Утроп Літвы
Здзіслаў Сіцька
Памер: 324с.
Баранавічы 2009
Цягам часу моц “Саві", відаць, аслабела, і ён не змог на-кінуць «поганскую прелесть» непасрэдна на суседнія рэгіё-ны. На могільнікахжамайтаў«у V-IX стст. панаваўабрад тру-пакладу». Такі стан не змяніўся і цягам наступных трох ста-годдзяў. Апроч таго, прынамсі, яшчэ два балцкія плямёны -латгалы і селы не палілі сваіх нябожчыкаў. Аднак “Саві” ўвас-крос у XX стагоддзі ды зачараваў нават сур езных даследні каў, і яны не звярнулі ўвагі на «абсурдныя памылкі», на, прык-ладам, супярэчны рымскім хаўтурным абрадам звычай па-хавання ў курганах.
⁹⁴⁰ Фннно-угры н балты в эпоху средневекковья. С. 397.
⁹⁴¹ Тамсама. С. 390.
⁹⁴² Тамсама. С. 393.
265
Аргументы А. Брукнера
Як тут не ўспомніць яшчэ адно выказванне славутага Аляксандра Брукнера: «Чым менш пра міфы ведаем, тым буйней разрастаецца навука пра іх, міфалогія»⁹⁴³.
I сапраўды, усе асноўныя звесткі г. нз. літоўскай міфалогіі ды даследаванні заснаваны на згаданых запісах у «Хроногра-фе» і Галіцка-Валынскім летапісе. Прыклады з летувіскага фаль-клору не падаюцца. Так, А. Брукнер у сваёй манаграфіі «Стара-жытная літва. Народы і багі» не цытаваў прыказкі, песні, казкі жамойтаў. (Адсутнасць такога матэрыялу асабліва дзівіць чы-тача, знаёмага, скажам, з даследаваннем славутага расійскага гісторыка і фалькларыста A. М. Афанасьева, які выкарыстаў сла вянскую вусна-паэтычную творчасць і свае міфалагічныя кан-цэпцыі будаваў менавіта на аўтэнтычным фальклоры.)
He выпадкова А. Брукнер на пачатку згаданай сваёй ма-награфіі вымушаны быў зазначыць: «Весткі пра літоўскую міфалогію ёсць такога роду, што нават самыя, завалася б, ня-вінныя ўвесь час падводзяць». Ён згадаў Т. Нарбута, які падаў звестку з часопіса мінулага стагоддзя, піто «падводных жан-чынаў жмудзіны гудэлкамі называюць». Але А. Брукнер па тлумачыў, што выдуманая гэтая назва перакладаецца літа-ральна ‘русалка’, нібыта ад Русі названая, паводле жамойц-кага gudas ‘беларус’. Ён жа працытаваў яшчэ некалькі каль-каваных назваў міфічных асобаў і даў слуіпную параду да-следнікам: «На такія негіаразуменні ды памылкі неабходна зважаць на кожным кроку, а што ўжо гаварыць пра яўныя фальшыўкі, пра «міфалагічныя» песні, нібыта запісаныя з вуснаў народу, а ў сапраўднасці падкінутыя «міфолагамі», пра народныя паданні, прыкладам, жамойцкія, якімі абдарыў ня-даўна адзін немец-збіральнік, настаўнік з Мітавы,.. пакуль містыфікацыю не выкрылі»⁹⁴⁴.
Ці ж не падобным чынам з’явіліся боствы г. нз. літоўскай міфалогіі рускіх летапісаў?
⁹⁴³ Briickner A. Starozytna Litwa. Ludy і bogi. Olsztyn, 1984. C. X.
⁹⁴⁴ Тамсама. C. 24.
266
Як вынікае з Віленскага і Архіўскага хранографаў, прыхільнікі “Саві” прыносяць ахвяры: «скверным богом'ь Андаевн н Перкуновн.., н жворуне, рекше суце, н Телявелн сь кузнею...». А ў Галіцка-Валынскім летапісе Мяндоўга, які прыняў хрост, абвінавачваюць: «Креценне же его льстнво бысть: жряше богомь свонмь вьтайне, первому Н'ьнадее-вн, н Телявелн, н Днвернк'ьзу, заечему богу н Менденну; егда выехаше на поле н выбегняше заяц на поле, в лесь роіце-ння не вохожаше вону н не смеяше нн розгы уломнтн, н бо-гомь свонм’ь жряше, м мертвыхь телеса сожнгаше, н погань-ство свое яве творяше»⁹⁴⁵.
А. Брукнер палічыў сваім абавязкам абмеркаваць звесткі Галіцка-Валынскага летапісу пра боствы, якіх нібы-та ўшаноўвалі і якім складалі ахвяры літва і вялікі князь Мяндоўг. Сама перш ён згадаў пра тыя гіпотэзы, што вы-велі Детуву на фатальны «аблудны шлях»⁹⁴⁶. Уяўнае пада-бенства лацінскай і жамойцкай моваў, «байку, што ліцвіны - гэта італьянцы-рымляне», выдумку, што «культ вужоў -культ Эскулапа»⁹⁴⁷ А. Брукнер пракаментаваў так: «Няма патрэбы тлумачыць, чаму гэтыя байкі пра Палямона,.. пра міфалогію не існуюць для нас»⁹⁴⁸.
Некаторыя рэцэнзенты кнігі А. Брукнера «Старажытная Літва. Народы і багі» папракалі аўтара за ягоны крытычны падыход. Але ён не мог, не меў маральнага права паблажліва глядзець на выдуманыя боствы, на псеўданавуковыя трак-тоўкі імёнаў гэтых бостваў. «Надзвычайным багацтвам, май-стэрскай распрацоўкай містычная літоўская фантазія не выз-началася, - пісаў А. Брукнер. - He адыходзіла яна ад прымі-тыўнага ачалавечвання прыроды, прыкладам, Мядзініс зна-чыць Ляснь/ (бог),.. Пяркун, таксама першабытная персаніф-ікацыя грому»⁹⁴⁹.
⁹⁴⁵ ПСРЛ. Т. II. с.
⁹⁴⁶ Bruckner A. Starozytna Litwa. Ludy i bogi. C. 70.
⁹⁴⁷ Тамсама.
⁹⁴⁸ Тамсама. C. 71.
⁹⁴⁹ Тамсама. C. 74.
267
Заўважым, што А. Брукнер добра ведаў жамойцкую мову. У ягоным навуковым даробку больш дзесяці грунтоўных ар-тыкулаў па літуаністыцы, пераважна з параўнаўчага моваз-наўства. To і да згаданага ягонага меркавання пра міфало-гію, відаць, прыслухаліся аўтары «Мнфологнческого слова-ря». Прынамсі, там не знаходзім развагаў пра ахвяраванні «Телявелн сь кузнею», «Днвернк-ьзу, заечему богу». Што да першага, то А. Брукнер піша так: «3 інпіым міфам, таксама надзвычай прымітыўным... знаёміць нас Целявель, каваль Сонца...»⁹⁵⁰, які з кавалка жоўтай руды выкаваў сонца і закі-нуў на неба. I даследнік робіць вельмі важную заўвагу: «...у цэнтры салярных літоўскіх міфаў - не сонца, як у арыйскіх народаў, а бог-каваль»⁹⁵¹. Што да наступнага боства, то тут разгубіўся і А. Брукнер. У адным месцы ён бачыцьу Дзівірык-се вясёлку: «прынамсі, пакуль што Дзівірыкса лепш вытлу-мачыць не ўмеем»⁹⁵². А на іншай старонцы сваёй кнігі А. Брук-нер піша: «Пра заячага бога Валынскай хронікі не ведаем напэўна, ці гэта асобны (чацвёрты) ў пераліку яе (хронікі -З.С.) бостваў, ці толькі тлумачэнне аднаго з тых бостваў (Дзівірыкса або, хутчэй, Мядзеіна...)».
Вядома, сама жывёліна, славуты герой казак і жартаў, не можа выклікаць нейкіх пярэчанняў як і адмоўных пачуццяў. У сусвеце няма горшых ці лепшых. Усё створанае Богам год-нае чалавечай увагі ды пашаны, у тым ліку і заяц, што і ба-чым, прынамсі, ва ўсходніх міфах і гараскопах. Прааналіза-ваўшы звесткі згаданага «Мнфологнческого словаря» пра па-ганскія боствы, персаніфікаваныя ў зайца, можна зрабіць вы-снову, што такія міфалагічныя ўяўленні ўласцівыя народам Паўднёва-Ўсходняй Азіі. I няма падставы рабіць адэптам «за-ячага бога» вялікага князя Мяндоўга. Кім бы ён ні быў з па-ходжання, балтам, полацкім крывічом ці нашчадкам заход-неславянскага роду, ён належаў да індаеўрапейцаў.
Вызначаючы Мяндоўгаў пантэон, не трэба сягаць па-за свет уяўленняў індаеўрапейцаў. Іх асноўнымі стыхіямі былі
⁹⁵⁰ Тамсама.
⁹⁵¹ Тамсама. С. 75.
⁹⁵² Тамсама. С. 74.
268
агонь (Сонца), вада, паветра, глеба (Зямля). Менавіта ў гэ-тых стыхіяў, пераўвасобленых у істоты-боствы, павінен быў бы выпрошвацьсваю моц Мяндоўг. Атамудазволім сабе дум-ку-сцвярджэнне, што Мяндоўг мог складаць ахвяры Агню. Мяндоўг мог быць вогнепаклоннікам, як, скажам, Гедымін, калі той толькі не быў абвінавачаны ў такім «граху». Вялікі князь літвы мог пакланяцца Знічу, культ якога дажыў да XIX ст. Нельга выключаць і Пяруна. Гэтая міфічная асоба, так бы мовіць, Мяндоўгава роўня: галоўнае боства паганскага пан-тэону і вялікі князь, кароль. Ды нельга нават уявіць, як маг-ла асоба, якую прымалі за роўню майстар Тэўтонскага ордэ-на і Папа, складаць ахвяры «заячаму богу».
He можа не здзіўляць адсутнасць у тых - галіцка-валын-скага летапісца ды аўтараў «Хронографов» - пераліках па-ганскіх літоўскіх бостваў ці не самага вядомага - Крыве. Яго ж таксама падаюць за пачынальніка «рытуальнай трады-цыі»⁹⁵³, падобна, як і “Саві”. Але Крыве нашмат рэальней, калі ўвогуле можна так гаварыць пра міфічную асобу. Гэтае імя звязваюць не толькі з «калісьці існаваўшым блізнячым вобразам», але і з паганскім святаром Крыве-Крывейта, вя-домым у XII, XIII стагоддзях, ды з Крыве, родапачынальні-кам крывічоў, заснавальнікам Крывіч-горада, будучай ста-ліцы ВКЛ - Вільні.
Што праўда, сам вялікі князь літвы не меў да Крыве нія-кага дачынення. Мяндоўг паходзіў з іншага этнасоцыума, з іншай племянной групоўкі - палачанаў, якія ўжо перайшлі на іншую ступеню сацыяльнага ды, безумоўна, духоўнага жыцця. Гэта не значыць, што яны абсалютна вызваліліся ад паганскага светаўяўлення, выракліся сваіх бостваў-фетышаў. Але ўчынкамі Мяндоўга ўжо рухала іншая ідэя - ідэя будаўн-іцтва дзяржавы. А для ўмацавання яе неабходны быў іншы Сусвет ды іншы яго Ўладар.
⁹⁵³ Мнфологнческнй словарь. С. 298.
269
ХРЫШЧЭННЕ МЯНДОЎГА*
Як Мяндоўг заслужыў такую ласку?
Мяндоўг, князь літвы, увайшоўу гісторыю сама перш як наёмнік. У Іпацеўскім летапісе, як згадвалася, паведамляец-ца, што ў 1235 г. “Даннмл возведе на Конрада лнтву Мендога йзяслава Новогородьского’’¹. Як вынікае з гэтага запісу, на пачатку ХІП ст. навагарадскі князь Ізяслаў меў войска, у скла-дзе якога служылі асобныя атрады літвы. Гэтыя прафесій-ныя, вывучаныя ваяры займаліся выключна ратным рамя-ством: ваявалі на запрашэнне розных князёў у Падзвінні, Польшчы, на Пскоўшчыне і Чарнігаўшчыне. Можна сцвярд-жаць, што Мяндоўгавы ваяры-літва не маглі сядзець дома, калі з-за Дняпра рынулася войска Батыя.
У 1241 г. Еўропа перажыла шок мангольскага нашзсця. “Ордамі Чынгісхана ды ягоных пераемнікаў цэлыя дзяржа-вы і народы былі сцертыя з зямлі... Летапісцы з жахам паве-дамляюць пра разбурэнне некалі багатых гарадоў - ... Уладз-іміра, Кіева, Галіча, Кракава і Пешта...”². У гэтым пераліку няма Полацка, Турава, Гомеля, Бярэсця, Менска, Навагарад-ка. Да іх манголаў не дапусцілі.
Упэўнена можна гаварыць, што “Мяндоўгава літва” разам з войскамі Навагарадскага, Полацкага, Турава-Пінскага кня-стваў паспяхова змагалася супраць мангольскіх захопнікаў. Батыева арда, якая спапяліла Кіеў ды валынскія гарады, не змагла прабіцца за Прыпяць. Як вынікае з “Кройнікі літоўс-кай і жмойцкай” нейкі ваявода, правадыр ці князь “з русью, нов-ьгорожаны, слоннмчаны, пнніцаны, жмондамн н лнтвою” разбіў войска “цара” Кадана “над Днепром наустю Прмпетн”³. Нельга не зважаць і на шматлікія летапісныя звесткі пра бітву “за Мозырем над рекою Окуновкою”. Пра яе згадваец-
‘ Перапрацаваны і дапоўнены нарыс паводле даклада на II Кангрэсе беларусістаў. Мн., 1996.