• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваяры Беларусі X—XI стагоддзяў  Мікалай Плавінскі

    Ваяры Беларусі X—XI стагоддзяў

    Мікалай Плавінскі

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 64с.
    Мінск 2018
    29.61 МБ
    Наверша булавы. Малыя Бясяды Лагойскага раёна Мінскай вобласці. XI стагоддзе.
    Кісцень.
    Гочава Курсксш вобласці, Расія. Х—ХІ стагоддзі.
    Яшчэ адным адносна рэдкім відам зброі ў раннім Сярэдневякоўі быў кісцень. Гэта своеасаблівы від абуховай зброі, які складаецца з металічнай ці касцяной гіркі і рукаяці. Рукаяць кісцяня прадстаўляла сабой кароткае драўлянае дрэўка. Гірка замацоўвалася з рукаяццю пры дапамозе скуранога рэменя. Часам дрэўка магло адсутнічаць. У такім выпадку скураны рэмень заціскаўся ў кісці, адкуль і паходзіць сама назва гэтага віду зброі. Кісцень быў зброяй, у першую чаргу прызначанай для барацьбы з не абароненым даспехамі праціўнікам і для нанясення аглушальных удараў. У старажытнарускі комплекс узбраення кісцяні праніклі са стэпаў паўднёва-ўсходняй Еўропы, дзе гэты від зброі атрымаў першапачатковае распаўсюджанне ў канцы I тысячагоддзя нашай эры.
    На землях Беларусі кісцяні былі менш папулярнай зброяй, чым булавы. Пачатак іх выкарыстання фіксуецца толькі з другой палавіны XI стагоддзя. Кісцяні гэтага часу рабіліся з рога і мелі яйцападобную форму са скразным прадольным каналам, праз які прапускаўся жалезны ці бронзавы стрыжань з адтулінай, да якога прывязваўся рэмень. Часта металічны стрыжань мог адсутнічаць. У такім выпадку рэмень прапускаўся праз сам прадольны канал.
    Дрэўкавая зброя
    Дрэўкавай называюць зброю, якая складаецца з дрэўка, звычайна дастаткова доўгага, і наканечніка, прызначанага найперш для колючага ўдару. Яна магла выкарыстоўвацца як у бліжнім рукапашным баі (коп’і), так і для паражэння праціўніка на блізкай адлегласці шляхам кідання (дроцікі).
    Асноўным відам дрэўкавай зброі на беларускіх землях у раннім Сярэдневякоўі было кап’ё. Гэта дрэўкавая колючая зброя з доўгім, роўным росту чалавека і большым за яго, дрэўкам і ўтулкавым ці чаранковым наканечнікам. Абсалютную большасць ад агульнай колькасці наканечнікаў коп’яў, якія выкарыстоўвалі ваяры на працягу X—XI стагоддзяў, складалі ўтулкавыя. Яны адрозніваліся ў першую чаргу формай пранікаючай часткі, якую называюць пяром, і даўжынёй.
    Найбольш пашыранымі тыпамі былі коп’і з наканечнікамі, пяро якіх мела ланцэтападобную ці падоўжана-трохвугольную форму. Іх асноўная маса была прадукцыяй мясцовых майстроў, але найбольш заможныя ваяры маглі быць узброены коп’ямі з імпартнымі наканечнікамі.
    Да ліку імпартнай зброі належаць у першую чаргу экзэмпляры з доўгім ланцэтападобным пяром і кароткай утулкай, упрыгожанай так званым гатычным арнаментам — барознамі, выкаванымі ў форме эліпсаў. На тэрыторыі Беларусі наканечнікі гэтага тыпу могуць датавацца другой палавінай X — першай палавінай XI стагоддзя. Лічыцца, што такія наканечнікі былі прадукцыяй каралінгскіх альбо скандынаўскіх майстроў.
    Наканечнік кап’я з «гатычным» арнаментам на ўтулцы. Гнёздава Смаленскай вобласці, Расія. X сіпагоддзе.
    «Гатычны» арнамент на ўтулцы кап’я.
    Гнёздава Смаленскай вобласці, Расія.
    X стагоддзе.
    Паўночнаеўрапейскае паходжанне, верагодна, маюць таксама наканечнікі з пяром падоўжана-трохвугольнай формы і ўтулкамі, упрыгожанымі геаметрычным арнаментам, выкананым каляровымі і каштоўнымі металамі. Такая традыцыя аздаблення ўтулак была шырока распаўсюджана ў Скандынавіі ў эпоху вікінгаў, а таксама на землях Паўднёвай і Усходняй Прыбалтыкі.
    Апроч коп’яў на працягу раннесярэдневяковага перыяду на беларускіх землях шырока выкарыстоўваліся дроцікі. Гэта дрэўкавая зброя з адносна невялікім і лёгкім наканечнікам і кароткім дрэўкам, даўжыня якой звычайна дасягала 1 м. Дроцікі маглі выкарыстоўвацца і пешымі ваярамі, і коннікамі як зброя бліжняга бою для нанясення колючых удараў на мінімальнай адлегласці, таксама як і кідальная зброя для паражэння праціўніка на кароткай дыстанцыі.
    У адрозненне ад коп’яў абсалютная большасць дроцікаў мацавалася да дрэўка пры дапамозе чаранка, а не ўтулкі. Пры гэтым дроцікі маглі моцна адрознівацца паміж сабой па форме пяра, хаця найбольшай папулярнасцю на беларускіх землях карысталіся наканечнікі з пяром ромбападобнай формы.
    Можна меркаваць, што дроцікі выкарыстоўваліся ў баявых умовах радзей, чым коп’і, бо іх знойдзена значна менш. Разам з тым у комплексе ўзбраення насельніцтва Беларусі яны былі распаўсюджаны значна шырэй, чым у іншых рэгіёнах Старажытнай Русі, што можа у першую чаргу тлумачыцца ўплывам традыцый балцкіх народаў.
    Варта таксама адзначыць, што і коп’і, і дроцікі шырока выкарыстоўваліся не толькі ў баявых умовах, але і ў якасці паляўнічай зброі.
    Наканечнік дроціка.
    Пруднікі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
    X — пачатак XI стагоддзя.
    Зброя Эалёкага бою
    Да зброі далёкага бою, якой карысталіся ваяры беларускіх зямель у эпоху ранняга Сярэдневякоўя, належаць лукі. Гэта ручная кідальная зброя, якая складаецца з прута (лукавішча, кібіці) і цецівы. Прынцып дзеяння лука заснаваны на згінанні пругкага лукавішча шляхам адцягвання прымацаванай да яго канцоў цецівы, якая пры рэзкім выпростванні прута выкідвае снарад — стралу. Паводле канструкцыйных асаблівасцей лукі падзяляюцца на простыя — лукавішча якіх выраблялася з аднаго суцэльнага кавалка дрэва, і складаныя — лукавішча якіх магло рабіцца з розных парод дрэва і ўзмацнялася касцянымі накладкамі з мэтай павышэння жорсткасці і павелічэння пругкасці. Лукавішча складанасастаўнога лука складалася з рукаяткі (яго сярэдняя частка), канцоў ці рагоў (канцы лукавішча) і плячэй (частка лукавішча паміж рукаяткай і канцамі).
    Лучнік на кані. Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу.
    Канец XV стагоддзя.
    
    
    Просты лук.
    Полацк. XI—XII стагоддзі.
    G
    Можна меркаваць, што ў I тысячагоддзі нашай эры на тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны простыя лукі. Іх выкарыстанне працягвалася і ў раннім Сярэдневякоўі. Пра гэта сведчыць практычна цалкам захаваны лук, знойдзены ў Верхнім замку ў Полацку ў слаях XI—XII стагоддзяў. Яго лукавішча зроблена з драўлянай планкі даўжынёй 120 см і вінтападобна абматана палоскамі бяросты па ўсёй даўжыні. На краях лукавішча маюцца зарубкі, а з аднаго боку яшчэ і адтуліна для мацавання цецівы.
    Складанасастаўныя лукі з’явіліся ў сярэдзіне — трэцяй чвэрці X стагоддзя і былі запазычаны ў качавых суседзяў. Яны былі значна больш магутнымі, чым простыя лукі. Можна меркаваць, што пачынаючы з XI стагоддзя складанасастаўныя лукі становяцца асноўным відам зброі далёкага бою.
    Асноўным сведчаннем выкарыстання лука з’яўляюцца знаходкі наканечнікаў стрэл — кідальных снарадаў, прызначаных для паражэння цэлі на адлегласці. Асноўнымі састаўнымі элементамі стралы звычайна былі наканечнік, дрэўка і апярэнне. Даўжыня стрэл вагалася паміж 75 і 90 см.
    Наканечнікі стрэл з’яўляюцца самай шматлікай катэгорыяй сярод знаходак прадметаўузбраення X—XI стагоддзяў. Яны адрозніваліся па характары мацавання да дрэўка і падзяляліся на чаранковыя і ўтулкавыя, прычым першыя цалкам пераважалі ў комплексе ўзбраення. Акрамя таго, наканечнікі адрозніваліся паміж сабой формай і сячэннем пяра, што залежала ад функцыянальнага прызначэння стралы — выкарыстоўвалася яна для паражэння праціўніка абароненага ці не абароненага даспехамі і інш.
    Ланцэтападобныя наканечнікі стрэл. Пруднікі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
    Другая палавіна X — пачатак XI стагоддзя.
    Перастрэлка пешых лучнікаў. Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу.
    Канец XV стагоддзя.
    Акрамя лука і стрэл для паспяховага вядзення бою лучніку патрабавалася некалькі элементаў рыштунку, якія павялічвалі зручнасць выкарыстання лука. Асноўнымі з іх былі калчан для нашэння і захавання стрэл і налучча для нашэння лука. Калчан звычайна мог змяшчаць каля 20 стрэл. Ён рабіўся з дрэва, бяросты і скуры, часам узмацняўся і ўпрыгожваўся касцянымі дэталямі і накладкамі.
    Засцерагальнае ^браенне
    Эвалюцыя засцерагальнага ўзбраення непарыўна звязана з развіццём наступальнай зброі. Любыя істотныя змены наступальнага ўзбраення выклікалі адпаведныя змены комплексу індывідуальных сродкаў абароны ваяра.
    Самым распаўсюджаным відам засцерагальнага ўзбраення раннесярэдневяковага часу быў шчыт. У значнай ступені гэта тлумачыцца тым фактам, што тэхналогія вырабу шчытоў была адносна простай і адпаведна больш таннай у параўнанні з іншымі сродкамі абароны ваяра. Дзякуючы сваёй таннасці, прастаце і адначасова высокай эфектыўнасці шчыты выкарыстоўваліся як прафесійнымі ваярамі, так і простымі апалчэнцамі.
    Пэўных сведчанняў аб форме шчытоў, якія выкарыстоўваліся на тэрыторыі Беларусі ў X стагоддзі, амаль няма. Разам з тым на падставе існуючых аналогій можна меркаваць, што ў гэты час на беларускіх землях выкарыстоўваліся круглыя баявыя прыкрыцці, якія ў той час былі шырока вядомы ва ўсёй Паўночнай і Усходняй Еўропе. Круглыя прыкрыцці былі плоскімі, зрэдку злёгку выпуклымі, састаўляліся з дошак таўшчынёй да 0,6—0,7 см, часта абцягваліся скурай і расфарбоўваліся. Дыяметр такога шчыта дасягаў 80—100 см. У цэнтры шчыта магла рабіцца круглая адтуліна, якую закрывала выпуклая жалезная пласціна, якая называецца ўмбонам. На адваротным баку шчыта мацавалася планка, а зрэдку і жалезная рукаятка, за якую трымаўся ваяр.
    Фрагмент шчыта. Брандэнбург, Германія.
    Другая палавіна XI сіпагоддзя.
    ^VNAN ••
    м=ХІf
    Коннікі
    з міндалепадобнымі шчытамі. Дыван з Баё, Нармандыя, Францыя.
    Канец XI стагоддзя.
    На мяжы X—XI стагоддзяў ва ўсёй Еўропе распаўсюджваюцца шчыты міндалепадобнай формы. Іх з’яўленне звязваюць з павышэннем ролі кавалерыі і павелічэннем вагі засцерагальнага ўзбраення коннікаў. Вялікі міндалепадобны шчыт прыкрываў практычна ўсё цела ваяра, сядзеўшага на кані, ад галавы да ног. Працэс распаўсюджвання міндалепадобных шчытоў не абмінуў і тэрыторыю Беларусі.
    Дружыннікі і іншыя найбольш заможныя ваяры маглі выкарыстоўваць для абароны галавы шлемы. Гэта быў надзвычай каштоўны элемент узбраення, які з-за свайго кошту мог выконваць пазабаявыя функцыі і служыў своеасаблівым сімвалам увасаблення рангу і ўлады яго ўладальніка. Таму шлемы князёў і найболып заможных дружыннікаў маглі ўпрыгожвацца каляровымі і каштоўнымі металамі.
    Шлемы X—XI стагоддзяў маглі мець канічную ці сфера-канічную форму. Верагодна, найбольш распаўсюджанымі былі баявыя нагалоўі канічнай формы, якія прынята называць «стажковымі».