• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
    
          ²⁰ EG. Bunge von. Liv-, Esth- und Kurlandisches Urkundenbuch. T. 1. № 149.
    
          ²¹ ПСРД. T. 3. C. 50.
    
          ²² Ткачев M.A. Замкн Белорусснн. Мн., 1987. C. 15.
    
          ²³ Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. Л д, 1981. С. 138.
    
          ²⁴ Тамсама. С. 5.
    
    304
    
    Старажытны Навагарадак. (Гравюра В. Сташчанюка.)
    
    тырох такіх дамоў, якія, безумоўна, былі - так сцвярджа-юць археолагі - двухпавярховымі, з зашклёнымі вокнамі, што археолагі падаюць за ўнікальную з’яву. Сцены пакояў былі атынкаваныя і размаляваныя фрэскамі. На падставе вынікаў археалагічнага даследавання Ф.Д. Гурэвіч зрабі-ла выснову: «Багаты квартал не быў чужародным у Нава-гарадку, а ўзнік у выніку развіцця мясцовай культуры»²⁵. Варта згадаць, што падчас раскопкаў будынкаў вакольна-га горада археолагі знайшлі 5 кніжных зашчапак і 14 піса-лаў (у Ваўкавыску адпаведна - 2 і 12), найбольш раннія з якіх «адносяцца да другой паловы або канца XI ст. і зроб-лены з жалеза»²⁶. Можна з упэўненасцю гаварыць, што высокі ўзровень культуры Навагарадка, як і ўсяго Сярэд-няга Панямоння, у значнай ступені - вынік гандлёвых су-вязяў і хрысціянізацыі. Навуку Хрыста навагарадцы пры-нялі даволі рана. У XII ст. у вакольным горадзе ўжо была пабудавана царква²⁷.
        Але самы лепшы доказ суладнага суіснавання літвы з сваімі новымі гаспадарамі: у Навагарадку, недалёка ад велі-чнага замку, узвышаецца гара, якую называюць «Магілай Мяндоўга». Знакаміты гісторык А.Г. Кіркор пісаў: «Ці тут спа-
    
          ²⁵ Тамсама. С. 157.
    
          ²⁶ Ф.Д. Гуревнч. Грамотность горожан древнерусского Понеманья. С. 28 34.
    
          ²⁷ М.Г. Каргер. Раскопкн храма Борнса н Глеба в Новогрудке. С. 165-168.
    
         ²⁸ Жнвопнсная Россня. Т. 3. М„ 1882. С. 373.
    
          ²⁹ Россія. Полное опнсанне Отечества. Т. 9. СПб, 1905. С. 541.
    
    305
    
    чыў літоўскі герой,.. невядома, але ва ўсякім выпадку гэты курганны насып сведчыць пра тую любоў і пашану, што мелі да яго не толькі літоўскі, але і рускі народ»²⁸. Пра магілу Мян-доўга ў Навагарадку згадваў і вядомы археограф, гісторык і краязнавец А.П. Сапуноў²⁹.
        Мяндоўг заслужыў такі велічны помнік, пэўна ж, сваім шчырым служэннем навагарадцам, а, магчыма, і нейкай надзвычайнай справай. To магла быць пераможная бітва ягоных ваяроў-літвы з Батыевай ардой, пра што расказ-ваецца без згадвання імя Мяндоўга ў некаторых летапі-сах³⁰. I сапраўды, нельга ўявіць, каб у той лёсавызначаль-ны час, калі манголы рабавалі ды палілі гарады і паселіш-чы па-над Акой, Дзясной, у Кіеўскім і Галіцка-Валынскім княствах, калі яны штурмавалі Гомельскі замак³¹ ды спра-бавалі прабіцца да Берасця, Мяндоўг дзесьці адседжваўся. Менавіта тады ратнае ўмельства ваяроў-літвы, якое не раз выкарыстоўвалі галіцка-валынскія, полацкія, менскія князі, паслужыла і дзеля абароны нашых земляў ад Баты-евай арды. I калі шмат якія гарады на ўсход і на поўдзень ад Прыпяці былі зрабаваныя і спапялёныя, Тураў, Навага-радак, Пінск, Берасце засталіся квітнець. Нашыя землі не спазналі мангольскага іга³².
        Але такі факт не азначае, што назаўсёды мінула пагроза захопу багатага Навагарадка ардынцамі, з якімі схаўрусаваў-ся Даніла Галіцкі. Да таго ж, трэба ўлічваць непасрэдную стра-ту пярэднеазіяцкіх і візантыйскіх рынкаў. Навагарадцам вы-падала шукаць новыя ў Еўропе. Вось толькі дарога туды праз польскія землі была ўсланая трупамі, якія пакінула пасля сябе літва ў 1241 г. I шлях праз Падзвінне, дзе ўжо гаспада-рылі рыцары Тэўтонскага ордэна, пасля 1236 г. быў пера-рваўся не толькі для палачанаў.
    
         ³⁰ПСРЛ. Т. 35. С. 131,148,196.
    
             ³¹Памяць. Гомель. У 2 кнігах. Кніга 1-я. Мн„ 1998. С. 37.
    
         ³² Ткачоў М.А. Вежы валынскаг тыпу. // Матэрыялы канферэнцыі па археалогіі БССР і сумежных тэрыторый. Мн„ 1987. С. 312-331; Пашуто В. Т., Флоря Б.Н., Хорошкевнч А.Л. Древнерусское наследне н нсторнче-скне судьбы восточного славянства. М., 1982. С. 8.
    
    306
    
    Перадумовы каранацыі
       Новы геапалітычны стан Навагарадскага княства выма-гаў моцных сувязяў з Еўропай. Паўднёвыя суседзі, дарэчы, ужо даўно ўсвядомілі такую неабходнасць. Прыкладам, кіеў-ская княгіня Вольга, «...не дамогшыся ад грэкаў прыймаль-ных умоваў для ўсталявання аўтакефальнай архіепіскапіі, звярнулася да Атона I», германскага імператара³³.1 ў 961 г. у Кіеве з’явілася місія біскупа Адальберта, якую, дарэчы, суст-рэлі варожа. Паганска-хрысціянскія ўладары не пажадалі да-ваць якія б там ні было царкоўныя і палітычныя правы прад-стаўніку германскага караля»³⁴ .
       Добрым прыкладам было рашэнне Данілы Галіцкага хрысціцца паводле лацінскага абраду. Ён, даўні супернік і прэ-тэндэнт на валоданне Панямоннем, на той час ужо пабываў у Залатой Ардзе ды, як кажуць, на ўласнай шкуры адчуў, што значыць займець ханскі ярлык на княжанне. Таму папскім паслам так лёгка ўдалося яго ўгаварыць. Даніла Галіцкі пай-шоў нават на разрыў з сваім «печатнмком» (канцлерам) Кіры-лам, якога ён быў паставіў мітрапалітам на апусцелую пасля разбурэння Кіева мітрапаліцкую кафедру. 1 мітрапаліт Кіры-ла пераехаў да Аляксандра Неўскага³⁵. Для галіцка-валынс-кага князя значна важней было далучыцца да Еўропы, чым захаваць былую канфесійную прыналежнасць. Даніла пры-няў прапанову Папы на унію, быў ахрышчаны і каранаваны.
       I навагарадскія феадалы пагадзіліся нахрышчэнне Мян-доўга ды ягоных ваяроў-літвы паводле лацінскага абраду. Ці спадзяваліся яны з дапамогай каталіцкіх місіянераў зла-годзіць літву, што вызначалася непрымірымасцю да хрысці-янства? Ці такім чынам намерыліся яшчэ больш умацаваць уладу Мяндоўга, які здолеў усталяваць сваю ўладу над усёй літвою? Навагарадцы бачылі значны рост магутнасці літвы-ваяроў і разумелі, што іх ваяўнічасць і напады на суседзяў пагражалі эканамічным інтарэсам навагарадскіх гарадскіх
    
         ³³Сахаров А.Н. Днпломатня Древней Русн. М., 1980. С. 264.
    
              ³⁴Тамсама. С. 296,297.
    
         ³⁵ Лнхачев Д.С. Галнцкая лмтературная траднцня в жнтям А. Невского. С. 50.
    
    307
    
    вярхоў і феадалаў. Але ахрыс-ціліся толькі Мяндоўг з ся-мейнікамі ды «numerosa multitudine paganorum»³⁶ -«невялікая колькасць ваяроў-язычнікаў», пэўна ж, ваяроў-літвы. Большая частка іх пас-тавілася варожа і нават мела іншы намер. Далейшыя падзеі пакажуць, што свае намеры літва-ваяры спраўдзілі.
        Сваім чарадом, у кіраўні-коўТэўтонскага ордэна такса-ма не было асаблівага выбару. Пасля бітвы каля Саўле пад пагрозай апынуліся нетолькі працэс хрысціянізацыі Пры-балтыкі, але і само існаванне «Fraires militiae Christi» («Бра-
    
    Пячатка Аівонскага ордэна.
    
    тоў рыцарскай службы Хрысту») - менавіта такой была афі-цыйная назва ордэна мечаносцаў. На адну прычыну гэтай па-разы - вайсковую слабасць мечаносцаў - вярхоўныя ордэнс-кія ды касцёльныя ўлады адрэагавалі хутка. I булаю ад 14 траўня 1237 г. папа Рыгор IX прызнаў аб’яднанне мечанос-цаў з прускімі крыжакамі - быў зацверджаны Тэўтонскі ор-дэн з дзвюма асобнымі прав інцыям і³⁷. Тэўтонцам, і ў першую чаргу тым жа мечаносцам, заставалася шукаць выбаўлення ад нападаў літвы - «зацятых ворагаў хрысціянаў»³⁸.
        Напачатку свайго кіравання ордэнам пачаў падобным чы-нам вырашаць праблему абароны ордэнскіх уладанняў ад вая-роў-літвы чарговы майстар Лівонскага ордэна Андрэас фон Штырлянд [Andreas von Stirland (von Steyer)], абраны на гэтую
    
          ³⁶ Vetera monumenta Poloniae et Lithuaniae. Ed. A. Theiner. № 102.
    
          ³⁷ Th. Kallmeyer. Versuch einer Chronologic der Meister deutschen Ordens in Livland. Riga, 1845. C. 11.
    
         “Генрнх Латвнйскнй. Хроннка Лнвоння. Перевод С.А. Аннннского. М.-Л-д, 1938. С. 74.
    
    308
    
    пасаду ў 1247 г.³⁹. Што праўда, у Лівонскай Рыфмаванай хроніцы Дзітліба фон Альнпэке апавядаецца пра новы ягоны паход на жа-мойтаў, падчас якога «з мужчынамі, жанчынамі, дзецьмі абыход-зіліся як з гавядой». Пасля была наладжана новая «райза» - «durch Naken gen Littauen» («праз Нальшчаны на літву»). He вядома, што за мэта была ў майстра, таму што пра бітву не згадваецца. Па-водле жхраніста, Андрэас фон Штырлянд хацеў пераканацца, на што здатны Мяндоўг. А той паспеў зачыніцца ў сваім бургу⁴⁰, ве-рагодна, у Варуце, хоць на той час, з 1246 г. паводле Густынскага летапісу, Мяндоўг ужо быў навагарадскім князем. Але ён, як і князі ў іншых крывіцкіх княствах, прынамсі, у Полацкім, жыў асобна, у сваёй «курыі». Ды, магчыма, менавіта тады майстар зра-зумеў, што трэба шукаць іншы шлях да паганскіх душаў.
        Відаць, не будзе памылкай сказаць, што навагарадцы так-сама ўсвядомілі неабходнасць каранацыі свайго князя. Абстав-іны вымагалі шукаць іншыя шляхі, мяняць арыентыры, налад-жваць сувязі з ворагам сваіх даўніх супляменнікаў-палачанаў -Нямецкім ордэнам. Выкананне такіх складаных палітычнай і дыпламатычнай місіяў было даручана Мяндоўгу. I ён выправіў паслоў да майстра Андрэаса фон Штырлянда. Дарэчы, за ўсімі Мяндоўгавымі дзеяннямі пільна сачылі паўднёвыя суседзі. He выпадкова ў Галіцка-Валынскім летапісе згадана пра таемныя ягоныя сувязі з Рыгай ды пра пасланыя майстру багатыя дары. Такая дасведчанасць летапісца ўскосна сведчыць таксама, што Мяндоўгава курыя знаходзілася недалёка ад Валыні. Андрэас фон Штырлянд да просьбы Навагарадскага князя паставіўся зычліва, але запатрабаваў: Мяндоўг павінен прыняць хрост ды згадзіцца на хрышчэнне ваяроў-літвы.
        I ў Мяндоўга не было выбару. Яму трэба было ўмацаваць сваю ўладу і займець уплывовага хаўрусніка ды з дапамогай А. фон Штырляндаразбурыць кааліцыю,якую Даніла Галіцкі збіраў супраць Мяндоўга. I ён пагадзіўся на ўсе прапановы, тым больш што майстар абяцаў выстарацца ў Папы карону для Навагарадс-кага князя. Папа Інацэнт IV, як то падаецца ў ягонай буле ад 17
    
          ®Th, Kallmeyer. Versuch еіпег Chronologic der Meister deutschen Ordens in Livland. C. 27.
    
           ⁴⁰ Die livlnndische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Reval 1848. C. 94.
    
    309
    
    Папа Інацэнт IV на Ліёнскім саборы.
    
    ліпеня 1251 г., не толькі прыняў Мяндоўга «за сына Рымскага Касцёла», але і тытулаваў яго каралём, а ягоную дзяржаву на-зваў «regnum Lithavie». «Найдаражэйшаму ў Хрысце сыну, найяс-нейшаму каралю Літавіі вітанне і апостальскае блаславенне! -Пісаў Мяндоўгу папа Інацэнт IV. - Вялікай радасцю напоўненае нашае сэрца, што ласка Божая і Збаўцы нашага Езуса Хрыста ас-вяціла цябе, калісь ахопленага цемрай, разам з мноствам паган-цаў, ды адрадзіла праз святоехрышчэнне нахвалу Божую. Прасіў нас пакорліва праз урачыстае і спецыяльнае пасольства, каб пры-нялі цябе за асаблівага сына («specialem filium») Святога Рымс-кага Касцёла. Мы, да тваіх справядлівых памкненняў ахвотна схіляючыся, прымаем ліцвінскае каралеўства («regnum Lithavie») і ўсе землі, якія вырваў або вырвеш у будучым з рук няверных, на права і ўласнасць святога Пятра»⁴¹. Асобным лісгом у той жа час Інацэнт IV даручыў біскупу Кульмскаму ўскласці карону на нова далучанага сына Касцёла⁴². Але ўрачысты акт каранацыі адбыўся значна пазней, у ліпені 1253 г.