. 12.
    
         ⁷¹² ПСРЛ. T. 35. C. 149.
    
    205
    
    Дзяволтва ці Лотва?
        Што ж такое, насамрэч, Дзяволтва ці, як у летапісах, Де-вялтова (Дявнлтов)? У розных энцыклапедыях яна падаец-ца як «Дзяволтва, гістарычная літоўская вобласць»⁷¹³ або як «Дзялтува. Гістарычная літоўская зямля, што ўпершы-ню згадваецца пад 1219 г. у Галіцка-Валынскім летапісе»⁷¹⁴. Як бачым, месца знаходжання яе прывязваюць да паселіш-ча Дзялтува Укмяргайскага раёна Летувы. А гэта ж абшар старажытнай Селоніі ці, як сцвярджаюць летувіскія гісто-рыкі, г. нз. Аўкштайціі. (Аднак «аўкштайцкіх» кунігасаўу па-сольстве на Валынь не было.)
        Там, у «Дзялтуве», павінен быў быць замак, які, калі ве-рыць летапісу, у 1265 г. захапіў Войшалк. Самае незвычай-нае, аднак, у тым, што ні Дзялтуўскім замчышчам, ні Вал-камірскім гарадзішчам не зацікавіліся археолагі, якія паві-нны былі б імкнуцца туды, каб знайсці там пацверджанне сваім гіпотэзам. Прынамсі, у томе «Фннно-угры н балты в эпоху средневековья», згаданым у першай частцы нарыса, такая «зямля» не называецца, не згадваецца і Дзялтува. Ве-рагодна, там, у «гістарычнай літоўскай вобласці», не вяліся раскопкі, хаця «ў аўкштайцкім рэгіёне вядома вялікая коль-касць гарадзішчаў»⁷¹⁵.
        Нам не ўяўляецца вельмі дзіўнай такая абыякавасць да «гістарычнай вобласці». Прыкладам, на недалёкім ад Валка-міра могільніку «Обяляй» вяліся раскопкі цягам двух гадоў, але іх вынікі ў згаданым томе не пададзены: магчыма, там не знайшлі патрэбных рэчаў. Няма згадак пра «гістарычную вобласць Дзяволтву» і ў артыкуле С.Я. Цымерманіса і В.І. Мар-кунаса «06 нсторнко-этнографнческнх абластях в Латвнн н Лнтве во второй половнне XIX в.»⁷¹⁶, у якім, дарэчы, можна прачытаць, што абшар ваколіц Валкаміра падпадае, як згад-валася, пад арэал селонскіх гаворак і вопраткі.
    
          ⁷¹³ БелСЭ. Т. 4. Мн„ 1971. С. 214.
    
          ⁷¹⁴ Tarybu Lietuvos enciklopedija. Т. 4. Vilnius, 1985. С. 407.
    
          ⁷¹⁵ Седов B.B. Балты. С. 388.
    
         ⁷¹⁶ С.Я. Цнмерманнс, В.Н. Моркунас. 06 нсторнко этнографнческнх абластях в Латвнн н Лнтве во второй половнне XIX в. С. 9 - 45.
    
    206
    
        Польскі гісторык Ю. Ляткоўскі ў сваёй кнізе пра Мяндоў-га, падаючы згаданы ўрывак «Валынскай хронікі», чамусьці напісаў не словы гэтага летапісу «се князн нз'ь Дяволтвы», a замяніў іх выразам «а се князм нз’ь Лотвы»⁷¹⁷. У дужках тут жа ён патлумачыў маўляў, гэта Дзяволтва, але дадаў да апошня-га слова «гіп.». Гзтае «гіпатэтычна» можа азначаць, што аўтар кнігі пра Мяндоўга сумняваўся ў існаванні зямлі Дзяволтва. Меркаванне пра такое сумненне Ю. Ляткоўскага пацвяр-джаецца тым, што ў далейшым сваім разважанні ён гаворыць пра «ksiqzqt totewskich»⁷¹⁸, маючы на ўвазе князёў з-над Даў-гавы. Аднак, паводле агульнага сэнсу даследавання Ю. Лят-коўскага, імі былі князі з абшару ракі Святой.
        Але і пад лотвай Хлебнікаўскага летапісу нельга бачыць міфічнае племя лотва. Такога не было. Нестар у пераліку на-родаў, якія жывуць у Падзвінні ды плацяць даніну Полацку⁷¹⁹, называе ліваў (лнбь), куршаў (корсь), земгалаў (знмнгола), латгалаў (летьгола)⁷²⁰, але не падае лотвы. Мне могуць запя-рэчыць, што Нестар не ведаў і селаў. Але яны згаданы ў папскіх булах. He ўспамінаецца лотва і ў «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, якому вядомыя «лэты або лэцігалы (лэ-тыгалы)»⁷²¹ ды селы, «даннікі караля»⁷²² - кокнескага (куке-нойскага) князя Вячкі. Паўторым і меркаванне сучаснага ла-тышскага гісторыка Т.Я. Зейдса. Ён падае формы назваў даўніх латышоў - «этнічнага аб’яднання, якое Ноўгарадскія летапісы абазначаюць як Лотыгола, лацінскія - Letti seu Lettigalli, а хронікі, складзеныя на нямецкай мове, - Letten»⁷²³.
        Калі б нават уявіць, што племя лотва існавала, то яно ра-зам з іншымі плямёнамі Падзвіння залежала б ад Полацка. Т.Я. Зейдс, прыкладам, прызнае, што латгальскія «княствы Ерсіка,