Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
⁸²⁵ Тамсама. С. 162.
⁸²⁸ Рыбаков Б.А. Кневская Русь н русскне княжества. С. 451.
⁸²⁷ Дмнтрнева Р.П. Сказанне о князьях Владямнрскнх. С. 96.
⁸²⁸ Тамсама. С. 119.
234
ласці радаслоўную вялікіх князёў маскоўскіх на лацінскую мову⁸²⁹.1 хоць пачыналася радаслоўная ад рымляніна Аўгус-та ды Пруса, не забыліся і на лягенду пра візантыйскі царскі вянец для Ўладзіміра Манамаха. I ў ВКЛ стварылі падобную - ад рымлянаў - радаслоўную ды, дапісаўшы да яе асобныя часткі летапісаў⁸³⁰, таксама пераклалі новы твор на лацінс-кую мову. Так зявілася «Origo regis», у якой таксама не зга-далі ні пра Мяндоўга, ні пра ягоную каранацыю.
Тут зноў напрошваецца параўнанне. Калі вянчанне Ўла-дзіміра Манамаха на цара - толькі Спірыдонава выдумка, то ка-ранацыя Мяндоўга пацвярджаецца дакладнымі дакументамі -папскімі буламі. Аднак пра дзейнасць маскоўцаў можна сказаць: вось як грунтоўна рыхтаваліся адстойваць гонар і права свай-го ўладара на княжанне ды на царства! Выкарыстоўвалі і ле-генды, і рэальных асобаў, і заходнееўрапейскіх манархаў, і пат-рыярха, не забываючыся звяртацца да Бога, хоць бы і для няп-равай справы. Так, падчас «памазання на царства» Івана Жахл-івага, мітрапаліт падаваў яму скіпетр, гаворачы: «0 боговен-чанный царю,.. прннмн от Бога в данное тн скнпетро...»⁸³¹.
Ці знаходзім падобнае настойлівае абгрунтаванне рада-вітасці ды права на высокі трон князёў ВКЛ у літоўскіх (бе-ларуска-літоўскіх) летапісах ды хроніках? На жаль, не зна-ходзім. Іх аўтары выкарыстоўвалі звесткі ГаліцкаВалынска га ды іншых рускіх летапісных твораў але чамусьці не ўзялі за прыклад такі важны акцэнт паведамлення Іпацеўскага ле-тапісу пра каранацыю Данілы Галіцкага: «Он же венець от Бога прня, от Церкве святых апостол м от стола святаго Петра, н от отца своего папы Некентня»⁸³². Чаму падобнае не напісалі пра каранацыю Мяндоўга? Такая няўвага тым больш здзіўляе, калі згадаць, што верагодным аўтарам ці ініцыятарам пераробкі літоўскіх (беларуска-літоўскіх) лета-пісаў быў хтосьці з іерархаў Каталіцкага Касцёла ВКЛ.
⁸²⁹ Тамсама. С. 129.
⁸³⁰ ПСРЛ. Т. XVII. С. X - XI.
⁸³¹ Дмнтрнева Р.П. Сказанне о князьях Владнмнрскнх. С. 117.
⁸³² Нпатьевская летопнсь, под 1255 г. Цыт. паводле: Лнхачев Д.С.
Галнцкая лятературная траднцня в жятнн Александра Невского. С. 51.
235
Але вернемся да разгляду генеалагічнай «творчасці» Спірыдона-Савы. У ягоным «Посланнн» пададзенаму «родо-словню» рускіх князёў, якія «венцем царьскнм... венчяют-ся»⁸³³, супрацьпастаўлены радавод князёў ВКЛ. Яны паход-зяць ад «Гегнмнннка», які нібыта быў «рабом Внтенца, не-коего княжатн» князя Расціслава Мсціслававіча Смаленска-га. Цягам часу «Гегнмнннк, преже бывшн конюшец Внте-нев», становіцца «слободцнком велнкого князя» Аляксанд-ра Міхайлавіча, князя Цвярскога. Сын «Гегнмяннка» Альгерд стаў называцца князем, нібыта, толькі пасля таго, як сын Аляксандра Міхайлавіча вялікі князь Цвярскі Міхаіл Аляк-сандравіч «возлюбн его» за абяцанне «помоіцествоватн во всем н повнноватнся» і аддаў Альгерду за жонку «сестру свою велнкую княжну Ўльяну»⁸³⁴. Палітычная скіраванасць «По-слання» асабліва відна ў заканчэнні гэтага твора, дзе яшчэ раз падкрэслена: «Ростнслава Мьстнславнчя Смоленского раб его Внтенец, н Внтеннков конюшко Гегнмнннк»⁸³⁵.
Р.П. Дзмітрыева падкрэслівае, што Спірыдон у сваіх тво-рах пісаў пра рэальных асобаў, але дзеля пэўнага палітычнага асвятлення падзеяў выдумваў іх радаслоўную⁸³⁶. Запомнім гэ-тае меркаванне даследніцы. Яна ж сцвярджае, што «Посланне» з розных прычынаў, у тым ліку і праз невысокі аўтарытэт Спірыдона-Савы, не магло стаць «творам афіцыйнай літара-туры»⁸³⁷. А таму неўзабаве першая частка «Послання» была пераапрацавана, і новы твор атрымаў назву «Сказанме о ве-лнкнх князех владнмерскнх велнкна Русня». Гэтае «Сказа-нне...» павінна было падтрымаць думку пра «законнае» пра-ва Маскоўскай дзяржавы на «рускія» землі ВКЛ і абгрунтаваць намер Івана IV пачаць вайну з Вялікім Княствам Літоўскім.
Пераапрацаваная другая частка «Послання» сталася вя-домай пад назвай «Родство велнкнх князей лнтовскмх»⁸³⁸.
⁸³³ Тамсама. C.165.
⁸³⁴ Тамсама. С. 169.
⁸³⁵ Тамсама. С. 170.
⁸³⁶ Тамсама. С. 87.
⁸³⁷ Тамсама. С. 90.
⁸³⁸ Тамсама. С. 97.
236
Р.П. Дзмітрыева адзначае, што менавіта ў гэтай, другой, частцы былі зроблены значныя змены. Былі выкінуты не-каторыя звесткі пра цвярскіх князёў, якіх ужо не ўшаноўва-юць праз слова «вялікія». А вось Віцень названы не проста «некмй князец», а «князь»⁸³⁹. Гедыміна ж імянуюць: «князь велнкый Геднмант лнтовьскый Первый»⁸⁴⁰. I ўжо да вяліка-га князя маскоўскага «Снмнона йвановнча» звяртаецца Аль-герд з просьбай аддаць за яго дачку цвярскога князя⁸⁴¹.
Аднак і гэты варыянт радаслоўнай князёў ВКЛ быў адх-ілены, а створаны новы, які і ўвайшоў ва Ўваскрасенскі ле-тапіс, складзены паміж 19сакавіка 1542 і 8 кастрычніка 1544 гг.⁸⁴². Р.П. Дзмітрыева мяркуе, што на пераробку паўплывалі «палітычныя тэндэнцыі Алены Глінскай», жонкі Васіля III, якая была параднёная з вялікімі князямі ВКЛ. Яе сын Іван IV Жахлівы, які сабе за ўзор дзяржаўнага дзеяча меў вялікага князя ВКД Вітаўта, зусім адкідаў лягенду пра нізкае паход-жанне князёў ВКЛ: «...врут, что Внтенец служебннк был твер-скнх велнкнх князей, а прн нем был конюшец Гегнмнннк»⁸⁴³.
Дзеля высвятлення цікавага для нас паведамлення Ўвас-красенскага летапісу (пра полацкае паходжанне князёў ВКЛ) неабходна згадаць аналіз Р.П. Дзмітрыевай аднаго знойдзенага ў Чудаўскім манастыры спісу «Повестн, начннаюіцейся с раз-делення вселенной Августом». Яна падае некаторыя асаблі-васці ўключанай у гэты спіс радаслоўнай князёў ВКЛ. Прык-ладам, «загаловак радаслоўнай літоўскіх князёў» мае дату: «В лето 6801», г.зн. 1293 г. Гэта год смерці князя ВКЛ Путавера (Лютавера) і пачатку княжання Віценя, згадваннем якога і па-чынаецца радаслоўная. Устаўлена ў спіс і дата смерці Альгер-да„. ды сказана, што Альгерд быў пахаваны ў царкве, «юже созда супружннца его». (Заўважым, што гзтае сведчанне не супярэчыць нашаму меркаванню пра першасную канфесійную
⁸³⁹ Тамсама С. 201.
⁸⁴⁰ Тамсама С. 202.
⁸⁴¹ Тамсама С. 203.
“Левнна С.А. 0 временн составлення н составнтеле Воскресенской летопнсн XVI в. С. 376.
⁸⁴³ Дмктрнева Р.П. Сказанне о князьях Владнмнрскнх. С. 100
237
прыналежнасць караля Мяндоўга ды пра ягонае паходжанне з полацкага княскага роду, а таксама і пра першую пабудава-ную ў Вільні хрысціянскую святыню, як царкву.)
З’яўленне ў Чудаўскім спісе звесткі пра пахаванне Аль-герда вельмі здзіўляе. Яна можа сведчыць, што вялікі князь ВКЛ Альгерд быў хрысціянінам ды, верагодна, належаў да Царквы ўсходняга абраду, прынамсі, спрыяў вернікам пра-васлаўнай канфесіі⁸⁴⁴. Так перакрэслівалася выдумка крыжа-коў пра нібыта спаленне цела Альгерда разам з коньмі ды вайсковым рыштункам, што было паўторана і Длугашам⁸⁴⁵. 3 кантэксту Чудаўскага спісу таксама вынікала, што Русь Літоўская - уладанне праваслаўных князёў ВКЛ, а не паган-цаў ці «лацінянікаў». Такі запіс касаваў асноўны матыў прэ-тэнзіі вялікіх маскоўскіх князёў: вяртанне захопленых паган-цамі Гедымінавічамі «рускіх» зямель.
Гэтая звестка ўяўляецца вельмі важнай і дзеля нашай развагі пра стаўленне летапісцаў, храністаў да розных пад-зей. Параўнаем згаданы радок Чудаўскага спісу з радком Га-ліцка-Валынскага летапісу пра збіранне Данілам Галіцкім ка-аліцыі супраць «паганай літвы».
Канфесійны аспект заўсёды выкарыстоўваўся. Але калі ў Візантыі, нібыта. Альгерда называлі «вогнепаклоннікам», паганцам, то перапісчык Чудаўскага манастыра чамусьці падаў сваё асабістае меркаванне. На карысць ягонай аб’ек-тыўнасці сведчыць і згадка пра канфесійную прыналежнасць Вітаўта, які «ста в рнмскую веру». Сваім чарадом, праўдзівая падача перапісчыкам Чудаўскага манастыра падзей у ВКЛ дае падству разважаць пра верагоднасць праўдзівага асвятлен-ня аўтарам Уваскрасенскага летапісу полацкай радаслоўнай князёў Вялікага Княства Літоўскага.
Спіс Чудаўскага манастыра не толькі пацвярджае цікаў-насць да радаводу князёў ВКЛ, прынамсі, сярод святароў, у манастырскім асяроддзі. Ён жа сведчыць, што з «Радаслоў-най літоўскіх князёў» рабілі адметныя копіі. У тэкст летапі-
¹,⁴⁴ Пашуто В. Т., Флоря Б.Н., Хорошкевнч А.Л. Древнерусское наследне н нсторнческне судьбы восточного славянства. М., 1982. С. 33.
⁸⁴⁵ Тамсама. С. 35.
238
су дадавалі праўдзівыя факты і канкрэтныя даты. Абноўле-ныя спісы прызначаліся, верагодна, і дзеля распаўсюджван-ня ў ВКЛ, дзе радаводы сваіх князёў і каралёў былі, як ка-жуць, на слыху.
Адна такая «дапрацаваная» паводле волі Алены Глінскай, у 1533-1538 гг. рэгенткі Івана IV⁸⁴⁶, версія радаслоўнай князёў ВКЛ была ўключана ва Ўваскрасенскі летапіс, які можна на-зваць дзяржаўным летапісам Маскоўскай дзяржавы, ужо цэнтралізаванай, умацаванай царом Іванам Жахлівым. Гэты твор не выпадкова называюць самым дасведчаным.
8. Рагвалодаў род
Падставай генеалагічнай канструкцыі Ўваскрасенскага летапісу стала пададзеная ў Іпацеўскім летапісе пад 1129 г. гістарычная падзея: «поточн Мстнславт Полотьскнн князе, с женамн н сь детмн, в Грекн, еже преступнша целованне»⁸⁴⁷. Вядомая яшчэ такая версія: Мсціслаў Уладзіміравіч Кіеўскі (1088-1132 гг.) саслаў у Царград двух полацкіх княжычаў за тое, што «не бяхуть его волн н не слушахуть его, колн е зовя-шеть в Рускую землю в помоіць». А паводле іншых крыніц, годам раней князь Мсціслаў Уладзіміравіч напаў на Полац-кае княства. I ў выніку - полацкія князі апынуліся ў Візан-тыі: ці то былі высланы, ці то, як падаецца ў іншай копіі Ўва-скрасенскага летапісу, самі «забежалн вгь Царьгородь»⁸⁴⁸. (Ёсць падстава гаварыць, што іншыя Рагвалодавічы надалей княжыліў Полацку, але гэта тэма для іншага даследавання.) Пазьней Рагвалодавічы вярнуліся на Бацькаўшчынуды сталі княжыць у сваёй вотчыне. Вось як згадвае пра гэтае вяртан-не Ўваскрасенскі летапіс.
«Внлняне взяша себе нзь Царяграда князя Полотцкого Ро-стнслава Рогволодовнча детей, Давнла князя да брата его Мов-колда князя, н той на Внлне 1-й князь; Давмл'ь брать Мовкол-дов-ь болшей, а детн его Внд-ь. его же людн волком’ь звалн, да