Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
⁸⁴⁶ БелСЭ. Т. 5. С. 30.
⁸⁴⁷ ПСРЛ. Т. II. С. 11.
⁸⁴⁸ ПСРЛ. Т. 7. С. 164; ПСРЛ. Т. XVII. СП6, 1907. С. 593.
239
Ердень князь; а Ерденев'ь сын крестнлся, был владыка во Тве-рн„. а звалн его Андреемь... А у Мовколда князя сынь князь Мнндовгь, а у Мнндовга князя детн Вышлегь да Домонть...»⁸⁴⁹.
Разгледзім жа паданы радавод. Князь Расціслаў Рагвалодавіч - гэта, верагодна, князь Расціслаў Усяслававіч (1044-1161). Па-мылка магла ўзнікнуць праз называнне ўсіх полацкіх князёў Раг-валодавічамі - нашчадкамі Рагвалода, як падаецца ў летапісах. Давіл - гэта, верагодна, Давід, сын Усяслава, сасланы разам з іншымі князямі ў Канстанцінопаль. Што да Маўколда, то ёсць падстава сумнявацца, ці не выдуманы ён летапісцам, таму што князя з такім імем у іншых крыніцах не бачым. Але варта ўспомніць вядомых з кіеўскіх падзеяў князёў Аскольда і Дзіра, якія княжылі таксама і ў Полацку. Таму можна ўявіць, што ў раду полацкіх князёў мог быць князь з імем Маўколд. Так, імя Рын-гольд утрымвае падобную ж фарманту -гольд. (Як згадвалася, фарманты -колд (-кольд), -толд (-тольд), -толт (-талт) - прас-лавянскія анамастычныя фарманты™.) У «Кройніцы літоўскай і жмойцкай» згадваецца жыхар горада Ўладзіміра-Валынскага «Мнршколт немец, пан рускнй»⁸⁵¹, вядомы таксама паводле Хронікі Быхаўца як «Markolt Nemczyn»⁸⁵² («Марколт нямчын»),
Пра Віда, сына Давіла, згадвае толькі Ўваскрасенскі летапіс, падаючы яго наступнікам Мяндоўга «на княженн Лнтовс-комт>»⁸⁵³. Від, верагодна, прыхільна ставіўся да паганства, сам мог быць паганцам. Ён мог быць ваўкалакам, прынамсі, прых-ільнікам гэтага абраду, вядомага яшчэ з часоў Усяслава Чарад-зея. He выпадкова ж падаецца ў летапісе: «Его же людн волком звалн»⁸⁵⁴, ілто стасуецца з рэнесансам паганскай рэлігіі пасля забойства Мяндоўга. I польскі даследнік Гедымінавай генеалогіі Ю. Вольф не выказаўсумнення ў праўдзівасці звестак пра Віда⁸⁵⁵.
А полацкага князя Гердзеня (Ердзеня) не ведалі хіба толькі аўтары літоўскіх (беларуска-літоўскіх) летапісаў. У іншыхягонае
⁸⁴⁹ ПСРЛ. Т. VII. С. 165.
⁸⁵⁰ М. Jezowa. II 79.
⁸⁵¹ ПСРЛ. Т. 32. С. 30.
⁸⁵² Тамсама. С. 134.
⁸⁵³ ГІСРЛ. Т. VII. С. 165.
⁸⁵⁴ Тамсама.
⁸⁵⁵ Wolff J. Rod Gedymina. С. 4.
240
імя звязана з падзеямі жыцця і дзейнасці Мян-доўга. Ён быў, верагодна, Нальшчанскім князем⁸⁵⁶, а з 1264 г. княжыў у По-лацку, што пацвярджаец-ца аўтэнтычнай, напіса-най у Рызе на крывіцкай (старабеларускай) мове, граматай Гердзеня, князя Полацкага і Віцебскага⁸⁵⁷. Яму помсціць «благочес-тнвый» Даўмант, таксама Нальшчанскі князь, які стаў пскоўскім князем. Пскоўскія летапісцы, пад-крэсліваючы хрысці-янскі матыў гэтай по-мсты, называюць полац-кага князя «злочестнвый Гердень»⁸⁵⁸. Але, відавоч-на, для такой абразы ме-
Полацкія пячаткі з хрысціянскімі сімваламі
Пячатка Якава, епіскапа Полацкага.
Пячатка з выввай св. Семіона.
лася іншая прычына, таму што Гердзень быўхрысціянінам. Дзе-ля доказу варта працытавацьапошні радок-датаванне: 22 снеж-ня 1264 г. - згаданай Гердзеневай граматы: «тогды напнсана в Рызе, колн Богь быль 1000 леть н 200 н 60 леть н 4 лета по Ро-женьн Божнн днн за трн днн».
Пацвярджзннем такога меркавання можна лічыць імя ды дзейнасць ягонага сына Андрэя. Так, у Маскоўскім летапісным зводзе XV ст. пад 1289 г. згадваюцца падзеі пасля смерці Семі-она епіскапа Цвярскога. «Князь Мнханл Ярославнч посла на Кнев’ь нгумена Ондрея Пречнстыя нз обіцего монастыря (з манастыра «от святыя Богороднцы», як падае паводле Троіц-
⁸⁵⁶ Preusischen Urkundenbuch. № 106. Bd. 1, Heft 2. Konigsberg, 1909. C. 91-93.
⁸⁵⁷ Russisch-Livlandische Urkunden gesammelt von K.E. Napiersky.
St. Petersburg. 1868. C. 13.
⁸⁵⁸ Охотннкова B.H. Повесть o Довмонте. C. 217.
241
кага летапісу У.Ц. Пашута - З.С) на епнскопью к мнтрополнту Макснму, н поставн его. Бе же сей Андрей родом лнтвнн, сын Ерденевь лнтовского князя»⁸⁵⁹. Такія звесткі асабліва ўраж-
ПскоўскІ князь Даўмант адбівае пагоню князя Віцебскага I Полацкага Гердзеня. (Малюнак з «Лмцевого свода».)
ваюць, таму што ў ВКЛ пасля смерці Мяндоўга на стагоддзе ўсталёўваецца паганства як дзяржаўная рэлігія. А ў тагачас-ным Полацку рыхтуюцца хрысціянскія па духу дзяржаўныя дакументы, і ў сям’і «літоўскага» князя Гердзеня, якога пада-юць за паганца, расце сын Андрэй, будучы епіскап Цвярскі.
Гэты факт сведчыць пра асаблівае стаўленне Андрэя да хрысціянства, пра ягоную шчырую рэлігійнасць, чаго нельга выхаваць у паганскім асяроддзі. He выпадковым было і пры-значэнне яго епіскапам Цвярскім. Андрэй яшчэ з дзяцінства быў знаёмы з Хрыстовай навукай і рэлігійнай літаратурай, безумоў-
⁸⁵⁹ ПСРЛ. Т. 25. М., Л-д, 1949. С. 157.
242
на, меў адпаведную адукацыю. Пэўныя звесткі пра сям’ю, у якой выхаваўся Андрэй, пра ягоных родзічаў-хрысціянаў падае ра-сійская даследніца В. 1. Ахотнікава⁸⁶⁰.«Л ітоўскі» князь Гердзень, якога нібыта «літва паставіла полацкім князем», відавочна, быў хрысціянінам, прынамсі, прыхільна ставіўся да гэтай рэлігіі. Ён і ажаніўся з хрысціянкай Еўпраксіяй⁸⁶¹.
Вядомага з іншых крыніцаў князя Расціслава называюць бацькам Маўколда, ад якога выводзяць зноў такі рэальную асобу - Мяндоўга, бацьку Войшалка. Уваскрасенскі летапіс падае яшчэ і Даўманта за сына Мяндоўга. Але гэтая памылка магла з’явіцца праз неадпаведнае разуменне слова сыновец ‘пляменнік’. (У некаторых летапісах Даўмант называецца пляменнікам Мяндоўга.) Ускосным доказам можна лічыць і факт, што Даўмант не згадваецца ў тых папскіх булах, дзе па-даюцца імёны Мяндоўгавых сыноў.
Як бачым, усе князі, акрамя, мабыць, Маўколда, - рэаль-ныя асобы, і ніхто з даследнікаў гэта не аспрэчвае. Праўда, К. Хадыніцкі даводзіў, што князя Мсціслава Ўладзіміравіча не было. А з’яўленне згаданых радкоў Уваскрасенскага летапі-су С.А. Девіна абумовіла так: «...зроблена спроба звязаць літоўскую гісторыю з рускай. У 1129 г. в.к. Мсціслаў Уладзім-іравіч рушыў у паход на Полацк. Полацкі князь уцёк у Царг-рад (Візантыю). Вілінчане (відаць, трэба разумець: вільняне - З.С.) жа праз нейкі час узялі Давіда і Маўколда - сыноў по-лацкага князя⁸⁶². Але такі факт С. А. Левіна тлумачыць надта сваеасабліва: «Гэтая глава складзена так, каб, прачытаўшы яе, чытач зрабіў выснову пра правамернасць памкнення мас-коўскіх вялікіх князёў захапіць літоўскія землі».
Згаданае паведамленне Ўваскрасенскага летапісу пра вільнянаў можа лічыцца пацверджаннем гістарычных правоў По-лацка на Вільню. Гэтая вотчына полацкіх «рускіх» князёў не без падстаў уяўлялася Івану Жахліваму забранай. Але такі факт, вя-дома, не мог служыць падставай для «законных» памкненняў вялікіх маскоўскіх князёў на землі Вялікага Княства Літоўскага.
⁸⁶⁰ Охотннкова В.й. Повесть о Довмонте. С. 38-39.
⁸⁶¹ Тамсама. С. 193.
⁸⁶² Левнна С.А. ТОДРЛ.Т. 13. 1957. С. 704.
243
9. Паходжанне назвы Вільня
Існаванне Вільні ды вільнянаў ужо ў XII ст. уяўляецца, як гаварылася, вельмі верагодным. Першае. Польскі гісторык Уладзіслаў Каваленка цытуе храніста Ян Длугаша, які лічыў Вільню найстарэйшым горадам літвы, заснаваным адразу ж пасля асялення літвы па-над Вяллёй⁸⁶³. Ён жа падае «найста-рэйшае гістарычнае паведамленне пра Вільню»⁸⁶⁴ згаданага раней скандынаўскага храніста Сноры Стурлусона, якога на-вукоўцы маюць за аднаго з найболын годных даверу скан-дынаўскіх храністаў. Сноры Стурлусон «у XIII стагоддзі па-дарожнічаў па Літве і наведаў паселішчы Вельні і Трыкі»⁸⁶⁵, г. зн. пазнейшыя Вільню ды Трокі (сучасны Тракай).
Другое. Утварэнне назвы горада ад назвы ракі, як прык-ладам, Вельня ад рэчкі Вельні, - гэта тыпова славянскі спосаб назоўніцтва. Ад гідронімаўпаходзяць назвы некаторыхіншых крывіцкіх гарадоў. Паўсталі ў сутоку Дзвіны і Друйкі - Друя, Дзвіны і Дрысы - Дрыса, Дзвіны і Улы - Ула, Дзвіны і Палаты -Полацак, Дзвіны і Віцьбы - Віцебск. Цэнтрамі княсгваў, як і Віцебск ды Полацак, сталі Ваўкавыск на Ваўкавыі, Друцак на Друці, Менск на Менцы, Пінск на Піне, Слуцак на Случы, Тураў у сутоку ручая Тур з Прыпяццю. Вельня (Вільня) у сутоку Вяллі і Вельні, а таксама навакольны абшар, называны «Завілейс-каю Літвою», сталі асобным удзелам Полацкага княства.
Што да назвы ракі Вельня (Вільня), то верагодная лучнасць гэтага гідроніма з этнонімам - назвай заходнеславянскага пле-мені вельяне⁸⁶⁶. Вельяне перасяліліся на нашыя абшары, як і мо-рычы. віто аселі на прытоку Арэсы і далі той рэчцы назву Морач, як і чрэзпеняне, якія пасяліліся на прытоку Прыпяці ды назвалі яго Піна. I назву самой Вяллі-Віліі, і яе прытоку Вельні (Вільні) маілі даць менавіта вельяне. Яны ж пабудавалі ў сутоку гэтых рэк горад Вельню. Крывіцкія полацкія князі заснавалі недалёка ад яе сваю калонію, што стала вядомай як Крывіч-горад. I ўрэш-
⁸⁶³ W. Kowalenko. Geneza udzialu Wilna w sejmach Rzplitej. // Ateneum Wilenskie. Rocznik 3. Zeszyt 10 11. Wilno, 1925 1926. C. 329.
⁸⁶⁴ Тамсама. C. 330.
⁸⁶⁵ Тамсама.
⁸⁶⁶ M. Jezowa. 11-30.
244
це вельяне-вільняне запрасілі на княжанне аднаго з Рагвалода-вічаў, які і стаў прашчурам вядомай дынастыі Гедымінавічаў.
Увогуле, маем дастаткова прыкладаў назоўніцтва тыпу «гідронім - этнонім» (назва ракі - назва племені). Сярод за-ходніх славянаў сустракаем сілезскае племя бабране па-над ракою Бобр, прытокам Одры⁸⁶⁷, палабскае племя варняне па-над ракой Варновай, прытокам Лабы⁸⁶⁸, занатаваных Баварскім Географам велюнчанаў-волінянаў з выспы Волін⁸⁶⁹, вісьлянаў у вярхоўі ракі Віслы⁸⁷⁰, маравянаў па-над ракой Маравай⁸⁷¹, шэ-раг славянскіх плямёнаў пад агульнай назвай палабяне, якія пасяліліся ў нізаўі Лабы⁸⁷², ды глопеанаў, што жылі вакол возе-ра Гопло⁸⁷³. У звяз вялецкіх і палабскіх плямёнаў уваходзілі вя-домыя гаваляне з-над р. Гавела⁸⁷⁴, даленжане з-над р. Даленза (Таленза)⁸⁷⁵, дашане з-над р. Доша⁸⁷⁶, морычы з-над возера Мо-рыц⁸⁷⁷, укране з-над р. Укра або Вкра⁸⁷⁸, вялецкае племя чрэзпе-няне - за р. Пенай⁸⁷⁹, шпревяне на ніжняй Шпрэі⁸⁸⁰.
На карысць версіі перанясення заходнеславянскіх гідроні-маў на нашыя абшары сведчаць і некаторыя паралелі. Польская мовазнаўца М. Ежова падае гідронімы: Берзніца⁸⁸¹, Трстніца⁸⁸² (Трысніца), якія нагадваюць назвы нашыхрэк: Бярэзіна (Нёман-ская і Дняпроўская),Трасцяніца, што цячэ праз Жабінкаўскі іКоб-рынскі раёны. У даследаванні М. Ежовай знаходзім гідронімы, якія маюць паралелі - назвы нашыхрэкі возера: Кнегене (flumen Knegene, 1-63) - рэчка Княгінька ў Заслаўі; Лососніца 1-70 - Ла-