• Часопісы
  • З Новым годам! вершы, песні, п’есы, казкі, загадкі

    З Новым годам!

    вершы, песні, п’есы, казкі, загадкі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 151с.
    Мінск 2009
    24.41 МБ
    Прыпеў:
    Ау, Дзед Мароз! Мы цябе чакаем, Пра цябе, Дзед Мароз, Песенькі спяваем.
    — Па лясных сцяжыначках Доўга я блукаў, Пакуль ўнучку мілую Я не адшукаў.
    Прыпеў:
    Я вясёлы Дзед Мароз, Падаруначкі прынёс. Буду вас віншаваць, Падарункам частаваць.
    новы год
    Музыка К. Цесакова
    Словы К. Камейшы
    Бадзёра
    Чакае ўся Зямля яго, Па следзе выглядае.
    Ужо ў дарозе Новы год I хутка завітае.
    Ён доўга пушчаю ішоў, Сцяжынкай каля гаю.
    I вось на ганку ён сняжок
    3 валёнак абівае.
    На ёлцы ўспыхнулі агні.
    I зоркі карагодзяць.
    I вось ён дзверы расчыніў.
    I мы — у новым годзе!
    Пад Новы год-не бев прыгод
    Мікола Чарняўскі
    Пад Новы год — не без прыгод
    Навагодняя Зершаваная казка
    Дзейныя асобы
    Дзед Мароз Снягурка
    С ц ю ж a
    В о ў к Л і с a 3 а я ц Г н о м ы Дзеці
    На сцэне — лясная паляна. Стаіць святочная ёлка. Крышку далей, збоку — вялікі гадзіннік. Стрэлкі набліжаны да лічбы 12. Хутка Новы год. На сцэну вылятае Сцюжа, у белым адзенні з галавы да пят.
    С ц ю ж а (звяртаецца да дзяцей у зале) Я — Сцюжа, Сцюжа злая. Чаго сюды прыйшла я? Я ўсім спаганю свята, Памогуць Воўк зубаты I Лісачка-сястрыца, На шкоду ой майстрыца!
    Гэй, Воўк, Ліса, хутчэй сюды, Нам трэба нарабіць бяды!
    З’яўляюцца В о ў к і Л і с а.
    В о ў к (да Сцюжы)
    Добры дзень, кума-сяброўка! Цяжка ў лесе жыць без Воўка?
    С ц ю ж a (да Ваўка і Лісы)
    Хутка свята, Новы год.
    Дзед Мароз пачаў абход.
    Як праб’е дванаццаць раз — Тут ён з’явіцца якраз, Прынясе вяселле, смех, Падарункаў цэлы мех. Замяту шляхі-дарогі — Дзед не пройдзе, стоміць ногі.
    I нікуды ўжо не дзенецца, 3 намі нехаця падзеліцца.
    В о ў к (паказвае на гадзіннік)
    Для пачатку ж, для напасці — Трэба, мусіць, стрэлкі ўкрасці.
    Л і с а (падбягае да гадзінніка) I ніхто не будзе знаць, Калі свята пачынаць.
    Здымаюць з гадзінніка стрэлкі, хаваюць у мяшок. Азіраюцца, прыслухоўваюцца.
    Л і с а (насцярожана)
    Па дарозе скача хтосьці! Хто яшчэ спяшае ў госці? Каб на сцежцы не спаткацца, Трэба нам хутчэй схавацца!
    Злосна завываючы, Сцюжа, а з ёю Воўк і Ліса знікаюць. 3-за ёлкі выбягае Зая ц.
    Заяц (весела)
    Гэй, касыя, не хавайцеся, Каля ёлкі ўсе збірайцеся! Каб маглі ўцячы заўсёды Ад Лісы і Воўка,— Як і морква, неабходна Зайцам трэніроўка!
    Жвава выбягаюць з а й ц ы, весела танцуюць, падскокваюць каля ёлкі. Да ёлкі падыходзіць Снягурка.
    Снягурка (у захапленні)
    Красуня, ёлачка лясная, Цябе сягоння не пазнаць: Ты ўся іскрышся, дзіўна ззяеш I ўсіх завеш патанцаваць.
    (Разам з зайцам/ танцуе каля ёлкі. Засмучана.)
    Мой Дзед Мароз — штукар заўзяты, Ён зранку выбраўся на свята, Ды тут яго не бачу штось.
    А дзе ж ён, дзе жаданы госць?
    3 а я ц (здзіўлена)
    Ляціць, глядзіце, паштальён! Нясе нам тэлеграму ён.
    Улятае снягір-паштальён з тэлеграмай.
    Снягурка (бярэ тэлеграму, чытае) «Зранку ў лесе я блукаю, Сцежку ўсё не адшукаю. Кружыць-круціць Сцюжа злая, Са шляху мяне збівае. Выручайце, памажыце, Мне дарогу пакажыце».
    (Звяртаецца да дзяцей у зале)
    Што рабіць нам? He чакайце, Можа, дзеда пагукайце.
    Д з е ц і (дружна)
    
    Дзед Мароз, не падвядзі, Ты хутчэй да нас прыйдзі!
    Д зед
    М а р о з (голас здалёку) He магу-у-у!
    Сцюжа, як віхор, лятала, Сцежкі ўсе пазамятала. Многа снегу — не прайсці. Хто паможа разграбці?
    Снягурка
    
    Нам памогуць чалавечкі, Што ў бары жывуць ля рэчкі I, відаць, усім знаёмы.
    Ну, вядома ж, гэта — гномы!
    Выбягаюць гномы. Танцуюць, «разграбаюць» снег.
    Дзеці
    
    Дзед Мароз, не падвядзі, Ты хутчэй да нас прыйдзі!
    Д зед
    М а р о з
    He магу-у-у!
    Згаслі зорачкі даўно, Мне нічога не відно. Вы ліхтарыкі вазьміце I дарогу асвяціце.
    На сцэну выбягаюць дзеці з ліхтарыкамі, танцуюць.
    Дзеці (з залы)
    Дзед Мароз, не падвядзі, Ты хутчэй да нас прыйдзі!
    Дзед Мароз (голас здалёку)
    He магу-у-у!
    Шмат сцяжынак прада мной, He знайду ніяк адной, Той, каб мог да вас прыйсці. Як патрэбную знайсці?
    Снягурка
    Між бяроз, асін і елак Ручнікамі шлях засцелем. Будзе снег тады не ў страх, Шлях расчысцім, з лесу шлях.
    Раздае ручнікі дзецям. Тыя перадаюць ліхтарыкі зайцам і гномам. А самі танцуюць з ручнікамі.
    Дзеці (дружна)
    Дзед Мароз, не падвядзі, Ты хутчэй да нас прыйдзі!
    Уваходзіць Дзед Мароз.
    Дзед Мароз (уздыхае, здымаючы мяшок з плячэй)
    Пад Новы год, пад Новы год Дзівос нямала і прыгод.
    Ой паблукаў! Ой нахадзіўся!
    У лесе ледзь я не згубіўся.
    Ды дзякуй, дзякуй шчыры вам — I дзеткам мілым, і звярам!
    Сюды без вас, маіх сяброў, Дарогі б пэўна не знайшоў. Пара нам свята пачынаць. Ці б’е гадзіннік — не чуваць. Хто вінаваты, я ўжо знаю: Гэй, Воўк, Ліса і Сцюжа злая, Вярніце стрэлкі! Час ляціць, Пара, відаць, дванаццаць біць.
    На сцэне з’яўляюцца Сцюжа, Ліса і Воўк, дастаюць з мяшка стрэлкі і прыладкоўваюць да гадзінніка.
    Сцюжа, Воўк, Ліса (вінавата) Даруйце нам! I не ганіце, У карагод з сабой вазьміце.
    Снягурка. Ну што, даруем ім?
    Усе. Даруем!
    Дзед Мароз
    На свяце ёлкі — Пасябруем!
    А зноў нашкодзіце — тады Вам не ўцячы ўжо ад бяды!
    Сцюжа, Воўк і Ліса далучаюцца да ўсіх, хто сабраўся каля ёлкі. Пачынаюць ладзіць карагод.
    Дзед Мароз (тупае побач, пастуквае кіем, радуецца)
    Што за дзіва — наша ёлка!
    Што за свята — Новы год! Ззяй жа, ёлка, як вясёлка, Запрашай у карагод!
    Гучыць вясёлая музыка. Усе сыходзяцца ў карагодзе. I тыя, хто быў на сцэне, і тыя, хто сядзеў у зале.
    Генадзь Аўласенка
    Новы год у лесе
    Навагодняя вершаваная п 'еса-казка
    Дзейныя асобы
    1-ы л е с а в і к 2-і л е с а в і к
    3 а я ц 1-я вавёрка 2-я в а в ё р к a Мышка Мядзведзь Л і с і ц a
    В о ў к
    Б а б ё р Дзядуля Мароз Снягурка Ц е ц я р у к
    Перад заслонай з’яўляюцца дзядкі-лесавікі.
    1-ы л е с а в і к
    Прывітанне, дружбакі! Мы, дзядкі-лесавікі, Завіталі ў госці зноў Да сваіх малых сяброў!
    2-і л е с а в і к
    Мы спяшаліся сюды Праз снягі і халады.
    Прабіраліся з ахвотай Цераз гурбы і сумёты...
    1-ы л е с а в і к
    Мы баяліся спыніцца, Каб на свята не спазніцца. Ну а зараз...
    2-і л е с а в і к
    Зараз час Віншаваць са святам вас, Дарагія гледачы!
    1-ы л е с а в і к
    Пачакай, не балбачы! Лепей торбачку здымай, Казку новую вымай!
    2-і л е с а в і к
    Дзякуй, дружа, за падказку!
    (Выцягвае з торбачкі казку.)
    Вось, трымайце, дзеці, казку Пра Лісіцу і Ваўка, Зайца і Цецерука...
    1-ы л е с а в і к
    Пра паважнага Мядзведзя,
    Пра яго малых суседзяў, Пра вавёрак і баброў... Ды пра ўсіх лясных звяроў!
    2-і л е с а в і к
    Пра зіму, пра Новы год, Пра вясёлы карагод Каля елак і бярозак...
    1-ы л е с а в і к
    Пра Дзядуленьку Мароза!
    2-і л е с а в і к
    А цяпер — пачатак казкі!
    Сустракайце, калі ласка!
    Ён узмахвае рукой, адкрываецца заслона. За ёй паляна зімовага лесу. У цэнтры паляны ўпрыгожаная навагодняя ёлка.
    1-ы л е с а в і к
    У бары, у гушчары, Весяліліся звяры!
    Песенькі спявалі, Танцы танцавалі, Тупалі, скакалі... Новы год чакалі!
    2-і л е с а в і к
    Зайцы ёлку выбіралі, Каб высокая была. Птушкі ёлку прыбіралі, Каб прыгожая была.
    1-ы л е с а в і к
    А вавёрачкі і мышкі Серабрылі снегам шышкі. А паважны Цецярук Іх развешваў, хоць без рук.
    2-і л е с а в і к
    А глушцы і курапаткі Для гасцей пяклі аладкі I другія стравы, Каб не быць без справы.
    Л е с а в і к і ідуць кудысьці ўбок, знікаюць у гушчары.
    А на палянцы з’яўляюцца звяры: Заяц, дзве вавёркіі Мышка.
    3 а я ц
    Ах, якая наша ёлка!
    Як блішчаць на ёй іголкі!
    1-я вавёрка
    Ах, як шышкі зіхацяць!
    2-я в а в ё р к a
    Нібы зорачкі ляцяць!
    М ы ш к a
    Дык давайце ж танцаваць, Нашу песеньку спяваць!
    Звяры вядуць карагод вакол ёлкі, спяваюць. На палянцы з’яўляецца Ц е ц я р у к.
    Ц е ц я р у к
    He спявайце! Пачакайце! Без мяне не пачынайце!
    3 а я ц
    Цецярук прыйшоў на свята!
    Сапраўды, гасцей багата: Тут і птушкі, і звяры...
    З’яўляецца Мядзведзь.
    Мядзведзь
    Прывітанне вам, сябры! Утрымацца я не змог, Хоць ужо ў бярлогу лёг, Задрамаў... ды вось...
    3 а я ц
    Нічога!
    He ўцячэ твая бярлога!
    В а в ё р к і (разам)
    Чым ляжаць ды проста спаць — Лепей свята сустракаць!
    Мядзведзь
    Я таксама так мяркую. Ну а зараз прапаную Стаць ізноў у карагод I спяваць пра Новы год!
    Усе зноў вядуць карагод, спяваючы тую ж самую песню. Адначасова апускаецца заслона. Перад ёй з’яўляецца Л і с і ц а.
    Л і с і ц а (злосна)
    Разгуляліся звяры!
    Але ж гэта да пары... Хутка я туды прыйду, Свой парадак навяду! Зайца першага злаўлю! Вельмі ж я яго люблю!
    (Аблізваецца.)
    Быць вавёркам у бядзе — He схаваюцца нідзе Ад маіх ад кіпцюроў... Палаўлю я ўсіх звяроў!
    Я іх лёгка абдуру, Зацягну ў сваю нару! He ўцячы й Цецеруку... А мышэй... аддам Ваўку!
    Смяецца... у гэты час з’яўляецца Воўк.
    В о ў к
    Ты казала пра мяне?
    Л і с і ц a
    Пра цябе, кумок? Ды не! Гэта я... мышэй сачыла, Ды яшчэ варон лічыла! Налічыла... сто адну За гадзіну...
    В о ў к
    Ну і ну!
    Гэтак шмат я не злічу!
    Ды, прызнацца, й не хачу! Лепей я пайду далей!
    Л і с і ц a
    Пачакай жа, дуралей! Ты, кумок, як адчуваў, Што сюды прышыбаваў!
    (Шэптам.)
    Справа ёсць, кумок, адна!
    В о ў к (таксама шэптам) К ці смачная яна?
    Л і с і ц a
    Кіпцюры абліжаш, шэры!
    В о ў к
    Штосьці я не маю веры!
    Ты, кума, мяне падманеш...
    Л і с і ц a
    Што ты, шэры!
    В о ў к
    А не маніш?
    Л і с і ц а (пакрыўджана)
    Ды калі я, кум, маню?!
    В о ў к
    Ды па сто разоў на дню!
    (Падыходзіць бліжэй.)
    Ну, дык што ў цябе за справа? I ці будзе смачнай страва?
    (Дрыжыць ад холаду.)
    Л і с і ц a
    Што з табою, мой кумок?
    Дзе ж, кумок, ты так прамок?
    В о ў к
    Дзе прамок? Вядома ж, дзе!
    У халоднай у вадзе!
    Л і с і ц а (недаўменна)
    У вадзе? Вакол зіма
    I вады нідзе няма!
    В о ў к
    Калі трапіш у бяду — Знойдзеш і зімой ваду!
    Л і с і ц a
    I з якой-такой бяды Ты насёрбаўся вады?
    В о ў к
    Гэта ты ва ўсім сама
    Вінаватая, кума!
    Рыбу я хвастом лавіў, Ды мароз ваду спавіў. Прыхапіла так палонку, Што не вырваць хвост з палону!
    (Уздыхае.)
    Як на тую на бяду, Бабы выйшлі па ваду... Толькі ўбачылі мяне — Ды кійкамі па спіне!
    Тут падбеглі мужыкі I таксама за кійкі! А сабакі наляцелі — Разадраць мяне хацелі! Добра шчэ, што лёд зламаўся... Вой, я ледзь жывы застаўся 3-за тваёй дурной парады!
    Л і с і ц a
    Я, кумок, сама не рада, Што табе яе дала...
    Так кумочка падвяла! Але хопіць гараваць, Хопіць, шэранькі, злаваць! Будзе ў нас з табою свята, Будзе ў нас абед багаты!
    Воўк (радасна) к ці смачны той абед?