• Газеты, часопісы і г.д.
  • Васіль Шаранговіч

    Васіль Шаранговіч


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 74с.
    Мінск 2024
    32.71 МБ
    ВАСІЛЬ ШАРАНГОВІЧ
    Васмлнй
    Vasil Sharangovich
    Шаранговнч
    Славутыя мастакі з Беларусі Знаменнтые художннкн мз Беларусн Famous artists from Belarus
    ВАСІЛЬ ШАРАНГОВІЧ
    Васмлмй Шаранговмч Vasil Sharangovich
    Мінск «Беларусь» 2024
    УДК [7б(476)(092)+929Шаранговіч] (084.1)
    ББК85.153(4Бен)я6
    B19
    Серыя заснавана ў 2012 годзе
    Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
    Аўтар тэксту і складальнік Н. В. Шаранговіч
    На вокладцы: В. Шаранговіч. «Магіла льва». Ілюстрацыя. 1978. Каляровая аўталітаграфія
    ISBN 9789850117403
    © Шаранговіч Н. В., тэкст, складанне, 2024
    © Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларусь», 2024
    ^^^^^^^одны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар Васіль Пятровіч Шаранговіч увайшоў у аналы беларускага мастацтва XX стагоддзя як выдатны майстар станковай і кніжнай графікі з адметным творчым почыркам. У графіцы яскрава выявілася яго асаблівае
    мастацкае мысленне, пачуццё лініі і формы. Несумненныя заслугі Васіля Шаранговіча — гэта ператварэнне гравюры ў самастойную галіну нацыянальнай мастацкай культуры і стварэнне беларускай школы графікі — станковай і асабліва кніжнай.
    Вывучаючы работы мастака розных гадоў, што прадстаўлены ў шматлікіх айчынных і замежных музеях, можна ў поўнай меры ацаніць моц не толькі яго таленту, але і асобы. Валявы, тэмпераментны, дзейны, ён напаўняў свае графічныя лісты энергіяй, якую чэрпаў з гісторыі і падзей сучаснай яму эпохі. Гэта энергія і шмат укладзенай працы адчуваецца ў кожным яго творы. Невыпадкова сам Васіль Шаранговіч параўноўваў сябе з аратым, нястомным у сваёй працаздольнасці, які ўпэўнена вядзе сваю лінію ў мастацтве.
    Паўнапраўны сааўтар эпохі, Васіль Пятровіч заўсёды быў пільным і ўважлівым творцам, аддаваў перавагу глыбокаму вырашэнню абраных тэм. Яго старанна прапрацаваныя і кампазіцыйна бездакорныя работы з цягам часу набываюць зусім новае гучанне і поліфанічнасць, дзе кожны фрагмент можна разглядаць як самастойны твор. «Ісціны ў мастацтве самі па сабе не з’яўляюцца, яны спасцігаюцца ў рабоце» — такой была творчая пазіцыя мастака.
    Нарадзіўся Васіль Пятровіч Шаранговіч на стары Новы год — 14 студзеня 1939 года ў маленькай вёсачцы (усяго 38 дамоў) Качаны Мядзельскага раёна, якая згубілася сярод балот Заходняй Беларусі.
    3
    Маці, Ніна Васільеўна, у дзявоцтве Жогла, мела нядрэнную па тым часе адукацыю: скончыла шэсць класаў польскай школы. Яна была натурай эмацыянальнай, нават паэтычнай, умела і любіла маляваць. Ды колькі вольнага часу было ў сялянкі? Беспрасветнае жыццё, цяжкая праца з раніцы да ночы. Аднак у святы маці брала каляровыя алоўкі і малявала — часцей за ўсё кветкі, якія вельмі любіла. Сына Васіля — старэйшага — таксама прыахвоціла да малявання.
    Бацька, Пётр Канстанцінавіч, быў кавалём, чалавекам немалой фізічнай сілы і, як яго называлі, майстрам залатыя рукі. Усе кавальскія вырабы — сякеры, нажы, сярпы, плугі, замкі, завесы, клямкі — рабіліся для ўсёй акругі. Адпрацаваўшы 56 гадоў кавалём і пражыўшы 95 гадоў, ён ні разу не хварэў на сур езную хваробу, акрамя прастуды.
    Рукі маці і бацькі, агрубелыя, напрацаваныя, з сінімі набухшымі венамі і патрэсканымі, скручанымі пальцамі, заўсёды нагадвалі Васілю Шаранговічу пра ўзаранае поле. У кожнай рабоце мастака, прысвечанай беларускай вёсцы і вяскоўцам, абавязкова прысутнічаюць вобразы яго бацькоў.
    Тэма вайны ў творчасці Васіля Шаранговіча бярэ свой пачатак з яго дзіцячых успамінаў. Маленькаму Васілю ўрэзалася ў памяць як аднойчы нямецкі самалёт застаў іх з бацькам у чыстым полі. Стаяла восень 1942 года, збажыны на полі ўжо не было. Кусты і дрэвы таксама не раслі побач. Незразумела, навошта немцу так захацелася расстраляць няўзброенага адзінокага чалавека і малога хлопчыка, якія мірна крочылі па полі. Самалёт кружыў над палеткам і бесперапынна страляў. Бацька, схапіўшы сына, кідаўся тудысюды, пакуль за невялікім узгоркам не натрапіў на нейкую яму ці канаву, у якой яны змаглі схавацца. Самалёт пакружыўся і знік. Толькі гэта і выратавала...
    Мядзельшчына падчас вайны стала апірышчам партызанскіх атрадаў. Бацька, Пётр Шаранговіч, спачатку быў партызанскім кавалём. На фронт ён трапіў у час другога прызыву, ужо ў сталым узросце, і дайшоў да Берліна ў якасці наводчыка артылерыйскай гарматысаракапяткі.
    У канцы 1943 года маці даведалася, што вёску Плаксы, адкуль яна была родам, немцы спалілі дашчэнту, а абодвух яе братоў вывезлі ў Германію. I вось Васіль разам з ёю паехаў туды на фурманцы. Плаксы знаходзіліся ад Качаноў
    4
    на адлегласці 16—18 км. Увесь шлях пралягаў праз тыя месцы, дзе была блакада. Гэта, напэўна, стала самым страшным уражаннем Васіля Шаранговіча ад усёй вайны.
    Учэпістая дзіцячая памяць захавала нават дробныя дэталі. Васіль доўга памятаў той незвычайны смурод, які стаяў навокал. Карціна была жудасная... Нідзе ніводнай хаціны, толькі чорныя коміны, чалавечыя трупы, згарэлая жывёла і абгарэлыя дрэвы. Тамсям яшчэ нешта курылася... Самотна блукаюць людзі, корпаюцца на папялішчах, нешта шукаюць. I... пранізлівая цішыня, толькі зрэдку чуецца карканне крумкача. Быццам усё прыціхла, замерла ў жаху ад жудасных падзей і невядомага будучага. Гэта ўражанне знайшло сваё адлюстраванне намнога пазней — у вядомай серыі аўталітаграфій «Памяці вогненных вёсак».
    На пытанне, калі пачаў маляваць, Васіль Шаранговіч адказваў, што адбылося гэта ў гады вайны, у канцы 1943га ці пачатку 1944 года. Партызан падарыў яму аловак з зялёным грыфелем. Хлопчык, якому было каля чатырох гадоў, аловак тады ўбачыў упершыню.
    Паперы, вядома, не было. Але ў сянях стаяла драўляная шафа, якую зрабіў бацька. Звонку яна была памаляваная фарбай, а ўнутры дзверцы заставаліся светлага колеру габляванага дрэва, таму падаліся хлопчыку прыдатнымі для малявання. I вось, калі дома нікога не было, ён старанна пачаў размалёўваць дзверцы. Васіль намаляваў мужыкоў у лазні. Дзверцы зачыніў, але праз нейкі час «майстэрства» выявілася, за што ён атрымаў ад бацькі «добрую» лупцоўку.
    У годзе 1948м, калі Васіль быў у 3 класе, бацька прывёз яму з Мядзела каробачку з шасцю каляровымі алоўкамі і трохі паперы. У школе ў гэты час ужо выдавалі сшыткі ў клетку або касую лінейку. А тут папера зусім чыстая. Прыгажосць!.. Так, яшчэ ў дзяцінстве, у Васіля ўзніклі трапяткія адносіны да белай паперы. Гэта асаблівае пачуццё захавалася і пазней, калі Шаранговіч стаў ужо вядомым графікам.
    Лёсавызначальнай для Васіля Шаранговіча стала сустрэча ў мядзельскай сярэдняй школе з настаўнікам Генадзем Астроўскім. Менавіта ён параіў Васілю Шаранговічу паступаць у Мінскае мастацкае вучылішча. Вясковаму хлоп
    5
    цу, безумоўна, было страшна адважыцца ў 15 гадоў на такі крок, акунуцца ў іншы, невядомы гарадскі свет...
    Мастацкае вучылішча ў той час знаходзілася ў Оперным тэатры. Шмат з таго, што здавалі на ўступных экзаменах, Васілю Шаранговічу было незнаёма. Адзнакі атрымаліся невысокія, па конкурсе ён не прайшоў і мусіў вярнуцца ў школу ў 9 клас.
    Няўдача Васіля Шаранговіча не надта засмуціла. Наадварот, ён упэўніўся, што здольны паступіць у вучылішча, толькі трэба многа працаваць. З’явіліся ўнутраны ўздым і ўпэўненасць у жаданні стаць мастаком.
    На наступны год Васіль зноў падаў дакументы ў мастацкае вучылішча. На гэты раз экзаменацыйная камісія выставіла хлопцу за работы «пяцёркі». Мара споўнілася — Васіль Шаранговіч стаў навучэнцам Мінскай мастацкай вучэльні.
    Гады навучання праляцелі хутка. Шаранговіч згадваў: «На другім курсе жывапіс алеем пачалі з нацюрмортаў. Я ўжо гаварыў, што да вучылішча алеем зрабіў толькі адну копію. Пасля акварэлі было нялёгка перайсці да алейнага жывапісу. Для другога ці трэцяга нацюрморта асноўнай драпіроўкай паслужыла маміна чорнааранжавая посцілка. Нацюрморт быў вельмі цікавы, і я прынёс падрамнік з палатном памерам па большым боку каля метра. Ну і папакутаваў я над гэтым нацюрмортам, не маючы аніякага вопыту, ды яшчэ такая вялізная плошча!.. Але я ніколі не любіў, каб за мяне рабіў нешта хтонебудзь іншы, — толькі сам. Буду мучыцца, перажываць, але даб’юся свайго. Гэта тычылася любой працы, а мастацтва тым больш. Вось падказкі, парады я ахвотна прымаў і прыслухоўваўся...»
    У вучылішчы надышла пара абароны дыпломаў. У тыя часы, каб падаць дакументы для паступлення ў інстытут, выпускніку вучылішча патрэбна было мець накіраванне ад Міністэрства адукацыі, на што існавала пэўная квота. Накіраванне атрымлівалі лепшыя, а выдатнікі з чырвонымі дыпломамі самі вырашалі — паступаць ім у інстытут ці не. Такую льготу меў і Васіль Шаранговіч. А паступаць ён вырашыў у Беларускі тэатральнамастацкі інстытут на новую спецыяльнасць — графіку. Мастакоўграфікаў да таго часу ва ўсім СССР рыхтавалі толькі ў Ленінградзе, а патрэба ў іх была велізарная, бо гра
    6
    фіка — гэта і плакаты, і шрыфты, і ўлёткі, і хвосткія карыкатуры, і кніжнае афармленне...
    Заняткі ў інстытуце захапілі Васіля цалкам — зацікавіла праца над афортам, літаграфіяй, потым — над лінагравюрай і кніжнай ілюстрацыяй. Крыху пазней прыйшоў да сапраўднага разумення ролі малюнка як асноўнага інструмента графіка, і ён заняў адпаведнае месца ў далейшай творчасці мастака.
    У 1962 годзе, калі Васіль Шаранговіч быў на 2 курсе, выдавецтва «Беларусь» прапанавала яму праілюстраваць дзіцячую кнігу Івана Муравейкі «Сцяжынкісмяшынкі». 3 гэтага часу і пачалася рэгулярная работа Шаранговіча ў выдавецтвах, а таксама ў часопісах «Маладосць» і «Вясёлка». Толькі падчас вучобы ў інстытуце Васіль Шаранговіч праілюстраваў 13 кніг, тры з якіх атрымалі дыпломы рэспубліканскіх конкурсаў на лепшую па мастацкім афармленні кнігу. А за ўсё сваё творчае жыццё іх у мастака было больш як 70.
    Васіль Пятровіч ганарыўся тым, што стаў у 1964 годзе першым сярод беларускіх мастакоў ілюстратарам выдання «Віленскіх камунараў» Максіма Гарэцкага. Раман мастаку спадабаўся, уразіў маштабам адлюстраваных гістарычных падзей і дакладна перададзеным каларытам эпохі, адкрыў новыя старонкі рэвалюцыйнай барацьбы ў Беларусі і Літве.
    Вучоба ў інстытуце падыходзіла да завяршэння. Васіль Шаранговіч успамінаў: «Самым галоўным была дыпломная работа. У студэнцкія гады я вельмі захапіўся творчасцю Янкі Купалы, бо яго паэзія была мне блізкай. Я пачаў аналізаваць, чаму так жывуць мае бацькі і іх аднавяскоўцы, чаму яны вечна так гаруюць. Іх думкі, разважанні і сумненні знайшлі сапраўдны водгук менавіта ў паэзіі Янкі Купалы, асабліва ў яго паэмах пра жыццё сялянства».