• Газеты, часопісы і г.д.
  • З Новым годам! вершы, песні, п’есы, казкі, загадкі

    З Новым годам!

    вершы, песні, п’есы, казкі, загадкі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 151с.
    Мінск 2009
    24.41 МБ
    новым
    годам!
    Вершы, песні, п’есы, казкі, загадкі
    Касnum/іая .u‘mapfiпі йба 2009
    УДК 821.161.3-8
    ББК 84(4Бем)
    3-11
    Укладанне У. М. Мазго
    Ілюстрацыі /4. В. Пазняка
    Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    ISBN 978-985-02-1118-7
    © Мазго У. М., укладанне, 2009 © Афармленне. УП «Мастацкая
    літаратура», 2009
    Новы год! Новы год! Весяліцца ўвесь народ...
    
    Сяргей Гоаэсоўскі
    Новы год
    Паглядзіце! Да варот Едзе, едзе Новы год! Гэта ж нам яго прывёз Барадаты Дзед Мароз, Падарункаў цэлы воз I Снягурачку прывёз. На шляхі і ўзгоркі Ён рассыпаў зоркі. Дзед заўзята б’е у ладкі I вязе нам шакаладкі, Пернікі і мармелад, Каб усё ішло на лад, Каб не беглі самі ў краму, А пачаставалі маму, I сястрычак, і сяброў I каб кожны быў здароў, Каб на сонечнай зямлі Ўсе шчаслівыя былі I каб весела ішлі Як у тым і ў гэтым годзе Людзі ў Новае Стагоддзе.
    Рыгор Барадулін
    Зазірнём у дзедаў мех!
    Новы год, Новы год!
    Новы снег
    I новы лёд.
    Зорку зыркую ялінка Грэе ў даланях яловых. Ззяе кожная іглінка У абновах адмысловых.
    Рукі ўбокі!
    Гэй, у скокі!
    Дзед Мароз ружовашчокі
    3 падарункамі, магчыма, Мех трымае за плячыма.
    Покуль смех Ад нас не збег, Зазірнём у дзедаў мех!
    Леанід Дайнека
    Што прыносіць Новы год?
    Што прыносіць Новы год? Новы снег і новы лёд.
    Новы ў полі лыжны след. Новы ў новы цырк білет. Новыя канькі, свісткі.
    Новыя канікулы.
    Новы дождж. I новы гром. Пераезд у новы дом. Новы смачны апельсін... He злічыць усіх навін!
    Дык па-новаму жывіце, Толькі ўважліва сачыце, Каб у торбе Дзед Мароз Новых двоек не прынёс.
    Васіль Зуёнак
    Каля ёлкі
    Новы год! Новы год! Дружна сталі ў карагод Вожык і лісіца, Чапля і куніца.
    Новы год! Новы год!
    Весяліцца ўвесь народ. Бубен — бух! Бубен — бух! Сам мядзведзь ідзе на круг. Зайка касавокі Скача — рукі ў бокі.
    Новы год! Новы год!
    Весяліцца ўвесь народ. Дзед Мароз, Дзед Мароз Падарункаў мех прынёс. Даў казлу магерку, А ваўку — цукерку.
    Новы год! Новы год!
    Весяліцца ўвесь народ.
    * * *
    Студзень тупае ў двары, Снежань знік у выраі. Дзякуй, Добры год стары, За работу шчырую: За багаты каравай, За будоўлі звонкія I за песні —
    3 краю ў край
    Над усёй старонкаю!
    Са Снягуркай Дзед Мароз Школы ўсе аб’ехалі, Раздарылі цэлы воз Забавак з пацехамі,
    Валянцін Лукша
    Самае салодкае свята
    Хоць на святы Год багаты, Водзіць шумны карагод, Я салодкім самым святам Называю Новы год.
    Ноччу ціха-ціха дзверы Адчыняе Дзед Мароз — Ён вясёлкавых цукерак Пад ялінку мне прынёс.
    Мандарыны, апельсіны Развярэдзілі спакой.
    Усе галінкі У ялінкі Спакушаюць смакатой.
    Мілагучна цацкі звоняць, Радасць зыркі рэй вядзе. Я ў цукеркавым палоне Цэлы навагодні дзень.
    Ў небе промняцца ракеты, Весялосці не стрымаць... Я гатовы свята гэта Кожны месяц сустракаць!
    Ліст да Дзеда Мароза
    У Лапландыю далёкую, За Палярны круг пішу, Зразумее Дзед Мароз маю Сціпла-тонкую душу:
    «Пакладзі, прашу, пад ёлку мне Пачастункаў цэлы мех, Бо іначай шчасце абміне, Бо іначай будзе грэх.
    Кажуць дзеці, вельмі смелая Сцежка выбрана мая...
    3 фізкультураю і спевамі
    У злагадзе заўсёды я.
    А з прадметамі астатнімі Цяжкасці заўжды былі. Сітуацыя няштатная.
    Падарункі ўсё ж...
    Прышлі».
    За што люблю я Новы год?..
    За што люблю я Новы год?..
    За белы снег ля ганка, Сняжынак сонечны палёт, Палёт з гары на санках.
    За што люблю я Новы год?..
    Канікулы ён дорыць I мора радасных турбот — Забаў і гульняў мора.
    За што люблю я
    Новы год?..
    За бляск ялінак стрункіх, За наш вясёлы карагод, А больш...
    За падарункі.
    Уладзімір Скарынкін
    Прыгоды снежнай бабы
    Снежнай бабе надта сумна На двары стаяць адной.
    У дзіцячым садзе шумна — Смех вясёлы з гаманой.
    Дзеці бавяцца пад ёлкай, Сустракаюць Новы год. Бабу снежную з мяцёлкай He пазвалі ў карагод.
    Каб не холад, не мароз — Баба не стрымала б слёз. Вельмі сумна без прыгод Сустракаць ёй Новы год.
    Ды паставіў нехта санкі, Ёй на радасць, ля альтанкі. Падышла — і смела Ў іх з мяцёлкай села.
    Едзе баба ўніз з гары, Бачыць —
    ёлка ў гушчары! Быццам дзіўныя карункі, На махнатых лапках снег.
    А пад ёлкай — падарункі, Розных цацак цэлы мех. На пяньку сядзіць Снягурка, Ля яе —
    вавёрка Нюрка.
    Ходзіць лесам барадаты Невясёлы Дзед Мароз.
    Касавураць зайчаняты Вочы на бабулін нос.
    I сказала баба ім
    3 радасцю ў паглядзе: — Будзе добра вам усім
    У дзіцячым садзе.
    I прыйшлі ў дзіцячы сад Дзед Мароз, Снягурка, Тузін шустрых зайчанят I вавёрка Нюрка.
    Так у садзіку даўно Музыка не грала.
    Задаволена ў акно Баба пазірала.
    Ззяла ёлка, як вясёлка, He змаўкаў дзіцячы смех. Дзед Мароз раздаў пад ёлкай Падарункаў цэлы мех.
    Чыя ёлка прыгажэйшая?
    — Наша ёлка прыгажэй! — He нахваліцца Андрэй.— На яе галінкі ўчора Клоуна і Чарнамора, Дзятла, Зайчаня, Вавёрку, Святлафор бліскучы, Зорку, Чыпаліна, Бураціна, Чаплю, Стужку серпанціна, Зіхатлівыя шары, Лямпачкі і літары Пачапіла наша мама...
    — Ёлка ёсць у нас таксама. I я думаю, Андрэй, Наша ёлка прыгажэй! — Таня хлопчыку сказала.— Я сама яе прыбрала.
    Ніл Гілевіч
    Ёлка
    Вырасла яліна ў лесе, Стройная, высокая. А сягоння Дзед Мароз Гэту ёлку нам прынёс. Тут і воўк, і мядзведзь Паварочваюцца ледзь, Тут і зайка касавокі Неадступна пры лісе. А як кот пайшоў у скокі — Аж у ладкі білі ўсе: — Вось дык лоўкасць у ката Проста глянуць любата! А на ёлцы — цацак, цацак! Ззяюць іскры інею, I шары на ёй зіхцяцца Белыя і сінія.
    Мікола Маляўка
    Ёлачка
    У нашай ёлкі-ёлачкі Абновы ўсе з іголачкі: Зялёныя галінкі, I «дожджык», а не іней На іх, галінках гэтых, Блішчыць, як цёплым летам. Аздоблена па-царску: Шары шкляныя, цацкі I лямпачак каралі На ёлачцы заззялі. За вокнамі — завея, А нас лясная фея Сабрала ў карагод — Вітаем Новы год.
    Прыйшоў здалёку ў госці, Гасцінцы нам прынёс — I ў ёлачку прыгожую Ўлюбіўся Дзед Мароз.
    Стары год
    Час успомніць нам прадвесне, Дні сяўбы, пару дажынак — I з пашанаю правесці Год стары на адпачынак. He таптаўся ён на месцы, А вяршыў, засноўваў справы, Ззяюць на грудзях праменна Знакі плёну, знакі славы. Мы яго не абгаворым — Пасівеў за працай рана, Году новаму не сорам Павучыцца ў ветэрана. Прарасце яшчэ зярняткам, Колас сонечны падыме, Паспрыяе, каб нашчадкам Лепш жылося на Радзіме.
    I на ганаровай пенсіі Малады, а не ў маршчынах Будзе жыць у нашых песнях, Нашых справах і ўспамінах.
    Лясная фея
    У нашай ёлкі-ёлачкі Абновы ўсе з іголачкі: Зялёныя галінкі, I «дожджык», а не іней На іх, галінках гэтых, Блішчыць, як цёплым летам. Аздоблена па-царску: Шары шкляныя, цацкі I лямпачак каралі На ёлачцы заззялі. За вокнамі — завея, А нас лясная фея Сабрала ў карагод — Вітаем Новы год. Прыйшоў здалёку ў госці, Гасцінцы нам прынёс I ў ёлачку прыгожую Ўлюбіўся Дзед Мароз.
    Уладзімір Карызна
    Пад Новы год
    Белымі снягамі Закідала ўночку Сцежкі ўсе з дварамі, Кусцікі ў садочку.
    Снежнае раздолле! Свет убраўся ў вэлюм. Стала белым поле, Неба стала белым.
    Рой сняжынак блішча Весела, як зоркі.
    Хораша на лыжах Праімчацца з горкі.
    Смех і гоман звонкі Ўсюды раздаецца.
    А сініца ў вокны Мякка, снежна б’ецца.
    Хочацца праехаць Кастусю з Антосем, Вунь Алесь пацешна Ў снег зарыўся носам...
    Лыжнікаў на горцы Усё болей, болей...
    Сэрца вабіць моцна Снежнае раздолле!
    Гуканне Дзеда Мароза
    Дзе ты, добры Дзед Мароз, Можа, ў лесе ты замёрз?
    Чаму к нам не завітаў — Мо валёнкі пагубляў?
    Ці вавёрка спрытнай лапкай У цябе схапіла шапку?
    Дзе ты, добры Дзед Мароз, Можа, снег цябе занёс?
    Ці кажух свой не знаходзіш, Ці вакольным шляхам ходзіш?
    Ці лісічка мех праела —
    I ў мяшэчку апусцела?
    Дзе ты, добры Дзед Мароз? Пакажы нам хоць бы нос!
    Навагодняя песенька
    3 лясной цішы завейнай Руплівы Дзед Мароз Нам ёлачку на свята Вясёлую прынёс.
    Зялёныя галінкі Агнямі зіхацяць. He будзеш адзінока Ты, ёлачка, стаяць.
    Мы песняю шчаслівай
    Вітаем Новы год. I зайчыкі, і ліскі, Ідзіце ў карагод!
    Віктар Шніп
    Навагодняя казка
    У сасоннік белы белая завея Завяла нас хітра, замяла сляды. Вогнішча гадую, нас яно сагрэе, I сябе адчуеш нібы дома ты.
    Да агню сініцы прыляцелі грэцца
    I табе паселі смела на плячук. Ля мяне завея плача і смяецца, Конаўку з гарбатай вырывае з рук.
    I агонь танцуе, весялей сініцам.
    Да святла жывога выйшлі з цемнаты Бурыя мядзведзі, пачалі дабрыцца, Каб на сон ім казку расказала ты.
    Нам падносяць мёду поўную калоду, А ў тым мёдзе пчолы сонечныя спяць. Ты гаворыш казку пра варкун-дрымоту, I мядзведзі ціха пад сасной ляжаць.
    Адгудзе завея, далеч адымгліцца, I на дрэвах белых зружавее лёд. Вогнішча пакінем, грэйцеся, сініцы, I мядзведзям сонным — у калодзе мёд.
    Сяргей Патаранскі
    Калядная калыханка
    Баю-баю, люлі-люлі — людзі ў свеце ўсе паснулі, у калядны, добры час сон багаслаўляе вас і анёл сваім крылом асвячае зорны дом.
    Спі, дзіцятка, баю-бай, хай анёл цябе ўслаўляе, нібы зорачкі ў нябёсах, песняй шчаснаю, дзівоснай, бо ў калядны, добры час сон багаславёны ў нас.
    Міхась Пазнякоў
    Ёлка
    Прыгажуняю царыцай Ёлка ў дом да нас прыйшла. На макушцы, паглядзіце, Зорка велічна ўзышла.
    Зіхацяць шары, звярушкі, I каралі, і хлапушкі.
    I гірлянда ярка ззяе, Нашу ёлку асвятляе.
    Дожджык сонечны іскрыцца. Будзем, дзеці, весяліцца. Станем дружна ў карагод, Прывітаем Новы год.
    Дзед Мароз нам са Снягуркай Прывязуць мех падарункаў. Дык сустрэнем песняй іх Як гасцей найдарагіх
    I запросім разам з намі Паспяваць і паскакаць. Будзем з імі, як з сябрамі, Новы год наш святкаваць.
    Кружацца сняжынкі
    Хто там шустры скача?
    Ціха снег рыпіць — Гэта зайка з дачы Праз лясок бяжыць.
    Кружацца сняжынкі, Нібы ў дзіўным сне.
    Зайка для Дарынкі Торбачку нясе.
    А ў ёй — пажаданні Добраю расці, Быць заўжды стараннай, Шчырай у жыцці.
    Хоча ён з Дарынкай
    Сам на Новы год Хоць бы на хвілінку Стаць у карагод.
    Прачытаць ёй вершы, Песні праспяваць.
    Марыць ён найлепшым Сябруком ёй стаць.
    Вавёркі
    Закруціла, замяло, Снег калючы, шорсткі. Заспяшаліся ў дупло Шустрыя вавёркі.
    Па галінках скок ды скок, Нібы акрабаткі, Сатрасаючы сняжок Аж да самай хаткі.
    Зніклі ў кудзерах сасны Рыжыя пацешкі.
    Там цяпер грызуць яны Смачныя арэшкі.
    Падмацуюцца і зноў, Мілыя гарэзы, Шуснуць, шпаркія, далоў Гарцаваць па снезе.
    Прыйдзе ўночы Новы год, На марозе колкім Павядуць свой карагод Рупныя вавёркі.