Ваяры Беларусі X—XI стагоддзяў  Мікалай Плавінскі

Ваяры Беларусі X—XI стагоддзяў

Мікалай Плавінскі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 64с.
Мінск 2018
29.61 МБ
Войска кожнага княства складалася з дружыны, апалчэння і асобных наёмных атрадаў.
Дружына
Дружына, якая знаходзілася ў пастаяннай баявой гатоўнасці, уяўляла асноўную ўдарную сілу войска. Дружыннікі выкарыстоўвалі разнастайнае наступальнае і засцерагальнае ўзбраенне, у тым ліку мячы, кальчугі, шлемы і інш. Зыходзячы з дадзеных летапісаў, можна меркаваць, што княжацкая дружына падзялялася на старэйшую і малодшую.
Старэйшая дружына складалася з найбольш дасведчаных у вайсковай справе ваяроў, якія адначасова мелі высокі сацыяльны і маёмасны статус. Прадстаўнікі старэйшай дружыны былі княжацкімі дарадцамі, кіраўнікамі княжацкай адміністрацыі, а пры неабходнасці маглі кіраваць асобнымі вайсковымі аддзеламі ў паходзе ці на полі бітвы.
Малодшая дружына складала аснову прафесійнага войска. Кола абавязкаў, якія маглі выконваць прадстаўнікі малодшай дружыны, было надзвычай шырокім. Акрамя ўдзелу ў вайне, яны маглі быць княжацкімі служкамі, ажыццяўляць адміністрацыйныя функцыі — збіраць падаткі і разбіраць судовыя справы ў гарадах і сельскай мясцовасці. Якасць узбраення малодшых дружыннікаў амаль не адрознівалася ад старэйшай дружыны. Іх зброя, верагодна, магла быць крыху менш разнастайнай і не мець багатага аздаблення.
ВАЯРЫ БЕААРУСІ X—XI СТАГОДДЗЯУ
Апалчэнне
Найбольш шматлікай (па колькасці) часткай войска было апалчэнне, набранае з гараджан і сялян. Але апалчэнцы не маглі ўдзельнічаць у далёкіх доўгатэрміновых паходах, бо гэта прывяло б да заняпаду іх гаспадаркі. Яны звычайна былі ўзброены коп’ямі, дроцікамі, сякерамі, якія маглі выкарыстоўвацца як у баі, так і ў гаспадарчых мэтах: коп’і і дроцікі — на паляванні, сякеры — для нарыхтоўкі дроў, расчысткі лясных дарог, будаўніцтва рачных перапраў.
Дружына.
Апалчэнне.


Суадносіны колькасці дружыннікаў і апалчэннцаў у войсках беларускіх княсіпваў. Х—ХІ сіпагоддзі.
Наёмныя атрады
У выпадку падрыхтоўкі да будучай вайны князі маглі наймаць на службу асобныя іншаземныя вайсковыя атрады. Хто мог быць такім наймітам? Аб гэтым можна меркаваць па складзе войска Полацкага княства XI стагоддзя, бо пра яго маецца найбольш звестак з гістарычных крыніц.
Латгальскі ваяр.
XI стагоддзе.
Вядома, што полацкія князі маглі наймаць варагаў. Да сярэдзіны XI стагоддзя ўсё новыя і новыя атрады выхадцаў са Скандынавіі шукалі ваеннай славы і здабычы на «Усходнім шляху» — сістэме водных шляхоў, што праляглі праз тэрыторыю Усходняй Еўропы. Да таго ж самі мясцовыя князі і іх бліжэйшае акружэнне былі прамымі нашчадкамі варагаў, што спрыяла ўзаемаразуменню гаспадароў са сваімі наймітамі. Прыкладам гэтага з’яўляюцца звесткі так званай «Пасмы аб Эймундзе» — ісландскай каралеўскай сагі канца XIII стагоддзя, у якой ідзе гаворка аб падзеях першай чвэрці XI стагоддзя. Згодна з ёй, Брачыслаў Ізяславіч наняў атрад варагаў на чале з Эймундам для барацьбы з Яраславам Мудрым.
Яшчэ адной крыніцай папаўнення войска былі падуладныя Полацку балцкія плямёны. У паходах полацкіх князёў маглі ўдзельнічаць жыхары Ніжняга Падзвіння — лівы і, верагодна, латгалы. Аб гэтым можна меркаваць, зыходзячы з дадзеных пачатку XIII стагоддзя, напрыклад, з «Хронікі Лівоніі» Генрыха Латвійскага. Аб удзеле плямёнаў літвы ў складзе войскаў удзельных полацкіх князёў сведчаць таксама летапісныя дадзеныя XII стагоддзя. Падчас другога нападу Усяслава Брачыславіча на Ноўгарад, які быў здзейснены ў 1069 годзе, падчас выгнання з Полацка, і скончыўся паражэннем, у яго войску былі ваяры з фіна-ўгорскага племені водзь.
Колькасць Сойскау
Пытанне аб колькасці вайсковых аддзелаў, якія маглі ўдзельнічаць у баявых дзеяннях, даволі складанае. Пісьмовыя звесткі аб колькасці войскаў таго ці іншага княства надзвычай нешматлікія. Часцяком гэта інфармацыя магла наўмысна завышацца сучаснікамі — аўтарамі пісьмовых паведамленняў, якія дайшлі да нашага часу. Колькасць сваіх маглі завышаць з мэтай паказаць моц князя, чужых — каб падкрэсліць веліч перамогі.
Дружына
Можна меркаваць, што княжацкая дружына была дастаткова нешматлікай. Даследаванні гандлёва-рамесных і адміністрацыйных цэнтраў X стагоддзя — Гнёздава ў Верхнім Падняпроўі, Цімярова і Міхайлаўскага ў Яраслаўскім Паволжы, а таксама цесна звязанага
з Руссю шведскага горада Біркі сведчаць, што размешчаныя ў іх пастаянныя гарнізоны прафесійных ваяроў-дружыннікаў налічвалі ўсяго па 40—60 чалавек. Гэтыя высновы зроблены найперш на падставе аналізу працэнта пахаванняў са зброяй ад агульнай колькасці пахаванняў у курганных могільніках гэтых паселішчаў.
На жаль, могільнікі найстаражытнейшых беларускіх гарадоў (напрыклад, Полацка, Віцебска ці Турава) не захаваліся. Толькі каля Лукомля даследавана некалькі курганоў з дружыннымі пахаваннямі. Аднак можна меркаваць, што колькасць ваяроў у дружынах княстваў, якія размяшчаліся на тэрыторыі Беларусі, была прыкладна аднолькавая. Пры князі магло пастаянна знаходзіцца больш дружыннікаў — часам да некалькіх сотняў. Па некалькі дзясяткаў прафесійных ваяроў магло быць не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах і дробных умацаваных паселішчах кожнага княства.
У канцы X—XI стагоддзі пэўная колькасць княжацкіх дружыннікаў магла знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзе яны мусілі займацца зборам даніны з падуладнага свайму князю насельніцтва, Beepi судовыя разборы і выконваць іншыя адміністрацыйныя функцыі. Звычайна прысутнасць дружыннікаў фіксуецца паводле спецыфічных археалагічных знаходак (дэталей узбраення, элітных упрыгажэнняў і інш.) на паселішчах, якія могуць быць інтэрпрэтаваны як раннія адміністрацыйныя цэнтры ў сельскай мясцовасці, а таксама ў рэгіёнах, памежных з балцкімі плямёнамі Панямоння і Падзвіння — літвой і латгаламі.
Апалчэнне
Можна меркаваць, што патэнцыяльнымі ўдзельнікамі апалчэння, якое маглі сабраць князі X—XI стагоддзяў, былі ўсе асабіста свабодныя жыхары гарадоў і сельскай мясцовасці. Але на практыцы колькасць сабранага апалчэння мусіла абмяжоўвацца меркаваннямі гаспадарчага характару, бо выключэнне значнай колькасці працаздольных мужчын з сельскагаспадарчага цыкла магло прывесці да значна больш катастрафічных вынікаў, чым нават вайсковае паражэнне. Пры неабходнасці князь мог сабраць апалчэнне, якое ў некалькі разоў пераўзыходзіла па колькасці дружыну і дасягала некалькіх тысяч чалавек. 3 цягам часу ў другой палавіне X—XI стагоддзі патэнцыяльная колькасць апалчэнцаў, як і колькасць дружыннікаў, павялічвалася, што было абумоўлена ростам дэмаграфічнага патэнцыялу княстваў.
Выява ваяра. Сетэсдальская царква, Нсірвегія. Каля 1200 года.
Фактычна адзіным больш-менш надзейным сведчаннем аб колькасці войскаў X—XI стагоддзяў з’яўляецца летапісная інфармацыя аб перамозе ў 1106 годзе балцкага племені земгалаў над аб’яднанымі сіламі сыноў Усяслава Чарадзея: «побтьдішш зйміьгола Всеславйчь, всю братью, іі дружнны убйша 9 тысяіць». Нягледзячы на тое, што дадзенае паведамленне належыць ужо да пачатку XII стагоддзя, яно дазваляе ўявіць супольныя мабілізацыйныя магчымасці Полацкага княства. Відавочна, што ў дадзеным выпадку пад словам «дружына» варта разумець не толькі прафесійных ваяроў, але і ўсё войска. Да таго ж сама лічба ў 9 тысяч загінуўшых падаецца значна завышанай.
Наканечнік похваў мяча. Гнёздава Смаленскаіі вобласці, Расія.
X стагоддзе.
Наёмныя атрады
Колькасць наёмнага войска, якое мог аплаціць пэўны князь, залежала ад некалькіх фактараў. Найважнейшымі з іх былі плацежаздольнасць наймальніка і мэты ваеннай кампаніі, якія меркавалася вырашыць. He менш важным было і тое, колькі ваяроў прыводзіў з сабой той ці іншы правадыр, які наймаўся на службу.
Падрабязнае апісанне найму скандынаўскіх ваяроў полацкім князем Брачыславам знаходзіцца ў «Пасме аб Эймундзе». Брачыслаў, які названы ў «Пасме» Варцілавам, наймае варагаў Эймунда для барацьбы з князем Яраславам Уладзіміравічам тэрмінам на 12 месяцаў. Для выплаты грошай князь вымушаны раіцца са сваімі «мужа-
мі» — верагодна, найбольш уплывовымі прадстаўнікамі палачан, якія маглі аказаць яму фінансавую падтрымку. I толькі пасля гэтага было прынята адпаведнае рашэнне.
Сага вызначае колькасць варагаў, якія прыйшлі на Русь з Эймундам, у 600 чалавек. Аднак можна ўпэўнена меркаваць, што гэтая лічба вельмі завышаная. Для параўнання можна ўзгадаць, што прыкладна адначасова з апісанымі падзеямі ўсё той жа Яраслаў Уладзіміравіч, які яшчэ княжыў у Ноўгарадзе, сабраў у 1016 годзе для барацьбы са сваім братам кіеўскім князем Святаполкам войска з 4 тысяч чалавек — 1 тысячу варагаў (сярод якіх мусіў быць і Эймунд са сваімі людзьмі) і 3 тысячы наўгародцаў. Але тысяча варагаў у войску Яраслава складалася з атрадаў шматлікіх правадыроў.
Колькасць войскаў, якія маглі выставіць ў X—XI стагоддзях балцкія плямёны, таксама невядомая. Можна толькі меркаваць, што ў далёкія і працяглыя ваенныя паходы маглі накіроўвацца ў асноўным прадстаўнікі сацыяльнай эліты, не задзейнічаныя непасрэдна ў сельскагаспадарчых работах.
Такім чынам, войска, якім распараджаліся валадары старажытнабеларускіх княстваў, магло налічваць у залежнасці ад мэт аперацыі і канкрэтных баявых абставін ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч чалавек.
У выключных выпадках такія магутныя князі, як полацкія Брачыслаў Ізяславіч і Усяслаў Ізяславіч, маглі, верагодна, сабраць да 10 тысяч ваяроў ці нават і болей. Разам з тым для вядзення працяглых ваенных кампаній ці далёкіх паходаў кожны князь мог разлічваць пераважна на сваю дружыну і наёмнае войска.
Знатны латгальскі ваяр. Мяжа
Х—ХІ стагоддзяў.
У}6раенне баяроў X—XI стагоддріў
збраенне ва ўсе эпохі ўвасабляла найноўшыя тэхнічныя дасяг-
ненні чалавецтва. Ад дасканаласці зброі залежала не толькі жыццё
асобнага ваяра, але і выжыванне пэўнага чалавечага калектыву, племені, княства.
Узбраенне, якім карыстаўся кожны ваяр, падзяляецца на наступальнае і засцерагальнае. Наступальнае ўзбраенне — гэта ўсе сродкі нападу, пры дапамозе якіх сярэдневяковы дружыннік ці апалчэнец імкнуўся параніць ці забіць свайго праціўніка.
Наступальнае ўзбраенне падзяляецца на зброю бліжняга бою і зброю далёкага бою.
Зброя бліжняга бою — гэта ўсе сродкі нападу, пры дапамозе якіх ваяр мог паразіць свайго праціўніка на блізкай адлегласці, звычайна не выпускаючы сваю зброю з рук.