• Газеты, часопісы і г.д.
  • Утроп Літвы  Здзіслаў Сіцька

    Утроп Літвы

    Здзіслаў Сіцька

    Памер: 324с.
    Баранавічы 2009
    187.3 МБ
        Ужо нават з паведамлення Галіцка-Валынскага летапісу можна меркаваць, што Марта і яе сястра былі з хрысціянс-кай сям’і. (Дарэчы, Хроніка Быхаўца¹⁰⁰, дзе гаворыцца пра па-добны выпадак з двума братамі Нарымонтам і Даўмантам, паведамляе, што тыя былі пабраліся з дочкамі нейкага лівон-скага нобіля. Менавіта прыналежнасцю Марты да хрысціян-ства лацінскага абраду можна вытлумачыць і прыхільнасць верагоднага аўтара хронікі, які ставіцца да яе вельмі прыяз-на. У «Рыфмаванай хроніцы» Мяндоўгава жонка пададзена як абаронца хрысціянаў, апякунка святара, прызначанага на біскупа Літоўскага¹⁰¹: «у той момант пайшла жонка туды, дзе сядзеў кароль Міндоўг, і пачала так сваю просьбу: «Уладар, адпусці гэтага чалавека ізноў у Рыгу, да майстра яго, пакуль ты не парушыў мір, - гэта твой гонар!»
        Такое стаўленне Дзітліба фон Альнпеке да Марты па-цвярджае меркаванне, што яна была з нейкага лівонскага роду. Узнікае адначасова і думка: што і той замардаваны Вішымут (вядомаж, не Даўмант) быўхрысціянінам, калі быў ажаніўся з хрысціянкаю.
        Як вядома, у Навагарадку, а пэўна ж і ў іншых паня-монскіх гарадах былі хрысціянскія суполкі ды святыні ўсходняга, візантыйскага абраду. Прыкладам, пра Мяндоў-га напісана ў летапісе, што ён прыняў веру Хрыстовую ад Усходу, значыць, быў ахрышчаны паводле візантыйскага абраду, верагодна, нават тады, калі з дзедам і бацькам быў у высылцы ў Канстанцінопалі. Верагоднасць такога хрыш-
    
         ¹⁰⁰ ПСРЛ. Т. 35. С. 135.
    
          ¹⁰¹ Die livlandische Reimchronik von Dittlieb von Alnpeke.
          Вершы 3488 - 3495.
    
    298
    
    чэння ўскосна пацвярджае летапісная згадка пра епіскапа Цвярскога Андрэя, нашчадка полацкага князя Ердзеня, па-мянёнага ва Ўваскрасенскім летапісе: «А Ерденевь сын крестнлся. А звалн его Андреем». (У цытаваным урыўку Ўваскрасенскага летапісу ён пададзены як Гердзень). Сын Гердзеня ігумен Андрэй у 1289 г. быў пастаўлены епіска-пам Цвярскім¹⁰².
    
          ¹⁰² ПСРЛ. Т. 25. С. 157.
    
    299
    
    
            Частка III
    
    
         «...ЯСНЕЙ АД ПЕРЛАЎ I ЗОЛАТА КАРОНЫ»
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
         ’Нарыс надрукаваны ў «Беларускім гістарычным часопісе». № 5.2000.
    
    
    Геапалітычны стан Навагарадскага княства
       «А гды перешлн Немен, нашлн в чотырох мнлях ropy красную», - так летапісны радок гаворыць пра самую вя-домую гару Навагарадка. 1 ўвогуле ўзвышша, на якім па-будаваны гэты горад, у маім уяўленні паўстае нашым, крывіцкім Алімпам. Але перш чым тут з’явіліся багі, сюды імкнуліся людзі. «Ужо з другой паловы першага тысяча-годдзя паўднёвая і паўднёва-ўсходняя часткі Беларускага Панямоння засяляюцца славянскім насельніцтвам»¹. Сваю прысутнасць славяне засведчылі курганамі. Вядомая да-следніца Беларускага Панямоння Ф.Д. Гурэвіч адзначыла: «Верхнее Понеманье было буквально насыіцено кургана-мн, что говорнт о густоте населення»². Некаторыя з іх на-сыпаны ў VI - VII стст., відаць, над магіламі крывіцкіх во-латаў - не выпадкова ж курганы доўгія. «Доўгія і падоўжа-ныя курганы... Панямоння аналагічныя такім жа курганам, распаўсюджаным... на захадзе да Віслы»³. 3 такім мерка-ваннем Ф.Д. Гурэвіч згодны і В.В. Сядоў⁴. Дарэчы, у нава-коллі Навагарадка ёсць мноства курганоў з пахаваннямі, што ўласцівыя дрыгавічам⁵.
       Знаходкі ў доўгіх курганах посуду, што «мае бліжэй-шыя аналогіі сярод славянскага посуду пражскага тыпу»⁶, а таксама некаторыя антрапалагічныя рысы «схіляюць да думкі пра перасяленне продкаў ноўгарадскіх славенаў і крывічоў аднекуль з рэгіёна, што ўваходзіць у басейны Одры і Віслы»⁷. Маскоўскі даследнік В.Б. Перхаўка на пад-ставе высноваў мовазнаўцаў ды аналізу «археалагічных матэрыялаў з раннесярэдневяковых паселішчаў і пахаван-
    
         ' Гуревнч Ф.Д. Древностн Белорусского Понеманья. С. 144.
    
         ² Тамсама. С. 96.
    
         ³ Тамсама. С. 144.
    
         ⁴ Седов В.В. Восточные Славяне в VI - XIII вв. С. 55.
    
         ⁵ Павлова К.В. Раскопкм курганов у д. Городяловка. // КСНА. Вып. 135. М„ 1973. С. 57.
    
         ⁶Седов В.В. Восточные Славяне в VI - XIII вв. С. 51.
    
         ⁷ Тамсама. С. 8.
    
    301
    
    няў Беларусі» гаворыць пра перасяленне ў Панямонне за-ходнеславянскіх плямёнаў⁸.
        I скандынаўская «Сага пра Тыдрэка Бэрнскага» (XIII ст.) расказвае, што князь Вількін з сваімі ваярамі пайшоў на ўсход. Аналізуючы звестку гэтай сагі, вядомы наш гісто-рык Паўла Урбан зрабіў выснову, што ў ёй адбіліся «паданні пра колішняе перасяленне часткі вільцаў-люцічаў з заха-ду на ўсход»⁹.
        Пра перасяленне шматлікіх родаў палабскіх славянскіх плямёнаў на абшары Панямоння, Пашчар‘я сведчаць і назвы нашых вёсак ды мястэчак, што маюць паралелі ў тапаніміцы міжрэчча Лабы і Одры. Прыкладам, у Баранавіцкім раёне зна-ходзяцца больш за 30, у Ляхавіцкім - больш за 20 такіх пасе-лішчаў. Падобнае назіраем і ў тапаніміцы ваколіцаў Навага-радка ды абшараў славянскай гістарычнай вобласці Меклен-бургія: Валеўка - Dorf Walow, Крывічы - Criwiz, Crive; Літоўка - Litouga, Любча - Dorf Liibc, Радагошча - Dorf Radegast, Рутка -Dorf Ruthen, Слонева - Slonize, Шчорсы - Scorsowe.
        Як вядома, на рашучыя перамены, перасяленне ад-важваюцца ініцыятыўныя, смелыя людзі, якія не баяцца сустрэцца з варожым асяроддзем. Безумоўна, у іх шэра-гах павінны быць і ваяры, Яшчэ ў Мекленбурзе тыя пра-фесійныя ваяры, паходжаннем з літаў - сялянскага залеж-нага стану (саслоўя) - атрымалі назву літва (літ- + прас-лавянскі суфікс tv- са зборным значэннем; параўнайце: беларускія дзятва, спадарства, казацтва; польскія dziatwa, pacstwo; расійскія братва, паства). Ваяры-літва пакінулі шмат аднайменных тапонімаў на абшарах міжрэчча Лабы і Одры: Lytouga, Lituania¹⁰, Lettowen¹¹; паў-ночна-ўсходняга Мазоўша: Stara Litwa, Kostry-Litwa¹², Litwa
    
         ⁸ Перхавко В.Б. Западнославянское влнянне на раннесредневековую культуру Белорусснн.// Древнерусское государство н славяне. Мн., 1983. С. 26.
    
         ⁹ Паўла Урбан. Да пытання этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвіноў. Мн., 1994. С. 82.
    
          ¹⁰ Historisches Jahrbuch. II Band. 3. Heft. Miinster, 1881. C. 65.
    
          "V. Kiparski. // Neuphilologische Mitteilungen. Helsingfors. 1949. C. 198.
    
          ¹² Wojew6dztwo Bialostockie. Mapa Turystyczna. Bialystok, 1990.
    
    302
    
    al Ksi^za¹³; y Чэхіі: паселішчы Літомержыцы, Літомысль, Літовел ды ў Падунаўі: terra Lytua, Lythway, provincia Lytwa¹⁴. Зважаючы на тапонімы Літоўка (цяпер у Ля-хавіцкім ды Навагарадскім раёнах), Літва (цяпер у Ля-хавіцкім, Маладзечанскім, Слонімскім, Стаўбцоўскім, Уз-дзенскім раёнах), можна сказаць, што крывіцкія (полац-кія) князі дазволілі ваярам-літве пасяліцца на рубяжах іх уладанняў. Цягам часу ў Верхнім Панямонні ўтварылася за-лежнае ад Полацка Навагарадскае княства. I ваяры з пасе-лішчаў Літва, апроч, відаць, тых, з якімі Глеб Менскі «хо-дяше в лесех», пачалі падпарадкоўвацца Навагарадскім князям. Як пісаў вядомы польскі храніст Мацей Стрый-коўскі, «...тая літва, што па-над Нёманам жыла ў пушчах, здаўна належала Навагарадскаму княству»¹⁵. Падначале-насць ваяроў-літвы навагарадскаму князю Ізяславу выраз-на выяўленаў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1235 (1237) г.: «Данннл возведе на Конрада лнтву Мендога йзяслава Новогородьского»¹⁶. Гэты запіс трэба разумець так, што на службе ў Навагарадскага князя Ізяслава быў ваявода (верагодна, князь літвы) Мяндоўг з сваімі ваярамі-літвой.
        Мяндоўгавы ваяры не толькі хадзілі на просьбу Данілы Галіцкага ў Мазоўша. Нашмат часцей яны ваявалі ў Падзвінні, пераважна рабуючы земгалаў, эстаў, латгалаў, нападаючы на ўладанні ордэна мечаносцаў, а часам баронячы інтарэсы По-лацкіх князёў, пра піто пісаў Генрых Латвійскі пад 1203,1209, 1216,1221 гг.¹⁷, пра штозгадваюць ілетапісы¹⁸. Інтарэсы По-лацкага княства былі асабліва блізкія Мяндоўгу, нашчадку полацкага княскага роду Рагвалодавічаў¹⁹. Ці не самы славу-
    
           ’³ Slownik geograflczny ziem polskich oraz innych krajdw slowianskich. T. ХІП. Warszawa, 1892. C. 687.¹⁴ Жлутка A. Літва на Балканах. // Спадчына. 2000.
    
         № 5-6. С. 90-95: The World Atlas. Moscow, 1967. P. 89.
    
          ¹⁵ Stryjkowski M. 0 poczatkach, wywodach, dzielnosciach, sprawach rycerskich i domowych slawnego narodu litewskiego i ruskiego... Warszawa, 1978. C. 93.
    
          ¹⁶ ПСРЛ. T. 2. C. 776.
    
          ¹⁷ Генрнх Латвнйскнй. Хроннка Лнвоннн. М„ Л д, 1938. С. 73,113,167,206.
    
          ¹⁸ Гл. М.І. Ермаловіч. Па слядах аднаго міфа. Мн, 1989. С. 40.
    
    ¹⁹ ПСРЛ. Т. VII. Воскресенская летопнсь. СПб, 1856. С. 165; ПСРЛ. Т. 17. Западнорусскне летопнсн. Прнложення. СПб, 1907. С. 573, 593,601.
    
    303
    
    ты з такіх паходаў літвы - паход пад Саўле’, што ва ўсходняй частцы сучаснай Летувы, на мяжы карэнных полацкіх зем-ляў, верагодна, таксама за просьбай палачанаў, якім пагра-жалі мечаносцы. 22 верасня 1236 г. у бітве пад Саўле ваяры-літва разграмілі аб'яднанае войска мечаносцаў, эстаў, ліваў, латгалаў ды пскоўскую дружыну²⁰. Як сведчыць Ноўгарадскі Першы летапіс, з ваяроў той кааліцыі «прнндоша кождо де-сятый в домы своя»²¹.
        Варта заўважыць, што не было нападаў ваяроў-літвы на землі Навагарадскага княства. Прынамсі, ні нямецкія храні-сты, ні рускія летапісцы не пісалі пра іх. Сам Навагарадак толькі ў 1274 г. зведаў аблогу валынскага і татарскага вой-скаў²². А літве было на што спакусіцца.
        Ф.Д. Гурэвіч сцвярджае, што Навагарадак існаваў за-доўга да 1044 г„ калі ён упершыню згадваецца ў летапі-сах, і да сярэдзіны ХШ ст. дасягнуў надзвычай высокага эканамічнага і культурнага развіцця. Тут жылі і працавалі майстры-злотнікі, вырабы якіх прадавалі на рынках Пя-рэдняй Азіі ды Візантыі. Тут плавілі балотную руду і вы-раблялі з жалеза разнастайныя рэчы, у тым ліку і цалкам металёвыя стрэлы для арбалетаў. Як сцвярджае Ф.Д. Гу-рэвіч, па насычанасці жалезнымі вырабамі ў археалагіч-ных раскопах Навагарадак - адзін з найбагацейшых гара-доў²³. Пры даследаванні пласту XII - XIII стст. археолагі ўба-чылі рэшткі незвычайных пабудоваў вакольнага гораду. Даследнікаў уразілі іх вялікія памеры - плошчай да 100 квадратных метраў, наяўнасць цэглы, разнастайных выра-баў, у тым ліку каштоўнага шклянога посуду ды круглых шкляных ваконных шыбаў²⁴. Былі адкапаныя рэшткі ча-
    
        ' Саўле - возера Сарты (сучасная летувіская назва - Сартай). Прынамсі, таклічаць выдаўцы згаданага твора М. Стрыйкоўскага. Ён жаў сваіх прыпісах называе гэтае возера Cap я і падае, што аднайменная рэчка, якая з яго выцякае, упадае ў Дзьвіну за 2 мілі ад Друі.