Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
⁶⁷⁰ Henryk towmianski. Geneza ziemi Poiockiej. // Z polskich studi6w slawistycznych. Seria 3. Historia. Warszawa, 1968. C. 24.
⁶⁷¹ Die Livlandische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Вершы 8347-8349; T. Narbut. Dzieje starozytne narodu litewskiego. T. IV. Wilno, 1838. DodatekVIII.C.34.
⁶⁷² Жнвопнсная Россня. T. 3. Ч. 1. СПб, М.. 1882. С. 74.
⁶⁷³ ПСРЛ. Т. 7. С. VI.
⁶⁷⁴ Latkowski J. Mendog krdl litewski. C. 38.
192
Што і адкуль ведаем пра Мяндоўга?
Першае згадванне імя Мяндоўга - Мндогь - знаходзім пад 1215 г. у Галіцка-Валынскім летапісе. Галіцка-Валынскі летапіс - трэцяя частка трохчасткавага старажытнага лета-піснага твора, вядомага як Іпацеўскі звод. (Яго называюць таксама Іпацеўскім летапісам} У трэцюю частку Іпацеўска-га зводу ўключаны датаваныя падзеі, звязаныя, пераважна, з гісторыяй Галіцка-Валынскага княства XIII ст., што і дало даследнікам падставу падаваць згаданую частку зводу за асобны Галіцка-Валынскі летапіс.
Перш чым спрабаваць спрычыніцца да разгадкі таямніцы паходжання Мяндоўга, варта разгледзець цытаваны летапіс ды некаторыя іншыя творы, а таксама і дакументы, у якіх згадва-ецца імя гэтага Навагарадскага князя і караля Літовіі.
Безумоўна, аўтары (і рэдактары) летапісаў стваралі, кож-ны паводле асабістых (або дзяржаўных, сацыяльных ці нацы-янальных) поглядаў, сваю - праўдзівую або ўяўную - версію паходжання Мяндоўга і адпаведна ацанілі ягоны чын. Як пісаў УЦ. Пашута, «аналіз прыёмаўпрацы абласных летапісцаў... вы-яўляе, што ў аснове дзейнасці кожнага з іх ляжала імкненне абгрунтаваць прыярытэт свайго княства ва ўсёй Рускай зямлі і апраўдаць права мясцовага князя распараджацца яе лёсам »⁶⁷⁵. (Такая заўвага стасуецца і да летапісных твораў ВКЛ.)
Менавіта Іпацеўскі летапіс, - сцвярджае В. Чамярыцкі ў сваім даследаванні «Беларускія летапісы як помнікі літа-ратуры», - стаў «непасрэднай крыніцай» для аўтараў дзвюх хронік Вялікага Княства Літоўскага. Але «дакладны гіста-рычны матэрыял» Іпацеўскага летапісу быў адвольна пе-райначаны. Каб уявіць, што магло атрымацца пасля такой пераробкі, мы вымушаныя сама перш вызначыць, ці ў Іпа-цеўскім летапісе, а дакладней, у трэцяй частцы гэтага тво-ра - Галіцка-Валынскім летапісе - пададзены сапраўдныя падзеі ды ці не выявілася там палітычная прыхільнаць пе-рапісчыкаў, рэдактараў.
⁶⁷⁵ В.Т. Пашуто. Кневская летопнсь 1238 г.// Нсторнческне запнскн.Т. 26. М„ 1948. С. 305.
193
Слова пра Іпацеўскі звод (летапіс) ды асаблівасці двух спісаў (копіяў) з яго
Іпацеўскі летапіс (дакладней, копія летапіснага зводу, знойдзеная ў кастрамскім Іпацеўскім манастыры) пачынаец-ца тэкстам «Аповесці мінулых часоў» («Повестн временных лет»), у якой апісаны падзеі да 1117 г. Наступная, другая, час-тка Іпацеўскага летапісу, куды ўвайшлі некаторыя паведам-ленні «з Галіцка-Валынскага летапісу»⁶⁷⁶, заканчваецца пад-зеямі 1199 г. «Трэцяя частка Іпацеўскага летапісу даводзіць апавяданне да 1292 г. і ўяўляе з сябе пераважна Галіцка-Ва-лынскі летапіс з выкарыстаннем некаторых растова-суз-дальскіх летапісных артыкулаў і, магчыма, пінскіх летапісаў апошняй чвэрткі XIII ст.»⁶⁷⁷. (Запомнім гэтую згадку знакамі-тага расійскага даследніка Д.С. Ліхачова пра пінскія летапісы.)
Навукоўцам вядомыя некалькі копіяў Іпацеўскага зводу. Паводле Д.С. Діхачова, «асноўных спісаў Іпацеўскага летапісу два: Іпацеўскі і Хлебнікаўскі». Абодва яны спісаны з летапіс-нага зводу канца XIII ст., як меркаваў М.Д. Прысёлкаў, або XIV ст. - паводле А.А. Шахматава⁶⁷⁸.
Вядомы расійскі акадэмік А.С. Арлоўудакладніў, што павод-ле архаічнасці лексікі старшая копія - г. нз. Іпацеўскі летапіс. Гэтая копія напісана, як вынікае з паперы, каля 1425 г., - пры-намсі, так меркаваў М.П. Ліхачоў. А.С. Арлоў пагаджаўся з ім, але не пярэчыў і А.А. Шахматаву, які падаваў больш познюю дату -сярздзіну XV сг. А.С. Арлоў уяўляў, што згаданая копія спісана з паўднёварускага арыгіналу ў Пскове»⁶⁷⁹. Архаічная пскоўская - а, дакладней, пскоўскіх крывічоў, - лексіка, час стварэння -ужо толькі дзьве згаданыя асаблівасці заслугоўваюць нашай увагі. I спрабуючы падаваць Іпацеўскі летапіс за аўтэнтыч-ны дакумент, мы павінны ўважна паставіцца да некаторых ягоных паведамленняў.
⁶⁷⁶ Д.С. Лмхачев. Археографнческкй обзор спнсков «Повестн временных лет». // Повесть временных лет. Ч. II. М.-Л-д, 1950. С. 160.
⁶⁷⁷ Тамсама.
⁶⁷⁸ Тамсама. С. 159.
⁶⁷⁹ А.С. Орлов. 0 Галнцко-Волынском летопнсаннн. // ТОДРЛ. Т. V. М., Л-д. 1947. С. 15.
194
Заўважым аднак, што сама цікавы для нас - Хлебнікаўскі спіс. У ім захавалася імя «Нестара, чарнарызца Фядосева манас-тыра Пячэрскага», якога даследнікі маюць за аўтара «Аповесці мінулых часоў». Іншыя перапісчыкі «Аповесці», «рэдактары, што належалі да іншай палітычнай групоўкі ды да другога, варожага пячэрцам, манастыра, выкінулі імя Нестара з загалоўка летапі-су»⁶⁸⁰. А з гэтага вынікае, што стваральнік ці перапісчык Хлебні-каўскага летапісу чытаў той сапраўдны Нестараў тэкст і не даз-валяў сабе яго папраўляць. Да таго ж, паводле М.Д. Прысёлкава, Хлебнікаўскі спіс можа быць найстарэйшым, таму што летапіс-
Мангольскія захопнікі выводзяць палонных з Галіцка-Валынскай Русі. (Малюнак з венгерскай хронікі.)
ны звод, які стаў асновай Хлебнікаўскага ды Іпацеўскага летапі-саў сгвораны напрыканцы XIII ст. або на пачатку XIV ст.⁶⁸і Вера-годна, у той жа час былі выкананыя копіі зводу, якія сталі вядо-мымі як Хлебнікаўскі ды Іпацеўскі летапісы. Аднак, паводле АА. Шахматава, Хлебнікаўскі напісаны «ў XVI ст. у Паўднёва-Заход-няй Русі», хаця ў параўнанні з Іпацеўскім «уяўляецца больш ар-
⁶⁸⁰ Д.С. Лнхачев. Археографнческлй обзор... С. 103.
⁶⁸¹ Цыт. паводле: А.С. Орлов. 0 Галнцко Волынском летопнсаннн. С. 16.
195
хаічным»⁶⁸². (Такая разбежка меркаванняў пра час стварэння спісаў патрабуе асобнага даследавання. Але можна ўявіць, што АА. Шахматаў сутыкнуўся з пазнейшай, пераробленай, копіяй, пра што будзе згадана).
Увогуле, навукоўцы шмат спрачаліся і пра месца скла-дання згаданых летапісных твораў. Перамагла тэндэнцыя лічыць іх прыналежнымі Паўднёва-Заходняй Русі. Аднак трэ-ба мець на ўвазе, што ў той час на ўсім абшары ВКД карыс-таліся адзінай мовай, якую цяпер называюць старабеларус-кай. Да таго ж, зважаючы на згадку Д.С. Діхачова пра Пінскія летапісы, не варта выключаць і Навагарадка, Ваўкавыска, дзе «знойдзена шмат прыладаў пісьма - пісалаў»⁶⁸³, Гародні (Га-радзеня) ды Слоніма. Высокую культуру пісьменства ў зга-даных гарадах сцвярджае Ф.Д. Гурэвіч⁶⁸⁴.
Калі ўлічыць, што ўсе буйнейшыя гарады Галіцка-Валынс-кага княства былі ў 1240 г. разбураныя, спаленыя Батыевай ар-дой⁶⁸⁵, то зразумела, што там не засталося ні адукаваных люд-зей, якія маглі б складаць ці перапісваць летапісы, ні ўмоваў для працы «кніжнікаў». I таму, паводле Л.В. Чарапніна, «заня-пад галіцкага летапісання пачынаецца з 1256-57 гг.»⁶⁸⁶, а павод-ле Д.С. Ліхачова - «з сярэдзіны 50-х гадоў XIII ст.»⁶⁸⁷. Выпадае меркаваць, што Хлебнікаўскі летапіс мог быць створаны ў На-вагарадскім княстве, у Навагарадку, Слуцку або на Піншчыне, скажам, «в Пнн(ь)ску». (Дарэчы, Т. Нарбут лічыў, што рускі аў-тограф «Хронікі літоўскай» мог быць напісаны «ў Пінску або ў Тураве».) I таму Хлебнікаўскі летапіс можа ўтрымваць праўдзі-выя паведамленні пра падзеі ў нашым краі.
⁶⁸² Тамсама. С. 15.
⁶⁸³ А.Ф. Медведев. Древнерусскне пнсала X- XV вв.// СА. 1960. № 1. С. 66-67.
⁶⁸⁴ Гуревнч Ф.Д. Грамотность горожан древнерусского Понеманья. С. 28-34.
⁶⁸⁵ Пашуго В. Т„ Флоря Б.Н., Хорошкевнч А.Л. Древнерусское наследне н нсторнческне судьбы восточного славянства. М„ 1982. С. 8.
⁸⁸⁶ Л.В.Черепннн. Нсторяческне запмскн. № 12.1941. С. 232. - Цыт. паводле: ТОДРЛ. Т. V. С. 52.
⁶⁸⁷ Д.С. Лнхачев. Галнцкая лнтературная традмцня в жмтнн А. Невского.// ТОДРЛ. Т. V. С. 52.
196
У Галіцка-Валынскай частцы Хлебнікаўскага летапісу па-дадзены падобныя звесткі. Аднак, як згадвалася, копію маглі перапісаць каля 1425 г. ці ў сярэдзіне XV ст., а значыць, праз паўтараста ці амаль праз дзвесце гадоў пасля смерці Мяндоў-га. Вядома, за такі час шмат што магло забыцца. Магло змя-ніцца стаўленне да пэўных асобаў і падзеяў.
Трэба ўлічваць і рэдактарскія скарачэнні ды праўкі. Ап-роч недакладнасцяў, у спісах маглі быць свядомыя змяненні, падробкі, устаўкі. Так, акадэмік А.С. Арлоў, які даследаваў па-ходжанне і змест Галіцка-Валынскага летапісу, заўважыў «што і над другой часткай летапісу (падзеі 1262 - 1291 гг. - З.С.) пра-цаваў галіцкавалынскі рэдактар»⁶⁸⁸. Больш таго, А.С. Арлоў зрабіў выснову: «Было два галіцка-валынскія рэдактары...»⁶⁸⁹. Пяру аднаго з іх можна прыпісаць, скажам, «палямічныя ўрыўкі супраць лацінянаў»⁶⁹⁰.
Нам яшчэ давядзецца ўбачыць, што маглі рэдактары навы-думляць пра непрыяцеля валынцаў - Мяндоўга. Для яго, як ска-зала Канстанцыя Скірмунт, «летапісец знайшоў толькі чорныя фарбы», тым больш, што навагарадскага князя ахрысцілі павод-ле лацінскага абраду. Зрэшты, Мяндоўг, як і шмат хто з валада-роў таго часу, мог быць жорсткім князем. Валынцы, прынамсі, маглі памятаць, як то напісана ў «Хроніцы літоўскай і жмойтс-кай», «окрутенство... Мендога, которое чнннл над землямн рус-кнмн, же неслушне оторвал замков рускнх кнлкось собе»⁶⁹¹.
3 пададзеных сцвярджэнняў вядомых даследнікаў выні-кае, што ўсё ж не кожнаму паведамленню Галіцка-Валынска-га летапісу варта давяраць. Перш таму, што стаўленне летапі-сца, рэдактара да пэўнай гістарычнай асобы адпавядае стаў-ленню да яе «мясцовага князя». I мы, відаць, не памылімся, калі скажам, што на змест Галіцка-Валынскага летапісу магла паўплываць думка Данілы Галіцкага. Але і не толькі яго.
Верагодныя дадаткі другога рэдактара можна ўявіць па-водле некаторых адметнасцяў двух згаданых спісаў Іпацеў-
⁶⁸⁸ А.С. Орлов. 0 Галнцко Волынском летопнсаннн. С. 31.
⁶⁸⁹ Тамсама. С. 32.
⁶⁹⁰ Тамсама. С. 33.
⁸⁹¹ ПСРЛ. Т. 32. С. 30.
197
скага зводу - Іпацеўскага і Хлебнікаўскага летапісаў. Да такіх адвольных уставак можна залічыць, прыкладам, дату перша-га згадвання Мяндоўга - 1215 год.