• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
    
          ⁷¹⁷ J, Latkowski. Mendog kryl litewski. C. 13.
    
         ⁷¹⁸ Тамсама. C. 17.
    
         ⁷¹⁹ Гл. Насонов A.H. «Русская земля« н образованне террнторнн древнерусского государства. М.. 1951. С. 154.
    
         ⁷²⁰ Повесть временных лет. СПб, 1916. С. 10.
    
         ⁷²¹ Генрнх Латвнйскнй. Хроннка Лнвоннн. М,- Л-д, 1938. С. 84.
    
          ⁷²² Тамсама. С. 104.
    
         ⁷²³ Т.Я. Зейдс. Образованне латышской народностн в отображеннн пнсьмен ных нсточннков. С. 58.
    
    207
    
    Талава і Кокнесе на пачатку XIII ст. былі звязаны з рускімі кня-ствамі»⁷²⁴, г.зн. з Полацкам. Г. Лаўмяньскі дакладна вызначае ролю Полацка, які праз сваё «геаграфічнае месцазнаходжанне на важным камунікацыйным шляху,.. умацаваны ў VIII - IX стст., узяў пад кантроль рух па Дзьвінскім шляху»⁷²⁵. Зразумела, што полацкім князям былі падпарадкаваны і падзвінскія плямёны.
        С.А. Анінскі, перакладчык (на расійскую мову) «Хронікі Лівоніі», у якой апісваюцца падзеі ў Падзвінні на пачатку XIII ст„ палічыў неабходным адзначыць: «Рускіх (г.зн. полацкіх - З.С.) князёў «Хроніка» называе reges ‘князь’ г.зн. ставіць іх на ўзро-вень з князямі Даніі, Швецыі, Германіі, а часам дае ім (полацкім -З.С.)... тытул magnus rex ‘вялікі кароль’. (Успомнім гэтае magnus rex, калі будзем гаварыць пра паходжанне Мяндоўга!) Правады-роў жа ліваў, эстаў аўтар «Хронікі Дівоніі» называе senior ‘старэй-шы’ ды зрэдку princeps ас senior»⁷²⁶ ‘першы як старэйшына’.
        Тое самае можна сказаць і пра правадыроў лэтаў. Тытулы гэтых мясцовых «старэйшынаў» добра ведаў храніст, таму што, паводле С.А. Анінскага, быў непасрэдным удзельнікам падзеяў у Падзвінні. (У першым нарысе згаданы падобныя не-высокія тытулы жамойцкіх нобіляў.) Тым больш падаецца дзіўным, што летапісец (ці капіст) цытаванага раней тэксту Галіцка-Валынскага летапісу, які жыў далёка ад Жамойці ды Падзвіння, шчодра адорвае княскімі і вялікакняскімі тытуламі ўсіх асобаў «мнр-ь даюіце» валынскім князям. Ды праз супа-стаўленне тэксту «Хронікі Лівоніі» з пададзеным урыўкам Га-ліцка-Валынскага летапісу выяўляецца, што сапраўдны ранг тагачасных «гасцей» валынскіх князёў быў нашмат ніжэй.
        Відаць, не будзе памылкай сказаць, што тытул «літоўскіх» но-біляў не адпавядаў высокаму тытулу «князь», адкуль бы яны ні былі - з летапіснай Дзяволтвы, ці з-над Дзвіны. Але на такія «дро-бязі» не звярталі ўвагі ні рэдактары Галіцка-Валынскага летапісу, ні праўшчыкі Хлебнікаўскага летапісу. А што да аўтара «Хронікі літоўскай і жамойцкай», то перад ім стаяла больш важная задача: даказаць, што ягоныя гаспадары - нашчадкі рымскіх патрыцыяў.
    
         ⁷²⁴ Тамсама. С. 61.
    
         ⁷²⁵ towmianski Н. Geneza ziemi Polockiej. С. 14.
    
         ⁷²⁶ Генрнх Латвнйскнй. Хроннка Лнвоннн. С. 248.
    
    208
    
    Год 1215
        Згадаем заўвагу А.А. Шахматава пра пазнейшую ўстаўку гадоў у летапіс, што ўжо дае падставу для сумнення. IЮ. Лят-коўскі крытычна паставіўся да гэтай даты. Ён здзіўляўся, што Густынскі летапіс «мала або зусім не памыляецца», падаю-чы 1218 г„ але прызнаваў больш верагодным 1219 г.⁷²⁷. Ды ніводная з пададзеных датаў у дачыненні да «князёў» нібы-та «балцкіх» плямёнаў не можа быць адпаведнай.
        Гэта стане відавочным, як толькі паглядзім, іпто дзеялася тады на тых абшарах, адкуль летапісец паслаў князёў на Валынь.
        Як згадана, з XI ст. у Падзвінні знаходзіліся падпарадкава-ныя Полацку ўдзельныя крывіцкія княствы, якімі валодалі по-лацкія князі. Вячка, князьаднаго з княстваў, Кукенойскага, пры-няўуладу рыжскага біскупа Альбертаў 1207 г.⁷²⁸. Усевалад, князь другога княства, - Герсіке (Герцыке), заснаванага на абшары латгалаў⁷²⁹, - стаў васалам Лівонскага ордэна ў 1215 г.⁷³⁰. Селы, не згаданыя ў «Аповесці мінулыхчасоў», страцілі сваю незалеж-насць у 1208 г., калі рыжскі біскуп Альберт «захапіў цэнтр селаў (castrum Sefonum),.. прымусіў селаў хрысціцца, даць закладні-каў, а таксама адмовіцца ад хаўрусу з літоўцамі⁷³¹. У 1218 г. папа Ганоры ІП зацвердзіў межы зелонскага (селонскага) біскупства⁷³², якое ахапіла землі ўздоўж левага берага Дзьвіны. А з гэтага вынікае, што ў той час, калі перапісчык-рэдактар Хлеб-нікаўскага, прыкладам, летапісу загадаў князям «лотвы» несці «мір» валынцам, значная частка паўднёвага Падзвіння ўжо фак-тычна была падпарадкавана Лівонскаму ордэну, рэшта ж зас-тавалася ў складзе Полацкага княства⁷³³, дакладней, у «Полац-кай імперыі», як сцвярджае Г. Лаўмянскі⁷³⁴.
    
          ⁷²⁷ J. Latkowski. Mendog krol litewski. C. 15.
    
          ⁷²⁸ БелСЭ. T. 6. Мн„ 1972. С. 181.
    
         ⁷²⁹ towmianski Н. Geneza ziemi Polockiej. C. 20.
    
          ⁷³⁰ БелСЭ. T. 3. Мн„ 1971. C. 458.
    
         ⁷³¹ Т.Я. Зейдс. Образованне латышской народностн в отображенмн пксьмен-ных нсточннков. С. 60.
    
          ⁷³² Liv-, Esth- und Curlandisches Urkundenbuch. Ed. EG. Bunge. T. I. Reval, Riga, 1853. № 18.
    
          ⁷³³ Штыхов Г.В. Города Полоцкой землн (IX—ХІП вв.). Мн.,1978. С. 59.
    
         ⁷³⁴ towmianski Н. Geneza ziemi Polockiej. С. 23.
    
    209
    
        I калі раней усе латышскія плямёны, тыя лівы, што ў По-лацкай імперыі «захавалі свой уласны лад»⁷³⁵, маглі хаўруса-вацца з суседзямі ды разам з імі ісці супраць якога-небудзь агульнага ворага, то пазней яны вымушаныя былі слухацца тэўтонаў. Пра гэта, прыкладам, сведчыць пад 1219 г. Ноўга-радскі летапіс: «Нде князь Всеволод с новогородцы ко Перту-еву н устреташа немцн, лмтву, лнбь н бншася»⁷³⁶. А да таго ж, у той час у Сярэднім і Ніжнім Падзьвінні было неспакойна.
        У Лівонскай хроніцы Генрыха Латвійскага пад 1215 г., a гэта быў 17-ты год ад высвячэння біскупа Рыжскага - дата не выдуманая! - апавядаецца, што «эсты дамовіліся з’явіцца адразу трыма войскамі разбураць Лівонію». Жыхары Сакка-лы і Унгаўні прыйшлі з вялікім войскам на землю лэтаў і ўзялі ў аблогу замак Аўціне. Неўзабаве ў адказ лэты з «сваімі сяб-рамі і блізкімі, з братамі-рыцарамі з Вендэна, з іншымі тэў-тонамі» пайшлі ва Унгаўнію, зямлю эстаў, дзе «спалілі замкі»⁷³⁷. Таго ж году, калі замерзла мора, рыжане з лівамі і лэтамі напалі на выспу Эзель. На наступны год «рыжане з лівамі ды лэтамі, майстар Волквін з братамі і пілігрымамі» пайшлі рабаваць ужо ахрышчаных жыхароў эстонскай воб-ласці Саккала⁷³⁸. I, верагодна, у адказ «эсты паслалі да кара-ля Полацкага Уладзіміра, каб прыйшоў на аблогу Рыгі, а самі паабяцалі гнаць ліваў і лэтаў», пра што «Хроніка Лівоніі» па-ведамляе пад тым жа 1216 г. Улетку 1217 г. жыхары Саккалы «ўварваліся ў зямлю лэтаў, спустошылі іх вёскі, парушыўшы замірэнне»⁷³⁹. Узаемныя набегі паўтараліся. I пад 1218 г. Ген-рых Латвійскі напісаў: «Вось ужо ішла 20-я гадавіна біскупа ў Рызе, край жа Лівонскі ад войнаў цішыні, як і раней, не бачыў»⁷⁴⁰. Але і пра далейшыя, неспрыяльныя ўяўнаму замі-рэнню 1219 г., падзеі сведчыць «Хроніка Лівоніі»: «Рыжане паслалі па ліваў і лэтаў, каб ісці супраць эстаў»⁷⁴¹, а «пад во-
    
         ⁷³⁵ Тамсама. С. 22.
    
         ⁷³⁶ ПСРЛ. Т. 3. С. 39.
    
         ⁷³⁷ Генрнх Латвнйскнй. Хроннка Лнвоннн. С. 157.
    
         ⁷³⁸ Тамсама. С. 168.
    
         ⁷³³ Тамсама. С. 172.
    
         ⁷⁴⁰ Тамсама.
    
         ⁷⁴¹ Тамсама. С. 182.
    
    210
    
    сень рускія з Пскова з’явіліся ў зямлю лэтаў ды зрабавалі іх вёскі»⁷⁴². Вышэй ужо згадвалася пра яшчэ адзін паход, падад-зены ў Ноўгарадскім летапісе пад 1219 г.
        Паводле цытаваных звестак «Хронікі Лівоніі», у такіх умо-вах ніякія князі з Падзвіння, хоць бы яны і былі незалежныя, ні ў 1215, ніў1218 годзе, ні пазней не маглі выбрацца ў Галіцка-Ва-лынскае княства з «мірам». He выяўляецца і нейкай пільнай пат-рэбы «літоўскіх» плямёнаў выпраўляць пасольства менавіта ў той неспакойны час у далёкую краіну. Ды і пра карысць для Гал-іцка-Валынскага княства пасольства якіхсьці васалаў рыжскага біскупа і Лівонскага ордэна гаворкі быць не можа. He выпадкова такая «важная» падзея не трапіла ў Валынскі кароткі летапіс⁷⁴³.
        Як бачым, з геапалітычнага пункту гледжання звестка летапісу пра ўдзел «лотвы» ў падзеях 1215 г. (ці 1219 г.) не-дарэчная. Тое ж можна сказаць і пра меркаванне некаторых гісторыкаў, якія сцвярджаюць нібыта высокае ўсведамлен-не «балцкімі» князямі неабходнасці яднацца ды заявіць пра сябе на міжнароднай, так бы мовіць, арэне. Тагачасныя бал-цкія плямёны, у тым ліку і з абшару сучаснай Летувы, выму-шаныя былі падпарадкоўвацца Полацку або рыжскаму біску-пу. Аўтар жа вядомага цяпер тэксту Галіцка-Валынскага ле-тапісу прагнуў даказаць самастойнасць, незалежнасць балцкіх «князёў». Ён меў пад рукою і ўзор для наследавання.
    
    Як і дзеля чаго з’явілася мноства князёў?
        Пасольствы дзеля замірэння згодна выпраўлялі крыві цкія княствы. «Кароль Смаленскі, кароль Полацкі і некато-рыя іншыя рускія каралі» пасля бітвы на Калцы ў 1224 г. вып-равіліся ў Рыгу з «мірам»⁷⁴⁴. 1м неабходна было пасля шмат-гадовай канфрантацыі памірыцца з небяспечным суседам -Лівонскім ордэнам. (Так,з ордэнам.але не з падпарадкаванымі яму старэйшынамі ліваў, латгалаў ды іншых плямёнаў!)
    
         ⁷⁴² Тамсама. С. 187.
    
         ⁷⁴³ ПСРЛ. Т. 35. С. 120.
    
         ⁷⁴⁴ Генрнх Латвнйскнй. Хроннка Лнвоннн. С. 210.
    
    211
    
        Напрашваецца параўнанне і з адным пасольствам, апісаным у «Аповесці мінулых гадоў». Там пададзена грамата 944 г., у якой запісаны ўсе ўдзельнікі кіеўскага пасольства ў Візантыю - «от рода рускаго сьлн н гостье», г.зн. паслы і купцы. У той грамаце «сярод імёнаў паслоў сустракаюцца і скандынаўскія, і славянс-кія («Улеб, Сннко»), і эстонскія («чудскне: Іскусевн, Каннцар, Апубьксар-ь»), Аднак сярод княскіх імёнаў ёсць менавіта славя-нскія: «Святослав, Предслава, Володнслав». Скандынаўскія імёны паслоў паданыя ўжывым рускім ымаўленні: «Слуды, Шнх-ьберн, Кары, Руалд, Алдан, Фростень...»⁷⁴⁵ - 51 чалавек, як пададзена ў летапісе. (Столькі паслоў ад літвы, жамойтаў, дзяволтвы або лотвы, рушкавіцкіх і булевіцкіх родаў не набралася, а таму ва-лынскі аўтар ці «рэдактар», пагартаўійы іншыя летапісы ды хронікі, скіраваў да валынскіхуладароў напалову менш замірэн -цаў. Але мэтаўлетапісца ці рэдактара была падобная.)
        Некаторыя навукоўцы лічаць, што ў выпадку з кіеўскімі «пасламі і гасцямі» выяўлена «рэальнае палітычнае прадстаў-ніцтва за мяжой асобных рускіх земляў, асобных прадстаўні-коў вялікакняжага дома, баяраў і «княжатаў»⁷⁴⁶. Аўтар такога меркавання не пастараўся вытлумачыць знаходжанне ў скла-дзе «рускага» пасольства асобаў з скандынаўскімі (ва-ражскімі?) ды чудскімі імёнамі. Магчыма, менавіта таму А.Н. Сахараў⁷⁴⁷ і Д.С. Ліхачоў⁷⁴⁸ не пагадзіліся з такім меркаваннем і вылучылі сваю гіпотэзу: яны (кіеўскія паслы-З.С.) усе - прад-стаўнікі рускай дзяржавы. Але ж эстонскія землі не ўваходзілі нават у Пскоўскае княства, як то можна было ўжо пераканац-ца, калі разглядаліся падзеі пачатку ХІП ст. у Падзвінні.