Ваяры Беларусі X—XI стагоддзяў  Мікалай Плавінскі

Ваяры Беларусі X—XI стагоддзяў

Мікалай Плавінскі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 64с.
Мінск 2018
29.61 МБ
Для аховы корпуса ваяры маглі выкарыстоўваць неметалічны даспех у выглядзе скураной кашулі. Ён быў адносна танным, але не мог абараніць свайго ўладальніка ад прамых колючых ці сякучых удараў варожай зброі.
Значна больш надзейную абарону цела гарантавала кальчуга, якая рабілася з пераплеценых жалезных кольцаў. Прычым кожнае асобнае кольца злучалася з чатырма суседнімі. Кальчугі звычайна мелі форму кашулі рознай даўжыні з рукавамі. Жалезная кальчуга гарантавала максімальна надзейную абарону ад сякучых удараў клінковай і абуховай зброі. Выраб кальчугі быў складаным і доўгім, што рабіла яе надзвычай дарагім, а адпаведна і рэдкім відам засцерагальнага ўзбраення.
Яшчэ адным рэдкім відам узбраення быў пласцінкавы даспех, запазычаны ў качэўнікаў. Ён рабіўся
Шлем. Гёрмендбю, Нарвегія.
Другая палавіна X стагоддзя.
——...
Шлем. Чарнігаў, Украіна.
Другая палавіна X стагоддзя.
з невялічкіх жалезных пласцінак падоўжана-прамавугольнай формы з шэрагам адтулін. Праз гэтыя адтуліны прапускаліся раменьчыкі ці шнуркі, пры дапамозе якіх пласцінкі злучаліся паміж сабой. Асноўным плюсам у выкарыстанні пласцінкавых даспехаў было тое, што яны маглі абараняць сваіх уладальнікаў ад колючых удараў значна лепш, чым кальчугі.
Рышшунак конніка і СерхаСога каня
Рыштунак конніка і верхавога каня — гэта комплекс сродкаў, неабходных для верхавой язды і кіравання канём у баявых умовах. Ён складаўся з цугляў, аброці, сядла і страмёнаў. Для кіравання канём ваяр таксама мог карыстацца бізуном альбо шпорамі.
З’яўленне значнай колькасці дэталей рыштунку конніка на тэрыторыі Беларусі прыпадае прыкладна на IX—X стагоддзі. Пры гэтым можна меркаваць, што да першай палавіны XI стагоддзя ў пераважнай большасці выпадкаў прафесійныя ваяры перамяшчаліся вярхом падчас паходу, але перад бітвай яны спешваліся і ў бой ішлі ў пяхотным страі. I толькі прыблізна з сярэдзіны XI стагоддзя можна меркаваць аб пашырэнні на беларускіх землях прафесійнай цяжкай кавалерыі, якая складалася з княжацкіх дружыннікаў.
Цуглі — гэта элемент рыштунку, прызначаны для кіравання канём, да якога мацавалася аброць. Для раннесярэдневяковага часу былі характэрны так званыя наборныя аброці, упрыгожаныя шматлікімі металічнымі арнаментаванымі накладкамі.
Рэканструкцыя аброці.
Гнёздава Смаленскай вобласці, Расія. Сярэдзіна — трэцяя чвэрць X стагоддзя.
Аброць. Гнёздава Смаленскаіі вобласці, Расія. Сярэдзіна — трэцяя чвэрць X стагоддзя.
Рэкансіпрукцыі аброцяў.
Гнёздавсі Смаленскаіі вобласці, Расія.
X стагоддзе.
Рэканструкцыя мацавання ледаходнага шыпа на капыце каня.
Зручнасць і трываласць пасадкі конніка забяспечвала сядло і страмёны, якія прызначаліся для падтрымкі і ўпору ног конніка падчас язды. Яны павышалі ўстойлівасць і паваротлівасць ваяра, дапамагалі кіраваць канём, павялічвалі замах і сілу ўдару зброяй бліжняга бою. Акрамя таго, для кіравання канём выкарыстоўваліся бізуны альбо шпоры. Бізуны складаліся з рукаяці і біча. У X—XI стагоддзях маглі выкарыстоўвацца так званыя шумячыя бізуны, да рукаяці якіх мацаваліся лірападобныя жалезныя падвескі. Па меры павелічэння ролі цяжкай кавалерыі пачынаецца распаўсюджванне шпор, якія маглі ўпрыгожвацца арнаментам, а таксама каляровымі і каштоўнымі металамі.
У зімовы час для перамяшчэння па дарогах і замёрзлых рэках у конскія капыты заганяліся адмысловыя ледаходныя шыпы. Яны мелі выгляд пласцінкі з пірамідальным шыпам.
Баявыя Э}еянні
° (
0 \ -
I >амсковыя кампанп раннесярэдневяковага часу звычанна адрозніваліся хуткацечнасцю. Імклівасць ваенных паходаў у першую чаргу тлумачылася тым, што вялікае войска, набранае з апалчэнцаў, не магло выпраўляцца ў доўгатэрміновы паход, каб не пашкодзіць уласнай гаспадарцы. Адпаведна залогам паспяховай ваеннай кампаніі былі некалькі фактараў.
Першым з іх быў хуткі збор войска і найперш яго ўдарнай часткі — дружыны і атрадаў высокакваліфікаваных наймітаў.
Другім фактарам, які мог забяспечыць перамогу, была хуткасць перамяшчэння войска і нечаканасць нападу на ворага. У такім выпадку нават з адносна невялікім, але добра падрыхтаваным і спрактыкаваным атрадам можна было дасягнуць значных вынікаў і атрымаць перамогу. Імклівасцю перамяшчэння славілася войска Усяслава Брачыславіча. Аўтар «Слова аб палку Ігаравым» нават параўноўваў полацкага князя з ваўком ці лютым зверам за яго хуткасць: «Всеслав'ь князь людемь судяше, князем грады рядяше, а самь вь ночь вльком рыскаше, ілзь Кыева дорнскаше до курь Тмутороканя».
X стагоддзя з-пад вёскі Пагарэлыйчына
Валожынскага раёна Мінскаіі вобласці.
Усяслаў Чарадзей.
Малюнак Язэпа Драздовіча, 1920 год.
Можна меркаваць, што самі бітвы таксама былі хуткацечнымі. Паспяховы зыход бою часта залежаў ад добра распрацаванага плана. Аднак адной з галоўных асаблівасцей раннесярэдневяковай бітвы была складанасць кіравання войскам на полі бою. 3 таго моманту, калі сеча пачыналася, правадыр войска ўжо амаль не меў магчымасці паўплываць на яе вынікі. Фактычна паўплываць на дзеянні асобных атрадаў можна было пры дапамозе труб ці сцягоў, бо галасавыя каманды былі амаль не чутны ў лязгаце металу. Цяпер усё залежала ад падрыхтоўкі і якасці ўзбраення атрадаў і нават кожнага ваяра.
3 прычыны хуткацечнасці бітваў страты бакоў часцей за ўсё былі не надта вялікімі. Тыя выпадкі, калі сеча была вельмі крывавай, маглі нават быць асобна занатаваны ў летапісах. Так, бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года была, верагодна, асабліва зацятай, што прывяло да шматлікіх страт з абодвух бакоў: «н бысть сіьча зла, ы мнозй падоша». Нават праз сто гадоў аўтар «Слова аб палку Ігаравым» пісаў: «На Немйзть снопы стелють головамй, молотять чепй харалужнымн на тоціь жнвоть кладуть, віьюіт душу оть тіьла. Неміізіь кровавн брезіь не бологомь бяхуть постьянй посіьянй костьмй рускнхь сыновь».
Бітва на Нямізе.
Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу. Канец XV сіпагоддзя.

Полацкае княства ў другой палавіне XI стагоддзя.
Вывад палонных у няволю.
Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу.
Канец XV стагоддзя.
Акрамя палявых бітваў важнае значэнне для поспеху ваеннага паходу мела авалоданне варожымі гарадамі. У выпадку нападу на горад адным з асноўных фактараў поспеху нападаючых зноў жа была нечаканасць. Калі фактар нечаканасці быў страчаны і гараджане і насельніцтва наваколля паспявалі падрыхтавацца да абароны, нападальнікі часцей за ўсё не наважваліся на штурм ці працяглую аблогу. Яны задавальняліся рабаваннем і руйнаваннем наваколля. Такія дзеянні, з аднаго боку, моцна аслаблялі эканамічны патэнцыял праціўніка, а з другога дазвалялі князю і яго ваярам атрымаць ваенную здабычу, якая была адной з галоўных мэт удзелу ў вайне як для дружыннікаў і наймітаў, так і для апалчэнцаў. Таму ў выпадку паспяховага нечаканага нападу на горад ці яго штурму пераможцы вывозілі з яго ўсе каштоўнасці, а насельніцтва выводзілі ў палон.
Заключэнне
ойны і бітвы эпохі ранняга Сярэдневякоўя — гэта не толькі цікавыя падзеі далёкай мінуўшчыны, але і найважнейшыя старонкі нашай гісторыі: гэта лёсы людзей, якія, не шкадуючы ўласнага жыцця, баранілі сваю зямлю шмат стагоддзяў таму. Ад гэтых людзей амаль не засталося ніякіх слядоў у гісторыі, бо іх лёсы не цікавілі летапісцаў, якія былі заняты апісаннем учынкаў князёў. Але гэтыя простыя ваяры адыгралі нічым не меншую ролю ў станаўленні нашай дзяржаўнасці, бо будавалася яна менавіта іх рукамі, якія ў неспакойныя раннесярэдневяковыя часы часта былі вымушаны трымаць зброю. Фактычна археалагічныя знаходкі тагачаснай зброі і з’яўляюцца сведчаннем змагання за жыццё і дабрабыт нашых далёкіх продкаў. Таму, разглядаючы выявы мячоў і сякер у гэтай кнізе ці ў музейнай вітрыне, варта памятаць, што перад намі не проста артэфакты, моцна пацярпелыя ад уздзеяння няўмольнага часу, але і найкаштоўнейшыя сведкі гераічнай і трагічнай гісторыі нашай Радзімы.
Змесш
Уводзіны 	5
Беларускія землі ў X—XI стагоддзях	6
Полацкае княства	11
Тураўскае княства	12
Ваяры беларускіх зямель у X—XI стагоддзях 	13
Склад войска 	13
Дружына	14
Апалчэнне	16
Наёмныя атрады	17
Колькасць войскаў 	20
Дружына	20
Апалчэнне	21
Наёмныя атрады	24
Узбраенне ваяроў X—XI стагоддзяў	27
Выраб зброі 	28
Кавалі	28
Ювеліры 	29
Гарбары 	30
Кастарэзы 	30
Майстры па апрацоўцы дрэва	31
Зброя бліжняга бою	32
Клінковая зброя 	32
Абуховая зброя 	36
Дрэўкавая зброя	41
Зброя далёкага бою	44
Засцерагальнае ўзбраенне	47
Рыштунак конніка і верхавога каня	53
Баявыя дзеянні 	57
Заключэнне	62
Навукова-папулярнае выданне
Беларуская дзіцячая энцыклапедыя
Плавінскі Мікалай Аляксандравіч
ВАЯРЫ БЕЛАРУСІ Х-ХІ СТАГОДДЗЯЎ
Адказны за выпуск Ю.В. Бажэнаў
Рэдактар В.А. Чарапкоўская Мастацкае афармленне: П.У. Баранаў Камп’ютарная вёрстка: А.А. Кустова Карэктар: Д.Д. Сенькова
Падпісана да друку 27.07.2018 Фармат 84x108 7]6. Папера мелаваная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 6,72. Ул.-выд. арк. 4,9. Тыраж 1200 экз. Заказ 1922.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў№ 1/1 ад 08.07.2013. Зав. Калініна, 16, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/102 ад 01.04.2014. Пр-т Незалежнасці, 79, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
У серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя» выйшлі кнігі:
На лесной тропмнке
Зелёные охотнмкм
Насекомоядныг растеніы Бе.тарусн
Охраняемые жмвотные Беларусм
Людмкла Ммнкевяч
Самые необычные музем Беларусм
Охраняемые растенмя Беларусн
Амфмбнм м Рептклпм Беларуся
ПЕРШЫЯЛЮДЗІ НА ЗЯМЛІ БЕЛАРУСІ
Заяўкі на набыццё літаратуры прымаюцца па тэл./факсе:
284-16-92, 284-10-96, 284-06-08
220012, г. Мінск, зав. Калініна, 16,
e-mail: bel-enproekt@yandex.ru
1
ЕЯІ
Кніга прысвечана вайсковай гісторыі Беларусі раннесярэдневяковага часу.
У ёй распавядаецца аб складзе і колькасці войскаў беларускіх княстваў, узбраенні ваяроў, тэхналогіі яго вырабу і асаблівасцях выкарыстання падчас баявых дзеянняў. Выданне прызначана для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але можа быць карысным для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.