Ваяры Беларусі X—XI стагоддзяў  Мікалай Плавінскі

Ваяры Беларусі X—XI стагоддзяў

Мікалай Плавінскі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 64с.
Мінск 2018
29.61 МБ
Зброя далёкага бою была прызначана для паражэння праціўніка на пэўнай, адносна вялікай адлегласці. У X—XI стагоддзях на тэрыторыі Беларусі ў якасці зброі далёкага бою выкарыстоўваўся лук са стрэламі.
Засцерагальнае ўзбраенне — гэта сукупнасць матэрыяльных сродкаў, прызначаных для абароны ваяра ад паражэння зброяй праціўніка. Яно падзяляецца на баявыя прыкрыцці — шчыты, сродкі абароны галавы і даспехі, якія абаранялі корпус і канечнасці ваяра.
Выраб }6роі
Зразумела, што перад тым, як выкарыстоўваць зброю па прамым прызначэнні, яе неабходна было вырабіць.
Хто ж займаўся вытворчасцю зброі ў раннесярэдневяковы час, і як выглядаў гэты працэс?
Як ужо адзначалася, выраб зброі быў надзвычай складаным і высокатэхналагічным працэсам, таму ў ім прымала ўдзел вялікая колькасць рамеснікаў розных спецыяльнасцей.
Кавалі
Абсалютная большасць усіх відаў наступальнага і засцерагальнага ўзбраення выраблялася з жалеза. Сам працэс вытворчасці жалеза быў складаным і ўключаў у сабе цэлы шэраг тэхналагічных аперацый. Першапачаткова неабходна было сабраць і падрыхтаваць сыравіну — балотную руду, якая натуральным
чынам утвараецца на каранях балотных раслін. Пасля таго як балотную руду прамывалі і драбілі, яе закладвалі ў адмысловыя печы-домніцы і выплаўлялі крычнае жалеза. Жалезная крыца ўяўляла сабой порыстую субстанцыю, у якой яшчэ заставалася шмат дамешкаў-шлакаў. Каб пазбавіцца ад іх і атрымаць чыстае жалеза, крыцу неаднаразова пракоўвалі. I толькі пасля гэтага жалеза паступала да кавалёў, якія выкоўвалі з яго самыя разнастайныя прадметы ўзбраення.
Ювеліры
На першы погляд удзел ювеліраў у вытворчасці зброі можа падацца дзіўным, аднак на самай справе гэта не так. У эпоху ранняга Сярэдневякоўя майстры-ювеліры выраблялі не толысі ўпрыгажэнні, але і самыя разнастайныя прадметы з каштоўных і каляровых металаў, у тым ліку і прадметы ўзбраення, і іх асобныя канструкцыйныя элементы.
У ювелірных майстэрнях маглі адлівацца бронзавыя булавы, крыжавіны, навершы і наканечнікі похваў мячоў, дэкаратыўныя накладкі на розныя элементы рыштунку ваяроў.
Гарбары
У працэсе вытворчасці зброі актыўна выкарыстоўвалі не толькі металы, але і арганічныя матэрыялы — скуру, дрэва, рог і косць. Са скуры рабілі мяккія даспехі — скураныя кашулі, якія дружыннікі апраналі пад кальчугі, а менш заможныя ваяры маглі выкарыстоўваць у якасці асноўнага элемента засцерагальнага ўзбраення для абароны корпуса. Скурай абцягвалі драўляныя шчыты, каб павялічыць іх трываласць. Са скуры рабіліся похвы мячоў, якія прызначаліся для іх засцеражэння ад вільгаці, паясы, рамяні, рыштунак конніка і верхавога каня, а таксама іншыя дэталі рыштунку.
Кастарэзы
Косць і рог выкарыстоўваліся для вырабу цэлага шэрага відаў зброі і вайсковага рыштунку. 3 гэтых матэрыялаў рабіліся кісцяні, наканечнікі стрэл, накладкі на лукі. Касцянымі і рагавымі накладкамі, якія часта былі аздоблены багатым арнаментам, упрыгожвалі калчаны, налуччы, сёдлы і іншыя дэталі рыштунку.
Майстры па апрацоўцы дрэва
Дрэва вельмі шырока выкарыстоўвалася ў працэсе вытворчасці зброі. 3 яго рабілі дрэўкі для коп’яў і дроцікаў, рукаяці сякер і булаў, лукі і дрэўкі стрэл. 3 драўляных дошак выраблялі шчыты, якія былі асноўным відам засцерагальнага ўзбраення на беларускіх землях у эпоху ранняга Сярэдневякоўя.
Варта адзначыць, што часцей за ўсё адзін і той жа майстар валодаў разнастайнымі рамёствамі і выкарыстоўваў падчас вырабу пэўнага прадмета ўзбраення розныя свае навыкі. У прыватнасці, рамеснік, які рабіў мячы, мусіў быць не толькі высакакласным кавалём, але і валодаць навыкамі ювеліра, каб аздобіць свае вырабы. Майстар, які займаўся вырабам шчытоў, павінен быў аднолькава добра апрацоўваць і дрэва, і скуру, а спецыяліст па вырабе лукаў быў адмыслоўцам па апрацоўцы дрэва і косці.
Меч. Гнёздава Смаленскай вобласці, Расія. Другая чвэрць X стагоддзя.
Зброя бліжняга бою
Зброя бліжняга бою падзяляецца на клінковую, абуховую і дрэўкавую.
Клінковая зброя
Клінковай называюць зброю, якая складаецца з рукаяці і рабочай часткі — клінка. У залежнасці ад даўжыні клінка такая зброя падзяляецца на доўга-, сярэднеі кароткаклінковую, а па колькасці лёзаў — на аднаці двухлязовую. Клінок мог быць прамым ці закрыўленым. Зыходзячы з пералічаных характарыстык, клінковая зброя падзяляецца на колючую, сякучую, колюча-сякучую ці сякуча-колючую.
Асноўным відам клінковай зброі на беларускіх землях у эпоху ранняга Сярэдневякоўя быў меч. Гэта доўгая клінковая зброя з прамым клінком і адкрытай рукаяццю. Ён мог быць аднаці двухлязовым, а ў залежнасці ад сячэння клінка — сякуча-колючым ці колюча-сякучым.
Рукаяць мяча. Гнёздава Смаленскай вобласці, Расія. Другая чвэрць X стагоддзя.
Раннесярэдневяковы меч быў у пэўным сэнсе квінтэсенцыяй тэхналагічных дасягненняў эпохі. Складаная тэхналогія яго вытворчасці і адпаведна высокі кошт разам з патрэбай у пэўных навыках валодання рабілі меч дастаткова элітарнай зброяй. Доўгі бліскучы смертаносны клінок, пазначаны таямнічымі клеймамі і ўпрыгожаны аздобленай каштоўнымі металамі рукаяццю, стаў адным з сімвалаў эпохі.
Шырокае выкарыстанне мячоў на беларускіх землях пачынаецца ў канцы IX стагоддзя. Ад гэтага часу і да пачатку ці першай палавіны XI стагоддзя выкарыстоўваліся мячы так званага каралінгскага тыпу, альбо мячы эпохі вікінгаў. Клінкі каралінгскіх мячоў не адрозніваліся вялікай разнастайнасцю. Звычайна клінок быў шырокім, двухлязовым і злёгку звужаным да вастрыя, прызначаўся пераважна для нанясення сякучых удараў і толькі зрэдку мог выкарыстоўвацца ў якасці колючай зброі.
Падобныя мячы адрозніваліся паміж сабой у першую чаргу формай рукаяцяў. Рукаяць складалася з крыжавіны і наверша, якія звычайна рабіліся з жалеза і часта маглі аздабляцца арнаментам з каштоўных і каляровых металаў.
Меч. Полацк. X стагоддзе.
Рукаяць мяча.
Полацк.
X стагоддзе.
На клінках болыпасці мячоў эпохі вікінгаў маюцца клеймы. Часцей за ўсё знаходзяць клінкі з кляймом ULFBERHT ці VLFBERHT. Клінкі, пазначаныя такім кляймом, вырабляліся ў франкскіх майстэрнях у вобласці Сярэдняга Рэйна, адкуль яны разыходзіліся па ўсёй Еўропе, але асабліва актыўна імпартаваліся ў Скандынавію і ва Усходнюю Еўропу.
Прыкладна ў сярэдзіне XI стагоддзя на беларускіх землях пачынаюць распаўсюджвацца новыя тыпы мячоў, якія па сваіх функцыянальных асаблівасцях пераймалі традыцыі эпохі вікінгаў, але мелі пэўныя стылістычныя асаблівасці. Іх рукаяці звычайна адліваліся з бронзы ці латуні ў землях, заселеных балцкімі плямёнамі на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, і манціраваліся да імпартных заходнееўрапейскіх клінкоў.
Для захавання каштоўнага клінка ад вільгаці прызначаліся похвы. Іх аснова рабілася з дошчачак, якія абклейваліся тканінай, а зверху абцягваліся скурай. Зробленыя з дрэва, скуры і часам тканіны, похвы маглі багата ўпрыгожвацца металічнымі заклёпкамі і накладкамі. Але найболып каштоўнай дэталлю похваў былі іх наканечнікі, якія вырабляліся з латуні, бронзы ці серабра. Шмат якія наканечнікі былі
Наканечнік похваў мяча. Гнёздава Смаленсксш вобласці, Расія. X сіпагоддзе.
не проста элементамі вайсковага рыштунку, але і багата арнаментаванымі вырабамі, часам сапраўднымі творамі мастацтва, якія былі прызначаны ўвасабляць сацыяльны і маёмасны статус іх уладальнікаў.
Меч быў надзвычай эфектыўнай, але рэдкай зброяй, якой валодалі толькі найбольш заможныя і спрактыкаваныя ваяры, у першую чаргу княжацкія дружыннікі. Аднак пераважная большасць войска была ўзброена абуховай і дрэўкавай зброяй.
Наканечнік похваў мяча.
Тэрыторыя Беларусі.
Першая палавіна
X — пачатак XI стагоддзя.
Сякера з захаваным тапарышчам. Востраў Лядніцкі Гнезненскага ваяводсіпва, Полыйча. 1030-я гады.
Абуховая зброя
Абуховай называецца зброя, якая складаецца з рукаяці і сякучай, ці ўдарнай, рабочай часткі. Эфект выкарыстання абуховай зброі дасягаўся ўзмацненнем сякучага альбо ўдарнага дзеяння за кошт даўжыні рукаяці, якая павялічвала кінетычную энергію зброі. Да ліку абуховай зброі, якая выкарыстоўвалася на тэрыторыі Беларусі ў раннім Сярэдневякоўі, належалі сякеры, а таксама булавы і кісцяні.
Самым распаўсюджаным відам абуховай зброі былі сякеры. Даўжыня іх тапарышчаў звычайна вагалася паміж 60 см і 1 м. 3 мэтай болын надзейнага насаджвання абуха на тапарышча яго верхняя частка магла абмотвацца скурай. Самі ж сякеры адрозніваліся як па сваёй форме, так і па функцыянальным прызначэнні. Большасць сякер з’яўлялася поліфункцыянальнымі прыладамі, якія маглі выкарыстоўвацца і як зброя падчас бітвы, і як неабходная прылада працы для пракладвання дарог праз лясы, машчэння гацяў, нарыхтоўкі дроў падчас паходу.
Да ліку спецыялізаваных баявых форм належаць вузкалязовыя сякеры. Некаторыя з іх мелі малаткападобныя выступы на абусе. Такой зброяй можна было і секчы, і драбіць. Сякеры з малаткападобнымі выступамі называюць чаканамі. Усходнееўрапейскія ваяры запазычылі чаканы ў качэўнікаў, але ўжо на працягу X стагоддзя гэты тып сякер трывала замацаваўся ў старажытнабеларускім комплексе ўзбраення.
Найбольшую папулярнасць у другой палавіне X—XI стагоддзі набылі так званыя сякеры з «бародкай», якія былі поліфункцыянальнымі прыладамі, што і тлумачыць іх надзвычай шырокае распаўсюджанне. Такімі сякерамі маглі карыстацца як дружыннікі, так і ваярыапалчэнцы.
Поліфункцыянальная сякера з «бародкай». Заслаўе Мінскага раёна. XI стагоддзе.
Поліфункцыянальная сякера з «бародксш». Засвір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. XI стагоддзе.
Драўляны чахол для ляза сякеры. Вялікі Ноўгарад, Расія. 1030-1040-я гады.
Булава — гэта абуховая зброя, якая складаецца з рукаяці і наверша. Даўжыня драўлянай рукаяці вагалася ад 50 да 65 см, наверша звычайна дасягала 200—300 грамаў. Булава служыла ў першую чаргу для нанясення аглушальнага ўдару ва ўмовах рукапашнага бою, прычым карыстацца гэтым відам зброі маглі як пешыя ваяры, так і коннікі. Аднак на беларускіх землях у раннім Сярэдневякоўі іх выкарыстанне фіксуецца рэдка, прычым не раней за канец X стагоддзя.
Найбольш раннія булавы ўяўлялі сабой бронзавы корпус у форме куба з чатырма пірамідальнымі шыпамі, размешчанымі на доўгай утулцы. Каб павялічыць вагу наверша, яго корпус заліваўся свінцом.