• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
    
    
         ⁵⁶⁴ Тамсама. С. 5.
    
         ⁵⁶⁵ Малевская М.В. Амфоры Новогрудка XII - XIII вв.// Тезнсы докладов н конференцнй по археологнн Белорусснн. М. 1969.   ⁵⁶⁶
    
         Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. С. 58.
    
    160
    
    капалі тут і ўнікальныя рэчы: «шкляніцу Ядзвігі» (пра яе будзе гаворка ў падраздзеле «Каранацыя») і посуд алхіміка - бутлю для «дэкантацыі».
    
        Ф.Д. Гурэвіч у сваёй кнізе «Древннй Новогрудок» згада-ла пра знаходку ў «пабудове № 5» шматлікіх шкляных дру-зак⁵⁶⁸. 3 тых кавалачкаў удало-ся скласці «бутэлечку вышы-нёю 9,5 см з круглым тула-вам»⁵⁶⁷, і даследніца падала яе выяву. Ф.Д. Гурэвіч заўважыла самае незвычайнае ў «канст-рукцыі» бутэлечкі - нешыро-кую складку выступам у ся-рэдзіну пасудзіны і выказала меркаванне, што так зроблена спецыяльна, каб затрымваць частку змесціва. Падрабязней пра знойдзеную бутэлечку на-пісала даследніца Джанпалад-
    
    Посуд алхіміка - бутля для «дэкантацыі*. (Паводле Ф.Д. Гурэвіч.)
    
    зян Р.М.⁵⁶⁸. Яна пацвердзіла меркаванне, што гэтая пасудзіна выкарыстоўвалася алхімікам дзеля дэкантацыі (сцэджвання) асадку, які ўтвараўся ў выніку нейкай хімічнай рэакцыі.
        Верагодна, да посуду алхіміка можна залічыць і знойд-зены ў 1958 г. у вакольным горадзе Навагарадка «танка-сценны медны посуд з адагнутым венчыкам»⁵⁶⁹. Прынамсі, Ф.Д. Гурэвіч нагадала, што кіеўскім археолагам у г.нз. «май-стэрні мастака» трапілася такая ж пасудзіна, а служыла яна, як мяркуюць навукоўцы, для падагравання нейкай сумесі. I ў Навагарадку магла быць такая ж «майстэрня» мастака-творцы. Менавіта слова мастак - як адно з вызначэнняў ал-хіміка - найтрапней адпавядае духу стваральнасці, наватар-
    
         ⁵⁶⁷ Тамсама.
    
         ⁵⁸⁸ Джанполадян Р.М. Лабараторная посуда армянского алхммнка. // Советская археалогня. 1965. № 2. С. 215.
    
         ⁵⁶⁹ Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. С. 104.
    
    161
    
    скай дзейнасці тых творцаў сярэдневечча. «Алхімік - мастак, які кожны раз выштукоўвае адзінкавую рэч»⁵⁷⁰.
    
    
    Што мог выштукаваць навагарадскі алхімік?
        Перш трэба сказаць, што алхімік з’явіўся тут не выпадко-ва. Навагарадку патрэбен быў такі творца. Ён мог прыехаць з Заходняй Еўропы, але мог быць выгадаваны і тут, у плённай атмасферы фенаменальнай духоўнай і матэрыяльнай культу-ры Навагарадка. Ім мог стаць адзін з майстроў-рамеснікаў, таму што, кажучы словамі Карла Маркса, існуе «арганічная не-падзельнасць вытворчасці ідэй і вытворчасці рэчаў»⁵⁷¹.
        У раскопе г. нз. «пабудовы № 16» вакольнага горада На-вагарадка былі знойдзены кавалкі ваконнага шкла ды роз-ных памераў гліняныя пліткі з жоўтай і зялёнай палівай⁵⁷², мноства керамічнага паліванага посуду. Рыхтаваць даволі складаныя рэчывы для палівы, а, магчыма, і для шкляных вырабаў маглі мясцовыя майстры. Праўда, Ф.Д. Гурэвіч, на-зываючы цудоўнай калекцыю навагарадскага шклянога посуду, якая «не мае роўных сярод матэрыялаў іншых ста-ражытнарускіх гарадоў - больш за 100 рэчаў»⁵⁷³, прызнае іх прывезенымі: «60 рускага, a 40 усходняга паходжання»⁵⁷⁴. (3 такога дзіўнага сцвярджэння вынікае: дзесьці выраблялі шкляны посуд толькі для таго, каб павезціў Навагарадак.)
        Навукоўцы шмат разважалі пра асаблівасці знойдзенага ў Навагарадку шкла, рабілі складаныя аналізы, але не прыйшлі да згоды пра паходжанне шкляных рэчаў. Так, Б.А. Шалкоўні-каў сцвярджаў, што наватунікальныя кубкі былі мясцовага вы-рабу. Здзіўляе рэзкае пярэчанне самой Ф.Д. Гурэвіч. Яна пры-знае, што для будынкаў вакольнага пасаду горада Навагарад-ка патрабавалася шмат шкла, і робіць выснову пра прывоз
    
    
         ⁵⁷⁰ Рабнновнч В. Л. Алхнмня как феномен средневековой культуры. М., 1979. С. 254.
    
         ⁵⁷¹ Тамсама. С. 6.
    
         ⁵⁷² Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. С. 82.
    
              ⁵”Тамсама. С. 152.
    
         ⁵⁷⁴ Тамсама.
    
    162
    
    яго з Кіева⁵⁷⁵. Але ў пераліку некалькіх усходнеславянскіх хра-маў, якія мелі ашклёныя ваконныя рамы, Ф.Д. Гурэвіч не згад-вае кіеўскія цэрквы⁵⁷⁶. Ды, як вядома, «у XI - XIV стст. шкля-ныя пацеркі выраблялі ў Горадні, а ў XI - XIII стст. - у Навага-радку»⁵⁷⁷. Выпадае сказаць, што і ў Навагарадку, дзе стваралі ўсё ўнікальнае, маглі рабіць не толькі шкляныя пацеркі ды бранзалеты, але і шыбы для вокнаў.
        Зрэшты, выпадае гаварыць пра дзейнасць пэўных асобаў, якія рыхтавалі паліву для керамічнага посуду, ды пра адпа-веднае месца для іх працы. Зважаючы на шматлікасць «уні-кальных» рэчаў, назавём тую «майстэрню» сучасным тэрмі-нам - хімічная лабараторыя. Сапраўды, дзе можна было рых-таваць неабходныя мешанкі сыравіны, каб надаць, прыкла-дам, гарадзенскаму шклу, навагарадскім пацеркам такія ко-леры? Трэба было мець будынак ці хоць бы нейкі пакойчык, дзе можна было распрацоўваць адпаведную тэхналогію ды выпрабоўваць якасць вырабаў.
        Такім чынам, мы маем падставу гаварыць, што і ў Навага-радку працаваў-чараваў алхімік. Тагачасныя алхімікі звычай-на імкнуліся атрымаць золата. Але золата ў навагарадцаў ха-пала, і яму маглі даручыць стварыць, прыкладам, «грэчаскі агонь», пра які яны чулі ад заморскіх гасцей, ці, што верагод-ней, ад самога Мяндоўга, дзеду якога давялося пажыцьу Візан-тыі. Зрэшты, найболып была патрэбная сталь для ахоўнага ваярскага рыштунку - панцыраў, для бранябойных арбалет-ных стрэлаў. Выпадае гаварыць і пра фарбы.
        Археолагі сцвярджаюць, што чатыры дамы, рэшткі якіх яны адкапалі, безумоўна, былі двухпавярховымі⁵⁷⁸. Іх атын-каваныя сцены былі размаляваныя: пераважалі фрэскі з сюжэт-нымі малюнкамі. Але гэтыя фрэскі «карэнным чынам адрозні-валіся ад вядомых царкоўных роспісаў»⁵⁷⁹. Таму даследнікі і сцвярджаюць, што фрэскавы роспіс у свецкіх пабудовах Навага-
    
         ⁵⁷⁵ Тамсама. С. 150.
    
         ⁵⁷⁶ Тамсама. С. 123.
    
        ⁵⁷⁷ Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. С. 492.
    
         ⁵⁷⁸ Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. С. 124.
    
         ⁵⁷⁹ Спегальскнй Ю.П. Жнлніце Северо-Западной Русн IX - XIII вв. Л., 1972. С. 149-150.
    
    163
    
                     Двухпавярховыя дамы вакольнага горада Навагарадка.
               Рэканструкцыя В. Сташчанюка. (Паводле знаходак Ф.Д. Гурэвіч.)
    
    
             Інтэр’ер “дому з фрэскамГ XII ст. у вакольным горадзе Навагарадка.
                Рэканструкцыя В. Сташчанюка. (Паводле знаходакФ.Д. Гурэвіч.)
    
    
    164
    
    радка - з’ява ўнікальная⁵⁸⁰. Роспісы служаць доказам, што тыя навагарадскія будынкі XII ст. не былі курнымі хатамі, а абаграва-ліся нейкім унікальным спосабам. (Увогуле, старарускае жытло, як прыкладам, у Ноўгарадзе да XV ст., апальвалася «па-чорнаму».)
        Варта засяродзіць увагу на знаходках ваконнага шкла. Навукоўцы адзначылі незвычайную асаблівасць пабудоваў навагарадскага вакольнага гораду таго перыяду - зашклё-ныя вокны. У кожнай ваконнай раме было тры-чатыры круг-лыя шыбы⁵⁸¹. Зашклёныя вокны ў навагарадскіх дамах ся-рэдзіны XIII ст. асабліва здзівілі археолагаў, таму што ў Мас-коўскай Русі, скажам, нават у XVI ст. такія вокны былі рэд-касцю. Нават у вокны царскага палаца была ўстаўлена слю-да⁵⁸². Дарэчы, падобныя да навагарадскіх ваконныя шкляныя шыбы знойдзены і на гарадзішчы старажытнага Турава ў пласце, які датаваны XII - першай паловай XIII стст.⁵⁸³.
        Сярод тых шыкоўных навагарадскіх дамоў не было двух аднолькавых: усе мелі індывідуальныя рысы⁵⁸⁴. На падставе вынікаў археалагічнага даследавання Ф.Д. Гурэвіч сцвярд-жае: «Багаты квартал не быў чужародным у Навагарадку, a ўзнік у выніку развіцця мясцовай культуры»⁵⁸⁵.
        Сваім чарадом, унікальны Навагарадак не быў адзіным унікальным горадам у Верхнім Панямонні ды, увогуле, на аб-шары заходняй часткі сучаснай Беларусі.
    
    Ваўкавыск, Горадня і... Пінск
        Якможнаўявіць, абшарам Панямоння валодалі нетолькі на-вагарадцы. 3 летапісаў розных гістарычных дакументаў вядо-мыя Гародня і Ваўкавыск. Яны былі цэнтрамі самастойных кня-стваў: Гарадзенскага, князь якога «Ўсевалад Давыдавіч удзель-нічаў з іншымі рускімі князямі ў паходзе на Полацкую зямлю
    
    
         ⁵⁸⁰ Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. С. 121.
    
         ⁵⁸¹ Тамсама. С. 123.
    
         ⁵⁸² Тамсама.
    
         ⁵⁸³ Полубоярннова М.Д. Раскопкн древнего Турова.// КСНА. Вып. 96. М., 1963. С. 45.
    
         ⁵⁸⁴ Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. С. 124.
    
          ⁵⁸⁵ Тамсама. С. 125.
    
    165
    
    Пячаткі беларускіх гарадоў і мекленбургскіх рыцараў
    
    г. Ваўкавыск.
    
    Eckhardi v. Boizenburg.
    
    г. Горадня.
    
    Johann v. Lowtzow.
    
    Reddag zu Ribnitz.
    
    г. Пінск.
    
    (1128) і літву (1132)»⁵⁸⁶, і Ваўкавыскага, князьякога «Глебудзель-нічаў у паходзе на яцвягаў» у 1256 г.⁵⁸⁷. Пра самастойнасць Га-радзенскага і Ваўкавыскага княстваў выразна сведчаць і выяў-леныя археолагамі хрысціянскія храмы: гарадзенская г. нз. Ніжняя царква другой чвэрці XII ст.⁵⁸⁸ і недабудаваная на Ваўка-выскім замчышчы царкваХІІ ст.⁵⁸⁹. Дарэчы, навукоўцы залічаюць абодва храмы да г. нз. «Гродзенскай школы дойлідства»⁵⁹⁰.
        Паводле высокага ўзроўню мастацтва Гародню і Ваўка-выск можна называць пабрацімамі Навагарадка. Нагадаем адзін вядомы факт.
        У раскопе г. нз. «пабудовы № 16» вакольнага горада Навага-радка былі знойдзены разам з кавалкамі ваконнага шкла гліня-ныя пліткі з жоўтай і зялёнай палівай, якія «вельмі нагадваюць пліткі Ніжняй царквы ў Горадні»⁵⁹¹. Там археолагі адкапалі маёл-ікавую падлогу - цудоўны «кілім з жоўтых, зялёных і карычне-вых паліваных керамічных плітак»⁵⁹². Керамічныя пліткі разна-стайных колераў і формаў далі падставу археолагу М. Ул. Малеў-скай сцвярджаць: «Гарадзенскія маёлікі, асабліва складаны ар-наментальны набор падлогі Ніжняй царквы, не маюць пакуль аналагу ў захаваных помніках»⁵⁹³. Яшчэ больш багатую калек-цыю керамічных плітак (546 цэлых плітак і кавалкаў) сабралі археолагі падчас раскопак на Замкавай гары ў Пінску⁵⁹⁴. Маёлі-кавыя пліткі для аздаблення сценаў знойдзены ў Ваўкавыску ся-род нарыхтаваных для будаўніцтва царквы плінфы ды камянёў рознага колеру з адшліфаваным адным бокам⁵⁹⁵. 3 падобна ап-рацаваных валуноў пабудавана і знакамітая гарадзенская Калож-ская царква, што можна бачыць і цяпер.
    
         ⁵⁸⁶ БелСЭ. Т. 3. Мн., 1971. С. 345.
    
         ⁵⁸⁷ БелСЭ. Т. 2. С. 624.
    
         ⁵⁸⁸ БелСЭ.Т. 4. Мн„ 1971.C. 17.
    
        ⁵⁸⁹ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі (Далей: ЭЛіМБел). Т. 1. Мн„ 1984. С. 589.
    
         ⁵⁹⁰ Тамсама.