• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
        Згаданыя гісторыкі не выпадкова праігнаравалі сканды-наўскіх ды чудскіх паслоў. (Можна ўявіць, што гэтыя «от рода рускаго сьлн» - варагі.) Прынамсі, складгэтагаапісанагаў«Апо-весці мінулых часоў» пасольства дае падставу разважаць пра ролю варагаў у старажытнай Кіеўскай дзяржаве. Наўрад ці кіеўскі летапісец, або пазнейшы рэдактар, наўмысна выдумаў
    
         ⁷⁴⁵ Повесть временных лет. Часть вторая. С. 289.
    
         ⁷⁴⁶ Сахаров А.Н. Днпломатня древней Русн. М„ 1980. С. 237.
    
         ⁷⁴⁷ Повесть временных лет. Часть вторая. С. 289.
    
         ⁷⁴⁸ Сахаров А.Н. Днпломатня Древней Русн. С. 237.
    
    212
    
    скандынаўскія, чудскія імёны ды падаў у летапісе. У яго была іншая мэта: канстатаваць уяўны факт дыпламатычных зносі-наў кіеўскіх князёў з Візантыяй. (Пазней прыдумаюць нават царскі вянец ад Канстанцінопаля для маскоўскага князя.)
        Думка пра падобную падробку ў Галіцка-Валынскім ле-тапісе мае, як то можна было пераканацца праз аналіз праў-дзівасці даты, падставы. Перш, пра магчымасць яднання жа-мойцкіх кунігасаў і васальных падзвінскіх старшынаў з кня-зямі літвы разважаць не даводзіцца. Праўда, яднанне балцкіх плямёнаў было неабходным, таму што яны часта ваявалі паміж сабой. Прыкладам, у Лівонскай хроніцы не аднойчы гаворыцца пра бітвы лэтаў і «літоўцаў»⁷⁴⁹.
        Верагодна, памыляюцца даследнікі гісторыі ВКД пры-маючы цытаваны летапісны запіс за сведчанне яднання ўсіх балцкіх плямёнаў ды іх правадыроў. Так, УЦ. Пашута сцвярд-жаў, што «дамова літоўскіх князёў з Галіцка-Валынскай Рус-сю, заключаная ў 1219 г. (чытай: 1215 г. - S.C.) - не выпадко-васць, а заканамерны акт пэўнай палітыкі», якая, нібыта, мела за мэту «дзейнічаць з’яднана, каб, забяспечыўшы сабе супакой з поўдня, паспяхова ваяваць супраць рыцараў на по-ўначы’® Але ці была карысць з таго акту для жамойтаў, з якімі валынскія князі ніколі не ваявалі? Наадварот, менаві-та Мяндоўг аддаў пазней частку Жамойці рыжскім рыцарам. Дастаткова сказаць, што сам У.Ц. Пашута папракнуў Мяндоў-га, які пачаў «наступ у бок Смаленска, а не ў абарону прускіх і жамойцкіх земляў ад нямецкай пагрозы»⁷⁵¹. Супярэчнасць летапіснага паведамлення прызнаваў і Г. Лаўмяньскі: «Факт заключэння замірэння дваццацю раскіданымі па ўсёй Літве воласцямі не мае пад сабой праўдападабенства»⁷⁵².
        Незважаючы натакія супярэчнасці.тэзіс, штоўжоў 1215 г. разам дружна выступілі літоўскія, рушкавіцкія, булевіцкія, жамойцкія ды дзяволтваўскія князі, падтрымоўваюць наву-коўцы. Калі ўлічыць вышэй пададзеную заўвагу А.А. Шахма-
    
         ⁷⁴⁹ Генрнх Латвнйскяй. Хроннка Лнвоннн. С. 212.
    
          ⁷⁵⁰ Пашуто В.Т. Образованне Лнтовского государства. М„ 1959. С. 374.
    
         ⁷⁵¹ Тамсама. С. 378.
    
         ⁷⁵² Lowmianski Н. Studia nad dziejami WKL. C. 314.
    
    213
    
    тавапрабольш позняе датаванне падзеяўды меркаванне А.С. Арлова пра «рэдактараў» гэтага летапісу, то напрошваецца выснова: шматлікія «сьлн» на Валынь былі ўпісаны ў тэкст летапісу пазней. Пытанне: рэальныя ці міфічныя згаданы там асобы, можна вырашыць толькі праз дакладны лінгвістыч-ны ды гістарычны аналіз тэксту, што не ставілася за мэту гэтага даследавання.
        Аднак неабходна памятаць заўвагі даследнікаў да роз-ных тэкстаў летапісаў, прыкладам, да розных спісаў (копіяў) «Аповесці мінулых часоў». Так, акадэмік А.С. Арлоў, аналізу-ючы спіс «Аповесці мінулых часоў» (менавіта той, які ўклю-чаны ў «Летопмсец русскнх царей»), сцвярджаючы яго пада-бенства да «Аповесці мінулых часоў» Іпацеўскага летапісу, звярнуў увагу на словы «нно-славянского пронсхождення н западно-русского употреблення: зарекноваша, с прйлйкй, кошюлй, вйтязей, конокргмцй, скарбу, оплаткй, сьбуруя, мес-тйча,.. - украннско-белорусскне слова»⁷⁵³.
        3 уласцівымі беларускім гаворкам асаблівасцямі перада-дзены таксама родавыя прозвішчы князёў Булевічаў (Боу-левнчн), Рушкавічаў (Роушьковнчев'ь, роусковнч, русковнч) - з іх больш вядомы Айшвна Рушкавіч⁷⁵⁴, які рабаваў Валынь. Іншае напісанне імя Еднвнла - «Еднвала» таксама схіляе да думкі пра славянскае, а паводле сучаснага назоўніцтва, бе-ларускае (ліцвінскае), паходжанне асобы з такім імем. У на-шым назоўніцтве шмат падобных словаў-прозвішчаў, прык-ладам, Буяла, Вавула, Вакула, Даўгяла, Гікала, Забяла ды інш. А таму закрадваецца думка: ці не мог «галіцка-валынскі» летапісец «пазычыць» ідэю пра пасольства «балцкіх» князёў на Валынь з «Аповесці мінулых часоў», а імёны некаторых «паслоў» узяць з Пінскага ці Навагарадскага летапісаў, у якіх згадваліся ваяры з Літвы, Лотвы цяперашняга Ляхавіцкага ды Жомадзі Клецкага раёнаў.
    
         ⁷⁵³ A. С. Орлов. 0 Галнцко-Волынском летопнсаннн. С. 30.
    
         ⁷⁵⁴ ПСРЛ. Т. 2. Стб. 797.
    
    214
    
    ПАХОДЖАННЕ МЯНДОЎГА
        1.      Чыім жа сынам быў Мяндоўг?
        Аўтары летапісаў ды хронік, у якіх згадваецца Мяндоўг, не паведамляюць пра ягонае паходжанне. Найбольш здзіўляе «недасведчанасць» галіцка-валынскага летапісца, таму што ён, як то вынікае з Галіцка-Валынскага летапісу, павінен быў добра ведаць роды літвы, а, значыць, і Мяндоўгава бацьку. Прынамсі, ягоныя сыны аўтару летапіса вядомыя. У пералі-ку ж літоўскіх князёў, якія нібыта прыехалі на Валынь дзеля замірэння - «мнрь даша» - сама перш называюцца Мйдогь (Мяндоўг) і ягоны брат. Абодва яны - асобы вельмі маладыя, як можна меркаваць з вядомых датаў жыцця Мяндоўга. (Уз-рост іншых не мае аніякага значэння: то былі «дробныя кня-жата», так бы мовіць, почат.)
        He верыцца, каб у такім важным, як падаюць яго аўтары летапісу ды гісторыкі, і шматлікім пасольстве не было сама-га галоўнага князя - іх бацькі, за якога літоўскія (беларуска-літоўскія) летапісы падаюць міфічнага Рынгальта. I над гэ-тым фактам можна было б шмат разважаць, згадаўшы ста-тус галіцка-валынскіх князёў ды непасрэдна вялікай княгіні, жонкі вялікага князя Рамана Мсціславіча. Можна было б сцвярджаць, што такое пасольства яна магла б палічыць за абразу, таму што да вялікай княгіні маладых асобаў, а да таго ж нашчадкаў дробных княстваў, не пасылаюць. Можна было б спрабаваць апраўдаць князёў літвы, маўляў, у той час яны пачуваліся мацней за род Рамана Галіцкага. I можна было б шукаць ды нават знайсці прычыну, чаму галоўны «літоўскі» князь не паехаў на Валынь. Але трэба ўпрост сказаць, што галіцка-валынскі летапісец, а дакладней, перапісчык ці рэ-дактар згаданага твора, не столькі быў уражаны пасольствам - так меркаваў польскі гісторык Ю. Ляткоўскі⁷⁵⁵, - як стараў-ся не сказаць пра Мяндоўгава бацьку. Гэтага князя нібы зусім не было. Дарэчы, ягонае імя, імя полацкага князя Маўколда, маглі выкрасліць пазней.
    
          ⁷⁵⁵ Latkowski J. Mendog kryl litewski. C. 10.
    
    215
    
    Радавод краля Мяндоўга. Паводле Ўваскрасенскага летапісу - схема злева. Паводле літоўскіх (беларуска-літоўскіх) летапісаў - схема справа.
    
        Аднак пра Мяндоўгава бацьку згадваюць «Кройніка літоўская і жмойцкая»⁷⁵⁶, «Хроніка Быхаўца»⁷⁵⁷, Уваскрасенскі летапіс⁷⁵⁸ды «Лівонская рыфмаваная хроніка». Абедзьве пер-шыя хронікі падаюць за Мяндоўгава бацьку невядомага іншым летапісцам князя Рынгальта. Мяркуемы аўтар «Лівон-скай рыфмаванай хронікі» Дзітліб фон Альнпэке, амаль су-часнік Мяндоўга, абмежаваўся згадкай «Dein Vater war ein Konig groE»⁷⁵⁹ («Твой бацька быў вялікім каралём»), уклаўшы гэтыя словы ў вусны пасланца жамойтаў.
        Вось якуяўляе Ю. Ляткоўскі радаслоўную Мяндоўга. Яго-ная, паводле літоўскіх (беларуска-літоўскіх) летапісаў, схе-ма - праваруч, леваруч - паводле Ўваскрасенскага летапісу. (Прастакутнікамі абведзеныя рэальныя, гістарычна вядомыя князі, аваламі ж -міфічныя асобы.)
        Уваскрасенскі летапіс, як гэта ні дзіўна, называе такса-ма невядомую іншым крыніцам асобу - Маўколда: «Внлня-не взяша себе nst Царяграда князя Полотцкого Ростнслава Рогволодовмча детей, Давнла князя да брата его Мовколда князя... А у Мовколда князя сын'ь князь Мнндовгь»⁷⁶⁰.
        Верагодна, такое супадзенне і дало падставу Ю. Ляткоў-скаму яшчэ ў XIX ст. назваць гіпотэзу пра паходжанне Мян-доўга з жамойцкіх нашчадкаў рымскіх патрыцыяў (паводле «Кройнікілітоўскай і жмойцкай») міфічнай, а з роду полацкіх князёў (паводле Ўваскрасенскага летапісу) - недарзчнай⁷⁶¹. Заўважым, што Ю. Ляткоўскі не прапанаваў сваёй гіпотэзы. Зрэшты, сучасным гісторыкам хапае і аднаго - таго міфічна-га - радаводу першага нашага караля. А радаслоўная Ўваск-расенскага летапісу ці не аднагалосна прызнаецца фальшы-вай, нібы не заснаванай на вартых даверу крыніцах. I была яна прыдумана выключна дзеля нібыта нейкіх палітычных мэтаў, дакладней, дзеля апраўдання памкненняў вялікіх князёў Маскоўскіх на землі Вялікага Княства Літоўскага. Ды,
    
         ⁷⁵⁶ ПСРЛ. Т. 32. С. 26.
    
         ⁷⁵⁷ Тамсама. С. 132.
    
         ⁷⁵⁸ ПСРЛ. Т. 7. СПб, 1856. С. 165, 253.
    
         ⁷⁵⁹ Die LivUndische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Верш 6383.
    
         ™ ПСРЛ. T. 7. C. 165.
    
          ⁷⁶¹ Latkowki J. Mendog kryl litewski. C. 12.
    
    217
    
    як уяўляецца, за адмаўленнем генеалагічнай версіі Ўва-скрасенскага летапісу крыецца нежаданне крытычнага раз-гляду Мяндоўгава радаводу, схільнасць - нават маладога па-калення гісторыкаў - прымаць на павер састарэлыя погля-ды і догмы.
    
        2. Блытаніна і замоўчванне
        Падставай для меркавання Ю. Ляткоўскага пра міфічны Рынгальтаў род былі імёны «князёў жмотскіх» ды хранало-гія іх дзеяў, пададзеная ў згаданых крыніцах. Так, паводле «Кройнікі літоўскай і жмойцкай», Ердзівіл (Радзівіл) Мантв-ілавіч у разбураным Батыем Навагарадку «осел без розляня кровн», таму што гэты горад нібы не было каму бараніць⁷⁶². У Летапісе Красінскага замест Ердзівіла аднавіцелем Нава-гарадка названы Скірмант Манцівілавіч⁷⁶³.
        Калі згаданыя паведамленні прымаць усур’ёз, то выпа-дае меркаваць, што пачатак Ердзівілавага «княжання» мог бы прыпадаць прыблізна на той час, калі Батыева войсказа-хапіла і разбурыла Кіеў, г. зн. на 1240 г. Але ж паводле хронікі толькі ў 1263 г. Ердзівіл (Радзівіл) «з русью, новьгорожаны, слоннмчаны, пнніцаны, жмондамн н лнтвою» нібыта разбіў войска «цара» Кадана «над Днепром на устю Прмпетн»⁷⁶⁴. (He будзем дзівіцца, што за нейкі дзесятак гадоў у «разбураным» Навагарадкуўжо з ’явіліся ваяры. Варта запомніць пералікле-тапісных ваяроў: «нов-ьгорожаны, слонймчаны, пйніцаны». Жамойты ж і літва пададзены апошнімі.)