Ваяры Беларусі X—XI стагоддзяў  Мікалай Плавінскі

Ваяры Беларусі X—XI стагоддзяў

Мікалай Плавінскі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 64с.
Мінск 2018
29.61 МБ
Беларуская энцыклапедыя
Беларуская
энцыклапедыя
М.А. Плавінскі
ВАЯРЫ БЕААРУСІ
X—XI cmazodd^ay
Мінск «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» 2018
УДК 087.5:94(476)“09/10”
ББК 63.3(4Бем)
П37
Серыя заснавана ў 2015 годзе
Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзроапу
У кнізе выкарыстаны ілюстрацыі М. Плавінскага, малюнкі Д. Бунеевай, фотаздымкі Д. Лася
Плавінскі, М.А.
П37	Ваяры Беларусі X—XI стагоддзяў : для сярэд. і ст. шк. ўзросту / М.А. Плавін-
скі. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. — 64 с.: іл. — (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
ISBN 978-985-11-1078-6.
Кніга прысвечана вайсковай гісторыі Беларусі раннесярэдневяковага часу. У ёй распавядаецца аб складзе і колькасці войскаў беларускіх княстваў, узбраенні ваяроў, тэхналогіі яго вырабу і асаблівасцях выкарыстання падчас баявых дзеянняў. Выданне прызначана для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але можа быць карысным для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.
УДК 087.5:94(476)“09/10”
ББК 63.3(4Бен)
ISBN 978-985-11-1078-6	© Плавінскі М.А., 2018
© РУП «Выдавецтва «Беларуская
Энцыклапедыя імя Петруся
Броўкі», 2018
ойны заўжды былі самымі страшнымі старонкамі ў гісторыі чалавецтва. Кожная вайна — гэта смерць, боль і разбурэнні, гэта незлічоныя страты і невычэрпнае чалавечае гора. Першыя войны пачаліся яшчэ ў дагістарычную эпоху, задоўга да таго, як людзі заняліся сельскай гаспадаркай ці пачалі будаваць гарады. Прычынай узброеных канфліктаў у далёкім мінулым маглі стаць спрэчкі за доступ да вады, за лепшыя паляўнічыя ўгоддзі, за больш урадлівыя глебы.
Разам з тым вайна — гэта экстрэмальная сітуацыя, у якой чалавек праяўляе ўсе свае сапраўдныя якасці. Менавіта таму падчас войнаў людзі паказвалі сваю мужнасць і трываласць, здзяйснялі гераічныя ўчынкі і подзвігі, бо няма для чалавека болып годнага абавязку, чым бараніць сваю Радзіму, сваіх родных і блізкіх.
Гэта кніга прысвечана аднаму з найбольш цікавых перыядаў у гісторыі краіны — ранняму Сярэдневякоўю. Гэта час, калі на нашай зямлі ўзнікалі першыя дзяржавы, будаваліся гарады, фарміраваліся гандлёвыя шляхі, якія злучалі Візантыю і арабскі Усход са Скандынавіяй і краінамі Заходняй Еўропы. Гэта час Рагвалода і Рагнеды, час магутнага полацкага валадара Усяслава Брачыславіча, які ў гістарычнай свядомасці нашчадкаў стаў легендарным князем-Чарадзеем. Але гэта і час шматлікіх войнаў. Пра іх, а найперш пра людзей, якія баранілі нашу зямлю ў тыя даўнія часы, і пра ўзбраенне, якое было іх нязменным спадарожнікам, пойдзе гаворка ў кнізе.
Беларускія }емлі ў X—XI стаго9д}ях
I	II	I анец I тысячагоддзя нашай эры стаў ключавым перыядам у гісторыі Беларусі. Да гэтага часу на большай частцы тэрыторыі краіны завяршаецца працэс славянскага рассялення. У выніку складаных унутраных працэсаў развіцця грамадства на беларускіх землях узнікаюць першыя дзяржавы. Для іх штодзённага функцыянавання было неабходна стварыць пэўны адміністрацыйны апарат і ўзброеныя сілы, якія б маглі абараняць ад ворагаў насельніцтва і межы.
Своеасаблівая ваенізацыя славянскага грамадства фіксуецца на працягу ўсёй другой палавіны I тысячагоддзя нашай эры ў працэсе рассялення славян па тэрыторыі Усходняй, Паўднёвай і Цэнтральнай
Еўропы. На тэрыторыі Беларусі папярэднікамі славян былі плямёны балтаў. Лічыцца, што на нашых землях славянскае рассяленне праходзіла пераважна мірным шляхам. Перасяленцы займалі вольныя ўчасткі зямлі паміж адносна нешматлікім балцкім насельніцтвам Верхняга Падняпроў’я і Падзвіння. Аднак, відавочна, паміж абарыгенамі-балтамі і перасяленцамі-славянамі здараліся і ваенныя сутыкненні, якія звычайна вялі да паражэння тубыльцаў і іх падпарадкавання славянам. У гэтых умовах у сацыяльнай структуры славянскага насельніцтва вылучаюцца асобныя групы людзей — вайсковыя дружыны, галоўнай мэтай якіх быў удзел у вайне. Гэтыя людзі, натуральна, былі значна лепш падрыхтаванымі за іншых супляменнікаў, мелі лепшае ўзбраенне і рыштунак.
Важным фактарам у фарміраванні першых усходнеславянскіх дзяржаў стала тое, што ў канцы I тысячагоддзя нашай эры праз тэрыторыю Усходняй Еўропы прайшлі найважнейшыя транскантынентальныя гандлёвыя шляхі, якія выконвалі функцыю ключавых артэрый міжнароднага гандлю. На тэрыторыі Усходняй Еўропы
сфарміравалася некалькі гандлёвых шляхоў, адным з асноўных быў шлях «з варагаўу грэкі», значная частка якога праходзіла па тэрыторыі Беларусі — па Дняпры і Заходняй Дзвіне.
Выключную ролю ў міжнародным гандлі адыгрывалі выхадцы са Скандынавіі. Прыкладна ў канцы VIII стагоддзя тут склаліся перадумовы для актыўнай знешняй экспансіі, што выявілася
Скарб канца IX сіпагоддзя з-пад вёскі Брылі Барысаўскагсі раёна Мінскай вобласці.
ў шматлікіх ваенных паходах на захад і ўсход, а таксама ў сельскай каланізацыі астравоў Паўночнай Атлантыкі, Усходняй Англіі і іншых рэгіёнаў. Гэты перыяд у Паўночнай і Усходняй Еўропе, які доўжыўся з канца VIII да пачатку XI стагоддзя, называюць эпохай вікінгаў.
Ва Усходняй Еўропе першыя вікінгі, якіх тут сталі пазней называць варагамі, з’яўляюцца прыкладна ў сярэдзіне VIII стагоддзя. Яны рухаліся па ўсходнееўрапейскіх рэках на поўдзень і ўсход у пошуках ваеннай здабычы, выгадных гандлёвых аперацый, а часам і месца для пасялення. Адной з асноўных прычын прасоўвання вікінгаў на ўсход было імкненне набыць багацце, галоўным матэрыяльным выяўленнем якога былі арабскія сярэбраныя манеты-дырхемы і візантыйскія шаўковыя тканіны. У абмен на сярэбраныя манеты вікінгі вывозілі з Паўночнай і Усходняй Еўропы футра і рабоў.
Яшчэ адной выключна важнай з’явай у жыцці насельніцтва беларускіх зямель канца I тысячагоддзя нашай эры стала ўзнікненне першых гарадоў. Першапачатковай і найважнейшай функцыяй горада была абарона яго жыхароў і навакольнага насельніцтва ад варожых нападаў, бо ва ўмовах напружаных міжпляменных адносін і пастаяннай небяспекі толькі наяўнасць умацаванняў магла стаць гарантыяй бяспекі людзей і іх маёмасці. Пад абаронай драўляных гарадскіх сцен імкнуліся сяліцца правадыры славянскіх плямёнаў, а пазней і князі з іх дружынамі. Адсюль яны ажыццяўлялі кіраванне падуладным насельніцтвам, вяршылі суд і збіралі даніну. Гэта ў сваю чаргу рабіла горад адміністрацыйным цэнтрам. Бліжэй да гарадскіх умацаванняў імкнуліся пасяліцца і рамеснікі
з гандлярамі, якія спрабавалі зберагчы сваю маёмасць, і пачыналі гандляваць тут жа, пад гарадскімі сценамі. Такім чынам, горад паступова станавіўся не толькі абарончым, але і адміністрацыйным і эканамічным цэнтрам новага дзяржаўнага ўтварэння.
Асабліва хутка развіваліся гарады, збудаваныя на гандлёвых шляхах, у іх ключавых пунктах — у сутоках рэк альбо на волаках — сухапутных участках, па якіх рачныя судны перацягваліся з вярхоўяў адной ракі да іншай. Такія гарады хутка пераўтвараліся ў значныя цэнтры ўлады і міжнароднага гандлю.
Полацкае княсшба
Першым дзяржаўным утварэннем, якое з’явілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, стала Полацкае княства. Яно ўзнікла ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны. У XI стагоддзі тэрыторыя Полацкай зямлі ахоплівала ўсю паўночную і значную частку цэнтральнай Беларусі. Сам Полацкупершыню згадваецца ў летапісах пад 862 годам. Ён узнік у месцы ўпадзення ракі Палаты ў Заходнюю Дзвіну. Ужо ў першай палавіне X стагоддзя тэрыторыя горада ўключала гарадзішча — умацаваны цэнтр, размешчаны на левым беразе Палаты, і некалькі селішчаў, якія раскінуліся па абодвух яе берагах.
Полацк быў найбольш старажытным і найболын буйным горадам княства. У канцы I тысячагоддзя ці на мяжы I і II тысячагоддзяў нашай эры ўзнікае шэраг іншых умацаваных цэнтраў, якія ў далейшым становяцца гарадамі Полацкай зямлі. Да іх ліку належаць Віцебск, Лукомль, Усвяты, Браслаў, Менск, Заслаўе, Друцк. У XI стагоддзі колькасць гарадоў і ўмацаваных цэнтраў Полацкай зямлі павялічваецца. Верагодна, у гэты час узнікаюць
Рагвалод.
Мініяцюра
з Радзівілаўскага летапісу.
Канец XV стагоддзя.
Надмагілле вікінга. Паўночны Ёркшыр, Англія.
полацкія фарпосты ў Ніжнім Падзвінні — гарады Кукенойс і Герцыке, якія з цягам часу сталі адміністрацыйнымі цэнтрамі асобных княстваў у землях, заселеных балтамі.
Першым полацкім князем, імя якога вядома нам з летапісаў, быў Рагвалод, які паводле летапісу «прйшель н-заморья», інакш кажучы, быў варагам па паходжанні.
Тураўскае княсшба
Другім дзяржаўным аб’яднаннем на тэрыторыі Беларусі стала Тураўскае княства, якое сфарміравалася на поўдні краіны, у басейне Прыпяці. Галоўным горадам зямлі стаў размешчаны на Прыпяці Тураў, які ўпершыню згадваецца ў летапісе пад 980 годам. Паводле легендарных звестак, першым тураўскім князем быў Тур, хаця рэальнасць гэтага гістарычнага персанажа выклікае сумненне.
Тэрыторыя Тураўскай зямлі ахоплівала цэнтральнае Палессе. Другім па значнасці цэнтрам княства быў Пінск, ад чаго яго часта называюць Турава-Пінскім. Разам з тым на працягу XI стагоддзя Тураўская зямля не мела ўласнай княжацкай дынастыі і знаходзілася ў цеснай сувязі з Кіевам.
Ваяры беларускіх рімель у X—XI cmaeoddjax
ы зрабілі невялічкі экскурс у гісторыю беларускіх зямель X—XI стагоддзяў, каб лепш усвядоміць, у якіх умовах фарміраваліся і дзейнічалі тагачасныя войскі. А зараз звернемся да апісання саміх раннесярэдневяковых ваяроў — кім яны былі, адкуль паходзілі і якую колькасць байцоў мог сабраць на вайну пэўны князь, напрыклад, Усяслаў Чарадзей.
СклаЭ Соііска
У раннесярэдневяковых германскіх, балцкіх і славянскіх народаў кожны асабіста свабодны чалавек мусіў удзельнічаць у вайне. Паступова фарміраваліся асобныя групы людзей на чале з вайсковым правадыром, якія былі выключаны з вытворчай дзейнасці і ў асноўным займаліся ваеннай справай — нападалі на суседнія плямёны з мэтай здабыцця новых багаццяў і абаранялі ад варожых нападаў сваё. 3 цягам часу гэтыя групы пераўтварыліся ў вайсковыя дружыны на чале са сваім князем.
Працэс вылучэння груп прафесійных ваяроў з масы абшчыннага насельніцтва фіксуецца на беларускіх землях з трэцяй чвэрці
Рукаяцьмяча.
Скарб канца IX стагоддзя з-пад вёскі Брылі Барысаўскага раёна Мінскаіі вобласці.
I тысячагоддзя нашай эры. Але час актыўнага стварэння дружыннай субкультуры прыпадае ўжо на X стагоддзе.