• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
    
         ⁸⁰⁵ Ketrzynski W. 0 dokumentach Mendoga krola litewskiego.
         Krakow, 1907. C. 22.
    
          ⁸⁰⁶ Monumenta Medii aevi Historica Res gestas Polonia illustrantia. Tomus VI. Codex fpistolaris Vitoldi. Cracoviae, 1882. C. 996.
    
    229
    
        Як сцвярджаюць даследнікі, менавіта ў крыжакоў пасля іх паразы на Грунвальдскім полі ў 1410 г. зрадзілася задума справакаваць Маскоўскае княства, каб яно заявіла пра свае прэтэнзіі на г.нз. Літоўскую Русь - крывіцкія, радзіміцкія землі, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. I тады быў створаны фальшывы радавод князёў ВКЛ. Пачалі з Гедыміна, хоць крыжакі ведалі сапраўдных ягоных папярэднікаў - дынастыю полацкіх князёў. Прыкладам, вядомы польскі гісторык Ю. Вольф падае: «Найстарэйшыя прускія хронікі паведамляюць пад 1292 г., што Путувер (Пукувер, Лютувер?), кароль Літвы, паслаў у паход на Польшчу войска начале з сваім сынам Віценем»⁸⁰⁷. Менаві-та ў «Хроніцы» Пятра з Дусбурга Віцень - «сын караля». Яго-ным бацькам у пазнейшым (1679 г.) выданні «Хронікі» назва-ны «Лютувер». У таго ж Пятра з Дусбурга Віцень - «кароль Літвы» (1296- 1315 гг.).Аз 1323г.настаронках «Хронікі» з’яў-ляецца новы «літоўскі кароль Гедымін»⁸⁰⁸.
        Крыжацкія крыніцы XV ст., а менавіта г.нз. мемарыял «Summarium von Jagel und Wytaut», - падае Ю. Вольф, - дзеля знеслаўлення Ягайлы і Вітаўта выставілі Гедыміна як Віце-невага канюшага: «pferdemarschalck, Jedemen genannt»⁸⁰⁹ ‘ка-нюшы, Едымінам (Гедымінам - З.С.) называны’. Так крыжа-камі наўпрост было сказана, што Ягайла паходзіць не з кня-жага роду. (Як тут зноў не ўспомніць радок «Летопйсца рус-скйхцарей»або «Летопйсца Переяславля Суздальского»: «лйт-ва, йспрьва йсконнйй даннйцй й конокрьмцй».)
        Праўда, К. Хадыніцкі сцвярджаў, што складзены ў 1412-1413 гг. фальшывы радавод Гедымінавічаў трапіў у маскоў-скія летапісы з «Annales» («Аналаў») польскага храніста Яна Длугаша, які не любіў Ягелонаў⁸¹⁰ і таму ахвотна паўтарыў крыжацкую плётку. У Маскве ж не толькі «даведаліся» пра «нізкае» паходжанне Гедымінавічаў але і ўсвядомілі, што па-добныя плёткі могуць спатрэбіцца, калі надарыцца магчы-масць захапіць усе крывіцкія землі. Такая нагода з'явілася на-
    
         ⁸⁰⁷ Wolff J. R6<1 Gedymina. Krak6w,1886. C. 2.
    
         ⁸⁰⁸ Тамсама.
    
         ⁸⁰⁹ Тамсама. C. 3.
    
          ⁸¹⁰ Chodynicki K. Ze studjow nad dziejopisarstwem rusko litewskiem. C. 392.
    
    230
    
    прыканцы XV ст. Прайшло ўжо дваццаць гадоў пасля Кулі-коўскай бітвы, і палітыкай маскоўскіх князёў кіраваў ужо ту-рэцкі султан, праўда, рукамі перакопскага татарскага хана.
        Гісторык Р.П. Дзмітрыева сцвярджае, што ідэя, задумка ідэалагічна абгрунтаваць памкненні вялікіх князёў мас-коўскіх на «вяртанне» рускіх «ускрайных» земляў не была пазычана ні ў Візантыі, ні на Захадзе⁸¹¹.
        Аднак Фелікс Канэчны, прафесар Віленскага ўніверсі-тэта ў 30-я гады мінулага стагоддзя, разважаючы над ма-тывамі прэтэнзіяў вялікага князя маскоўскага Івана III (1440-1505) на землі Вялікага Княства Літоўскага, сцвяр-джаў, што гэтая ідэя была падказана немцамі, а таксама Візантыйскім патрыярхатам, палітычна звязаным з му-сульманскім халіфатам, якім кіраваў тады турэцкі султан Баязэт, ды крымскім (перакопскім) ханам Менглі-Гірэем⁸¹². Хаўрус патрыярха з халіфатам мацаваўся палітычнымі ўмо-вамі. Варожасць першага да ВКЛ за спрыянне «лацінству» лучылася з намерам султана Баязэта падтрымоўваць ва-енныя канфлікты паміж ВКЛ і Масквой, таму што ў такіх умовах не магла ўмацоўвацца еўрапейская антытурэцкая ліга. «Патрыярхат дзейнічаў у Маскве і ў асяроддзі Правас-лаўнай Царквы Вялікага Княства Літоўскага, а халіфат за піянера змагання з Рэччу Паспалітай абраў перакопскага хана»⁸¹³. Паводле дамовы 1490 г. Менглі-Гірэй павінен быў адваяваць Кіеў «у імя праваслаўя» і перадаць яго Івану III, які будзе пакорна заставацца ў «татарскім ярме», а пасля далучыцца да турэцкага хаўрусу ды пачне вайну з Ягело-намі, з «лацінскай ерассю».
        Заходнія ініцыятары былі больш настойлівымі. Ф. Канэч-ны падае, што Івану III чатыры разы нагадвалі пра магчы-масць прэтэндаваць на гэтак названую Русь Літоўскую. Ці не ўпершыню словы «de grose Konung von Moskowe, de rusche Keyzer» ‘вялікі князь Маскоўскі, рускі імператар’ прагучалі з
    
         ⁸¹¹ Дмнтрнева Р.П. Сказанне о князьях Владямнрскнх. М.- Л-д 1955. С. 13.
    
          ⁸¹² Koneczny F. Geneza uroszczen Iwana III do Rusi Litewskiej. //Ateneum Wilenskie. R. III. Wilno, 1925-6. C. 193.
    
         ⁸¹³ Тамсама. C. 234.
    
    231
    
    вуснаў лівонскага пасла⁸¹⁴. Але, як мяркуе Ф. Канэчны, «пах-вальба лівонцаў трапіла на пустое месца»⁸¹⁵. 3 1472 г. немцы пачалі нагадваць Івану III, што ён заслугоўвае тытула кара-ля⁸¹⁶. Тады ж пайшлі пагалоскі, што вялікі князь Маскоўскі стараецца атрымаць ад Папы тытул караля над усімі правас-лаўнымі, а значыць і над Руссю Літоўскай⁸¹⁷. Р.П. Дзмітрыева ў сваім даследаванні «Сказанне о князьях Владнмнрскнх» згадвае пра папскіх паслоў, якія прывозілі прапановы Папы вялікаму князю Маскоўскаму «его н всехлюдей Русской зем-лн прннятн в еднночество н согласне Рнмской Церквн... зан-же Церковь Греческая не нмеет главы: патрнарх Константн-нопальскнй н все царство в турскнх руках». Урэшце паслы перадалі маскоўскаму князю, што Папа «царя всея Русн хо-чет королноватн...»⁸¹⁸. Вялікі князь Маскоўскі, магчыма, і на-меру такога не меў. Галоўнай жа перашкодай была залеж-насць ад татарска-турэцкага дыктату. Ды і патрыярх Кан-станцінопальскі выступіў бы супраць збліжэння Масквы з Рымам. Аднак Іван III хацеў падтрымоўваць сувязі з Ватыка-нам. Таму пасольствы ў Рым выпраўлялі, але замест згоды на каранацыю маскоўскія паслы везлі туды толькі падзякі.
        Урэшце, як падае Ф. Канэчны, немцы ўпрост спыталі Івана III, ці не хоча ён нагадаць пра свае правы на Русь Дітоў-скую⁸¹⁹. А было гэта ў 1489 г., калі ў Маскву прыехаў пасол германскага імператара рыцар Мікалай Попель, анямечаны чэх. Ф. Канэчны сцвярджае, што менавіта яму належыць дум-ка: «Ці не маглі б Габсбургі з дапамогай Масквы ўзяць Ягело-наў у абцугі?»⁸²⁰. Германскі імператар і анямечаны рыцар су-ладна спадзяваліся, што ў такой сітуацыі можна лёгка адаб-раць у Ягелонаў Чэхію.
        Вось так схілялі маскоўскага князя да нападу на ВКЛ. 1 ў Маскве пачалі рыхтаваць ідэалагічную падставу.
    
         ⁸¹⁴ Тамсама. С. 207.
    
         ⁸¹⁵ Тамсама.
    
         ⁸¹⁶ Тамсама. С. 208.
    
         ⁸,⁷ Тамсама. С. 216.
    
         ⁸¹⁸ Р.П. Дмнтрнева. Сказанне о князьях Владнмнрскнх. С. 103.
    
          ⁸¹⁹ Koneczny F. Geneza uroszczen... 0. 219.
    
         ⁸²⁰ Тамсама. С. 223.
    
    232
    
        6. Пра аўтара ідэі
        Непасрэдным аўтарам літаратурнага ўвасаблення новай думкі стаў «незаурядный пнсатель н церковный деятель» Спірыдон-Сава⁸²¹. Пра гэтага стаўленіка Канстанцінопальс-кага патрыярха ў летапісе пад 1476 г. паведамляецца: «Прн-де нз Царяграда в Лнтовскую землю мнтрополнт, нменем же Спнрндон, а родом твернн, поставлен по мзде патреархом, а повеленнем турского царя»⁸²².
        Спірыдона, прысланага на кіеўскую мітраполію, кароль Казімір Ягайлавіч не прыняў таму што прызначэнне не было ўзгоднена з ім. Кароль, пэўна ж, палічыў такое самаўпраўства Канстанцінопальскага патрыярха і турэцкага султана за аб-разу. Але за што Казімір Ягайлавіч пасадзіў Спірыдона ў вяз-ніцу? Можна толькі здагадвацца, што падставай былі згада-ныя палітычныя інтрыгі патрыярха і халіфа.
        Калі ж пазней Спірыдона выпусцілі з вязніцы, той накіра-ваўся ў Маскву. Там да ягонага прыезду таксама паставіліся падазрона. Як падае Р.П. Дзмітрыева, падчас кіравання ма-скоўскага мітрапаліта Сімана (1495-1511 гг.) у архірэйскай прысязе яшчэ меліся словы: «Отрнцаюсь... н Спнрмдона, на-рнцаемого Сатана, взыскавшаго в Царьграде поставле-ння...»⁸²³. (Дзіўна чытаць словы «нарнцаемого Сатана» пра стаўленіка Візантыйскага патрыярха.) Як можна было прад-бачыць, Спірыдона «заточнлн» ў Ферапонтаў манастыр. Там ён пачаў пісаць публіцыстычныя творы і паміж 1506 і 1523 гадамі, як сцвярджае Р.П. Дзмітрыева, на замову нейкай «уп-лывовай асобы»⁸²⁴ склаў «Посланне», якое ўзялі за аснову «Сказання о князьях владммнрскнх».
        У гэтым творы нас зацікавіць супрацьпастаўленне рада-водаў рускіх князёў і князёў Вялікага Княства Літоўскага.
        Перш Спірыдон сягае ў даўніну. Ён распавядае пра Пруса - «сродннка» імператара Аўгуста: «Август поставн... Пруса в
    
         ⁸²¹ Дмнтрнева Р.П. Сказанне о князьях Владнмнрскнх. С. 73.
    
         ⁸²² Тамсама. С. 74.
    
         ⁸²³ Тамсама. С. 75.
    
         ⁸²⁴ Тамсама. С. 80.
    
    233
    
    брезех Внслы рекн в град, глаголемый Морборок». Ад Пруса ж Спірыдон выводзіць Рурыка: ноўгарадцы «шедше в Пру-сскую землю н обретошя тамо некоего князя нменем Рюрн-ка, суіца от рода рнмска царя Августа... й от велнкаго князя Рюрнка четвертое колено велнкнй Володнмер, просветнв-шый землю Русскую святым креіценнем...»⁸²⁵.
        У Маскоўскім вялікім княстве надавалі вельмі вялікае значэнне акту памазання на царства. А таму Спірыдон выду-маў, што Ўладзімір нібы «атрымаў» царскі вянец ад Візантый-скага імператара Канстанціна Манамаха. Такім чынам, Спіры-дон сцвярджаў даўнасць валодання рускімі князямі тытула «цар». 1 легенда⁸²⁶ павінна была пацвердзіць: рускія князі не толькі шляхетнага паходжання, але і ўзвышаныя тым, «што адзін з іх вянчаўся на царства»⁸²⁷.
    
        7. «Удасканаленне» Спірыдонава твора
        Запомнім такую заўвагу пра значэнне царскага тытула, таму што палітыкі Вялікага Княства Л ітоўскага, прынамсі, аў-тары пераробак хронік ды летапісаў або мімаходзь згадалі пра каранацыю Мяндоўга, або ўвогуле выкраслілі ягонае імя з дзеяў Вялікага Княства Літоўскага. А права маскоўскага гаспадара вянчацца на царства, як зазначае Р.П. Дзмітрыева, пазней палі-чылі неабходным абгрунтаваць болын дасканала. Было склад-зена «Поставленне велнкнх князей русскнх на царство», у якім таксама паўтаралася лягенда пра Ўладзіміра і царскі вянец. У другой палове XVI ст. маскоўцы пачалі дамагацца міжнародна-га прызнання царскага тытула для цара Івана Жахлівага. За сведчанне такіх захадаў даследніца падае перапіску з краінамі Заходняй Еўропы. Звярталіся і да візантыйскага патрыярха, які ў 1558 г. «благосклонно прннял венчанне на царство»⁸²⁸.
        У 1576 г., г. зн. пасля складання Ўваскрасенскага летапі-су, дыпламаты Івана Жахлівага палічылі неабходным перак-