• Часопісы
  • З Новым годам! вершы, песні, п’есы, казкі, загадкі

    З Новым годам!

    вершы, песні, п’есы, казкі, загадкі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 151с.
    Мінск 2009
    24.41 МБ
    Л і с і ц a
    Накармлю цябе як след! Ёсць задумачка адна...
    (Шэпча штосьці Ваўку на вуха.)
    Ну, і як табе яна? Падабаецца?
    В о ў к
    Вядома!
    Л і с і ц a
    Ну, тады бяжым дадому! Трэба ўсё падрыхтаваць, Каб затым пабаляваць!
    Воўк з Лісіцай бягуць кудысьці ўбок, зноў раскрываецца заслона, за ёй усё тая ж палянка з навагодняй ёлкай. Каля ёлкі сядзяць у чаканні Заяц, вавёркі, Мышка, Цецярук і Мядзведзь.
    Заяц (сумна)
    Вось і ёлка ёсць у нас, I для свята самы час! Што ж Дзядуленька Мароз Падарункаў не прынёс?
    1-я в а в ё р к a
    Можа ён пра нас забыўся?
    2-я в а в ё р к a
    Можа ён з дарогі збіўся?
    М ы ш к a
    Можа з ім бяда якая?
    Мядзведзь
    Дык чаго ж мы тут чакаем?!
    (Устае.)
    3ая ц
    Ты куды? Няўжо ў бярлогу?
    Мядзведзь
    Пабягу на дапамогу!
    Пашукаю ў гушчары...
    Дзед Мароз такі стары...
    Мабыць збіў па гурбах ногі
    I чакае дапамогі.
    (Павольна брыдзе ў лес.)
    Ц е ц я р у к
    Ты ж, Мядзведзь, яго знайдзі
    I на свята прывядзі!
    Мядзведзь (здалёк)
    Як знайду, дык прывяду!
    Ну, а раптам не знайду...
    Мядзведзь знікае між дрэў, усе астатнія нейкі час маўчаць.
    Заяц (ускоквае)
    Ну, не будзем сумаваць, Будзем лепей танцаваць! Станем зноў у карагод — Сёння ж свята, Новы год!
    Усе становяцца ў карагод. У гэты час з’яўляецца Б а б ё р з ахапкам асінавых галінак.
    Б а б ё р
    He спяшайцеся! Чакайце!
    Без мяне не пачынайце!
    Я прынёс для вас кары!
    Хто жадае — той бяры!
    3 а я ц
    Я жадаю! Я бяру!
    Дзякуй, дружа, за кару!
    Б а б ё р (вавёркам)
    Ну, а вы?
    1-я вавёрка
    А мы з сястрою
    He харчуемся карою!
    Ц е ц я р у к
    Ды і я таксама не!
    Рацыён другі ў мяне:
    Я люблю з бяроз пупышкі.
    Вавёркі (разам)
    Мы — з сасны ці елкі шышкі.
    Бабёр (Мышцы)
    Ты не хочаш, Мышанятка?
    М ы ш к a
    Я, Бабёр, люблю зярняткі.
    Б а б ё р (кладзе галінкі на снег)
    He жадаеце? Шкада!
    3 а я ц
    Але ж гэта не бяда!
    Мы, Бабёр, удвух з табою Падсілкуемся карою.
    Вось зярняткі ёсць для Мышкі, Вось ляжаць вавёркам шышкі, Вось пупышкі ад бяроз...
    Мышка (сумна)
    Дзе ж Дзядуленька Мароз?
    3 а я ц
    I Мядзведзя ўсё няма...
    Ц е ц я р у к
    Можа, мы сядзім дарма?
    Б а б ё р
    He бядуйце! Я пайду
    I абодвух іх знайду! Пакажу ім накірунак, Атрымаю падарунак...
    3 а я ц
    Ну а мы?
    Б а б ё р
    I вы таксама!
    (Бяжыць у лес, спыняецца, азіраецца.)
    Пабягу да рэчкі прама! Пашукаю ля вады, I да вас хутчэй сюды!
    (Знікае між дрэў.)
    Ц е ц я р у к
    I Бабёр пабег шукаць...
    3 а я ц
    Ды не трэба сумаваць! Пачакайце! Паглядзіце! Да мяне хутчэй ідзіце! Вунь ля елак і бяроз Сам Дзядуленька Мароз Са Снягуркаю! Ура!
    Ц е ц я р у к
    А Бабёр?
    3 а я ц
    Няма Бабра!
    I Мядзведзя з ім няма...
    М ы ш к a
    Будуць там шукаць дарма!
    З’яўляецца Воўк, які апрануты Дзедам Марозам, за ім Л і с і ц а-С н я г у р к а. На плячы ў Ваўка пусты мех.
    Л і с і ц а (Ваўку, шэптам)
    3 Новым годам, гавары!
    В о ў к
    3 Новым годам вас... звяры!
    Л і с і ц a
    He звяры!
    Кажы: сябры!
    В о ў к
    I другія... жыхары!
    Лісіца (таропка)
    Мы прыйшлі да вас праз лес...
    В о ў к
    Згаладаліся!
    Лісіца (шэптам)
    Балбес!
    Лепш, наогул, памаўчы!
    За вавёркамі сачы!
    Калі скочаць на сасну, He спаймаеш ні адну! Я ж за Зайцам прасачу, Так схапіць яго хачу!
    В о ў к (таксама шэптам) К калі ж хапаць?
    Л і с і ц a
    Скажу!
    В о ў к
    Ну, дык... мех хоць развяжу!
    (Здымае мех, пачынае яго развязваць.)
    М ы ш к а (расчаравана)
    А чаму мяшок пусты?
    Ц е ц я р у к
    Ды яно і сапраўды:
    Дзе ж цукеркі, дзе ж ласункі?
    Вавёркі (разам)
    Дзе ж, дзядуля, падарункі?
    В о ў к
    Гэта ж, я... яна ж яго Мне дала дзеля таго, Каб яго я развязаў...
    Л і с і ц а (паспешліва)
    Падарункі вам раздаў! Мех дзядулечкін, сябры, Ён чароўны! Там, знутры, I цукеркі, і ласункі, I другія падарункі!
    Атрымаюць іх усе!
    3 а я ц
    Чур, я першы!
    Ц е ц я р у к Па чарзе!
    В а в ё р к і (разам)
    Занялі чаргу мы з ранку!
    М ы ш к a
    Я ж, наогул, на світанку!
    Усе пачынаюць штурхацца.
    Л і с і ц a
    Стойце! Стойце! Пачакайце!
    Бойкі тут не пачынайце!
    Наш дзядуленька стаміўся: Праз гушчар лясны ламіўся, Лез па гурбах без дарогі, Застудзіў старыя ногі... Хай ён крышку адпачне! Вы ж бяжыце да мяне! Станем дружна ў карагод, Каб спяваць пра Новы год!
    Усе становяцца ў карагод. Воўк стаіць крыху ўбаку з мяшком напагатове. Усе пачынаюць вадзіць карагод і спяваць. Як толькі карагод праходзіць каля Ваўка, ён спрытна хапае самага апошняга і засоўвае ў мех спачатку Мышку, потым па чарзе вавёрак. Раптам Цецярук азіраецца.
    Цецярук (здзіўлена)
    Дзе ж вавёркі, Мышаня? Зніклі прама сярод дня!
    3 а я ц (таксама азіраецца) Праўду кажаш — іх няма!
    Л і с і ц a
    He шукайце іх дарма!
    Мышаня пабегла ў норку, На сасне сядзяць вавёркі... Лепш давайце танцаваць!
    Ц е ц я р у к
    Гэта што з мяшка чуваць?!
    Крыкі з мяшка
    Гэй, сюды! Дапамажыце!
    Адпусціце! Развяжыце!
    Ц е ц я р у к
    Што такое?! Чуеш, Зай?!
    3ая ц
    Чую, дружа!
    Лісіца раптам хапае Зайца за вушы.
    Уцякай!
    Нас з табою падманулі!
    Гэта ж Воўк замест дзядулі! А Снягурка — то ж Лісіца, Даўгахвостая хітрыца!
    Л і с і ц a
    Воўк, хапай Цецерука!
    3 а я ц
    Уцякай жа ад Ваўка!
    Воўк кідаецца на Цецерука, але той спрытна ўхіляецца, узлятае, а Воўк ляціць носам прама ў снег.
    В о ў к (узнімаецца, трымаецца за нос) Вой, як трэснуўся аб пень! Што за кепскі сёння дзень!
    I сабакі, і кійкі...
    А цяпер... цецерукі!
    Л і с і ц a
    Недарэка ты старая!
    Сам — як пень!
    В о ў к
    Што дакараеш?!
    Я ж схапіць яго хацеў!
    I каб ён не паляцеў...
    Л і с і ц a
    А каб ты спрытнейшым быў — Ты б яго, кумок, злавіў!
    В о ў к
    Ну, хоць Заяц ёсць, Лісіца!
    Л і с і ц a
    Заяц той — мая здабыча!
    Заяц (жаласна)
    Адпусці мяне!
    Л і с і ц а (насмешліва)
    Ну, не!
    Планы іншыя ў мяне!
    (Засоўвае Зайца ў мех, завязвае яго.)
    В о ў к
    He ў цябе, кума, а ў нас!
    Л і с і ц a
    У цябе ў наступны раз!
    А вось гэта не тваё!
    Воўк (недаўменна)
    Ну, а дзе ж тады маё?!
    Л і с і ц a
    Цецярук — твая здабыча, I яго ты не здабыў!
    Воўк (злосна)
    Вой, не злуй мяне, Лісіца!
    Я пакуль што добрым быў!
    Калі што не па нутру —
    На кавалкі раздзяру!
    Воўк і Лісіца цягнуць мех кожны да сябе.
    Л і с і ц a
    Што ж ты, шэры абармот, Разяўляеш зараз рот На чужое! Дай сюды!
    Дачакаешся бяды!
    Вой, не злуй мяне, кума!
    Дачакаешся сама!
    Я, кума, цябе вышэй!
    Я, кума, цябе дужэй!
    Я, кума, цябе мацней!
    Я, кума, цябе...
    (Задумваецца.)
    Л і с і ц а (падказвае) Дурней?
    В о ў к (узрадавана)
    Так, дурней! Дакладней, не! Ты заблытала мяне!
    Адпусці мяшок, кажу! А не тое — укушу!
    Л і с і ц a
    Зубы я таксама маю!
    Іх ахвотна ў ход пускаю, Калі штосьці не па мне! Адпусці мяшок!
    В о ў к
    Ну, не!
    Жартаваць я не люблю: За кіршэнь цябе схаплю, Патрасу разоў з пяток — Дык закрыеш свой раток!
    Л і с і ц a
    Ах, разбойнік! Рабаўнік!
    Хоць бы ты кудысьці знік!
    В о ў к
    Хоць бы знікла ты сама, Даўгахвостая кума!
    Яны працягваюць тузацца, у гэты час на палянцы з’яўляюцца сапраўдныя Д з е д Мароз і Снягурка.
    Дзед Мароз
    3 Новым годам! Што такое?!
    Трапіў я на поле бою?
    Воўк і Лісіца бачаць Дзеда Мароза і адразу ж спыняюць тузаніну, прыкрываюць сабой мех.
    Л і с і ц а (лісліва)
    Вой, Дзядуленька Мароз Падарункі нам прынёс!
    Мы з Ваўком вас так чакалі...
    Дзед М а р о з fазіраецца) Дзе ж звяры ўсе?
    Л і с і ц a
    Паўцякалі!
    Кажуць: што нам тое свята!
    I разбегліся па хатах!
    Мы ж чакалі нездарма! Праўда ж, шэры?
    В о ў к
    Так, кума!
    Л і с і ц a
    Мы чакалі, каб на свяце
    Падарункі атрымаці!
    Вы іх нам усе аддайце —
    Мы ж падзелім...
    Снягурка
    Пачакайце!
    Хтосьці плача тут, здаецца!
    Л і с і ц a
    Гэта... гэта Воўк смяецца!
    (Непрыкметна штурэсае Ваўка ў бок, той пачынае гучна рагатаць.)
    Падарункі ён чакае...
    Дзед Мароз
    Ты мяне не ашукаеш! Гэта што за мех такі, I вялізны, і цяжкі? Што ў ім там?
    Л і с і ц а (таропка)
    У ім? Нічога!
    Галасы з мяшка
    Гэй! Сюды! На дапамогу!
    Гэй, ратуйце! Памажыце!
    Адпусціце! Развяжыце!
    Дзед Мароз
    Развяжы, унучка, мех!
    Снягурка ідзе да мяшка.
    Л і с і ц a
    Там адзіны толькі снег!
    Я яго знарок набрала: Ёлку снегам абсыпала!
    Снягурка развязвае мех, з яго выбіраюцца звяры.
    Дзед Мароз
    Ах ты, рыжая хітрыца!
    3 а я ц
    Гэта ўсё яна, Лісіца!
    Мышка
    Гэта ўсё яны з Ваўком!
    В а в ё р к і (разам)
    Заявіліся цішком! Падманулі нас! Схапілі! Ды і ў мех нас пасадзілі!
    Л і с і ц а (спалохана)
    Я ж, Дзядуленька Мароз, Гэта жартам, не ўсур’ёз! Праўда ж, шэры?
    В о ў к
    Так, кума!
    Ты злавіла іх сама!
    Я ж — дык толькі дапамог...
    Сам бы я злавіць не змог!
    Лісіца (злосна)
    Памаўчы ты, дурань шэры!
    3 а я ц
    Ім даваць не трэба веры!
    М ы ш к a
    Трэба іх за ўсё судзіць!
    Вавёркі (разам)
    Трэба ў мех іх пасадзіць!
    Л і с і ц а (Ваўку)
    Уцякаем ад бяды!
    Яны бягуць у лес, але насустрач выходзіць Мядзведзь, за ім з’яўляюцца Це ця ру к і Бабёр.
    Мядзведзь (хапае за шкіркі Ваўка і Лісіцу) Пачакайце, вы куды?!
    Вы пакрыўдзілі звяроў, Нашай пушчы жыхароў, I цяпер адказ трымайце! Пакаранне атрымайце!
    Л і с і ц a
    He карайце! He судзіце!
    В о ў к
    Дзеля свята адпусціце!
    Дзед Мароз
    Што вы скажаце, звяры, Гэтай пушчы жыхары?
    3 а я ц
    Добра, хай бягуць дахаты!
    Мядзведзь адпускае Ваўка і Лісіцу.
    М ы ш к a
    Ну, а можа, дзеля свята, Іх пакінем?
    3 а я ц
    Воўк з Лісіцай
    Будуць з намі весяліцца?!
    Б а б ё р
    Хай пабудуць! Сёння ж свята!
    3 а я ц
    Тут і так гасцей багата, Без Ваўка, і без Лісіцы!
    1-я вавёрка
    Ну, а мы з маёй сястрыцай Хочам Мышку падтрымаць!
    2-я в а в ё р к a
    Трэба сёння дараваць Тое, што яны зрабілі!
    I што ў мех нас пасадзілі...
    3 а я ц
    Добра, сёння хай танцуюць!
    Але больш так не жартуюць!
    Л і с і ц a
    Абяцаем танцаваць!
    Болей так не жартаваць!
    В о ў к
    Быць з усімі ў добрай згодзе I ў наступным нават годзе!
    Воўк і Лісіца (разам) Шчыры дзякуй вам, звяры!
    Снягурка
    А цяпер, мае сябры, Станем дружна ў карагод! Сёння ж свята! Новы год!
    Усе становяцца ў карагод.
    А на ёлачцы для нас У святочны гэты час Хай заззяюць ліхтары!
    Дзед Мароз
    Калі ласка! Раз! Два! Тры!
    Ён стукае кійком, на ёлачцы запальваюцца навагоднія агеньчыкі.
    3 а я ц Гляньце, ёлачка заззяла!
    М ы ш к a
    Дый такой прыгожай стала!
    Снягурка
    Дык давайце танцаваць!
    Ёлцы песеньку спяваць!
    Усе водзяць карагод і спяваюць.
    У гэты ж час закрываецца заслона, на сцэну перад ёй зноў выходзяць дзядкі-лесавікі.