• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
        Здавалася б, першае пытаннеўвогуле няма патрэбы абмяр-коўваць. Мы маем Папскія булы, у якіх чорным па белым на-пісана: «...найдаражэйшы ўХрысце сын наш Міндаў, найясней-
    
         ⁶⁵² B. Насевіч, У Свяжынскі. Міндоўг знаёмы і незнаёмы: погляд літоўскага гісторыка. // Беларускі гістарычны агляд. Том 6. Сш.1-2. Мн., 1999. С. 262.
    
          ⁶⁵³ Latkowski J. Mendog krol litewski. Krakow, 1892. C. 11, 24,38.
    
    187
    
    шы кароль Літовіі,.. даў далучыць сябе да ліку верных праз сак-рамант хросту», і прасіў прыняць яго «за асаблівага сына свя-тога Каталіцкага Касцёла і ўзяць пад айцоўскую апеку». I папа Інацэнт IV у буле ад 17 ліпеня 1251 г. даручыў біскупу Кульмс-каму «...нашаю ўладаю вянчаць памянёнага Міндовіна на ка-раля ўсяе Літовіі і ўсіх земляў, якія ён з дапамогаю Божае моцы ўжо вырваў ці вырве ў будучым з рук няверных»⁶⁵⁴.
        Як бачым, Папскай булай больш за 750 гадоў таму сло-вамі пра землі, якія «ўжо вырваў», засведчана ды пацверд-жана ягоная галоўная роля ў стварэнні ВКЛ. I дзеля чаго ле-тувіскія гісторыкі намерыліся аспрэчваць «вызначальную ролю» Мяндоўга? Няўжо яны прадчувалі, піто 750-гадовы юбілей прыспешыў пошукі праўды пра паходжанне, дзеі Мян-доўга ды лёс ягонай дзяржавы. Так, прыспешыў, але абавяз-вае нас шукаць і гаварыць паводле Божага запавету: «Не свед-чы ілжыва на бліжняга свайго!» Што ж, калі некаторыя на-вукоўцы-хрысціяне не лічаць Мяндоўга сваім бліжнім.
        Шмат якія вузлы нам давядзецца развязваць, спрачаю-чыся з летапісцамі ды гісторыкамі. А ўвогуле адказаў на рэш-ту - пяць - пытанняў давядзецца чакаць доўга: пакуль наву-коўцы не перастануць выкарыстоўваць міфы летапісаў.
        Значэнне ж летапісных твораў для гісторыкаў ацаніў, як згадвалася, В. Чамярыцкі: «Легендарная, міфічная гісторыя Літвы ад Палемона да Гедыміна, поўная аўтарскага вымыслу, фактычна з’яўляецца творам пераважна літаратурным»⁶⁵⁵. A гэта значыць, што вядомыя цяпер літоўскія (ці гэтак назва-ныя беларуска-літоўскія) летапісы можна разглядаць толькі ўсупастаўленніз гістарычнымі крыніцамі. Якбачым,тыя выс-новы Ю. Ляткоўскага і М. Ермаловіча не скіравалі навукоўцаў, у тым ліку і гісторыкаў Летувы, на пошукі гістарычнай праў-ды. Як і раней, летувіскія даследнікі спрабуюць ажывіць пры-думаных «палямонавых» нашчадкаў, трасуць усё тыя ж яла-выя, узгадаваныя на літаратурнай глебе генеалагічныя дрэ-вы. А таму і праз трыццаць гадоў В. Чамярыцкі з жалем гаво-
    
          ⁶⁵⁴ Vetera monumenta Poloniae et Lithuaniae. Ed. A. Theiner. T. I. Romae, 1860. P. 49. № 51, 52.
    
    ⁶⁵⁵ B.A. Чамярыцкі. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. С. 162.
    
    188
    
    рыць пра аматараў мінуўшчыны, якія некрытычна прымаюць «байкі даўніх храністаў за чыстую праўду»⁶⁵⁶.
        Зрэшты, Э. Гудавічус, як пішуць рэцэнзенты В. Насевіч і У. Свяжынскі, «вельмі крытычна ставіўся» да летапісных канструкцый пра паходжанне «літоўскіх» князёў, пра па-ходжанне, жыццё і дзейнасць Мяндоўга. Але, відаць, пры-маў на веру ўсё, што паведамляе, скажам, «Кройннка лн-товская н жмойтская». Прыкладам, магчыма, і такі запіс пра славянскае паганскае капішча: «на устю рекн Внлнн, где в Внлню впадает,.. жеглніце,.. княжат лнтовскнх н бояр знаменнтых тела на том местцу былн палены»⁶⁵⁷. I, ма-быць, таму Э. Гудавічус прызнаў, што землі абапал сярэд-няга цячэння Вяллі (старая назва Віліі - З.С.), іх «частка з раёнам Вільні належала яго (Мяндоўга - З.С.) старэйшаму брату Даўспрунгу»⁶⁵⁸.
        Відавочна, летувіскі гісторык быў схільны бачыць горад Вільню «на устю рекн Внлнн» ўжо ў палове ХІП ст„ задоўга да гаго, яктут, паводле летапісуў 1323 годзе, вялікі князь Гедымін убачыў прарочы сон і заснаваў горад⁶⁵⁹, будучую сталіцу ВКЛ.
        А сваё меркаванне што да імя старэйшага Мяндоўгава брата Э. Гудавічус, відаць, засноўваў усё на тым жа паведам-ленні Галіцка-Валынскага летапісу пра «лнтовскнх князей», якія паехалі на Валынь «мнр даюіце»: «се старешен Жнвнн’ь-боуд, Давьять, Дов'ьспроунк'ь, брат его Мндогь...»⁶⁶⁰. Але ж, прыкладам, укладальнік і рэдактары 32-га тома ПСРЛ, у якім надрукаваны «летопнсн н хроннкн, содержаіцне мсторню Ве-лнкого Княжества Лнтовского», згодна лічаць Доспронгуса легендарным князем⁶⁶¹. Да таго ж, нават у летапісах згад-ваюцца Даўспрунгавы ўладанні толькі па-над ракой Святой ды ў Кернове, а гэта ж далёка не «раён Вільні».
        1    можна было б падумаць, што Э. Гудавічус загаварыўся, ці ягонае меркаванне пра Даўспрунгавы ўладанні, у тым ліку
    
         ⁶⁵⁶ Беларускія летапісы і хронікі. Мн., 1997. С. 16.
    
         ⁶⁵⁷ ПСРЛ.Т. 32. С. 31.
    
          ⁶⁵⁸ Насевіч В„ Свяжынскі У Міндоўг... С. 264.
    
         ⁶⁵⁹ ПСРЛ. Т. 32. С. 39.
    
         ⁶⁶⁰ ПСРЛ. Т. II. Стб. 735.
    
         ⁶⁶¹ ПСРЛ. Т. 32. С. 218.
    
    189
    
    і пра «раён Вільні», недакладна пераклалі. Але летувіскі дас-леднік гатоў прыняць і большае, маўляў, у XIII ст., у Мяндоў-гаву пару, Вільня была і духоўным цэнтрам летувісаў. Як згад-ваюць рэцэнзенты, «Э. Гудавічус дапускае нават, што раска-паныя археолагамі ў Вільні рэшткі муроў - гэта рэшткі ка-тэдральнага касцёла, пабудаванага пасля хрышчэння Міндоўга»⁶⁶². Вядома, дзеля чаго гэта было ўчынена. Летуві-скія гісторыкі загадзя падумалі пра будучыя 750-я ўгодкі ка-таліцкага біскупства ва ўладаннях Мяндоўга.
        Але меркаванне Э. Гудавічуса пра Вільню (ды віленскую хрысціянскую святыню XIII ст.) ускосна пацвярджае, што яе жыхары называліся вільняне. Менавіта пра іх чын паведам-ляў Уваскрасенскі летапіс: «А Внлняне взяпіа себе нзь Ца ряграда князя Полотцкого Ростаслава Рогволодовнча детей, Давнла князя да брата его Мовколда князя, н той на Внлне 1-й князь; Давнл’ь брать Мовколдовь болшей... А у Мовкол-да князя сынт> князь Мнндовгь...»⁶⁶³.
        Заўважым: 3 пацвярджэння існавання Вільні ў пару Мян-доўгава каралявання могуць вынікнуць два новыя аспекты. Першы. Вільняне ўзялі сабе князя з Канстанцінопаля, што сведчыць прапэўную канфесійную прыналежнасцьжыхароў Вільні, прынамсі, яе часткі - Крывіч-города. He будзем па-куль разважаць, ці полацкі княжыч мог стаць ініцыятарам пабудовы ў Вільні святыні, рэшткі якой і адкапалі летувіскія археолагі. (Пабудавалі ж палачане храм у Кукенойсе, а такса-ма і ў Герсіке. Там, як вядома, было «дзве праваслаўныя цар-квы»⁶⁶⁴.) Праўда, тая святыня мусела быць царквой. I яе пас-ля смерці Мяндоўга павінен быў напаткаць лёс першых цэр-кваў, пабудаваных у Гародні, Ваўкавыску, Менску, пра што будзе гаворка пазней.
         Але, прынамсі, у трох згаданых гарадах засталіся хрыс-ціянскія абшчыны. На карысць такого меркавання сведчаць знаходкі шматлікіх рэчаў хрысціянскага культу, а таксама і Лаўрышаўскае Евангелле. Вядомы іхрысціянскі духоўны ася-
    
          ⁶⁶² Насевіч В., Свяжынскі У Міндоўг... С. 265.
    
         ⁶⁶³ ПСРД. Т. 7. СПб, 1856. С. 165.
    
          ⁶⁶⁴ B.B. Седов. Балты. С. 358.
    
    190
    
    родак каля Навагарадка, у Лаўрышаве, заснаваны Войшал-кам, Мяндоўгавым сынам. А што можа сведчыць пра адпа-ведны летувіскі паганскі цэнтр у Вільні?
        Другі. Ці гатовы даследнікі прыняць версію паходжання літоўскіх князёў, і Мяндоўга ў тым ліку, з роду полацкіх князёў, заснаваную на згаданым паведамленні Ўваскрасенс-кага летапісу? Як вядома, гэты факт гісторыкі ігнаруюць. A падставай для адмаўлення - летапіснае паведамленне пра заснаванне Вільні ў 1323 г. Гедымінам⁶⁶⁵. Варта сказаць, што Мікола Ермаловіч прызнаваў існаванне ў сутоку Вяллі і Віленкі крывіцкага горада Крывічграда або Крывога Гора-да⁶⁶⁶ на падставе даследавання вядомых археолагаў Галубо-вічаў. Знаходжанне па-над Вяллёй і Віленкай засведчанага археолагамі крывіцкага «Крывога» замка пацвярджае і аў-тар Хронікі Быхаўца такімі словамі: «Y poyde paki кпіац Witolt ко horodu Wilni so wsimi siiami, i ostupit horod Wilniu, i nacznet dobywaty Krywoho horoda y puszkami bity; y wziai horod Krywy»⁶⁶⁷ («і пойдзе пакі князь Вітольт ко городу Вільні co всімі сіламі, і оступіт город Вільню, і начнет добываты Крывого города і пушкамі біты; і взял город Крывы»),
        Меркаванне Міколы Ермаловіча і сведчанне аўтара «Хронікі» не тояць супярэчнасці. Сапраўды, у сутоку «Вілны» і Вяллі існавала паселішча, якое называлася паводле традыцыі нашага старадаўняга назоўніцтва «Внлнем от Внлнн рекн»⁶⁶⁸, а на гары па-над ракой стаяў даўні полацкі (крывіцкі) замак. Полацку быў падпарадкаваны ўвесь абшар Павілля, прынамсі, «завілейская зямля, якую ў той час (пачатак XIII ст. - З.С) тры-малі рускія (г. зн. полацкія - З.С.) князі»⁶⁶⁹. А гэта словы Мацея Стрыйкоўскага, якога не папракнеш прыхільнасцю да пала-чанаў. Польскі гісторык XX ст. Г. Лаўмяньскі пацвердзіў: «Не сумняваемся, што падчас княжання Рагвалодавага пераемні-
    
         ⁶⁶⁵ ПСРЛ. Т. 32. С. 39.
    
         ⁶⁶⁶ М.І. Ермаловіч. Па слядахаднаго міфа. Мн., 1989. С. 47; Голубовнч Е„ Голубовнч В. Крнвой город - Внльно. //КСЙЙМК. 1945. Выпуск 11.
    
        “’ПСРЛ. Т. 32. С. 146.
    
         ⁶⁶⁸ Тамсама. С. 40.
    
          ⁶⁶⁹ Maciej Stryjkowski. Kronika Polska, Litewska, Zmodzka i wszystkiej Rusi. Krolewiec, 1582. C. 83.
    
    191
    
    ка Ўладзіміра’ Полацкая зямля... ахапіла чатыры лівонскія плямёны, а, верагодна, і Павілейскую Літву»⁶⁷⁰, г. зн. і Вілен-шчыну, дзе Э. Гудавічус адшукаў уладанні міфічнага Даўсп-рунга. Дарэчы, лівонскі храніст Дзітліб фон Альнпэке пася-ляеў Павіллі,узгаданым Кернове, Траняту: «Kernowen... ward Konig Thoreidens Land»⁶⁷¹ («Кернове была зямля князя Тра-няты»). Транята, або Трамат (Tramata, Trojnat, Treyden) - рэ-альны князь, які «бяша... в Жэмонтн». Пасля забойства Мян-доўга ён, верагодна, стаў княжыць у Кернове.
        Верагоднасць існавання Вільні ў XII ст. пацвярджае і А.Г. Кіркор згадкай пра «вядомага скандынаўскага падарожніка Сноры Стурлусона», які ў ваколіцах Вільні напаткаў сваіх зем-лякоў⁶⁷². Відаць, згадка аўтара Ўваскрасенскага летапісу пра вільнянаў праўдзівая. Дарэчы, ён, аўтар, вызначаецца тым, што «падае і такія паведамленні, якія не згадваюцца ні ў Сафійскім, ні ў Ніканаўскім летапісах»⁶⁷³.
        А што да Мяндоўгавай сталіцы, то Ю. Ляткоўскі прапа-наваў Варняны⁶⁷⁴, якія, паводле ягонай мапы, знаходзіліся паўднёвей Вільні, верагодна, на месцы аднайменнага мястэч-ка Астравецкага раёна.
    
         * Уладзімір, полацкі князь, якога Генрых Латвійскі называе magnus rex WoHemaro de Ploceke (вялікі кароль Уладзімір Полацкі), княжыў, паводле Хронікі Лівоніі, з 1186 па 1216 гг. Менавіта ўяго прасіў дазволу прапаведаваць лівам Хрыстову навуку Мейнард, святар ордэна аўгусцінцаў. Г. Лаўмяньскі не канкрэтызуе, хто такі быў Уладзімір. A рыжскі даследнік XIX ст. А. фон Рыхтар, згадваючы пра Васільку, сына сасланага ў Візантыю Давіда Полацкага, мяркаваў, што «Ўладзімір, сын Васількі, быў, мабыць, тым Уладзімірам, які паводле словаў Генрыха Латвійскага правіў Полацкам напачатку ХШ ст. і пры якім Vetseka (Вячка - 3. С.) быў князем у Кукенойсе, a Vissewalde (Усевалад) - у Герсіке» (А. фон Рнхтер. Прнбалтнйскнй край н его населенне до прнбытня немцев.// Сборннк матерналов н статей по нсторнн Прнбалтнйского края. Т. I. Рмга, 1876. С. 16.)