• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
        I можна меркаваць, што на згаданы бяскроўны вынік су-перніцтва Кіева і Полацка ў 1129 г. паўплывалі повязі по-лацкіх князёў з візантыйскімі імператарамі. Рагвалодавічаў у Канстанцінопалі прынялі, таму што яны, як сцвярджаў наш вядомы гісторык Міхась Ткачоў, былі параднёныя з імпера-тарскім родам Комнінаў.
        Вельмі ганарова, называючы яго вялікім каралём, падае по-лацкага князя Ўладзіміра, які напрыканцы XII і на пачатку XIII стст. валодаўусім Падзвіннем, храніст Heinrich von Lettland (Ген-рых Латвійскі). Цытавалася і меркаванне польскага гісторыка Г. Лаўмяньскага пра «Полацкую імперыю», куды ўваходзіла і «За-вілейская Літва», якая плаціла палачанам даніну. Гэты факт падае і аўтар «Кройнікі»: «...народ лнтовскнй през час долгнй от початку своего панованя незначный был. Русь мела над ннмн зверхность н трнбут от ннх отбнрала» ды ўдакладняе: «Завн-лнйскую землю на той час княжата рускне держалн»⁷⁹³.
    
         ⁷⁸⁹ Тамсама. С. 456.
    
         ⁷⁹⁰ Тамсама. С. 460.
    
         ⁷⁹¹ БелСЭ.Т.7.Мн„ 1973. C.215.
    
         ⁷⁹² «Повесть временных лет» паводле Лаўрэнцеўскага летапісу. Ч. I. С. 160.
         Цыт. паводле: Б.А. Рыбаков. Кневская Русь м русскне княжества... С. 468.
    
         ⁷⁹³ ПСРЛ. Т. 32. С. 17.
    
    224
    
    Унучка Рагнеды Ганна -каралева ФранцыІ.
    
        Няма ганьбы для Ге-дымінава роду ў гібелі прашчура полацкіх князёў Рагвалода, якога Ўладзімір забіў, а ягоную дачку Раг-неду прымусіў стаць жон-кай. Зрэшты, нашчадкаў Уладзіміра і Рагнеды ніхто гэтым не папракаў. Наад-варот, менавіта Рагнедзін сын Яраслаў Мудры не толькі спрычыніўся да росквіту Кіеўскай дзяржа-вы, але і дамогся пашырэн-ня яе аўтарытэту. Ярасла-вавы дочкі, а значыць, Раг-недзіны ўнучкі, Рагвалода-вы праўнучкі, як вядома, павыходзілі замуж за прынцаў. Прыкладам, Ган-на стала каралевай Фран-цыі⁷⁹⁴. Уладзіміраў і Раг-недзін сын Ізяслаў, значыць, родны дзядзька каралевы Фран-цыі, адрадзіў полацкую княскую дынастыю⁷⁹⁵.
    
    
        4. Тэндэнцыйнасць
       Меркаванне К. Хадыніцкага пра полацкіх князёў выяўляе ягоную неабёктыўнасць. Сама періп трэба адзначыць: калі сапраўды Рагвалодавічы трапілі ў далёкі Канстанцінопаль, то, відаць, не выпадкова, таму што маглі б апынуцца ў вязніцы, у кіеўскім порубе. Што да самога факту такой, можна сказаць, ганаровай высылкі ці ўцёкаў («,..а Рогволодовнчн забежалн вь Царьград»⁷⁹⁶, як то падаецца ў тым жа Ўваскрасенскім ле-
    
    
         ⁷⁹⁴ Рыбаков Б.А. Кневская Русь н русскне княжества XII - XIII вв. С. 412.
    
         ⁷⁹⁵ БелСЭ. Т. 5. Мн„ 1972. С. 60.
    
         ⁷⁹⁶ ПСРЛ. Т. 7. СПб, 1856. С. 253.
    
    225
    
    тапісе), то няма падставаў трактаваць яго выключна як гань-бу. (He да мангольскіх ханаў у Арду пабеглі па ярлыкі!) Ужо з таго ганаровага самаўсведамлення і адпаведнага стаўлення Рагнеды, якая не хацела «розутн робнчнча»⁷⁹⁷ - выйсці замуж за князя Ўладзіміра, маці якога была ключніцай княгіні Вольгі⁷⁹⁸, - можна мець уяўленне пра радавітасць Рагвалода, нашчадка абадрыцкіх, люціцкіх або руянскіх князёў. Сказана ж у «Аповесці мінулых часоў», што «Роговолод перешел нз за-морья», як можна ўявіць, з выспы Руя (Руяна).
        Яшчэ адзін факт сведчыць пра тэндэнцыйнасць К. Хады-ніцкага. Ён выкарыстаў звестку прускага (крыжацкага) рука-пісу пра «castrum Gedemini» («замак Гедыміна»)⁷⁹⁹, але не па-жадаў пагадзіцца ні з расійскім гісторыкам М. Карамзіным, ні з ягоным нямецкім калегам Й. Фойгтам, якія атаесамлялі той горад з Вільняй. К.Хадыніцкі, схільны прыняць жамойцкае па-ходжанне князёў ВКЛ, не дапускаў і думкі пра верагоднасць іншага радаводу. Ён не прымаў таксама паведамлення «Кройнікі» пра будаўніцтва Гедымінам па-над «Крнвою долн ною» замку, які называўся «Вмлнем от Внлнн рекн»⁸⁰⁰.
        He выпадкова К. Хадыніцкі, аналізуючы розныя часткі паведамлення Ўваскрасенскага летапісу і даказваючы, чаму полацкія князі не маглі быць пратапластамі князёў ВКЛ, «не заўважыў» словаў «внльняне взяша». Ён у сваім даследаванні замяніў іх выразам «прыбылі ў Літву»⁸⁰¹ і такім чынам паз-бег неабходнасці гаварыць і пра горад вільнянаў - Вільню ў ХПІ ст. Такая пастава польскага даследніка вынікала, вера-годна, з тагачаснай геапалітычнай сітуацыі: незадоўга перад тым Віленскі край аддалі Польшчы. Таму і не выпадала прыз-наць Вільню ліцвінскім, жамойцкім, ці, тым больш, крывіцкім або полацкім горадам. Зрэшты, яшчэ раней Ю. Ляткоўскі, не абумовіўшы сваё меркаванне, сцвярджаў: «Пра Вільню і вільнянаў у ХП ст. увогуле гаворкі быць не можа»⁸⁰². Цяпер
    
         ⁷⁹⁷ Повесть временных лет. Часть первая. М. Л-д, 1950. С. 54.
    
         ⁷⁹⁸ Повесть временных лет. Часть вторая. С. 322.
    
          ⁷⁹⁹ Chodynicki К. Geneza dynastji Giedymina. С4. 565.
    
         ⁸⁰⁰ ПСРД. Т. 32. С. 40.
    
          ⁸⁰¹ Chodynicki К. Geneza dynastji Giedymina. С. 557.
    
         ⁸⁰² Latkowski J. Mendog kryl litewski. C. 12.
    
    226
    
    жа, як згадвалася, летувіскія гісторыкі не толькі прызнаюць існаванне ў XIII ст. Вільні, але і бачаць там месца каранацыі Мяндоўга ды першую катэдру першага літоўскага біскупа.
       Стаўленне колішніх маскоўскіх уладароў да паходжання князёў суседняга Вялікага Княства Літоўскага было ясна вы-яўлена ў публіцыстычным творы 20-х гадоў XVI ст. «Родос-ловне князей лнтовскнх». Там не толькі паўторана байка пра нявернага служку смаленскіх князёў Гедыміна. Ён быў аб-вешчаны самазванцам, які «нзрадою» завалодаў «многнмн землямн», а таму і Ягелоны, Гедымінавы нашчадкі, не маюць права на крывіцкія, дрыгавіцкія, валынскія ды іншыя землі Кіеўскай Русі. 3 таго часу мала што змянілася. Гісторык УЦ. Пашута стварэнне ВКЛ прыпісваў жамойцкім князям, якіх ён атаесамляў з князямі літвы. He згадваў пра ролю полацкіх князёў у стварэнні ВКЛ і ягоны калега Б.М. Флоря. Больш таго, ён настойліва паўтараў меркаванне пра захопы крывіцкіх земляў «літоўскімі феадаламі», прызнаючы іх за жамойцкіх кунігасаў.
       Аднак роля полацкіх князёў у стварэнні Вялікага Кня-ства Літоўскага неаспрэчная. Гэты факт можна пацвердзіць толькі праз вырашэнне праблемы паходжання Мяндоўга - з полацкіх князёў, як падае, прыкладам, Уваскрасенскі летапіс.
    
        5.  Перадумовы з’яўлення Ўваскрасенскага летапісу
       Уваскрасенскі летапіс называюць «самым дасведча-ным» не выпадкова. У прадмове да двухтомнага выдання гэтага твора рэдактар-укладальнік паведамляў: «Летопнсь по Воскресенскому спнску содержнт в себе многне Кневс-кне нзвестня, которых нет в Кневской летопнсн, расска-зывает некоторые событня, совершнвшнеся в Московском государстве, гораздо подробнее Ннконовской,.. сообіцает н такне нзвестня, которые не встречаются нн в Софнйс-кой, нн в Ннконовской летопнсях»⁸⁰³. «Воскресенская ле-топнсь XVI века, — сцвярджае даследніца С.А. Левіна, —
       ³⁰³ ПСРЛ. Т. VII. с. VI.
    
    227
    
    no богатству нспользованных матерналов н по полноте нз-вестнй заннмает первое место после Ннконовского лето-пнсного свода»⁸⁰⁴.
        Таму выкладзеная ў гэтым летапісе радаслоўная вялікіх князёў Вялікага Княства Літоўскага можа быць адной з такіх звестак. Яна ўяўляецца слушнай: маскоўцам не было ніякай карысці згадваць пра вільнянаў ды перадаваць ім ініцыятыву заснавання роду князёў ВКЛ - супернікаў князёў вялікага княства Маскоўскага. Чытаем жа ва Ўваск-расенскім летапісе: «Внльняне взяіла себе мзь Царяграда князя Полотцкого Ростнслава Рогволодовнча детей, Давн ла князя да брата его Мовколда князя... А у Мовколда князя СЫН'Ь князь Мйндовгь*...».
        Адной згадкай славутай сталіцы канстанцінопальскіх імператараў і патрыярхаў перакрэслівалася ранейшае сцвяр-джэнне пра «нізкае» паходжанне князёў Гедымінавічаў. По-вязі полацкіх Рагвалодавічаў з візантыйскім імператарскім родам Комнінаў былі вядомыя тым адукаваным асобам, якія складалі або папраўлялі Ўваскрасенскі летапіс.
        Фактычна прызнавалася княская годнасць полацкіх Раг-валодавічаў: князя Мяндоўга, князя Давіла - Гедымінава прод-ка. Можна меркаваць, што такое пакрывенства полацкіх князёў было на руку Івану Жахліваму, спараднёнаму праз Глінскіх з Ге-дымінавічамі. Але ў той жа час сваяцтва не давала Івану Жахл-іваму права на вялікакняскі стол ВКЛ: хто ён такі ў параўнанні з полацкімі нашчадкамі, крэўнымі візантыйскіх імператараў. Такім сведчаннем, занатаваным у дзяржаўным летапісе Мас-коўскага княства, адмаўлялася папярэдняе смаленскае, скажам, паходжанне роду Гедымінавічаў. I ва ўладароў ВКЛ з’яўлялася дадатковая падстава адстойваць сваё спадчыннае права на по-лацкія ды іншыя «рускія» землі, заснаванае на спрадвечныхула-даннях полацкіх князёўу Падзвінні, Падняпроўі ды Панямонні.
    
         ⁸⁰⁴ Левнна С.А. 0 временн составлення н составнтеле Воскресенской летопнсн XVI в. //ТОДРД. Т. XI. М„ Л-д, 1955. С. 375.
         ’ «Генеалогія» віленскіх князёў паводле Ўваскрасенскага летапісу ўяўляецца вельмі незвычайнай хоць бы з таго гледзішча, што не быў выкарыстаны матыў іх «канюшоўскага» паходжання.
    
    228
    
        Генеалогія віленскіх князёў паводле Ўваскрасенскага ле-тапісу ўяўляецца вельмі незвычайнай. Зразумела, чаму не вы-карыстана версія паходжання іх ад рымлянаў. Але якой жа пільнай неабходнасцю было выклікана прызнанне: «нзь Ца-ряграда»? (Перад тым жа пра Гедымінаў род маскоўцы гава-рылі ды пісалі толькі зняважліва.)
        На жаль, даследнік К. Хадыніцкі не засяродзіў сваёй увагі на такім незвычайным аспекце паведамлення Ўваскрасенс-кага летапісу. А гэтая тэма яго надзвычай цікавіла. Дастат-кова сказаць, што «генезісу дынастыі Гедыміна» ён прыс-вяціў спецыяльную грунтоўную манаграфію.
        Гэты дасведчаны гісторык вылучыў і абмеркаваўтры ас-ноўныя версіі паходжання Гедымінава роду: крыжацкую, літоўскую (жамойцкую) і маскоўскую. I толькі разглядаючы апошнюю версію, у якой К. Хадыніцкі адрознівае два вары-янты: «смаленскі» ды «полацкі», ён згадвае Мяндоўга. Такі факт значны для нас перш таму, што выяўляе выразную па-літычную скіраванасць ягонага даследавання. К. Хадыніцкі прымае тэндэнцыйную, створаную крыжакамі (а пасля паў-тораную маскоўцамі ды ліцьвінскімі летапісцамі) генеало-гію князёў ВКЛ - без згадвання Мяндоўга, заснавальніка ВКЛ, караля «Regnum Litavia». А менавіта нямецкі ордэн у свой час спрыяў Мяндоўгу. Прэсвітар лівонскіх рыцараў хрысціў бу-дучага караля Літовіі, а крыжацкі біскуп каранаваў. За паў-тара стагоддзя крыжакі не маглі забыць Мяндоўга, таму што ўвесь час «вісела» праблема г. нз. Мяндоўгавай дарчай: нібы-та падараванне Ордэнужамойцкіхземляў за спрыяннехрыш-чэнню і каранацыі Мяндоўга. Польскі гісторык В. Кент-шыньскі, прыкладам, падае натарыяльны 1393 г. акт біску-па Яна, папскага нунцыя, у якім згадваецца «Myndouwe Dei gra rex Litowie»⁸⁰⁵ «Мяндоўг, Божай ласкай кароль Літовіі». I ў ордэнскім дакуменце 1409 г. згадваецца «rex in Litwania Myndaw»⁸⁰⁶ («кароль Літвы Міндаў»).