З Новым годам!
вершы, песні, п’есы, казкі, загадкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 151с.
Мінск 2009
— Ой, пайшоў, пайшоў сняжок! Ну цяпер мяне і днём
Воўк не згледзіць пад кустом.
Мядзведзева лапа
Спаць мядзведзь лёг пад сасонку, Лапу смокча ён спрасонку.
Дзень марозны, дзень халодны. Воўк ідзе між дрэў галодны.
I зайцы, і курапаткі У свае ўцякаюць хаткі.
Шэры ледзьве цягне ногі Ля мядзведзевай бярлогі.
«Вось хто можа без абеду»,— Пазайздросціў воўк суседу.
У бярлогу суне зяпу:
— Пасмактаць і мне дай лапу!
Недарэмная любоў
Бабу снежную зляпілі
I пайшлі хлапцы дамоў.
Тут на выган праз паўхвілі Зайка выскачыў з кустоў.
Бачыць: кош замест кароны У «старой» на галаве, Вочы з вуглю, нос чырвоны — Чым не цешыцца б дзятве!
Зайка бабу любіць дужа, Днямі кружыць ля яе, Але ўжо не вее сцюжа, Снег патрошку растае.
Выб’ецца ручай спаднізу — Баба снежная ўпадзе.
Зайка шлындае паблізу, 3 бабы вока не звядзе.
Стала ціха і сугрэўна, Пачарнеў на рэчцы плёс. Зайка бабу любіць, пэўна, За чырвоны — з морквы! — нос.
Яўген Міклашэўскі
Навагодняя ноч у лесе
Цішыня і бязлюддзе.
Лес цямнее стары.
Мне сказалі, што будзе Баль заечы ў бары.
Я — на лыжы і бегам Па бялюткім сняжку.
Во, прыглушаны снегам, Нейкі рух у ляску.
Поўнач. Зорак трымценне. Рассыпаецца змрок, I заечыя цені Замігцелі здалёк.
Стол святочны сабраны На сасновых камлях.
Чыстым снегам засланы, Ён смалою прапах.
Дзе прайшлі дрывасекі — Духам смолі нясе.
На лясныя прасекі Азіраліся ўсе. Хваляваліся госці, Ды ні гуку нідзе.
Раптам выгукнуў хтосьці: — He шуміце! Ідзе...
Ціха сцежкай лясною Падышоў Дзед Мароз — У мяшку за спіною Падарункі прынёс: Чарадзейныя кніжкі Для малых зайчанят, Ну, вядома, і «Мішкі», і «Лясны шакалад».
За гасціннай бяседай Жартаваў Дзед Мароз, I, як морква, у Дзеда Чырванеў толькі нос.
За-за стала падняліся — Загулі, як чмялі.
А за лапкі ўзяліся — Карагод павялі: «Ззяйце, зоры, і мігціце, Году Новаму свяціце, Каб усім наш шчодры лёс Шчасце новае прынёс!»
Уключылі транзістар — Колькі можна спяваць!
Польку жвава, са свістам, Пачалі танцаваць.
I прапаў у нябогі Мішкі бурага сон: Ён вылазіць з бярлогі — Трэск па лесе чуцён. — Гэй, каціце калоду!.. А яе — не падняць: Мусіць, поўная мёду — Будзе чым частаваць!
I накінуўся Мішка, Самы лепшы ядок, 3 самай большаю лыжкай На духмяны мядок.
А зайцы... Сон ці ява? Што да іх прывяло? Помню, сорамна нават Перад імі было. На палетках зімовых, На дарогах лясных Б’юць па іх з дубальтовак, Слепяць фарамі іх. А яны так гасцінна Сустракалі мяне.
Людзі, мы не павінны Несці смерць зверыне!..
А натоўп ля мядзведзя, Як раней, гаманіў.
Ён сказаў мне: «Суседзе, А цябе я ўжо сніў». Прысланіўся да кадкі I заснуў пад канец.
Нехта пляскаў у ладкі: — Маладзец, маладзец!.. Хтось на скрыпцы пілікаў... Як я трапіў на баль?
Шэры зайчык паклікаў, Незнаёмы, на жаль.
Навагодні карагод
ЯЛІНАЧКА
Музыка М. Красева
Словы 3. Аляксандравай
Пераклад В. Жуковіча
Зле_ су я_ лі_ нач_ ку мы ўзя_ лі да_ моў.
Ў лесе яліначцы Холадна зімой.
3 лесу яліначку Мы ўзялі дамоў.
Наша яліначка Свеціцца-гарыць: Снег на галіначках, Яркія шары.
Цацкі прывабныя Ззяюць угары I шакаладныя Рыбкі і звяры.
Мы пад яліначкай Сталі ў карагод. Весела, весела Стрэнем Новы год.
СПОЎНЕНАЕ ЖАДАННЕ
Музыка Э. Казачкова
Словы В. Жуковіча
Што увечары заснула, Шкадавала Каця: Ноччу Дзед Мароз прыходзіў, Ёй сказала маці.
Кнігу казак разгарнула Каця з захапленнем.
Дзед Мароз прынёс ёй кнігу, Тут няма сумнення.
Але ўсё-такі ў дзяўчынкі
Ёсць адно пытанне:
Як жа Дзед Мароз уведаў Пра яе жаданне?
ЯЛІНАЧКА
Словы Р. Кудашавай Пераклад В. Жуковіча
Музыка Л. Бекмана
Жы_ ла-бы_ ла я_ лі_ нач_ ка, у хвой_ніч_ ку рас ла, зі
_мой і ле_ там строй_ на_ я, зя_ лё_ на_ я бы_ ла.
Жыла-была яліначка, У хвойнічку расла, Зімой і летам стройная, Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку Спявала: «Баю-бай!», Сняжком яе атульвала: «Глядзі не замярзай!»
Пужлівы зайка шэранькі Вакол яе скакаў, Падчас і воўк, сярдзіты воўк Трушком тут прабягаў.
Сняжок у лесе сцішаным Пад полазам рыпіць,
I конік жвавы сівенькі Спяшаецца, бяжыць.
Імчацца лёгка саначкі, А ў санках мужычок Вязе для нас яліначку, Паклаўшы на бачок.
I вось яна, прыбраная, На свята к нам прыйшла I шмат пацехі, радасці Для дзетак прынясла.
НАВАГОДНІ КАРАГОД
Музыка I. Лучанка
Словы В. Лучанок
Павольна,з настроем
Ста_ на_ ві_ це_ ся хут_ чэй у ка_ ра
год! I ча_ ка_ юць я_ го ўсю_ ды. А_ бя
Станавіцеся хутчэй у карагод!
Надыходзіць, надыходзіць Новы год!
I чакаюць яго ўсюды.
Абяцае многа цудаў
Радаснае свята — Новы год! (2 разы)
Скора, скора завітае Дзед Мароз. Падарункаў прынясе ён цэлы воз. Мы дзядулю сустракаем, Звонка, весела спяваем.
Слухай, калі ласка, Дзед Мароз! (2 разы)
Надыходзіць, надыходзіць Новы год. Мы вавёрачку пазвалі ў карагод, Зайку, вожыка, лісіцу — Будзем разам весяліцца.
Кружыцца святочны карагод! (2 разы)
Дзед Мароз прыйшоў з гасцінцамі, ура!
I агеньчыкі запальваць нам пара. Дружна скажам: «Раз, два, тры, Ярка, ёлачка, гары!»
Радуецца святу дзетвара! (2 разы)
ПЕРШЫ школьны новы год
Ах, я_ ка_ я ёл_ ка ўшко_ ле! Ста_ на_ ві_ ся
ўка_ра_год. He за_ бу_дзем а_ ні_ ко_ лі
пер_ шы школь_ ны Но_ вы год. Пер_ шы школь_ ны
Но_ вы год. Пер_ шы школь ны, пер_ шы школь ны Но_ вы год.
He баіцца зайчык воўка, I лісічцы пеўнік рад.
Гэта дружная «нулёўка» Пачынае маскарад.
Прыпеў:
Ах, якая ёлка ў школе! Станавіся ў карагод.
He забудзем аніколі Першы школьны Новы год.
Асыпае нас праменнем Зорны рой сярод зімы...
А наступны год сустрэнем Першакласнікамі мы.
Прыпеў:
Ах, якая ёлка ў школе! Станавіся ў карагод.
He забудзем аніколі Першы школьны Новы год. Першы школьны, Першы школьны Новы год.
ЁЛКА-ВЯСЁЛКА
Словы М. Чарняўскага
Музыка А. Ізотава
Завітала ў госці ёлка — 3 намі Новы год спаткаць. Ззяе ёлка, як вясёлка, Рада пець і танцаваць.
Зухаваты, барадаты, Сыпле жарты Дзед Мароз. Са Снягуркаю на свята Падарункі ён прынёс.
Вочы весняцца ў Снягуркі, Добра ўсім каля яе: Нам Снягурка падарункі, Як усмешкі, раздае.
Што за дзіва — наша ёлка! Што за свята — Новы год! Ззяе ёлка, як вясёлка, Водзіць з намі карагод.
ЧАРАЎНІЦА ЁЛКА
Словы У. Мазго Музыка У. Сарокіна
Мы цэ_ лы год, мы цэ_ лы год я_ го ча_ ка_ ем, a
по_ тым во_ дзім ка_ ра_ год і
пер_ шым тос_ там, пер_ шым тос_ там су_ стра_ ка_ ем: За
Но_ вы год- шчас_ лі_ вы год!.. На
коль_ кі ён, на_ коль_ кі ён вя_ сё_ лым бу_ дзе за
ле_ жыць толь_ кі ад лю_ дзей. Хай
Но_ вы год, хай Но_ вы год пры_ но_ сіць лю_ дзям свят
ло на дзей, цяп_ ло на_ дзей. Ча_ раў_ні_ ца ёл
ка, яр_ ка за_ га_ ры_ ся
Мы цэлы год,
Мы цэлы год яго чакаем, А потым водзім карагод I першым тостам, Першым тостам сустракаем: — За Новы год — Шчаслівы год!..
Наколькі ён,
Наколькі ён вясёлым будзе — Залежыць толькі ад людзей. Хай Новы год, Хай Новы год прыносіць людзям Святло надзей, Цяпло надзей.
Чараўніца ёлка, Ярка загарыся Казачнай вясёлкай У зімовых высях!
Збудзецца, я знаю, Светлае жаданне: Золушка лясная Каралевай стане.
Дай Новы год,
Дай Новы год цудоўных песень, Святлом натхнення азары.
I на Дняпры,
I на Дзвіне, і на Палессі Mae сябры — Твае сябры.
Няхай усе,
Няхай усе спяваюць людзі, I мірна кружыць канфеці.
Хай Новы год,
Хай Новы год шчаслівым будзе Ў маім жыцці, Ў тваім жыцці!..
Чараўніца ёлка, Ярка загарыся Казачнай вясёлкай У зімовых высях!
Збудзецца, я знаю, Светлае жаданне: Золушка лясная Каралевай стане.
ЦУДОЎНЫЯ святы
Словы В. Жуковіча Музыка А. Рэмізоўскай
Умерана. Весела
Вя лі_ ку_ ю ра_ дасць на ву_ лі_ цы, ўха_ ты
пры_нес_ лі Ка_ ля_ ды, зі_ мо_ вы_ я свя_ ты.
Пры_нес_ лі за_ ба_ вы, і жар_ ты, і пес_ ні,
за_ гад_ кі і гуль_ ні, і тан_ цы пры_ нес_ лі.
Вялікую радасць На вуліцы, ў хаты Прынеслі Каляды, Зімовыя святы. Прынеслі забавы, I жарты, і песні, Загадкі і гульні, I танцы прынеслі.
He спі, пані скрыпка, I, бубен, прачніся, — Цудоўныя святы У нас пачаліся.
Скрыпучы марозік, Сняжок белы, чысты. Настрой наш вясёлы, Настрой урачысты.
Словы М. Маляўкі
ТАЎКАЧЫКІ
Музыка У. Казбанава
На-на-на-на.
На-на-на-на.
Ска_ ча, ска_ ча на_ ша сту_ па, ды з яч_ме_ нем гля_ нуць лю_ ба!
На-на-на-на. На-на-на-на. Ой, ка_ля_ ды,
ой, ка_ляд_ кі, чыс_ та луш_чац_ ца зярняткі.
Сту_ ку, сту_ ку, таў ка_ чы кі,
//_ся.
Скача, скача наша ступа, Ды з ячменем — глянуць люба! Ой каляды, ой калядкі, Чыста лушчацца зярняткі.
Прыпеў:
Стуку-стуку, таўкачыкі, Стуку-стуку, дубовыя. Сем год валяліся, Ў адну ступу сабраліся1.
(2 разы)
Без куцці якое свята, Без куцці — скупая хата! Скача, скача ступа наша: Будуць крупы, будзе каша.
Прыпеў. (2 разы)
Светла ў хаце ад ячменю, Падсыпай за жменяй жменю. Чыста лушчацца зярняткі, Запрашаем — на калядкі!
Прыпеў. (2 разы)
1 Прыпеў — словы народныя.
СЁННЯ СВЯТА новы год
Музыка і словы Я. Жабко
Весела
Сён_ ня свя_ та Но_ вы год, ста_ нем друж_ на
ў ка_ ра_ год. Бу_ дзем пе_ сень_ кі спя_ ваць,
па_ да_ ру_ нач_ кі ча_ каць. Ё_ лач_ ка,
ё_ лач_ ка, на ма_ куш_ цы зо_ рач_ ка,
ё_ лач_ ка, ё_ лач_ ка ў гос_ цей_ кі прый
шла. Ля-ля-ля-ля-ля ля, ё_ лач_ ка,
Сёння свята Новы год, Станем дружна ў карагод. Будзем песенькі спяваць, Падаруначкі чакаць.
Прыпеў:
Ёлачка, ёлачка, на макушцы зорачка, Ёлачка, ёлачка ў госцейкі прыйшла. Ля-ля-ля-ля-ля-ля, ёлачка, Ля-ля-ля-ля-ля-ля, ёлачка, Ля-ля-ля-ля-ля-ля, ёлачка
Ў госцейкі прыйшла.
Надыходзіць зорны час, Дзед Мароз ідзе да нас. Будзе радасць, будзе смех, Падарункаў поўны мех.
Прыпеў.
,ээн jdqn і)і Рбн
MS)I _6П td/J£8 _6Ш
АУ, ДЗЕД МАРОЗ!
Музыка і словы Я. Жабко
Весела
—
Па
я
кой
сця_
жы_
нач_ цы,
Дзед Ма_ роз, блу_ k k
Jr I
5
р р
л J ' J
'гл? ? «
-Д .
* *
-Г—I
_ка_
еш,
м
0_
жа,
—р
па
да_
—
)у_ нач_
Прыпеў (1-ы ку
кі
ппет):
u
V J1
для
Д35
це
й шу
ка
-
е
1
?
А_ У
—
X, - -—
1
—
—~г
Г Г *
F a
VJ h h
Дзед
М<
1_
роз!
1ы
ц
Я
б(
ча_
1
:а_ ем,
пра ця_ бе, Дзед Ма_ роз, пе_ сень_ кі спя
Прыпеў(2-г/ куплет):
ва_ ем. Я вя_ сё_ лы Дзед Ма_ роз,
па_ да_ ру_ нач_ кі пры_ нёс. Бу_ ду вас
він_ ша_ ваць, па_ да_ рун_ кам час_ та_ ваць.
— Па якой сцяжыначцы, Дзед Мароз, блукаеш, Можа, падаруначкі Для дзяцей шукаеш?