• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
        Пасля смерці Ердзівіла панаваў, нібыта, ягоны сын Мікгайла⁷⁶⁵, а затым з «року 1268» - «Скнрмон, сын Мнк-гайловнчь»⁷⁶⁶. Пасля смерці «Скнрмона» (Скірманта?), яго-ны сын Трайнята Скірмантавіч «року 1276» з князямі кіеўскім, друцкім, луцкім і валынскім разбілі «за Мозырем над рекою Окуновкою», «велнкне войска нагайскне, крнм-
    
    
         ⁷⁶² ПСРЛ. Т. 32. С. 19.
    
         ⁷⁶³ ПСРД. Т. 35. С. 129.
    
         ⁷⁶⁴ Тамсама. 32. С. 20.
    
         ⁷⁶⁵ Тамсама.
    
         ⁷⁶⁶ Тамсама. С. 21.
    
    218
    
    скне»⁷⁶⁷. Пасля той перамогі «Тройнята сына своего Алгн-монта в Новгородку на столнцы зоставнл»⁷⁶⁸. А «року 1284 Рннголт Алгнмунтовнчь, внук Тронятн,.. над Немном у Мо-гнлны,.. ударнл на рускне н татарскне войска»⁷⁶⁹. 1 толькі напрыканцы XIII ст. з’яўляецца «Мендог».
        У «Кройніцы» падаецца, што пасля 70 гадоў князявання Рынгальт памёр, пакінуўшы «Мендога сына на панстве сво-ем»⁷⁷⁰. Праз два гады, «року 1286», Мяндоўг пляндраваў Мазоў-ша, а «року 1287 ... рнмскую веру прннял»⁷⁷¹. У «Кройніцы» Мяндоўг яшчэ згадваецца пад 1289 і 1290 ды 1292 гадамі⁷⁷².
        3 такіх летапісных звестак можна зрабіць выснову: хтосьці наўмысна перакручваў гісторыю, блытаў даты і чар-говасць падзей, прыдумваў князёў. Прыкладам, калі ўсур’ёз разглядаць звесткі «Кройнікі», то выпадае ўявіць, што Мян-доўг жыў і князяваў адначасова з Ердзівілам (Радзівілам), сваім прапрадзедам. 3 булаў жа папы Інацзнта IV дакладна вядома, што ў 1253 г. Мяндоўг быў каранаваны.
        Пэўную цікавасць уяўляюць настойлівыя паўтарэнні аў-тарамі розных летапісаў звесткі пра абарону нашымі прашчу-рамі роднай зямлі ад манголаў. Вядома, называюцца толькі ўяўныя правадыры. Як згадвалася, перамаглі: «цара» Кадана «над Днепром наустю Прнпета»нібыта Радзівіл; у 1272 г. вой-ска Балаклая «на граннцн своей в Койданова» нібыта Скірмант; у 1276 г. «за Мозырем над рекою Окуновкою» нібы-та Трайнята Скірмантавіч Навагарадскі; у 1284 г. па-над Нё-манам каля Магільны князёў рускіх ды «кнлка тысячнй тата-ров от Кордана» ужо Рынгальт.
        Нельга не звярнуць увагі на летапісныя звесткі пра бітву «за Мозырем над рекою Окуновкою». Пра яе згадваецца ў ле-тапісах Археалагічнага таварыства⁷⁷³, Красінскага⁷⁷⁴, Рачын-
    
         ⁷⁶⁷ Тамсама. С. 25.
    
         ⁷⁶⁸ Тамсама.
    
         ⁷⁶⁹ Тамсама.
    
         ⁷⁷⁰ Тамсама. С. 26.
    
         ⁷⁷¹ Тамсама.
    
         ⁷⁷² Тамсама. С. 27.
    
         ⁷⁷³ ПСРЛ. Т. 35. С. 92.
    
         ⁷⁷⁷ Тамсама. С. 131.
    
    219
    
    скага⁷⁷⁵, а таксама ў Альшэўскім⁷⁷⁶, Румянцаўскім⁷⁷⁷, Еўраі-наўскім летапісах⁷⁷⁸. Відаць, дзесьці там сапраўды адбылася пераможная бітва з Батыевым войскам. I што не сумніўна, бараніць родную зямлю сталі ваяры з нашых земляў, таму што іншыя палеглі яшчэ па-над Дняпром, у Кіеве ды іншых драўлянскіх і валынскіх гарадах. А ў Навагарадку ў гэты час і аж да 1263 г. княжыў Мяндоўг, што пацвярджаецца папскімі буламі. I мы маем падставу сцвярджаць: за Мазыром сапраў-ды адбылася пераможная бітва князя літвы Мяндоўга!
        У ноўгарадскіх, пскоўскіх, цвярскіх, валынскім летапісах, ды і ў пазнейшых, прыкладам, ва Ўваскрасенскім, не зна-ходзім паведамленняў пра ўяўныя бітвы згаданых міфічных жамойцкіх князёў. Пра Мяндоўгаву ж перамогу летапісцам падданых манголам рускіх княстваў пісаць не хацелася. Але ў Навагарадку, Пінску, Полацку, Слоніме, а таксама і ў Крывіч-градзе (Вільні) ведалі пра пераможныя бітвы з манголамі, хаця яны і адбыліся далёка ад Панямоння, за Прыпяццю, за Мазыром, мабыць, дзесьці каля мяжы Тураўскага княства. Было вядомае імя правадыра-пераможцы. Такія звесткі бе-зумоўна ўпісалі ў тагачасныя хронікі, скажам, у Навагарадскі ды Пінскі летапісы. 3 іх, толькі некалькі стагоддзяў пазней, тую звестку ўзялі іншыя аўтары, замяніўпіы Мяндоўга імем свайго гаспадара ці ягонага прашчура. У пералічаных шасці летапісных творах тая перамога аддадзена прыдуманым прашчурам роду Радзівілаў, роду Скірмунтаў - верагодна, на жаданне нашчадка, які заказваў сабе, свайму роду панегірык.
        Падобнае чытаем і ў іншых летапісах. Мяндоўг, полацкі князь з роду Рагвалодавічаў, стаўся лішнім і для аўтара «Хронікі Быхаўца». (Дарэчы, віленскі даваенны гісторык Казімір Хадыніцкі, прафесар Віленскага ўніверсітэта, аспрэч-ваў аўтэнтычнасць гэтага твора, а за аўтара «Хронікі Быхаў-ца» падаваў Тэадора Нарбута⁷⁷⁹. Зрэшты, не мае значэння, хто
    
         ⁷⁷⁵ Тамсама. С. 148.
    
         ⁷⁷⁶ Тамсама. С. 176.
    
         ⁷⁷⁷ Тамсама. С. 196.
    
         ⁷⁷⁸ Тамсама. С. 217.
    
          ⁷⁷⁹ Chodynicki К. Ze studj6w nad dziejopisarstwem rusko-litewskiem.// Ateneum Wilenskie. R.III. Z. 10 11. Wilno, 1925 1926. C. 388 - 401.
    
    220
    
    напісаў «Хроніку Быхаўца».) Нас больш цікавіць прычына та-кога стаўлення да Мяндоўга. Чаму, перапісваючы з Галіцка-Валынскага летапісу ў свой твор байкі пра нібыта Мяндоўга-вы ахвяраванні паганскім боствам, пра нібыта няшчырае яго-нае хрышчэнне, ён (сапраўдны аўтар ці Тэадор Нарбут - усё-роўна) не падаў гераічныя чыны правадыра літвы, неўспомніў найважнейшую падзею ХІП ст. - ягоную каранацыю? Зразу-мела, валынянін не згадаў ні пра Мяндоўгаву перамогу над манголамі, ні пра каранацыю таму, што Мяндоўг быў супер-нікам валынскага князя. (Як вядома, Галіцка-Валынскае кня-ства было захоплена Батыевым войскам™⁰. А князь Даніла Галіцкіў той час жыў, калі не сказаць, хаваўся, спачаткуў Вен-грыі, а пасляў Полыйчы пры двары князя Конрада Мазавецка-га⁷⁸¹.) Таму і валынскім князям не патрэбная была праўда пра перамогі над манголамі ды дзеі палачаніна Мяндоўга.
       Напрошваецца выснова: і блытаніна, і замоўчванне ка-ранацыі Мяндоўга - самай значнай падзеі XIII ст. на абшары, які займае сучасная Беларусь, - было ўчынена толькі дзеля адной мэты: выкрасліць з радаводу князёў Вялікага Княства Літоўскага Мяндоўга, таму што ён быў полацкім княжычам.
    
        3. Перамена накірунку?
       Напачатку XX ст. падобнае - праз замоўчванне - выра-шэнне праблемы Мяндоўгава радаводу бачылася непрый-мальным. Ды не таму, што слугі Кліо ўсвядомілі сваю віну перад стваральнікам ВКЛ, абаронцам нашых земляў ад Ба-тыевай арды. Мяндоўг спатрэбіўся жамойцкім адраджэнцам. На 700-гадовым падмурку Мяндоўгавай хрысціянскай дзяр-жавы можна было будаваць новую - Летувіскую рэспубліку, ствараць еўрапейскую хрысціянскую нацыю. Зразумела, што такой мэце адпавядаў толькі адзін радавод Мяндоўга - ад прыдуманыхжамойцкіх князёў, якіміў XVI ст. падмянілі пер-шага караля літвы.
    
    
          ⁷⁸⁰ БелСЭ. Т. 3. С. 309.
    
          ⁷⁸¹ Wlodarski В. Rola Konrada Mazowieckiego w stosunkach Polsko-Ruskich. // Archiwum towarzystwa naukowego we Lwowie. Dzial II. T. XIX. Zeszyt 2. 1936. C. 33.
    
    221
    
        Цягам часу некаторыя летувіскія гісторыкі ўсё ж, відаць, зразумелі, што рана ці позна, але з міфічнымі асобамі г. нз. літоўскіх (беларуска-літоўскіх) летапісаў навука вымушана будзе развітацца. Мяндоўгавых прашчураў ды ягоную рад-ню пачалі шукаць у Галіцка-Валынскім летапісе. (На звест-кахгэтага твора пра пасольства, прынамсі, літоўскіх, «дзя-волтвалотваўскіх», булевіцкіх, рушкавіцкіх ды жамойцкіх князёў, усё яшчэ складаюцца канцэпцыі гісторыі ВКЛ. Больш таго, Летува ўрачыста адзначыла 750-годдзе каранацыі ле-тувіскага князя Міндаўгаса.)
        Варта асобна заўважыць, што чарам міфалогіі паддаліся і польскія навукоўцы. К. Хадыніцкі лічыў, піто «лягенда пра паходжанне Гедыміна з Жмудзі абсалютна пазбаўлена тэн-дэнцыйнасці»⁷⁸² ды заснавана на «захаванай у гістарыяграфіі нейкай (?! - З.С) традыцыі пра паходжанне дынастыі Гедым-іна з Жмудзі»⁷⁸³. I ў сваім грунтоўным даследаванні, з якога ўзята цытата, К. Хадыніцкі сцвярджаў, што выдумка Ўваскрасенскага летапісу пра полацкае паходжанне літоўскіх князёў створана «з мэтай прыніжэння дынастыі Гедымі-на»⁷⁸⁴. Здзіўляе такое меркаванне польскага навукоўца пра гюлацкі радавод, асабліва, калі параўнаць з ягоным стаўлен-нем да версіі жамойцкага паходжання Гедыміна. Верагодна, для К. Хадыніцкага звестка пра выгнанне полацкіх князёў у 1129 г. у Візантыю - сведчанне нізкага стану Рагвалодавічаў, а значыць, ганьба для Гедымінава ды Мяндоўгава роду.
        Але ж летапісы сведчаць толькі пра тагачасную родавую варажнечу полацкіх і кіеўскіх князёў: «й оттоле мечь взнма-ють Роговоложн внуцн протнву Ярославлнм внуком»⁷⁸⁵. К. Хадыніцкі нібы не ведае, што кіеўскія князі - нашчадкі по-лацкай князёўны, але іх ён не папракае нізкім станам. Ды пак-ручасты лёс Рагвалодавічаў не мог вынікаць з іх стану. I факт высылкі полацкіх князёў у Канстанцінопаль, калі ён толькі
    
          ⁷⁸² Kazimierz Chodynicki. Geneza dynastji Giedymina. // Kwartalnik Historyczny. T. 40. 1926. C. 561.
    
         ⁷⁸³ Тамсама. C. 562.
    
         ⁷⁸⁴ Тамсама. C. 557.
    
        ⁷⁸⁵ Повесть временных лет. Ч. II. С. 17.
    
    222
    
    Выгнанне кіеўскім князем Мсціславам полацкіх Рагвалодавічаў у Візантыю (1129 г.). (Малюнак з Радзівілаўскага летапісу.)
    
    не прыдуманы, ускосна сведчыць пра высокі аўтарытэт По-лацкай дзяржавы і яе князёў. Рагвалодавічаў выслалі не абы-куды. а ў Візантыю. Да таго ж, полацкіх князёў напачатку XII ст. ужо толькі выслалі.
        Выпадае дзівіцца, чаму з Рагвалодавічамі абышліся так «лагодна». Як вядома, кіеўскія князі не шкадавалі нават род-ных братоў. Так, пасля смерці Святаслава Ігаравіча ў 972 г. паміж ягонымі нашчадкамі пачалася міжусобіца. Ягоны сын Уладзімір Святаславіч, забойца Рагвалода, забіў свайго бра-та Яраполка і стаў вялікім князем кіеўскім⁷⁸⁶. Пасля ягонай смерці ўжо сыны Ўладзіміра Святаславіча забівалі адзін ад-наго, каб толькі завалодаць Кіеўскім тронам⁷⁸⁷. Усобіцы доў-жыліся дзесяць гадоў, з 1015 г., калі памёр Уладзімір Свята-славіч, іда 1024 г.«3 12ягоныхсыноўацалелатолькітрое»⁷⁸⁸.
    
         ⁷⁸⁶ БелСЭ. Т. 10. Мн„ 1974. С. 458.
    
         ⁷⁸⁷ Б.А. Рыбаков. Кневская Русь н русскне княжества ХП - ХШ вв. М., 1982. С. 404, 412 414.
    
         ⁷⁸⁸ Тамсама. С. 470.
    
    223
    
        He менш жорсткія спосабы змагання за ўладу выкарыстоў-ваў і Ўладзімір Манамах, вялікі князь кіеўскі (1113 - 1125 гг.). Як падае БА Рыбакоў, ён «то выводзіў з гульні Алега Святаславіча, то заганяў у далёкі ноўгарадскі куток старэйшага з племеннікаў, дынастычнага суперніка - князя Святаполка, то адцясняў ізгояў - Расціславічаў, то раптам рука забойцы выключала з гульні дру-гога суперніка - Яраполка Ізяславіча. I ўсё гэта рабілася галоў-ным чынам рукамі Ўладзіміра Манамаха»⁷⁸⁹. Верагодна, праз яго-ныя інтрыгі ў 1097 г. быў аслеплены князь Васілька Цера-боўльскі⁷⁹⁰. Пра жорсткую помсгу Ўладзіміра Манамаха жыхарам Менска сведчыць летапіс. У 1116 г. Менск вытрымаў двухмесяч-ную аблогу ягонага войска⁷⁹¹. Але праз тры гады Манамах з «па-лавецкай ардой Чыцевічаў» захапіў Менск: «нз'ьехахом город н не оставнхом у него нн челяднна, нн скотнны»⁷⁹². Жорстка рас-праўляліся «Ярославлн внуцн» з сваімі супернікамі.