Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
287
Вядомыя іншыя прыклады жорсткага супраціву па-ганскіх жрацоў. Заходнія славяне, што жылі ў міжрэччы Лабы і Одры, перад пагрозай заняволення іх германцамі праз хрысціянізацыю, узяліся ўмацоўваць сваю рэлігію -паганства. I ў палабскіх, прынамсі, княствах цягам 30-х гадоў X ст. пачала складвацца навая форма паганскіх куль-таў - г. нз. паганскі політэізм⁶⁷. Жрацы кантралявалі шмат якія бакі жыцця сваіх супляменнікаў, нават стваралі войс-ка і ачольвалі барацьбу з захопнікамі ды з сваімі ж кня-зямі, якія пачыналі хрысціянізацыю.
Дёс, падобны Мяндоўгаваму, напаткаў абадрыцкага князя Готіпалка. Гэты дзейны і разумны ўладар дзеля ства-рэння магутнай дзяржавы здолеў аб’яднаць усе абадрыц-кія плямёны. Цягам 20-ці гадоў Готшалк пашыраў у сваім княстве хрысціянства: будаваў касцёлы, клявітары, запра-шаў святароў з іншых каталіцкіх краін, дзеля чаго падтры-моўваў добрыя стасункі з Даніяй. Але супраць ягонай палі-тыкі выбухла паўстанне, інспіраванае паганскімі жрацамі, і Готшалк быў забіты.
Безвынікова закончылася падобная мяндоўгавай спро-ба хрысціць літву, пачатая Гедымінам, які ў 1323 г. запрасіў у Навагарадак і ў Вільню францішканаў. Іх падчас адсутнасці Гедыміна ў Вільні закатавалі. Ягайла, які ў 1380 г. абавязаў-ся ахрысціць літву, пабудаваў для гэтай мэты 7 касцёлаў. Ды ўсё ж праз 12 гадоў вялікі князь Вітаўт быў вымушаны ўжыць свою ўладу і разаслаў “па ўсёй сваёй дзяржаве” уні-версал, у якім запавядаў прыезд “ксяндза біскупа” ды за-гадваў сваім падначаленым: “...вы, мае цівунове, збярыце перад ім літву, каторая не хрысцілася, а тых ахрысціць біскуп, як яго воля...”⁶⁸.
⁶⁷ Развнтне этннческого самосознання славянскнх народов в эпоху раннего средневековья. С. 203.
⁶⁸ Цыт. паводле: Kurczewski J. Koscioi zamkowy. Т. II. Wilno, 1912. C. 23.
288
МЯНДОУГАВА СЯМ’Я
Войшалк
Меркаванне пра заходнеславянскае паходжанне Мяндоў-гава роду ўскосна пацвярджаецца імёнамі ягоных сыноў: Вой-шалк, Рукель, Рэпіх. Паралелі да іх знаходзім выключна ў за-ходнеславянскіх, германскіх і франкскіх дакументах.
Войшалкам Мяндоўг назваў свайго старэйшага сына. Такое, здавалася б, незвычайнае імя мае выразныя славян-скія карані. Першая частка імя - Вой - гэта праславянскае «vojb (з магчымым значэннем ‘група войска’)»⁶⁹. Падобныя фарманты знаходзім у іменаслове розных славянскіх наро-даў. Шмат прыкладаў з старажытных дакументаў і хронік г. нз. пястоўскай эіюхі (IX - XII стст.) падаў вядомы польскі этнограф і гісторык Зыгмунт Глёгер: «Войшнар, Войш, Вой-шэк, Войнар, Воян, Воіслаў, Войбор. Воймір, Война, Войціслаў, Войцех, Божывой, Бужывой, Будзівой, Госцівой, Здзівой, Міла-вой, Мсцівой, Пшыбывой, Пшэдвой, Сандзівой, Славой, Стшэд-зівой, Стражывой»⁷⁰.
Што да другой часткі імя - шалк, то яна таксама не мае нічога агульнага з балцкімі мовамі’. Імя з падобнай фарман-тай было вядомае ў заходнеславянскага племені рарогаў", інакш называных абадрытамі⁷¹, якія жылі па-над Вісмарс-
⁶⁹ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 2. Мн., 1980. С. 184.
™ Ginger Zygmunt. Encyklopedia staropolska. T. II. Warszawa, 1978. C. 266 - 268 .
'Прыкладам. M. Фасмер падае слова шалйть ды паралелі з розных славянскіх моваў пераважна са значэннем ‘вар’яцець’, ‘шалець’, a таксама і чэшскае Jalba ‘обман, заблужденме'. Ён жа згадвае і летувіскія словы sela ‘ярость’, selytis ‘стронть рожн’, ‘валять дурака’, paseles ‘взбешенный’ як запазычанні з славянск. /Фасмер М. Этнмологнческнй словарь русского языка. Т. IV. М.. 1973. С. 399.
” Рарогі, першасная назва абадрытаў. Так яны названыя ў «Хроніцы» Адама Брэменскага (Цыт. паводле: Lech Leciejewicz. Miasta slowian polnocnopolabskich. Wroclaw, W-wa, Krakow, 1968. C. 21). Сваё прозвішча яны атрымалі, верагодна, ад татэму - птушкі сокала-рарога, або белазора (Fako rusticolus) // Ilustrowana Encyklopedja Trzaski, Everta i Michalskiego. T. 1. W-wa. C. 366.
⁷¹ Maly slownik kultury dawnych slowian. C. 268.
289
кай затокай⁷², што на паўночным узбярэжжы Нямеччыны, паміж «Limes Saxoniae ды вялетамі»⁷³ з іх галоўным гора-дам Мехлінам (Мекленбургам), вядомым і як Рэрык. Цягам часу гэты зтнонім - рарогі - стаў служыць агульнай назвай шэрагу плямёнаў: палабянаў, глінінаў (лінінаў), ваграў, вар-наў. Іх усіх пазней сталі называць абадрытамі⁷⁴, верагодна, таму, што абадрыцкі князь Готшалк (каля 1010 - 1066 гг.) аб’яднаў згаданыя славянскія плямёны ў адзіную дзяржа-ву. (Готшалк не толькі сам прыняў хрышчэнне, але і пачаў актыўную хрысціянізацыю супляменнікаў, супраць чаго і выбухнула паўстанне, інспіраванае паганскімі святарамі.)
Гэтага абадрыцкага князя супляменнікі маглі называць Гойшалкам. Як вядома, слова гой ‘род’, ‘супакой’ даволі рас-паўсюджанае ў славянскіх мовах⁷⁵. Вядомыя, прыкладам, за-ходнеславянскія імёны Gojmir, Gojmer. А перарабіць імя абад-рыцкага князя на нямецкі капыл мог храніст, якому быў вя-домы нямецкі тэолаг Gottschalk (каля 805 - 868 гг.)⁷⁶. Гойіпалк і сам мог памяняць частку імя пад уплывам хрысціянскіх місіянераў. Зрэшты, вядомае паганскае боства племені хіжа-наў Goderak⁷⁷ з такой жа фармантай God- ды слова Coykow, занатаванае ў зборніку дакументаў «Pommersches Urkundenbuch» пад 1281 г. і пад 1277 г. як Coycowe.
Германскія навукоўцы падаюць імя Готшалк за гер-манізм: «старажытнае нямецкае мужчынскае імя ад гер-манскіх словаў Gott ‘Бог’ і scalk ‘кнехт’, ‘слуга’ - (Gottesknecht, што азначае літаральна ‘Божы слуга')»⁷⁸. Вядомыя некалькі германскіх святароў, якія так называліся, прыкладам Gotscalcus de Wickede⁷⁹.
⁷² Тамсама. С. 463.
⁷³ Тамсама. С. 267.
⁷⁴ Тамсама. С. 268.
⁷⁵ Фасмер М. Этнмологнческнй словарь русского языка. Т. I. С. 427.
⁷⁶ Grand Larousse universe!. Tome 7. Paris, C. 4876; Ilustrowana Encyklopedja Trzaski, Everta i Michalskiego. T. 2. W-wa. C. 304.
⁷⁷ Lech Leciejewicz. Miasta s-Lowian pdlnocnopolabskich. Wroclaw. W-wa, Krakow, 1968. C. 68.
⁷⁸ Meyers Enzyklopedischen lexikon. Band 10. C. 638.
⁷⁹ Baltische Studien. Neuer Folge. Band XLII. Stettin, 1940. C. 63.
290
А. Мейцэн падае айконім Barschalkcn?⁰, а польскі гісто-рык В. Мацеёўскі сцвярджае, што словам schalk называлі «ня-вольнікаў мужчынскага полу»⁸¹.
Што да этнічнай прыналежнасці абадрыцкага князя Готшал-ка, то ён, безумоўна, быў славянінам. На карысць такога мерка-вання сведчыць імя ягонага сына - Бутуй (Butue) ці Будзівой, як сцвярджае польскі гісторык К. Вахоўскі⁸². Готшалк, як падаў храніст Гельмольд, прамаўляў казанні на славянскай мове⁸³. Ужо паводле гэтых звесгак можна зрабіць выснову пра заходнесла-вянскае паходжанне імя старэйшага Мяндоўгава сына.
У гэтым нарысе не будзе паўтарацца вядомая з летапісу байка пра жорсткага, помслівага навагарадскага княжыча. He такім быў Войшалк. Як можна меркаваць, ён, паводле пра-ва першароднага сына (прымагенітуры), павінен быў рых-таваць сябе да замены бацькі на каралеўскім троне. Для жор-сткага чалавека, уладалюбца адкрывалася б перспектыва спаўнення ўсіх жаданняў, жарсцяў. Войшалк жа абраў іншы шлях, далёкі не толькі ад улады, палітыкі, але і ад свецкага жыцця. Ён стаў хрысціянскім асветнікам.
Калі і дзе Мяндоўгаў сын мог пачуць Хрыстова слова? Пра Кернове, якое падаюць за сталіцу літвы (а таксама як Mindaugo stotis, Мяндоўгаў «столец»), увогуле не можа быць гаворкі. Нават у Вільні напрыканцы XIII ст. не было хрысці-янскіх святароў. Калі верыць «Кройннцы лнтовской й жмой-тской» ды іншым летапісам, то там і праз стагоддзе нават дзяржаўныя справы вырашаў паганскі святар. (I калі ўжо ў XIV ст. Гедымін запрасіў у Вільню місіянераў-францішканаў, то іх там забілі.) А ў Навагарадку на тэрыторыі колішняга вакольнага горада знайшлі энкалпіёны ды выяўлены хрысціянскі могільнік XI ст. На замчышчы яшчэ ў XII ст. была пабудавана Навагарадская Барысаглебская царква.
⁸⁰ Мейцен'ь А. Сословія. йсторія сословнй вт> Германнн. С. 353.
⁸¹ Maciejowski W. A. Historija wtoscian i stosunkow ich politycznych, ktdre istnialy w Polsce od czasow najdawniejszych az do drugiej potowy XIX w. W wa, 1874. C. 42.
⁸² Wachowski K. Slowianszczyzna zachodnia. T. I. Warszawa, 1903. C. 95.
⁸³ Цыт. Паводле: Развнтне этннческого самосознання славянскнх народов... С. 197; Гельмольд. Славянская хроннка. С. 20.
291
Можна сцвярджаць, што ў Навагарадку былі людзі, якія маглі падаць малому княжычу прыклад Хрыстовай любові, па-казаць, што апроч зіхцення паганскага вогнішча ёсць іншае святло. Ці ж не ў Навагарадку Войшалк мог убачыць, як на дошчачцы, палітай воскам, або на сырой гліне заставаўся след ад вострага цвіка-пісала? Ці ж не ў Навагарадку ён упершыню ўбачыў кнігу з белымі лістамі, што перш падаліся яму тонкай бярозавай карой? I тыя лісты былі ўсыпаныя чорнымі знач камі: Белае поле - чорнае насенне. Хто яго сее, той разумее. Ці не там затрымцела ягонае сэрца, калі ён упершыню прачытаў слова, а пасля дзесяткі, сотні і тысячы словаў, што былі на-пісаны на тых белых лістах кнігі, зашчапкі якой, верагодна, знайпілі археолагі ў вакольным горадзе Навагарадка?
А можа хтось скажа, што не там і не такімі былі першыя крокі Мяндоўгава сына ў свет кніжнікаў і кнігаў, вучоных лю дзей і навукі? Але ж той нявера не зможа запярэчыць, што сонечнае святло ў вокны навагарадцаў лілося праз чыстае шкло! А можа хтось скажа, што навагарадскія людзі змаглі без адпаведных ведаў выбудавацьтыя двухпавярховыя дамы і што бутлю алхіміка прывезлі ў Навагарадак выпадкова?
Мяндоўгава сямя і да хрышчэння лівонскім прэсвіта-рам Хрысціянам была хрысціянскаю, інакш цяжка вытлума-чыць, як здарылася, што старэйшы Мяндоўгаў сын стаўся шчырым хрысціянінам, прыняў манаскі абет. Выпадкова, раптоўна такія рашэнні не прымаюцца. I, як паказалі далей-шыя падзеі, гэта быў добра абдуманы чын.
Відавочна, Войшалк ніколі не забываў, што ён Мяндоў-гаўсын. I свае - каралевіча - магчымасці ён сама перш выка-рыстаў дзеля духоўнасці і асветніцтва роднага яму народа. Недалёка ад каралеўскай сталіцы Войшалк, «учннн собе ма-настырь на реце на Немне, межн Лятвою н Новымгород-ком»⁸⁴, вядомы як Лаўрышаўскі. Гэтая звестка ўскосна па-цвярджаецца згадкамі ў летапісах Рачынскага, Альшэўскім і Румянцаўскім, што манаскае імя Лаўрыві атрымаў, калі «па-стрыг-ься в черн'ьцы», сын вялікага князя Нарымонта, якім у беларуска-літоўскіх летапісах «замянілі» Мяндоўга. Дзеля