• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
    
         ²⁶ Тамсама. Вершы 3324 - 3329.
         ’ Нальзен - Нальшчаны.
    
    276
    
    ў Літве, у краіне’ ды пра жаданне майстра з братамі «...ohne Wehr auf die Littauen, so Sameiten sein und bringen sie in grose Pein» ‘без боек ісці на літву, таксама на жамойтаў і прынесці ім вялікія страты’. Аднак ні пра бітву ў той час з Мяндоўгам, ні пра аблогу Мяндоўгава «бурга» нічога не паведамляецца. He вядома дакладна, што паспрыяла такому «супакойнаму» выніку паходу «auf die Littauen». Але можна ўявіць, што міра-любнаму Андрэасу фон Штырлянду былі добра вядомыя пе-раможныя абарончыя бітвы Мяндоўга з манголамі.
        Навагарадскі князь, сваім чарадом, не паляцеў бараніць нальшчанцаў, а сядзеўу сваім бургу. Гэтым «бургам» быў, ве-рагодна, горад Варута. Але можна сцвярджаць, што на той час Мяндоўг ужо ўмацаваў стары Навагарадскі замак. Экана-мічны стан Навагарадскай дзяржавы дазваляў такія траты. Драўляны тын быў заменены гароднямі - дубовымі зрубамі з двайною пярэдняй сцяною, - і тады ж, у другой палове XIII ст., вымуравалі каменную абарончую вежу²⁷.
        Узмацненне Навагарадскага княства перакрыжоўвала пла-ны валынскага князя Данілы Галіцкага, які намерваўся падпа-радкаваць сабе Панямонне. Стараючыся выкарыстаць нязгоду ці нат варажнечу паміж князямі літвы і Мяндоўгам, ён пачаў збіраць кааліцыю супраць, як падае галіцка-валынскі летапі-сец, паганцаў. Але валынцы не дачакаліся палякаў і рыцараў з Тэўтонскага ордэна ды толькі з літоўскімі перабежчыкамі Цяў-цівілам і Едзівідам рушылі ў Панямонне. Даніла з братам Ва-сількам гіайшлі да Навагарадка, але пра аблогу яго ў Галіцка-Валынскім летапісе не паведамляецца. Згадана толькі, што іншыя атрады валынцаў у якіх былі і Мяндоўгавы пляменнікі, “понмаша грады многы”²⁸. (Такі летапісны запіс ускосна свед-чыць пра падначаленасць гарадоў Панямоння Навагарадку.)
        Цяўцівіл з “палонам Данілавым” пайшоў у Рыгу²⁹, дзе быў прыняты і ахрышчаны: “Тевтнвнлу же нсповеде пнс-куігь н пребоіць Внрьжан'ь”³⁰. (Гэтае «нсповеде» - ‘выспа-
    
          ²⁷ Ткачев М.А. Замкн Белорусснн. Мн., 1987. С. 14.
    
          ²⁸ ПСРД. Т.2. С. 816.
    
          ²⁹ Тамсама.
    
          ³⁰ Тамсама. С. 817.
    
    277
    
    вядаў’ сведчыць, што і Цяўцівіл быў хрысціянінам ці, пры-намсі, быў ахрышчаны ў Рызе. Лівонскія рыцары, арцыбіс-куп гатовы былі выкарыстаць Цяўцівіла дзеля сваёй мэты: пасадзіць яго на вялікакняскі стол у Навагарадку, каб мець надзейнага хаўрусніка дзеля заваявання ўсяго Панямоння. Як паведамляецца ў Галіцка-Валынскім летапісе, арцыбіс-куп “сожалнся по немь, ведяху бо, аіце Тевтнвмл'ь не бы нз-гнань, Лнтовская земля в руку бе нхі>, н креіценне неволею прнялн быша”³¹.
    
    Мяндоўгавы дамаганні
        Такія абставіны прымусілі Мяндоўга дзейнічаць актыў-на. Ён выправіў у Рыгу да ордэнскага майстра Андрэаса фон Штырлянда паслоў з падарункамі і просьбай. Чаго прагнуў навагарадскі князь, не вядома. Галіцка-валынскі летапісец жа, пералічваючы Мяндоўгавы дары: “...злата много н среб-ра, н сосоуд’ь серебренын н златын н краснын, н коне мно-гы”, пераказвае і ягоную нібыта просьбу: “...аіць оубьешн н женешн Тевтнвнла н еіце болша снх прннмешн”³².
        Дарэчы, гэтае паведамленне можна разглядаць як свсд-чанне, што галіцка-валынскі летапісец (ці, верагодней, рэ-дактар XVI ст.) мог чытаць Навагарадскі летапіс. (Праз зга-даныя радкі магла праявіцца толькі тэндэнцыйнасць галіц-ка-валынскага летапісца або княскага “рэдактара”, таму што ён немог ведаць.зякой просьбай Мяндоўгавы паслы та-емна паехаліў Рыгу. Зрэшты, звесткі пра таемную місію пас-лоў Навагарадскага князямаглі пераказаць Мяндоўгавы пля-меннікі.) Прыкладам, лівонскі храніст не згадвае ні пра дары, ні пра просьбу забіць ці прагнаць Цяўцівіла, а толькі паведамляе, што «Konig Mindow ware froh... daft er den Meister sollte sehen»³³ ‘кароль Мяндоўг быў бы рады паба-чыцца з майстрам'.
    
          ³¹ Тамсама. С. 816.
    
          ³² Тамсама. С. 817.
    
          ³³ Die livlandische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke.
          Вершы 3460 - 3462.
    
    278
    
        Верагодна, Мяндоўг спачатку і не думаў пра хрышчэн-не паводле лацінскага абраду: інакш ён выправіў бы пас-лоў непасрэдна да Папы, што і зрабіў пазней. Магчыма, на-вагарадскі князь хацеў дамовіцца пра заступніцтва Тэўтон-скага ордэна дзеля выбаўлення з цяжкага стану. 3 Усходу ўвесь час прыходзілі трывожныя звесткі пра стан Уладзімір-скага, Чарнігаўскага ды іншых княстваў. Мангольскія зава-ёўнікі не пакідалі планаў захопу уладанняў вялікага князя Навагарадскага Мяндоўга. Але Андрэас фон Штырлянд вы-разна адказаў, што толькі праз хрышчэнне навагарадскі князь зможа атрымаць дапамогу:
                Ais der Meister hatte vernommen des Konigs Meinung bis zu Grunde, da sprach ein gutes Wort zur Stunde der Meister so fort zu Myndauen, dem Konige von Littauen: «So Du wiirdest ein Christ, grofie Ehre Dir von mir bestimmtet ist, -eine Krone ich Dir erwerbe... »³⁴
        ‘Калі майстар успрыняў меркаванне караля за аснову, то мовіў добрае слова майстар адразу Міндоўгу, каралю літвы: «Так быў бы Ты хрысціянінам, вялікі гонар будзе Табе; каро-ну Табе здабуду»’.
        Галіцка-ВалынскілетапісецпераказаўпарадуАндрэасафон Штырлянда: “...не можешн нзбавлен’ь бытн, аіце не поспешн к Папе н прннмешн креіцення - не одолеешн врагоу”³⁵. Праз на-вагарадскіх паслоў рыжскі майстар перадаў Мяндоўгу, што ён прыхільна ставіцца да яго і ягонай просьбы. Прынамсі, у летап-ісе занатаваны такія словы: “Дроужбу нмею к тебе”³⁶.
        Зважаючы на пазнейшыя негатыўныя вынікі хрышчэн-ня Мяндоўга, некаторыя навукоўцы схільны іхтлумачыць не-дальнабачнасцю палітыкі, што выявілася, пераважна, у хрышчэнні навагарадскага князя паводле лацінскага абра-
    
           ³⁴ Die livlandische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke. Вершы 3488 - 3495.
    
         “ПСРЛ. T. 2. C. 817.
    
          ³⁶ Тамсама.
    
    279
    
    ду. Але да гэтага яго сама перш прымушала геапалітычнае становішча Навагарадскага княства.
        За прыклад Мяндоўгу магла служыць дыпламатыя кіеў-скай княгіні Вольгі. Яна, хоць была ахрышчана ў Канстанці-нопалі³⁷, у 959 г. накіравала паслоў да германскага імперата-ра Атона I з просьбай “поставнть епнскопа н пресвнтеров нх народу”³⁸. Гісторыкі мяркуюць, што Кіеву патрэбен быў асобны біскуп, а Візантыя не дазволіла такі прывілей. Пад-бор адпаведнай асобы ў Нямеччыне зацягнуўся. Адной з пры-чынаў, як можна ўявіць, магла стаць моўная праблема. Урэш-це біскуп быў прызначаны, і па-над Дняпром, праўда, праз паўтара года, з’явілася нямецкая духоўная місія біскупа Адальберта, каб "органнзовать в Кневском государстве хрн-стнанскую Церковь” зэ. Але місія сустрэла супраціў “правя-іцей языческо-хрнстнанской верхушкн”⁴⁰. Адальберта праг-налі, у Кіеве паганская дружына ўчыніла «дзяржаўны пера-варот»: улада перайшла ў рукі князя Святаслава, сына Вольгі.
        Балгарскі хан Барыс I (ён пасля хрышчэння Візантыйскімі святарамі ў 864 г. прыняў тытул князя ды хрысціянскае імя Міхаіл⁴¹), не дамогшыся ад візантыйскага імператара дазво-лу на аўтакефальную Царкву у 866 г. звярнуўся ў Рым⁴².
        У Навагарадку не маглі не знаць пра яшчэ горшы стан Галіцка-Валынскага княства, якое было заваявана Батыем. Даніла Галіцкі быў вымушаны весці двайную палітыку, але галоўнай ягонай мэтай сталася каранацыя. I ён звярнуўся да Папы, які быў аўтарытэтам для ўсёй Еўропы, увасабляў моц хрысціянскай кааліцыі еўрапейскіх дзяржаваў. Ягонае жадан-не каранавацца адпавядала велічным планам папы Інацэн-та IV, абранага ў 1243 г.
        A Папа быў вырашыў навярнуць у хрысціянства паганскія народы ды нават накіраваў пасольства ў Арду да Батухана. Папа намерыўся і паяднаць абодва накірункі хрысціянства.
    
        ³⁷ Сахаров А.А. Днпломатня Древней Русн. М.. 1980. С. 265.
    
         ³⁸ Греков Б.Д. Кневская Русь. М„ 1949. С. 454.
    
        ³⁹ Сахаров А.А. Днпломатня Древней Русн. С. 265.
    
         ⁴⁰ Тамсама. С. 297.
    
         ⁴¹ Нсторня южных н западных славян. Т. І.М., 1998. С. 22.
    
         ⁴² Тамсама. С. 23.
    
    280
    
    Інацэнт IV пасылаў лісты з заклікам далучыцца да уніі Аляк-сандру Неўскаму Данілу Галіцкаму⁴³. Сваім чарадом, Даніла пісаў у лісце Папу: “Рать татарьская не престаеть зле жнвуідм с намй, - то како могу прйятй венець без помоідн твоей”⁴⁴.
        Менавіта рыжскаму арцыбіскупу Альберту Сурберу папа Інацэнт IV даручыў у 1247 г. паехаць да Данілы Галіцкага ды ад імя Папы прыняць галіцка-валынскіх князёў, іх двор і пра-васлаўнага мітрапаліта ў лона Каталіцкага Касцёла. Дзеля уніі галіцка-валынскі князь нават пайшоў на разрыў з сваім “печатнйком” (канцлерам) Кірылам, якога ён, Даніла Галіцкі, раней быў паставіў мітрапалітам Кіеўскім⁴⁵. Мітрапаліт Кіры-ла паехаў да Аляксандра Неўскага, а Даніла Галіцкі да 7 ве-расня таго ж году быў ахрышчаны. Пазней ён быў і карана-ваны ў Драгічыне-над-Бугам: “от Церкве святых апостол й от стола святаго Петра, й от отца своего папы Некентйя”, як падае Іпацеўскі летапіс⁴⁶. (Да таго ж, аўтар Іпацеўскага лета-пісу спецыяльна дадаваў: “Он же венець от Бога прйя”.)
        У Мяндоўгавай курыі не маглі не зважаць на верагодныя негатыўныя для Навагарадка вынікі хрышчэння і каранацыі галіцка-валынскага князя. Папскае блаславенства Данілу Галі-цкаму паспрыяла б і стварэнню кааліцыі супраць Мяндоўга, якога на Валыні мелі - пра гэта сведчыць Галіцка-Валынскі ле-тапіс - за паганца. Да каго было прыхіліцца Мяндоўгу? А перс-пектывы будучага звязу валынскіх князёў з Рымам бачыліся ў Навагарадку добрым прыкладам для наследавання. Неабход-на было зрабіць канкрэтны крок дзеля ўмацавання ўлады і дзяржавы, а таксама дзеля ўмацавання аўтарытэту Навагарад-скай зямлі. Ці не такая прычына і прымусіла Мяндоўга шукаць духоўных апекуноў у Заходняй Еўропе, звярнуцца да Папы? Уз-важыўшы ўсе абставіны, Мяндоўг вырашыў прыняць хрэст па-водле лацінскага абраду ды ахрысціць ваяроў-літву.
    
         ⁴³ Дашкевнч Н. Переговоры Пап с Данннлом Галнцкнм об уннн Юго-Западной Русн с католячеством. //Уннверснтетскне нзвестня. Кнев, 1884. № 8.
    
         ⁴⁴ Цыт. паводле: Лнхачев Д.С. Галнцкая лнтературная траднцня в жнтнн Александра Невского. // ТОДРЛ. Т. V. М., 1947. С. 51.
    
         ⁴⁵ Тамсама.
    
         ⁴⁶ Тамсама.
    
    281
    
    Хрышчэнне паводле лацінскага абраду
        Пра хрышчэнне Мяндоўга Галіцка-Валынскі летапіс па-ведамляе вельмі скупа: “Мнндогг же посла к Папе н прпя креіценне”. Вядома, летапісец Данілы Галіцкага, які затаіў план захопу земляў Навагарадскага княства - уладанняў «паганай літвы», - не хацеў падкрэсліваць важнасць гэтай падзеі для Навагарадскага княства. А значнасць чыну выя-вілася ўжо ў самой згодзе рыжскага майстра спрыяць ме-навіта супакойнаму хрышчэнню Мяндоўга і літвы: звычай-на ж крыжакі хрысцілі мячамі. На такое рашэнне Андрэаса фон Штырлянда не маглі не ўплываць Мяндоўгавы пера-могі, моц ягонага войска.