• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
        Верагодна, заважыла яшчэ адна значная прычына. Лівонскі храніст (Дзітліб фон Альнпэке) пісаў пра Мяндоў-гава бацьку, не называючы ягонага імя: «Dein Vater war ein Konig grofi»⁴⁷ ‘твой бацька быў вялікім каралём’. Як згадва-лася, вялікімі каралямі лівонцы называлі толькі полацкіх князёў. Вядома, дачыненні з іх нашчадкам - хрысціянскім князем Мяндоўгам - былі больш ганаровымі і надзейнымі. Таму і Андрэас фон Штырлянд у выпадку станоўчага выра-шэння праблемы хрышчэння літвы-паганцаўзаймеў бы яшчэ большы аўтарытэт у Рыме. Там годна ацанілі б плён ягонай дыпламатыі. Праз хрышчэнне Мяндоўга і ягоных ваяроў-літвы была б далучана да хрысціянскай Еўропы багатая і ўплывовая Навагарадская дзяржава. На яе магутнае, непе-раможнае войска мог бы разлічваць Папа, які пачаў у Заход-няй Еўропе прапаганду “крыжовага паходу на татараў”⁴⁸.
        I ўвосень 1250 г. да Мяндоўга прыехалі госці з Рыгі: сам майстар Андрэас фон ІПтырлянд з рыцарамі ды святарамі, сярод якіх быў і ордэнскі прэсвітар Хрысціян⁴⁹. Прыбыццё шматлікіх гасцей з Рыгі, іх побыт у Навагарадку можна
    
          ¹⁷ Die livlandische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Верш 6383.
    
         ⁴⁸ Лнхачев Д.С. Галнцкая лптературная траднцня в жнтпй Александра Невского. С. 51.
    
         ⁴⁹ Latkowski J. Mendog krdl litewski. C. 44.
    
    282
    
    лічыць вялікім гонарам для Мяндоўга і для ўсёй Навагарад-скай дзяржавы. Мяндоўг і Марта з вялікай пашанай прынялі гасцей, што і было адзначана ў ордэнскай хроніцы: «Meister von Livland... ward empfangen wohl,.. die Konigin auch entgegen ihm ging, den Meister sie lieblich empfing»⁵⁰ ‘майстар з Лівоніі... быў сустрэты шчыра,.. каралева таксама выйшла насустрач, майстра любоўна прыняла’. Ю. Ляткоўскі згадвае і пра пад-рыхтаваны імі “шыкоўны пір”⁵¹.
        Рыжскія святары пачалі навучаць Мяндоўга, ягоных ся-мейнікаў і дружыну падставам Хрыстовай навукі ды рыхта-ваць іх да хрышчэння. Тут варта зрабіць адну заўвагу. Як вы-нікае з розных крыніц - летапісаў і папскай булы - падрых-тоўка да такога ўрачыстага акту ды само хрышчэнне Мян-доўга і ягонай літвы шырока агалашалася. Гэта сведчыць пра згоду навагарадскіх магнатаў ды іншых уплывовых асобаў, скажам, святароў візантыйскага абраду, на хрышчэнне На-вагарадскага князя. А таму можна сказаць, што Мяндоўг па-чуваўся ў Навагарадку вельмі ўпэўнена, не баяўся нейкага супраціву праваслаўных хрысціянаў ды паганцаў. А, прыкла-дам, балгарскі хан Барыс I хрысціўся ў 864 г. таемна, таму што народ не разумеў і не прымаў хрысціянства⁵².
        Урачыстым абрадам хрышчэння кіраваў лівонскі прэс-вітар Хрысціян. Можна меркаваць, што ён асабіста апека-ваўся князем Мяндоўгам. Ён жа, верагодна, і спавядаў буду-чага караля. У Мяндоўга з Хрысціянам наладзіліся сяброўс-кія адносіны. Як пісаў Ю. Ляткоўскі, Навагарадскі князь вельмі палюбіў Хрысціяна і нават пажадаў, каб ён стаў біску-пам будучай дыяцэзіі⁵³.
        Хрышчэнне адбылося, верагодна, у Навагарадку або ў Мяндоўгавай сталіцы - у горадзе Варута, у ягонай курыі, як то звычайна Мяндоўг называе сваю сядзібу ў лістах да Папы. Горад Варута, як падае знакаміты краязнаўца Аляксандар
    
          ⁵⁰ Die livlandische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Вершы 3471 - 3474.
    
         ⁵¹ Latkowski J. Mendog krol litewski. N. 44.
    
        ⁵² Нсторня южных н западных славян. T. 1. C. 22.
    
         ⁵³ Latkowski J. Mendog krol litewski. C. 44.
    
    283
    
    Гарадзішча каля м. Гарадзішча Баранавіцкага р-на.
    (Паводле А. Ельскага і У.Ц. Пашуты — гарадзішча Мяндоўгавай Варуты .)
    
    Ельскі, знаходзіўся каля мястэчка Гарадзішча Баранавіцка-га раёна, дзе і цяпер узвышаецца магутнае гарадзішча. Гэ-тую ж мясціну прызнае за Варуту і У.Ц. Пашута⁵⁴.
        Мяндоўг, ягоная жонка, іх двое сыноў, Рукель і Рэпіх, пры-нялі хрэст разам з шматлікім дваром і дружынай - “cum numerosa multitudine paganorum”⁵⁵ ‘з вялікім мноствам па-ганцаў’, пэўна ж, ваяроў-літвы. Абрад хрышчэння, яе мяркуе Ю. Ляткоўскі, споўніў святар ордэна мечаносцаў Хрысціян ⁵⁶. Аднак не выпадае гаварыць пра «мноства» ахрышчаных. Большая частка літвы-ваяроў паставілася да хрышчэння ва-рожа і нават мела іншыя планы. Далейшыя падзеі пакажуць, што іх намеры спраўдзіліся.
    
    
    Прычына няўдачы
       Пра ўрачысты акт хрышчэння вялікага князя Мяндоўга ведаем з хронік ды летапісаў. Але не вызначаны прычыны, якія ўрэшце прывялі да ягонай гібелі.
       Ягонаму намеру далучыцца да хрысціянскай Еўропы, што было сама перш на карысць навагарадскім вярхам, не магла стаць перашкодай прысутнасць у Навагарадку хрысц-іянскай абшчыны ўсходняга абраду. He маглі зашкодзіць і плёткі паўднёвых суседзяў: “Креіценме же его льстнво бысь,
    
    
          ⁵¹ Пашуто В. Т, Образованне Лнтовского государства. М„ 1959. Прнложе нне. Карта.
    
         ⁵⁵ Міндаў кароль Літовіі ў дакумэнтах і сьведчаннях. С. 52.
    
         ⁵⁶ Latkowski J. Mendog - krol litewski. C. 45.
    
    284
    
    жряше богом свонм-ь в тайне”⁵⁷ пра ўяўную няшчырасць Мяндоўгава намеру. Ю. Ляткоўскі слушна заўважыў, а ці мог ведаць валынскі летапісец пра Мяндоўгавы ахвяраванні, калі яны былі таемнымі. У ГаліцкаВалынскім летапісе сцвярд-жаецца таксама, што Мяндоўг “...поганьство свое яве творя-ше”⁵⁸. Надуманасць такога абвінавачання відавочная хоць бы з пераліку бостваў, якім нібыта складаў ахвяру Навагарадскі князь, пра што ўжо гаварылася.
        Шчырасць Мяндоўгавага хрышчэння пацвярджаецца на-стойлівай просьбай да Папы ўсталяваць біскупства. А гэта зна-чыла, што Мяндоўг намерыўся стварыць асобную касцельную іерархію, якая б не залежала ні ад рыжскага ці якога-небудзь іншага арцыбіскупства. Незалежная Мяндоўгава палітыка ўма-цавання дзяржавы, яе развіцця крыжавала планы рыжскага арцыбіскупа. Але знайшлася ўправа, хоць, верагодна, часовая, і на рыжскіх інтрыганаў. Папа Інацэнт IV напісаў біскупам Рыж-скаму, Дэрпцкаму і Азельскаму, што Мяндоўг “горача прагне, каб з дапамогай Св. Касцёла рымскага паганцаў навярнуць да пазнання жывога Бога". Папа загадваў ім “разам з умілаванымі сынамі [Андрэем] майстрам і братамі шпіталю Святой Марыі Нямецкага ордэну ў Лівоніі... дапамагчы таму каралю ў навяр-танні або падбіцці гэтых няверных,.. ва ўтаймаванні духоваю і свецкаю караю... парушальнікаў ягонай зямлі”⁵⁹.
        I калі рыжскі арцыбіскуп прызначыў для Мяндоўга біскупа, які мусіў падпарадкоўвацца яму, рыжскаму арцыбіскупу, то Папа, падтрымваючы свайго “ўмілаванага ў Хрысце сына” звярнуўся да біскупа Кульмскага, каб той падабраў шляхетнага і абазнана-га яку касцельных так і ў свецкіх справах мужа, абвясціў яго біску-пам і пастырам літвы ды ад імя Папы кансэкраваў. Але і праз год справа не зрушылася. Паўторную просьбу Мяндоўг выслаў на па-чатку лета 1253 г., дамагаючыся, каб біскупская сталіца знаходз-ілася ў ягоным краі⁶⁰. Мяндоўг абяцаў пабудаваць катэдру і абя-цанне гэтае споўніў. Быў выкананы і загад з Рыма. Як падае вя-
    
        ”ПСРЛ.Т.2. С. 817.
    
         ⁵⁸ Тамсама.
    
         ⁵⁹ Міндаў кароль Літовіі ў дакумэнтах і сьведчаннях. С. 59.
    
         ⁶⁰ Цыт. паводле Latkowski J. Mendog krol litewski. C. 59.
    
    285
    
    домы польскі даследнік Я. Курчэўскі, “Віт, пралат кракаўскі, дам-ініканін, навяртаў ліцвінаў і заснаваў касцёл і літоўска-рускае біскупства ў Любчы, мястэчку, што належала Андрэю Васілевічу Кіяну, Мяндоўгаваму баярыну; сам высвячаны на біскупа Фаль-конам, арцыбіскупам Гнезненскім”⁶¹.
        Як вядома з папскай булы, Віт скардзіўся на пераслед па-ганцамі ды наватхрысціянамі ўсходняга абраду. Можна не сум-нявацца, піто першыя дзейнічалі нашмат актыўней. Рэй вялі ваяры-літва. Як ужо згадвалася, яны аселі пераважна ў Верхнім Панямонні, дзе і цяпер знаходзяцца пяць вёсак Дітва. Гэтыя мужныя ваяры цанілі сваю волю, непахісна трымаліся сваіх паганскіх культаў і бостваў. Яны не прынялі новай веры свайго вялікага князя, караля Мяндоўга і жорстка папомсціліся. Ускос-на таму сведчаць радкі “Повестн о Довмонте", дзе гаворыцца, што Войшалк “сложн с себе нноческыя рнзы”, каб “мстнта кровь отца своего н кровь хрнстнанскую от поганыя лнтвы”⁶².
        Трагічна закончылася Мяндоўгава спроба ахрысціць літву. У 1263 г. першы кароль нашай старажытнай дзяржа-вы, якая пазней стала называцца Вялікім Княствам Літоўскім, быў забіты змоўшчыкамі. Неўзабаве былі разбу-раны цэрквы ў Навагарадку, Горадні ды, безумоўна, і ка-тэдра ў Дюбчы. 3 невядомай прычыны было спынена бу-даўніцтва царквы ў Ваўкавыску⁶³. Да гэтага спісу можна да-лучыць і Менскую замкавую царкву (яе падмурак, адкапа-ны археолагамі з-пад маставой падчас раскопак на Менскім замчышчы, цяпер можна бачыць па-над берагам Свіслачы), на месцы якой “у першай палове 13 ст. узнік някропаль”. Паганскія жрацы пачынаюць актыўна ўмешвацца ў дзяр-жаўную палітыку пра што сведчыць і перанос сталіцы ВКЛ з Навагарадка ў Вільню. “Фактычна, гэта азначала наданне паганскаму культу характар дзяржаўнай рэлігіі”⁶⁴.
    
         ⁶¹ Kurczewski J. Biskupstwo Wilenskie odjego zalozenia az do dni obecnych. Wilno, 1912. C. 21.
    
         ⁶² Цыт. паводле: Охотннкова B. й. Повесть о Довмонте. С. 200.
    
         ⁶³ Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. С. 120.
    
         ⁶⁴ Константнн, епнскоп Новогрудскнй н Лндскнй. Нсторня Новогрудс-кой епархнн от основання до настояіцего временн. // Другія “Наваград-скія чытанні”. Навагрудак, 1993. С. 22.
    
    286
    
    Рэшткі разбуранай царквы ў ГораднІ.
    
        Такім чынам, можна сцвярджаць, што асноўнай прычы-най гібелі Мяндоўга і перапынення хрысціянізацыі нашай старажытнай дзяржавы стала паганства. Такое меркаванне пацвярджаецца падобнымі вынікамі падобных пачынанняў.
    
    
    Гістарычныя паралелі
       Хрышчэнне балгарскага хана Барыса I у 864 г. выкліка-ла магутны паганскі бунт, які быў жорстка падаўлены⁶⁵.
       У 1009 г. было вырашана пачаць хрышчэнне яцвягаў. Дзеля гэтай мэты папа Ян VIII паслаў біскупа Бруна Квер-фуртскага, вядомага ў той час бенедыкцінскага місіянера, які раней пабываў з падобнымі даручэннямі ў Венгрыі, Кіе-ве, у печанегаў. Як згадвалася, Бруна здолеў ахрысціць “па-над Бугам самаго князя Націмера”⁶⁶, праз што абодва і загі-нулі, таму што яцвяжскія жрацы рашуча выступілі супраць спробы хрысціянізацыі.
    
    
         ⁶⁵ йсторня южных н западных славян. С. 22.
    
          ⁶⁶ Zaleski W., SDB. Swi^ci na kazdy dzien. C. 389.