Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
Аднак у некаторых выпадках віленскі перакладчык па-лічыў неабходным даваць каментар. Прыкладам, у другой кнізе сваёй «Хронікі» Іаан Малала распавядае пра антычныя боствы - Гефеста і Геліоса, падаючы іх, як гэта ён звычайна робіць, магутнымі ўладарамі - «царамі», якія ўстаноўваюць новыя законы⁹²². Сваім чарадом, перакладчык патлумачыў хто такія Гефест (боства кавальства) і Геліос (боства Сонца): «По умт>ртвмн же Феостове (чытай: Гефестове - З.С.), его же Сварога нарнчнть, н царствова егнптяном сын его, Солнце нменем, его же нарнчють Дажьбог»⁹²³. (Сварог і Дажбог - ус-ходнеславянскія, як вядома, паганскія боствы). На падставе гэтага прыкладу вядомая расійская даследніца З.В. Удальцо-ва сцвярджае, што «кіеўлянін XI стагоддзя» разглядаў асобы «Хронікі» Іаана Малалы як боствы⁹²⁴. (Гэтае меркаванне да-следніцы дазваляе выразна выявіць прынцып з’яўлення ў
⁹¹⁹ Удальцова З.В. Хроннка Яоанна Малалы в Кневской Русн. С. 57.
⁹²⁰ Меіцерскнй Н. А. Два нензвестных отрывка древнеславянского перевода «Хроннкн» Ноанна Малалы С. 280.
⁹²¹ Тамсама. С. 283.
⁹²² Тамсама.
⁹²³ Тамсама.
⁹²⁴ Тамсама.
260
«Хранографах» г. нз. «глосаў» - уставак перапісчыка (рэдак-тара) у тэкст рукапісу.
Такім чынам, звычай тлумачыць некаторыя імёны быў пазычаны ў самога візантыйскага храніста. А таму і не дзіўна, што чарговы перапісчык «Хронікі» Іаана Малалы палічыў неабходным дадаць штосьці сваё. Сама перш аўтар Віленскага «Хронографа» вырашыў нагадаць, што паганскія звычкі не выкараненыя таксама і ў мясцовых жыхароў: «Скажем поганьскыя прелестн бытн сіцево н в лнтве на-шей»⁹²⁵. 1 на 27-м лісце гэтага «Хронографа» чытаем: «0 ве-лнкаа прелесть днавольскаа, я возведе вть лмтовскы родь, н вт> ятвезн, н Bb прусы, н вь емь, н во лйв'ь, м йныа многіа языкы, й совіцею нарйчются. Мняце н душам свойм’ь суіца проводнйка в адь, Совья...»⁹²⁶.
Як бачым, «Sosibius, Senator Antiochensis», або «боля-рнн'ь», звычайны чалавек, пяром перапісчыка або рэдактара быў пераўтвораны ў боства “Саві”- правадніка душаў у пекла, таму што, як выпадае меркаваць, для паганцаў рай не існаваў.
Апроч «прелестй дйавольскаа... Совья» знаходзім у рукапісе Віленскага «Хронографа» дапіску-тлумачэнне, што гэты паганскі звычай выяўляецца праз ахвяраванні «сквер-ным богом'ь, Андіеве, й Перкуновй рекше грому, нже во Руне, рекше суце...»⁹²⁷. He забыўся рэдактар пра згаданага Малалам каваля Гефеста, а таму дадаў: «й Теля велйкь куз-нець, сковавше ему слнце, яко светптй по землй». Рэдактар Віленскага «Хронографа», не чытаў, як вьшадае меркаваць, арыгінала «Хронографа» Іаана Малалы, а таму напісаў: «Сйя нрелесть скверная прійде вне оть Елннь»⁹²⁸, г.зн. ад грэкаў. (Візантыйскі жа храніст падаваў, што паганская «прелесть» Сасібіуса зарадзілася ў Рыме.)
Разглядаючы г. нз. «Архіўскі зборнік», у склад якога ўключаны і згаданы Архіўскі «Хронограф», вядомы даследнік
⁹²⁵ Добрянскнй Ф. Опнсанне рукопнсей Внленской публнчной бнблноте-кн. Хронограф. С. 249.
⁹²⁶ Тамсама. С. 250.
⁹²⁷ Тамсама.
⁹²⁸ Тамсама.
261
В. Істрын засяродзіў увагу на такім жа, як і ў Віленскім «Хронографе», фрагменце: «В той частн Архнвского хроног-рафа, где рассказ нз Хроннкн Малалы разрезывает XI глава кннгн Бытйя, помеіцено сведенйе о ересн некоего Совйя, по-ганская прелесть которого вошла й «в лйтовскйй род, н Ят-везе, н в Прусы, н в Емь, н во Лнвь»⁹²⁹.
Падабенства ўставак пра “Саві” дало В. Істрыну падста-ву меркаваць, што менавіта Віленскі «Хронограф» стаў асно-вай для стварэння Архіўскага «Хронографа»⁹³⁰.
Для нас важна памятаць, што рукапіс Віленскага «Хроно-графа» трапіў у Віленскую публічную бібліятэку з Супрасль-скага манастыра⁹³¹, што можа сведчыць пра стварэнне яго дзесьці ў адным з нашых старажытных гарадоў. I вядомы мо-вазнаўца 1.1. Сразнеўскі зрабіў выснову, што «Хронограф», «мяркуючы з устаўкі пра Совія і літоўскае паганства, - твор рускага працаўніка, які шчыраваў, верагодна, у заходняй Русі⁹³².
В. Істрын, увогуле згаджаючыся з ім, падае свае аргумен-ты ды сцвярджае: «Хронограф составлялся в Лнтве. Редак-тор, выпнсав йз Малалы сказанне о Совій, обьясняюіцее обы-чай сжнгать мертвых, а не погребать, очевндно, обратнл внн-маніе н на суіцествовавшій вь его время такой же обычай сжмгать трупы умершнх й прнпнсаль его Совію. Онь пред-ставнл’ь себе, что этоть обычай вь его Лнтве ндет оть древ-няго временн, нменно оть Совія, а потому он-ь н начйнаеть свое повествованіе словамн: «скажем’ь о поганской прелес-тн Совія н вт> лнтве нашей»⁹³³.
Неабходна заўважыць, што В. Істрын быў добра запазна-ны з тэкстамі «Хранографаў». У свой час ён «зрабіў спробу цалкам выдацьтэкстстаражытнаславянскага перакладутво-ра Іаана Малалы і для гэтага выдання выканаў карпатлівую
⁹²⁹ йстрнн B. Первая кннга Хроннкн йоанна Малалы. С. 24.
⁹³⁰ йстрнн В. Александрня русскнх хронографов. йсследовання н текст. М„ 1893. С. 134.
⁹³¹ Добрянскнй Ф. Опнсанне рукопнсей Внленской публнчной бнблно-текн. С. 247.
⁹³² йстрнн В. Александрня русскнх хронографов. С 360. йудейскнй хронограф ХПІ века. С. 358.
⁹³³Срезневскнй й. й. Русскнй йсторнческнй Сбсрннк. С. 360.
262
папярэднюю работу, удумліва вывучыў разнастайныя рэдак-цыі старажытнарускіх хранаграфічных зводаў»⁹³⁴. Таму яго-нае меркаванне ўяўляецца абгрунтаваным. Выснова В. Істры-на ясная, адназначная: байка пра Саві створана рукою рэдак-тара, найверагодней, рэдактарам г. нз. Віленскага «Хроног-рафа». Сапраўды, радкі пра «поганскую прелесть», якая нібы-та аднекуль з антычнага свету, трапіла «в лнтовскнй род, н Ятвезе, н в Прусы, н в Емь, н во Лнвь» не маглі быць напіса-ныя ў Візантыі, таму што там не ведалі пра існаванне перал-ічаных народаў. Падобнае можна сказаць і пра словы «лнтов-скнй род». Такое іх спалучэнне не можа лічыцца сінонімам сучаснага слова-тэрміна «літоўцы» (‘летувісы’). Словы «лм-товскнй род» сведчаць менавіта пра асобныя роды ваяроў-літвы, пра сацыяльную адметнасць ваяроў-літвы, пра ада-собленасць літвы ў грамадстве, значная частка якога ўжо была ахрышчана і не паліла сваіх нябожчыкаў.
А. Брукнер паставіўся да выдумкі пра “Саві” вельмі асця-рожна. Ён абмежаваўся заўвагай: «Што назва «Совнй» ды зва-ныя ад яго «Совнцей» азначаюць, не вырашаем»⁹³⁵. Іншыя да-следнікі былі больш смелымі ды прапанавалі некалькі эты-малогій гэтага слова, а таксама і грунтоўны каментар⁹³⁶.
(Меркаванне В. Істрына пра літву як пра краіну нельга пакінуць без заўвагі. Як ужо сцвярджалася, выраз «в'ь лнт-ве нашей» азначае не краіну, а толькі тых ваяроў, што выз-началіся апантанай прыхільнасцю да паганскага культу, паганскіх звычаяў, адным з якіх мог быць і абрад спаль-вання нябожчыкаў. Гэты ж выраз сведчыць, што рэдактар-ская заўвага магла быць запісана, найверагодней, у Нава-гарадку, якому «літва належала здаўна». I зусім не выпад-кова напісаны гэтыя словы. Навагарадскі летапісец або рэ-дактар меў права сцвярджаць, што ваяры-літва належаць ім, а, верагодна, менавіта яму, перапісчыку-рэдактару. Вар-та звярнуць увагу, што ў іншым артыкуле В. Істрын нават падае верагодную дату напісання Віленскага «Хроногра-
⁹³¹ Меіцерскнй Н.А. Два нснзданных отрывка... С. 280.
⁹³⁵ Тамсама. С. 86.
⁹³⁶ Тамсама. С. 226.
263
фа» - 1262 г.⁹³⁷. А, прыкладам, М.Н. Сперанскі меркаваў, што ў тым жа, 1262, годзе быў напісаны толькі «Хронограф», які паслужыў пратографам, першакрыніцай для стварэн-ня Віленскага «Хронографа»⁹³⁸.)
Награмаджэнне звестак пра “Саві”, пра «Телявеля сь ко-узнею», розныя напісанні імёнаў паганскіх бостваў далі на-вукоўцам падставу гаварыць пра некалькіх рэдактараў «Хронографов» ды пра розны час іх працы над рукапісамі. Адным з такіх перанісчыкаў-рэдактараў і адначасова гаспа-даром літвы мог быць Войшалк, старэйшы Мяндоўгаў сын.
Увогуле, паводле заўвагаў-глосаў у тэксце Віленскага «Хронографа» можна сцвярджаць, што яго рэдагаваў хрысц-іянін, якому «поганская прелесть» асабліва была непрыем-най, непрыймальнай. А таму ўяўляецца, што згаданы рэдак-тарскі запіс не мог быць зроблены дзесьці на балцкай тэры-торыі, дзе, як вядома, да канца XIV ст. панавала паганства ды не было пісьмовасці. Выпадае гаварыць пра Навагарадак, або пра Лаўрышаўскі манастыр.
Міфалагізацыя “Саві”
Сучасныя даследнікі не пагарталі «Хронографню»Іаа-на Малалы, не пажадалі прыслухацца да меркавання В. Істрына. А таму «Савн некто» дачакаўся надта вялікай па-шаны: ён уключаны ў афіцыйны летувіска-жамойцкі пан-тэон. Так, у даведніку «Мнфологнческнй словарь» выдавец-тва «Советская энцнклопедня» яму прысвечаны спецыяль-ны артыкул, у якім чытаем: «Совнй, в лятовской мнфоло-гнм основатель траднцнн трупосожження н проводннкдуш. Трупосожженне, бытовавшее у балтов н другнх народов в 1-м - нач. 2-го тыс. н.э., счмталось найболее лёгкнм спосо-бом помочь душе достнчь небесного царства н обрестн там новую жнзнь, воскресенне»⁹³⁹.
⁹³⁷ Мстрнн В. Александрмя русскнх хронографов. М. 1893. С. 125. (Нудейскнй хронографХПІ века. С. 317).
⁹³⁸ Сперанскнй М.Н. Переводные сборннкн мзреченмй в славяно-русской пнсьменностн.. 1904. С. 367.
⁹³⁹ Мнфологнческнй словарь. М., 1991. С. 505.
264
He заўважым дзіўнага спалучэння наганскай і хрысціян-скай тэрміналогіі гэтага энцыклапедычнага артыкула, што можа сведчыць толькі пра абыякавасць да тэмы. Лепш даве-даемся, ці згодныя археолагі з такой нібыта агульнабалцкай пахавальнай традыцыяй.
Як ужо згадвалася, летувіскія навукоўцы мяркуюць, што «ядро літоўскай народнасці пачало складвацца ў рэг-іёне ўсходнелітоўскіх курганоў»⁹⁴⁰. Гэты рэгіён ахопвае аб-шар «паўднёва-ўсходняй часткі сучаснай тэрыторыі Літоў-скай ССР і прылеглых да яе раёнаў Беларусі»⁹⁴¹. Менавіта тут «у V стагоддзі ва ўсходнелітоўскіх курганах з’яўляюц-ца трупаспаленні»⁹⁴².
Відаць, якраз тады пачаў дзейнічаць “Саві”. Немалая ад-легласць, таму што з Рыму, і некалькі вякоў (“Саві”, як выні-кае з «Хронікі» Іаана Малалы, жыў напярэдадні Хрыстовага Нараджэння) не маглі стаць перашкодай для ягонага «плён-нага» ўплыву. To як было не ўявіць менавіта яго нейкім дэм-іургам, стваральнікам сама менш племені літва!