• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
    
          ⁸⁴ ПСРЛ. Т. 2. Стб. 859.
    
    292
    
    аб’ектыўнасці зазначым, што ў летапісах, прыкладам, у «Ска-рочаным літоўскім летапісе», згадваецца іншае Войшалкава манаскае імя - Давыд. «У Мендовга же, велнкаго князя лн-товского, бяше сын нменем Вышелег. й прнзре на нь благо-дать Святого Духа, в’ьзлюбн нстннную православную веру хрнстнанскую, а ндолскую прелесть в'ьзненавнде. Отьнде от отца своего в Сннайскую ropy, н крестнлся в нмя Отца н Сына н Святого Духа, й наречен бысть в святом креіценян нменем Давнд, н научнся святым кннгам. По снх же от-ьнде вь Свя-тую ropy н одеася в святый н велнкнй нноческый образ. Н уведа убненне отца своего, велнкого князя Мендовга, от сво-нх сродннк, н зело оскорбнся о сем, н всхоте мстнтн кровь отца своего н кровь хрмстнанскую от поганыя лнтвы, от свонх сродннк... сложн с себе нноческыя рнзы, но правнла нноческого ннкакоже не нзменн. Н облекся в воннскый чнн, сьбра себе вон мнозе н отца сваего прнателен н боляр, н прншед ратыо на поганую лнтву, н помоіцню Божнею одоле сродннк н убнйц отца своего, лнтовскнх многнх князей по-бнл, н пакн вьзвратнся в Святую ropy»⁸⁵.
        Прачытаўшы гэты надзвычай красамоўны тэкст, выпа-дае здзівіцца, чаму такога выразнага сведчання - «мстнтн кровь отца своего н кровь хрнстнанскую» - пра хрысціянс-кае веравызнанне Мяндоўга, пра адасобленасць «поганыя лнтвы» ад «прнателен н боляр» навагарадскага князя, пра веравызнанне самога Войіпалка няма ў некаторых летапісах ВКЛ. Прыкладам, аўтар Румянцаўскага толькі згадаў «Рынк-голтава» сына, але «дален о том Войшвнлку не пмшет»⁸⁶. Тое самае наўторана ў летапісах Рачынскага⁸⁷, летапісе археала-гічнага таварыства⁸⁸, у Альшэўскім летапісе⁸⁹.
        He можа не ўражваць звестка «Хронікі Быхаўца» пра па-дзеі, удзельнікам якіх, верагодна, быў менавіта Войшалк. Але аўтар гэтай «Хронікі» ўвогуле не згадаў ні Мяндоўга, ні Вой-
    
         ⁸⁵ Цыт. паводле: Охотннкова. Повесть о Давмонте. «Редакцня сокраіцен-ной лнтовской летопнсн». С. 200.
    
         ⁸⁶ ПСРЛ. Т. 35. С. 197.
    
         ⁸⁷ Тамсама. С. 149.
    
         ⁸⁸ Тамсама. С. 92.
    
         ⁸⁹ Тамсама. С. 176.
    
    293
    
    шалка, замяніўшы іх Тройдзенем і «чарняцом Лаўрашам, па-літоўску званым Рымонтам, а паруску Васілей»⁹⁰. Дадамо, што і цяпер існуе вёска Лаўрыпіава, названая так, верагодна, паводле імя заснавальніка манастыра.
        Што да манаскага імя Войшалка - Давыд, - то яно ўскос-на сведчыць на карысць гіпотэзе пра хрысціянскую канфе-сію літоўскіх князёў. Безумоўна, ім была вядома з Бібліі пад-зея, звязаная з героем-носьбітам таго біблейскага імені. He выпадкова ж полацкія князі давалі хрысціянскае імя Давыд сваім сынам. Так называўся і Даўмонтаў сын - Давыд Гарад-зенскі, які вярнуўся з Пскова ў Панямонне, у Гародню, муж-на, як родную, бараніў яе.
        Для нас вельмі важны той факт, што Войшалк абраў мес-ца для пабудовы манастыра не дзесьці каля Кернове або Вільні, а недалёка ад Навагарадка. I, безумоўна, не толькі таму, што Навагарадчына была яму роднай. У Мяндоўгавай сталіцы ды ў яе ваколіцах жылі хрысціяне.
        Ці не там, у Лаўрышаве, маглі быць напісаны словы г.нз. «Віленскага хранографа»: «Скажем о поганской прелестн Со-вня н в-ь лнтве нашей». Як ужо згадвалася, выраз «Bb лнтве нашей» азначае не краіну, а толькі тых ваяроў, што вызнача-ліся апантанай прыхільнасцю да паганскага культу паганскіх звычаяў адным з якіх мог быць і абрад спальвання нябожчы-каў. Можна ўявіць, што згаданы запіс мог узнікнуць, найвера-годней, у Навагарадку, якому «літва належала здаўна». I сло-вы «вь лнтве нашей» напісаны не выпадкова. Аўтар «Храно-графа» меў падставу сцвярджаць, што ваяры-літва належаць «нам», а, значыць, і яму, навагарадскаму княжычу. Ды калі ўлічыць, што ў іншым артыкуле В. Істрын нават падае вера-годную дату напісання «Віленскага хранографа» - 1262 г.⁹¹, то такім перапісчыкам-рэдактарам і адначасова гаспадаром літвы мог быць Войшалк, старэйшы Мяндоўгаў сын. (Гэтая здагадка, дарэчы, патрабуе спецыяльнага даследавання.)
        Верагодна, менавіта з Лаўрышаўскім манастыром звяза-на стварэнне Лаўрышаўскага Евангелля - шэдэўра нашай
    
          ⁹⁰ ПСРЛ. Т. 32. С. 135.
    
         ⁹¹ Нстрнн В. Нудейскнй хронограф XIII века. С. 317.
    
    294
    
    пісьменнасці і культуры. Ці не Войшалка-Лаўрыша ба-чым на тым вядомым ця-пер малюнку? Менавіта анёлам-абаронцам мог уявіцца манахам Лаўры-шаўскага манастыра зас-навальнік і апякун Вой-шалк, калі прыімчаў з Пінску на Навагарадчыну, каб уратаваць і каралеў-ства, і, пэўна ж, манастыр.
        Пасля гібелі бацькі і братоў, адзін з якіх ужо фак-тычна быў прызначаны Па-пам на караля-наступніка⁹², Войшалку засталося права і абавязак бараніць каралеў-ства - Regnum Litavia, заха-ваць бацькаву спадчыну. He выпадкова навагарадскія нобілі ды бацькавы сябры склікалі яго з Пінску. Ён і па-
    
    Традыцыйна лічыцца, што выява ваяра на вокладцы Лаўрышаўскага Евангелля ўвасабляе Войшалка.
    
    чуваўся спадкаемцам. Вельмі важна адзначыць, што расправіў-шыся з бацькавымі ворагамі, пераняўшы ўладу, Войшалк заха-ваў незалежнасць Полацкіх князёў. Так, вядомая грамата князя Гердзеня, уладара Полацка і Віцебска, - замірэнне: «мнрь есмы створнлн промежн местеря н с ратьманы Рнжьскымн, н с Поло-чаны н Вндьбляны» за тры дні да свята Хрыстовага нараджэння - 22 снежня 1264 г. I калі лад у новай дзяржаве ўжо аднавіўся, то Войшалк перадаў сваё права швагру. Вельмі слушна меркаваў Мікола Ермаловіч, што прычынай перадачы ўлады Шварну, сыну валынскага князя, была неабходнасць замірэння Навагарадска-
    
    га каралеўства з Галіцка-Валынскім каралеўствам. Але на такое Войшалкава рашэнне былі іншыя важныя падставы.
    
          ⁹² Juliusz Latkowski. Mendog krol litewski. C. 74.
    
    295
    
        Шварн, як муж Мяндоўгавай дачкі, верагодна, мог атры-маць ад цесця нейкую частку Навагарадскай зямлі на вена, пасаг. А таму ва ўмовах бескаралеў’я Шварн мог лічыцца прэ-тэндэнтам і на каралеўскі трон. Да таго ж, у такім выпадку вяртанне ў Навагарадак Мяндоўгавай дачкі з мужам Швар-нам можна было падаваць як вяртанне каралеўны на баць-каўшчыну. Ды і Шварн, як сын караля Данілы Галіцкага, мог уяўляцца годным заняць Навагарадскі трон, мог гарантаваць далейшую хрысціянізацыю Панямоння, ці, прынамсі, не пе-рашкаджаць дзейнасці святароў.
        Безумоўна, Войшалк прыняў такое рашэнне за згодай нава-гарадцаў, але паводле памкнення свайго сэрца. Ён вярнуўся на свой абраны яшчэ ў маладосці шлях - служэнне Богу і людзям.
        Верагодна, з імем Войшалка можна лучыць і стварэнне аднаго Евангелля ды Пінскага летапісу.
    
    Малодшыя сыны і жонка
        I свайму селядоршаму сыну Мяндоўг даў не абы-якое імя. Рокель - так называўся князь заходнеславянскага ва-яўнічага племені ваграў, які меў сваю сядзібу ў горадзе Ста-рагардзе⁹³, а таксама кашталян горада Дымін у XIII ст.⁹⁴.
        У назоўніцтве заходніх славянаў маем паралелі і да імя малодшага Мяндоўгава сына. Прыкладам, жонка легендар-нага польскага князя Пяста называлася Рэпка. Зрэшты, у Ля-хавіцкім раёне, каля мястэчка Ліпск, калісьці быў маёнтак Рэпіхава. I на падставе згаданых у періпай частцы разнастай-ных этнатапонімаў Ляхавіцкага абшару ўзнікненне гэтагата-поніма можна звязваць з імем Мяндоўгава сына Рэпіха.
        Жонка. Імя Мяндоўгавай жонкі ні Галіцка-Валынскі, ні гэтак званыя беларуска-літоўскія летапісы не паведамля-юць⁹⁵. Што да гэтак званых беларуска-літоўскіх летапісаў, то і не дзіўна: там няма і Мяндоўга⁹⁶. Больш таго, складальнікі
    
    
          ⁹³ Lech Leciejewicz. Miasta slowian polnocnopolabskich. C. 53.
    
         ⁹⁴ Pommersches Urkundenbuch. Bd I. № 190.
    
          ⁹⁵ ПСРЛ. T. 35. C.290-291.
    
          “Цыт. Паводле Охотнякова. ІІовесть о Давмонте. «Редакцня сокраіцен ной латовской летопнсн». С. 119.
    
    296
    
    ці перапісчыкі, а, найверагодней, праўшчыкі-рэдактары не-каторых летапісаў ды копіяў (спісаў) Хронікі літоўскай і жа-мойцкай, а таксама і Хронікі Быхаўца «ўкралі» яе ў Мяндоў-га... Але пачнем спачатку
        У Галіцка-Валынскім летапісе, у пераліку князёў літвы згадваецца булевіцкі князь «Вншнмоут, его же рубн Ммндо-го ть н женру его поял'ь». Засноўваючыся на гэтым запісе, Ю. Ляткоўскі напісаў, што менавіта яе ўдавец Мяндоўг узяў сабе за другую жонку⁹⁷. 3 чаго можа вынікаць, што Мяндоўг ужо быў жанаты і меў сына Войшалка. (Паводле Тацішчава годам нараджэння Войшалка лічыцца 1223 г.⁹⁸. А захоп Вішы-мутавай жонкі мог адбыцца пазней. Іўсё ж з запісаў вынікае, што яна была сястрою ягонай другой жонкі - Марты. Як па-ведамляе летапіс, калі памерла безымянная першая, то Мян-доўг паслаў па сястру, наказваючы, каб прыйшла «корйтй», г.зн. смуткаваць па нябожчыцы. Але калі тая з’явілася, то Мяндоўгузяў яе сабе за жонку, забіўшы - «его же оубй Мйн-дог», —як згаданаў пададзеным вышэйурыўку Галіцка-Валын-скага летапісу, яе мужа Вйшймоута Боулевйча - паводле ва-рыянта Галіцка-Валынскага летапісу.
        Але ж, як то заўважыла яшчэ К.Скірмунт, у гэтым жа ле-тапісе далей пад 1252 г. паведамляецца, што Вішымут загі-нуў пад Цверыметам у бітве з Мяндоўгам".
        Іншыя летапісы падаюць іншых герояў любоўнай дра-мы, не толькі не падобных, але нават зусім адметных. Прыкладам, паводле «Хронікі літоўскай і жамойцкай» Мян-доўг гвалтам забраў жонку ў Даўманта, а той за гэта забіў Мяндоўга. Далей - болей. У летапісах згадваецца, што два князі ўзялі сабе за жонак родных сясцёр - дачок лівонска-га нобіля. Летапіс не паведамляе імёнаў Мяндоўгавых жо-нак, але з крыжацкай хронікі вядома, што адну называлі Мартай, - гэтак жа, як і сястру біблійнага Лазара, якога ўвасрэсіў Хрыстос. 3 Лівонскай рыфмаванай хронікі выні-кае, што Марта вельмі прыхільна паставілася да хрышчэн-
    
          ⁹⁷ Juliusz Latkowski. Mendog kr61 litewski. C. 73.
    
         ⁹⁸ Цыт. паводле: Мікола Ермаловіча. Па слядах аднаго міфа. С. 70.
    
         ⁹⁹ Skirmunt К. Mendog - krol Litwy. Warszawa, 1909. C. 9.
    
    297
    
    ня яе самой і ўсёй Мяндогавай сям’і крыжацкім прэсвіта-рам у 1250 г. Яна зычліва прыняла хрысціянскіх гасцей з Рыгі ды з іншых краінаў Еўропы. Верагодна, Марта была шчыраю хрысціянкаю і такою засталася, толькі перайшла ў іншую канфесію. Так, Дзітліб фон Альнпеке выразна спа-чувае ёй, называючы яе беднай Мартай. Пра яе далейшы лёс нідзе не паведамляецца, але, мабыць, яна не падзялі-ла лёсу мужа і двух Мяндоўгавых сыноў.