• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
    
          ⁴¹ Vetera monumenta Poloniae et Lithuaniae. C. 49.
    
         ⁴² Тамсама. C. 50.
    
    310
    
    Каранацыя
        Напрыканцы чэрвеня 1253 г. у Навагарадак з’ехаліся госці. Найбольш урачыста віталі біскупа Генрыха з прускага горада Кульм. Менавіта ён, ужо як Папскі легат, каранатар, павінен быў ускласці карону на навагарадскага князя. Мож-на меркаваць, што высокага госця пасяліліў мураванай вежы Навагарадскага замка, адкуль ён мог аглядаць магутныя сце-ны-гародні ды дубовы частакол на высачэзных валах. У На-вагарадку яшчэ не было каталіцкага касцёла, а таму для ўра-чыстасці падрыхтавалі залу ў замку. Біскуп Генрых асабіста агледзеў выштукаваны навагарадскімі майстрамі-разбярамі вузгалавень’. На гэты подыум павінны былі паставіць altaris portatilis - перанасны алтар, які біскуп прывёз з сабою. Як вядома, спецыяльным прывілеем біскупу дазвалялася кары-стаццатакім алтаром у краінах, дзе толькі пачыналіхрысціць паганцаў і не паспелі пабудаваць святыню. Падзівіўся біскуп Кульмскі і на разбёны з багатаю пазалотаю трон для будуча-га караля ды на меншы трон для Мяндоўгавай жонкі Марты. Але лепшыя навагарадскія сталяры вымушаныя былі пад-разаць ножкі каралеўскага трону: атрымалася так, што ён быў нароўні з алтаром. А такое не дапускалася.
        Калі прыехалі ўсе запрошаныя на ўрачыстасць, сталі рыхтавацца да цырымоніі каранацыі, прызначанай на пер-шую нядзелю ліпеня.
        За тры дні да ўрачыстасці Мяндоўг пачаў пасціцца. У рыту-ал падрыхтоўкі да каранацыйнага абраду ўключаліся ягоны ўдзел у набажэнствах, малітвы, ахвяраванні, пакаянне, споведзь. Усе гэтыя дні князем Мяндоўгам апекаваўся Хрысціян, прэсві-тар Тэўтонскага ордэна, які два гады таму хрысціў князя Мян-доўга і ягоных сямейнікаў. Гэты тэўтонскі святар вядомы як Christian von Lithauen («Хрысціян з Літвы»), а таксама і як Weihbischof von Lithauen («біскуп-суфраган з Літвы»)⁴³. Ён жа, верагодна, і спавядаў будучага караля. На такое меркаванне маем дзве падставы. Сама перш, у Мяндоўга з Хрысціянам на-
    
                      'Вузгалавень - узвышэнне, подыум.
    
         ⁴³ Will Cornelius. Ueber den Verfasser des Chronicon Moguntinum. C. 369.
    
    311
    
    ладзіліся сяброўскія адносіны яшчэ з часу хрышчэння. Як пісаў Ю. Ляткоўскі, Навагарадскі князь вельмі палюбіў Хрысціяна і нават пажадаў, каб ён стаў біскупам будучай дыяцэзіі⁴⁴.
        Другая. Навучанне асновам рэлігіі, набажэнства, абрад хрышчэння ды каранацыю можна весці з дапамогай перак-ладчыка. Алеабсалютнагаўзаемнага разумення патрабуета-емства споведзі. А таму вельмі верагодна, што Хрысціян ведаў мову, на якой размаўлялі ахрышчаныя ваяры-літва, іх князь ды ўсе сямейнікі Мяндоўга - полацкага княжыча, - як гэта сцвярджае згаданы Ўваскрасенскі летапіс, з якім пагад-жаецца вядомы геральдыст Ю. Вольф⁴⁵. Гэтай мовай была старабеларуская.як яе цяпер называюць, мова, або «ліцьвіна-руская» («самая старажытная і дасканала распрацаваная» -паводле Адама Міцкевіча), ці «славяна-крывіцкая» (павод-ле ЯнаЧачота). У гэтай мове напісана дамова 1229 г. з Рыгай, Гоцкім берагам ды іншыя Полацкія граматы XIII ст. У гэтай мове стагоддзем пазней у канцылярыі хана Залатой Арды складалі лісты да польскага караля Ягайлы⁴⁶.
        Пацвярджэнне мсркаванню, што ваяры-літва, іх князь Мяндоўг ды ягоная жонка і сыны размаўлялі на славянскай (ліцьвіна-рускай ці славяна-крывіцкай) мове, знаходзім, у вя-домых касцёльных і грамадскіх дзеячаў. У Літве «мова народу славянская», - сцвярджаў італьянскі гуманіст Эней Сільвій Пікаляміні (цягам 1458 - 1464 гг. папа Пій П) у сваім творы «Апісанне Азіі і Еўропы ды іх народаў», даведаўшыся пра гэта ад Гераніма з Прагі, духоўніка Ягайлы. У сакавіку 1501 г. на аўдыенцыі ў папы Аляксандра VI сакратар вялікага князя ВКЛ Аляксандра Ягелончыка біскуп Эразм Цёлак-Вітэліус назваў мову, якой часцей карыстаюцца ліцьвіны, рускай. Гэта зна-чыць, беларускай, - удакладняе гісторык Каталіцкага Касьцё-ла ксёндз Ян Фіялак і здзіўляецца: «Дзівосная справа, што наш гісторык-географ залічвае ліцьвіноў да славянскіх народаў⁴⁷.
    
          ¹¹ Juliusz Latkowski. Mendog krol litewski, C. 44.
    
          ⁴⁵ Wolff J. Rod Gedymina. Krakow, 1886. C. 3.
    
          ⁴⁶ Карскнй Е.Ф. Труды no белорусскому н другнм славянскнм языкам. М„ 1962. С. 443.
    
          ⁴⁷ Ks. dr. Jan Fijalek. Kosci61 Rzymskokatolicki na Litwie. C. 138.
    
    312
    
        Ордэнскі прэсвітар Хрысціян мог навучыцца гэтай мове ў Рызе, дзе жылі полацкія купцы, дзе, безу-моўна, былі людзі, якія слу-жылі перакладчыкамі пад-час перамоваў мечаносцаў з крывіцкімі князямі Герс-іке, Кукейнаса, Полацка, пісалі ды перакладалі лісты і граматы. Так, Ген-рых Латвійскі ў сваёй «Хро-ніцы Лівоніі» згадвае Піліпа, «родам ліцвіна», што жыў пры двары біску-па і якога пасылалі за пе-ракладчыка падчас навяр-тання паганцаў⁴⁸.
        Але, як вынікае з арты-
    
    Папа Рымскі ПІй II.
    
    кула К. Віля, прэсвітар Тэўтонскага ордэна Хрысціян паходзіў з Цюрынгіі, дзе жылі таксама і славяне. Так, нямецкі дас-леднік Й. Херман пісаў, што ў Цюрынгіі «з канца VI - пачатку VII ст. з’яўляюцца групы славянскіх пасяленцаў, якія стано-вяццааб'ьектам рознабаковай феадальнай эксплуатацыі, жы-вучы ў адносна самастойных вёсках пад уладай сваіх жупа-наў або вясковых старэйшынаў»⁴⁹. Таму, верагодна, Хрысці-ян з дзяцінства ведаў славянскую мову, якая, дарэчы, магла быць ягонай роднай мовай.
        У нядзелю рана ў каранацыйнай зале перш сабраліся святары. У іх грамадзе вылучаўся біскуп Кульмскі ў белым строі ды мітры, нрыбраны як на самую ўрачыстую Імшу. Пасля прыйшлі рыжскія госці. Перад майстрам Андрэасам фон Штырляндам ішлі тры збраяносцы. Адзін «frater servus» («брат-слуга») нёс меч у похве, другі - карону, a
    
         ⁴⁸ Гснрых Латвнйскнй. Хроннка Лнвоннн. С. 138.
    
         ⁴⁹ Й. Херрманн. Обіцество у германскнх н славянскнх племён н народностей
    
          между Рейном н Одером в VI - XI вв.// Вопросы нсторнн. 1987. № 9. С. 76.
    
    313
    
    трэці - скіпетр ды «імператарскі глобус», які пераважна называюць проста «яблык». Яны ўкленчылі перад алтаром і паклалі гэтыя прызначаныя для караля дары на алтар. Там ужо стаяла шкляніца з ялеем ды ўсе прылады, неаб-ходныя для намашчэння. Як толькі збраяносцы адышлі, брат-слуга прынёс фалдыстар* з шаўковаю гунькаю і пас-тавіў яго перад алтаром. Поруч падставілі яшчэ два зэдлікі для асістзнтаў каранатара. Яны ўтраіх з біскупам Генры-хам паволі выйшлі да алтара, укленчылі, перажагналіся і, павярнуўшыся, селі на свае месцы тварам да залы. To быў знак, што пара пачынаць урачыстасць.
        Далей усё адбывалася паводле ўсталяванага адпавед-нага цырыманіялу, які апісаны ў рымскім пантыфікале «De benedictione et coronatione regis»⁵⁰ («Блаславенне i кара-нацыя караля»), 3 грамадою почату, у рыцарскім строі. з непакрытай галавой у залу ўвайшоў Мяндоўг. Насустрач яму пайшлі двое біскупаў ва ўрачыстых строях, у мітрах. Адным з іх, верагодна, быў кракаўскі святар Віт (Vitus)⁵¹, будучы Lithuanorum primus episkopus⁵² - першы біскуп у Мяндоўгавым каралеўстве. Біскупы, злёгку пакланіўшыся Мяндоўгу, сталі поруч і павялі яго да алтара. Тут ужо Мян-доўг пакланіўся каранатару. Адзін з біскупаў, іпто вялі кня-зя, зняў мітру і ўрачыста звярнуўся да біскупа Кульмска-га: «Вялебны ойча! Святая маці, Каталіцкі Касцёл, жадае, каб гэтага славутага рыцара абвясцілі каралём!» Карана-тар запытаў яго: «А ці ведаеце, што ён варты такой год-насці і здольны да яе?» Біскуп адказаў: «I ведаем, і перака-наныя, што годны і што будзе карысны Касцёлу Божаму ды кіравацьме гэтым каралеўствам».
        «Богу хвала!» - «Хвала навекі!», - гэтымі словамі закон-чыўся кароткі ўступны цырыманіял.
    
           * Фалдыстар (faldistorum) - складное жалезнае крэсла без падлакотні каў і спінкі, якое замяняе біскупу ягоны трон у тых выпадках, калі ён правіць Імшу не ўсваёй катэдры, або калі цырыманіял абавязвае біскупа сядзець тварам да прысутных вернікаў.
    
          ⁵⁰ Encyklopedja Koscielna. Т. XI. Warszawa, 1878. С. 177 180.
    
          ⁵¹ Паводле: Juliusz Latkowski. Mendog kr61 litewski. C. 66.
    
           ⁵² Monumenta Poloniae Historiae. Vol. II. C. 572.
    
    314
    
        Пасля слугі прынеслі тры крэслы. Біскупы селі на край-нія. Паміж імі сеў Мяндоўг, таксама тварам да алтара і кара-натара. Вельмі верагодна, што поруч з Мяндоўгам сядзеў прэсвітар Хрысціян: хто ж іншы мог перакладаць прамову біскупа Кульмскага? 1 калі ўсе ўладкаваліся, каранатар звяр-нуўся да Мяндоўга.
        «Калі сёння, найлепшы княжа, з рук нашых біскупаў, якія ў гэтай справе -хоць і не годныя - Хрыста Збаўцу за-ступаюць, святое намашчэнне і сімвалы каралеўства пры-няць маеш, выпадае, каб мы перш пра цяжар, на які ты пры-значаны, нагадалі. Бярэш сёння каралеўскую пасаду і кло-паты кіравання людзьмі, табе даручанымі, на сябе прыма-еш. Сапраўды цудоўны лёс для смяротнага, але поўны пры-годаў, цяжкасцяў і клопату. I таму, што кожная ўлада ад Бога, промыслам Чыім каралі пануюць і праўнікі справядлівасць мераюць, ты таксама за чараду табе давераную самому Богу справаздачу дасі. Перш захоўвай набажнасць. Пана Бога ўсёй душою і сэрцам любі. Хрысціянскую рэлігію і веру каталіц-кую аж да апошніх дзён захавай, і, як можаш, барані яе ад усіх непрыяцеляў. Прэлатаў і ўвогуле ўсё святарства шануй. Незалежнасць Касцёла барані. Справядлівасці, без якое ніводнае грамадства доўга існаваць не будзе, усім непаруш-на адмервай, добрых узнагароджваючы, вінаватых належ-на караючы. Удоваў, сіратаў, убогіх і слабых барані ад уся-лякага прыгнёту. Для ўсіх, хто да цябе набліжаецца, павод-ле тваёй каралеўскай годнасці будзь даступным, літасці-вым, ветлівым. I так сябе паводзіць мусіш, каб бачылі, што не дзеля свайго, а дзеля дабра табе даручанага люду пану-еш і за добрыя чыны плату не на зямлі, а на небе чакаеш. I хай яе дасць табе Той, Які жыве і пануе - Бог на векі вякоў» I прысутныя адказалі: «Аман».
        Пасля Мяндоўг укленчыў перад каранатарам і пры-сягнуў, што яму даручанага Богам люду справядлівасцю і супакоем не абдзеліць, усе справы чыніць будзе, як яму сумленне і слушная парада падкажуць, што правы касцё-ла аберагацьме і ўсім станам дзяржавы сваёй належнае дасць. I ўрэшце, паклаўшы рукі на раскрытае Евангелле,
    
    315
    
    Мяндоўг сказаў: «Хай мне так Бог памагае і гэтае святое Евангелле», паца-лаваў руку каранатару і за-стаўся стаяць на каленях.