Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
¹ПСРЛ. Т. 2. Нпатьевская летопнсь. М., 1962. Стб. 776.
² Пашуто В.Т., Флоря Б.Н., Хорошкевнч А.Л. Древнерусское наследне н нсторнческне судьбы восточного славянства. М., 1982. С. 8.
³ ПСРЛ. Т. 32. С. 20.
270
Абшар Еўраазіі, захоплены манголамі (XIII - XVI стст.).
(Паводле французскай энцыклапедыі.) Варта звярнуць увагу на тэрыторыі сучасных Беларусі і краін Балтыі, якія заставаліся не заваяванымі манголамі. (Стрэлкамі паказаны паходы мангольскіх ханаў.)
ца ў летапісах Археалагічнага таварыства⁴, Красінскага⁵, Ра-чынскага⁶ ды ў Альшэўскім⁷, Румянцаўскім⁸, Еўраінаўскім⁹ ле-тапісах. Можна меркаваць, што дзесьці там, на мяжы Тура-ва-Пінскага княства, сапраўды адбылася пераможная бітва. У згаданых летапісах за правадыра-пераможцу падаюцца розныя прыдуманыя асобы, але ім мог быць толькі самы сла-вуты на той час князь літвы Мяндоўг. Пра Мяндоўгаў чын напісалі ў, верагодна, Навагарадскім ды Пінскім летапісах, ад-куль гэтую вестку ўзялі аўтары згаданых летапісных твораў,
⁴ ПСРЛ. Т. 35. С. 92.
⁵ Тамсама. С. 131.
⁶ Тамсама. С. 148.
⁷ Тамсама. С. 176.
⁸ Тамсама. С. 196.
’Тамсама. С. 217.
271
але перамогу прыпісалі, як згадвалася, міфічным асобам, прашчурам уплывовых магнатаў.
Менавітаўтой бітвез манголамі (верагодна, бітваўбыло некалькі) Мяндоўг заваяваў сабе неаспрэчны аўтарытэт і вы-карыстаў яго дзеля ўмацавання вярхоўнай улады над усімі аддзеламі літвы. I ўрэшце дамогся свайго: ім “была панмана вся земля лнтовская”¹⁰. Некаторыя з пераможаных вымуша-ны былі ўцякаць. Мяндоўгавы сыноўцы Цяўцівіл і Едзівід “бе-жаста” да Данілы Галіцкага, а князь Даўманг “сь друженою своею н сь всем родом свонм оставль отечьство свое, землю лнтовскую, н прнбеже в Плесков”¹¹. А, прыкладам, “Редакцня сокраценной лнтовской летопнсн” пра гэтую падзею паве-даміла так: “... прнбегошя в Псков поганыя лнтвы трнста се-мей сь женамн н детмн...”¹². (Дарэчы, гэта яшчэ адно выраз-нае сведчанне пра асноўную адметнасць літвы - яе адданасць паганскім культам.)
Паганства было рэлігіяй літвы, больш таго, іх ідэалогі-яй. Менавіта яно спрычынілася і да стварэння асобных ат-радаў літвы ў войску заходніх славянаў і да далейшага іх ада-саблення ўжо на крывіцкіх землях. Дзе б літва ні служыла, ці ў войску Ізяслава Навагарадскага, ці ў “полках” падрыхтава-най да Кулікоўскай бітвы “кованой ратн удалые лнтвы...” Ан-дрэя Альгердавіча Полацкага ды ягонага брата Дзмітрыя¹³, ці ў цюменскіх ваяводаў у XVII ст„ усюды гэтыя ваяры тры-маюцца асобна, не лучацца з іншымі.
Мяндоўгу ўдалося ўстанавіць “самаўладдзе” над літвою. I гэты ягоны чын заўважылі ды годна ацанілі навагарадскія феадалы і гарадскія вярхі.У 1246 г. яны запрасілі князя літвы Мяндоўга на Навагарадскі княскі стол.
'“ПСРЛ.Т. 2. Стб. 815.
¹¹ Цыт. паводле: Охотннкова B.H. Повесть о Довмонте. С. 63.
¹² Тамсама. С. 200.
¹³ТОДРЛ. Т. V. С. 211.
272
Без Бога ні да парога - княскага
Паводле тагачаснай традыцыі вялікім князем можна было стаць толькі праз блаславенне вярхоўнага царкоўнага іерарха. Такая асоба магла быць у Навагарадку, дзе мелася хрысціянская абшчына і дзейнічала пабудаваная полацкімі дойлідамі царква¹⁴. А таму можна ўпэўнена гаварыць, што Мяндоўг ужо быў хрысціянінам або тады ж ахрысціўся, як падае Густынскі летапіс пад 1246 г.¹⁵. На карысць праўдзівасці летапіснай весткі маем ускосныя сведчанні, прыкладам, хрысціянскае імя ягонай жонкі. Як падае Дзітліб фон Альн-пэке, верагодны аўтар ‘Лівонскай рыфмаванай хронікі”, Мян-доўгаву жонку называлі Мартай: “...Kunig Myndowund Marte, seine Frau”¹⁶ ‘кароль Міндаў i Марта, ягоная жонка’. (Дарэчы, так называлі сястру Лазара, якога ажывіў Хрыстос. Безумоў-на, наданне хрысціянскага імя ў той час не магло быць вы-падковым.) Ды найбольш пераконваехрысціянская місіянер-ская дзейнасць Мяндоўгава сына Войшалка. Ён вырас на шчырага верніка, апостала хрысціянства ўсходняга абраду, заснаваў манастыр недалёка ад Навагарадка. Можна сцвяр-джаць, што Войшалк з маленства быў далучаны да Хрысто-вае навукі: у паганскай сям’і ды ў паганскім асяроддзі нельга выхаваць шчырага хрысціяніна.
Сваім чарадом, навагарадскія феадалы і гарадскія вярхі ўсведамлялі неабходнасць хрысціянізацыі ўсяго насельніц-тва Панямоння, асабліва - літвы. I новы вялікі князь Нава-гарадскі паабяцаў ахрысціць “паганую літву”. А пасля разбу-рэння Кіева, пасля захопу ардынцамі Прычарнамор’я пасла-белі сувязі з Візантыяй. Да таго ж, толькі ў створанай папам Інацэнтам IV кааліцыі заходнееўрапейскіх краін бачылася рэ-альная моц дзеля змагання з Ардой. I было вырашана шу-каць місіянераў у Заходняй Еўропе.
¹⁴ М.Г. Каргер. Раскопкн храма Барыса н Глеба в Новогрудке. // Археологнческне открытня 1965 г. М. 1966. С. 166.
¹⁵ Цыт. паводле: М. I. Ермаловіч. Па слядах аднаго міфа. С. 60.
¹⁶ Die Livlandische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Revai, 1848. Вершы 3561-3562.
273
Вельмі верагодна, што яшчэ да хры-шчэння Мяндоўга былаў Любчы дамінікан-ская місія¹⁷. Як вядома, хрысціянскія манахі і святары лацінскага абраду ўжо наведвалі Полацк, Тураў, а таксама і Менск. Ісландскі манах, апостал Ісландыі, святы Торвальд Вандроўнік пабудаваў у Полацку святыню і заснаваў кляштар Яна Хрысціцеля. У Тура-ве жыў нямецкі біскуп Рэйнберг. На карысць гіпотэзы пра дзейнасць заходнееўрапейскіх місіянераў у Менску яшчэ за стагоддзе да Мяндоўга можа сведчыць знаходка на Менскім замчышчы “статуарнай касцяной
фігуркі мужчыны з рогам у вопратцы заход-нееўрапейскага ўзору”, якую ўспрымаюць за частку лыжачкі для прычасця. Выпадае гаварыць і пра зацікаўленне Навагарадчы-най арцыбіскупа Гнезненскага¹⁸, хаця нека-торыя польскія навукоўцы адмаўляюць ве-рагоднасць пашырэння той арцыдыяцэзіі на Панямонне.
Бясспрэчна, што сюды, у Верхняе Паня-монне, з такой апостальскай мэтай пры-
3 з
ходзілі каталіцкія місіянеры. Місійным святаром быў і “frater Vitus de ordine Predicatorum”¹⁹ ‘брат Віт ордэна дамініканцаў’. Напрыканцы XIII ст. у Падзівінні з’явіліся манахі ордэна аў-гусцінцаў начале з Мейнгардам, які ў 1186 г. быў высвячаны на біскупа Лівоніі. Дзеля абароны іх былі нрысланы «рыца-ры мяча». У 1226 - 1230-я гг. князь Конрад Мазавецкі дзеля барацьбы з паганцамі-яцвягамі ды гэтак названымі прускімі плямёнамі - запрасіў крыжакоў²⁰. Яны не толькі перамаглі Конрадавых ворагаў, але сталі спакушацца і на землі суседніх
¹⁷ Szweda Adam. Problem biskupa litewskiego Wita. //Komunikaty Mazursko Warminskie. Olsztyn, 2002. № 3. C. 333.
¹⁸ Тамсама. C. 332.
¹⁹ Тамсама. C. 341.
²⁰ Ilustrowana encyklopedja Trzaski, Everta i Michalskiego. T. 2. C. 1032.
274
хрысціянскіх княстваў. Непасрэдна гэта адчулі полацкія князі. Менавіта яны паступова страчвалі свае ўладанні ў Падзьвінні. Станавілася відавочным, што «рыцары крыжа і мяча» клапоцяцца не пра дабро для народаў не пра Касцёл, а толькі пра ўласную дзяржаву. Гэта нарэшце заўважыў папа Рыгор IX і ў 1238 г. папярэдзіў Тэўтонскі ордэн, што выжане яго з Інфлянтаў²¹.
Такое папярэджанне, вядома, не магло супыніць ні тэў-тонскіх рыцараў, ні рыжскіх святароў. Дзеля барацьбы з паган-цамі-літвой, з Мяндоўгам (полацкім княжычам, а ў той час На-
вагарадскім князем ды князем літвы) яны наме-рыліся ўчыніць хаўрус з Галіцка-Валынскім кня-ствам. Верагодна, менав-ітаў1247г. дзеля гэтай мэтай прыязджаў да Да-нілы Галіцкага рыжскі арцыбіскуп Альберт Сур-бер. Такое меркаванне пацвярджаецца пазней-шымі, часоўусталявання ў каралеўстве Літовіі асобнага біскупства, інтрыгамі рыжскага ар-
цыбіскупа. (Візіт, зрэшты, быў афіцыйным. Папа Інацэнт IV да-ручыў яму паехаць да Данілы Галіцкага ды ад імя Папы пры-няць галіцка-валынскіх князёў, іх двор і праваслаўнага мітра-паліта ў лона Каталіцкага Касцёла. Да 7 верасня таго ж году Да-ніла быў ахрышчаны.)
У Навагарадку не маглі не заўважыць рэальнай пагрозы, перш пагрозы эканамічнай. Землі, па якіх пралягалі даўнія гандлёвыя шляхі, былі захогілены крыжакамі. Трэба было шукаць выйсця. Адным з такіх шляхоў бачылася арыента-цыя на заходнееўрапейскія каталіцкія дзяржавы. Канфесій-
²¹ Skirmunt К. Mindog - krol litwy. Warszawa, 1909. C. 79.
275
ныя сувязі, безумоўна, спрыялі гандлю²². Даводзілася зва-жаць і на вайсковую пагрозу.
Але ў 1247 г. ордэнскім майстрам стаў «Bruder Andres, warergenannt und wargeboren in Steierland»²³ ‘брат Андрэс, так яго называлі, народжаны ў Штырыі’. Ён больш вядомы як Ordenmeister (livlandischen Meister) Andreas von Stuerlandt Андрэас фон Штырлянд’). У Навагарадку, пэў-на ж, цікавіліся справамі Тэўтонскага ордэна, а таму не маглі не ведаць пра змены ў кіраўніцтве, пра новага майстра:
... dem Meister von Livland:
es war zu Littauen wohl bekannt
Kb nig Myndow^...
‘майстра з Лівоніі: быў y Літве вядомы каралю Мяндоўгу...’. Аўтар «Лівонскай рыфмаванай хронікі» з захапленнем гаво-рыць пра гэтага майстра: «date einen so beschaffnen Mann seine Augen nie gesehen an» ‘што такога норову добрага чалавека не бачылі вочы мае’²⁵. Аднак ягоныя рыцары жорстка рас-правіліся з земгаламі, а пасля з жыхарамі Нальшчанаў. Ад туль, як паведамляецца ў «Рыфмаванай хроніцы».
So fuhr das Heer gar wohl geschaart durch Nalsen gen Littauen, der Meister wollte schauen, was Myndow vermochte zu der Zeit ob er auch taugete zum Streit.
Der Kb nig war in seiner Burg gelegen²⁶
‘Так рупіыла войска ўшыхтаваўшыся праз Нальзен’ супраць літвы, - майстар жадаў пабачыць, што рабіў Міндоўг у гэты час. Ці рыхтаваўся да бойкі. Кароль быў залёгшы ў сваім горадзе...’.
У «Хроніцы» шмат гаворыцца пра рабаўніцтвы ўтой час «ohne Mal? und Ziel zu Littauen, in dem Lande;» ‘без меры i мэты
²² Kosman M. Krzyzacy a chrzest Litwy. // Ais Historica. $ 71. Prace z dziejow powszechnych i Polski. Poznan, 1976. C. 241.
²³ Die livlandische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Вершы 3173-3174.
²⁴ Тамсама. Вершы 3453 - 3454.
²⁵ Тамсама. Вершы 3199 - 3200.