• Часопісы
  • З Новым годам! вершы, песні, п’есы, казкі, загадкі

    З Новым годам!

    вершы, песні, п’есы, казкі, загадкі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 151с.
    Мінск 2009
    24.41 МБ
    Снежны горад
    Мы будуем снежны горад
    I працуем цэлы дзень, На работу нашу скора Будзе люба паглядзець.
    Тут дамы, і сад, і школа, Магазіны і завод, Паркі выраслі наўкола, I яшчэ ў нас шмат турбот.
    Заўтра горад дабудуем, А каб ноччу снегавой
    Завіруха не задзьмула, Снегавік стаіць з мятлой.
    Навагодняй дзіўнай ёлкай Упрыгожым горад мы.
    3 нашай добрай загартоўкай He збаяцца нам зімы.
    На цэнтральнай нашай вулцы Узвядзём палац ураз — Спадабаецца Снягурцы, Дзед Мароз пахваліць нас.
    Будзе свята тут шыкоўным, Будзе звонкім карагод, I настрой ва ўсіх — цудоўны, I шчаслівы — Новы год.
    Алесь Пісьмянкоў
    Першы снег
    — Што, малы, так горка плачаш?
    — Выпаў снег, а я — не бачыў! Падаў снег, а я — прагледзеў! He праспаў зіму я ледзьве...
    — Твае беды, брат, не беды, He рабі ты з іх трагедый:
    У зімовай пушчы недзе Зараз спяць усе мядзведзі... — Але ж дзеці — не мядзведзі, Нам цікава ўсё на свеце!
    Азяблая мядзведзіца
    Азябла неба ад зімы, Прылегла неба на дымы. Вялікая Мядзведзіца Ад радасці аж свеціцца: На дзедавай хароміне Прыгрэлася ля коміна.
    Мікола Чарняўскі
    Пад Новы год...
    Пад Новы год, Пад Новы год Дзівос і радасці багата. Калі ж без ёлкі, Без прыгод, Без карнавала, Што за свята?!
    Пад бой курантаў, Як заўжды,
    Агні на ёлцы загарацца, I Дзед Мароз Сяброў тады Пакліча ўсіх За рукі ўзяцца.
    Пад Новы год, Пад Новы год Ля кожнай ёлкі — Карагод.
    Пад Новы год Снягі мятуць.
    I ў гэты час Звяры і птушкі Твой клопат хочуць Больш адчуць — Убачыць поўныя кармушкі.
    Сняжынкі-зоркі Між сабой
    Паспелі нагуляцца у жмуркі: 3-пад срэбных веек Позірк свой He зводзяць
    3 каптана Снягуркі.
    Яна ж (ці ўбачыш гэта ў снах?) Ідзе, а ўподбежкі — Завея.
    І'Ы;
    А белізна, A белізна — Душа нямее!
    Гляджу на гэту белізну —
    Скупой зімы ўрачысты колер: Цябе я, Новы год, Пачну, Як чыставік
    На ўроку ў школе.
    Елачка
    Елачку схавала ў снег зіма, Каб сустрэла ў лесе Новы год, Каб не адбылося з ёй прыгод, Елачку схавала ў снег зіма.
    Елачкай любуецца сама, 3 ёй сняжынкі водзяць карагод. Елачку схавала ў снег зіма, Каб сустрэла ў лесе Новы год.
    Завіруха
    Выйшла завіруха пагуляць — Надакучыў ціхі адпачынак.
    3 ветрам, з карагодамі сняжынак Выйшла завіруха пагуляць.
    Дзе гуляла — гурбы там ляжаць, Дываны зіхцяць замест сцяжынак. Выйшла завіруха пагуляць — Надакучыў ціхі адпачынак.
    Зайкава абноўка
    Зайчык рыхтаваўся да зімы, Кажушок пашыў, як снег той, белы. Дня не прагуляў ён, змалку ўмелы,— Зайчык рыхтаваўся да зімы. Пагайсаць, адстаўшы ад гурмы, У абноўцы ў поле выбег смела.
    Зайчык рыхтаваўся да зімы, Кажушок пашыў, як снег той, белы.
    Уладзімір Мацвеенка
    На парозе Новы год
    Дзед смяецца: — Хто ахвочы Знаць сюрпрыз? Зажмурце вочы. Я хоць
    I не Дзед Мароз — Падарунак Вам прынёс.
    Я заплюшчыў. Чую: — Ах, Дзед наш
    3 ёлкай у руках! Гэта ТаняНепаседа Першай зіркнула На дзеда.
    Той рагоча:
    — Дзед Мароз Папрасіў, Каб я аднёс. Падарункі, Дзеткі, вам. Абяцаў Прынесці сам. Ёлачка
    Чароўная, Пышная,
    Шыкоўная Растапырыла Калючкі, Быццам цягне Да вас ручкі. Кажа:
    — Я на карагод, На парозе — Новы год!
    Сталі ёлку Прыбіраць I між іншым Разважаць. Вось адкуль Мароз той знае, Хто, што Атрымаць жадае? Толя — сшыткі, Лёля — ніткі, Таня — мішку, А я — кніжку I да гэтых Падарункаў Цэлую гару Ласункаў...
    Мару я, Каб Новы год Быў
    Разы са тры На год.
    Дзед Мароз
    Ёлка.
    Ззяе хата. Падарункаў Воз
    Нам прывёз На свята ДОБРЫ Дзед Мароз. Шчокі Пафарбуе, Ушчыпне За нос, Бегчы паспрабуе МОЦНЫ Дзед Мароз. Абяліў Пагоркі, Снегу шмат Прынёс На каткі I горкі ДУЖЫ Дзед Мароз. Выйшлі мы Ўсёй школай Зноў На лыжны крос,
    3 намі Бег ВЯСЁЛЫ, СПРЫТНЫ Дзед Мароз. Адалела Стома, Вось бы хто Падвёз... Нас давёў Да дому ВЕТЛЫ Дзед Мароз. — Сябраваць Давайце, А вясна 3 калёс, Да зімы Бывайце, — Кажа Дзед Мароз.
    Зімовыя загадкі
    *
    Што за беленькая мушка Апусцілася на вушка, Ледзь чутно паказытала, Штосьці вушку пашаптала, I праз міг яе не стала. (Сняжынка)
    *
    Дзве драўляныя пантоплі Так падобны, як дзве кроплі, Дзве пятлі, не для красы, Два задраныя насы.
    3 горачкі бягуць па следзе, А на іх дзяўчынка едзе. (Лыжы)
    *
    Што за гаспадар лясны Спіць пад снегам да вясны, Ну а летам да калод Ходзіць красці чужы мёд? (Мядзведзь)
    *
    He маржы і не дэльфіны Скокнулі з вады на льдзіны. Мо ад сцюжы небаракі Апранулі з пер’я фракі? Каб сагрэцца, памаленьку Скачуць танец «Летку-Еньку». (Пінгвіны)
    *
    Што за муляр ноччу быў, Фарбу белую разліў?
    Ранкам глянулі ў акно, Ды чамусьці ледзь відно. Ўсюды стала бела, бела, I зямля папрыгажэла. (Зіма)
    ❖
    Нарадзілася ў лясочку, Сярод сосен на пясочку. Я стаю цяпер у зале, Мяне дзеці прыбіралі... Заўтра тут, як і штогод, Заспявае карагод. (Ёлка)
    *
    Каб мяне пабудаваць, Трэба вам рыдлёўкі ўзяць. Сыпаць, сыпаць, трамбаваць I вадою паліваць.
    Заўтра дзеці па чарзе
    Будуць ездзіць з мяне ўсе. (Горка)
    *
    Чараўнік ён, Гэты дзед.
    Завітаў к нам Пад абед. А праз тыдзень Лёг наўпрост Цераз рэчку
    Новы мост... (Мароз)
    Вера Бурлак
    * * *
    Падары мне, Дзед Мароз, Цёплы шалік — аж на нос, У палоску рукавічкі, Беленькія чаравічкі, Кажушочак, як у мамы, Шапку цёплую — таксама — Ды абвей віхуркаю.
    Буду я Снягуркаю!
    Заўтра ранішнік!
    Васіль будзе зайкам, Арцём будзе мішкам, Аленем — Андрэйка, Лісічкай — Ірышка,
    Настуся — кароўкай, Вось людзі як людзі!
    Мы ж з Гандзяй-сяброўкай Сняжынкамі будзем.
    Спытаеце, можа, Чаму нас так шмат?
    Бо разам мы будзем Рабіць снегапад!
    Нам бы толькі дацягнуцца
    На высокую ялінку
    Мы павесім столькі цацак!
    Каця — ляльку, я — машынку... Нам бы толькі падабрацца!
    На ялінчыны галінкі
    Ладзіць мама, ладзіць тата Толькі шарыкі ды зоркі.
    Дробныя. I небагата.
    Нам бы толькі дацягнуцца!
    Дзе ў ялінкі вершалінка? Мог там слонік апынуцца, Быццам з Афрыкі ялінка!
    Птушыная ялінка
    Шукалі мы ялінку, Шукалі мы па лесе Яліначку, каб лепшай У лесе не было:
    Чым трэба, не ніжэйшай, Чым трэба, не вышэйшай,
    Ніводнай каб галінкі Нягожа не расло!
    I вось яе мы бачым На ўзгорачку маленькім — Выдатную на першы I на любы пагляд.
    На кожную галінку Чапляем прыгажэнькі Малы дамок для птушак Са жменькаю зярнят.
    Мы адышлі ад елкі —
    I прыляцелі птушкі: Сінічкі, верабейкі, Паселі на галлі.
    I заспявалі песні, Нібыта напрадвесні, I хутка, хутка, хутка Зярняткі падзяўблі.
    Яны казалі: дзякуй I зноў казалі: дзякуй, Які абед цудоўны!
    Наеліся на год.
    А мы вакол ялінкі, Прыгожай і птушынай, Музычнай і гасціннай, Вадзілі карагод!
    Генадзь Аўласенка
    Вершы для абароны навагодніх касцюмаў
    Навагодні верш Вавёркі
    Я — прыгожая Вавёрка!
    Ці пазналі вы мяне?
    У мяне — дупло-каморка на высокай на сасне.
    Ды чамусьці сумна стала у дупле адной сядзець. Я да вас і завітала, каб на свята паглядзець! Каб, з вясёлым жартам-смехам, вашы гульні падтрымаць, у Дзядулі прама з меха падарунак атрымаць!
    Каля ёлкі з карагодам пахадзіць, патанцаваць...
    I са святам, з Новым годам, вас усіх павіншаваць!
    Навагодні верш Рамонка
    Я — Рамонак, кветка лета! Ды, нягледзячы на гэта, сёння я да вас прыйшоў, шмат сяброў сабе знайшоў у прыгожай гэтай хаце, на вясёлым гэтым свяце, на цудоўным карнавале! Мы спявалі, танцавалі, мы вадзілі карагод, сустракалі Новы год! Сам Дзядуленька Мароз падарункі нам прынёс. Разам з намі ён спяваў, падарункі раздаваў.
    I таму надзею маю, што цукеркі атрымаю. Так, Дзядуленька Мароз? Нездарма ж я ўзімку рос!
    Навагодні верш Вожыка
    Я — малы калючы Вожык!
    Я — зусім як ёлка!
    Хоць не вельмі я прыгожы, Але ёсць іголкі!
    Хоць зімой мне трэба спаць —
    3 вамі весялюся!
    I жадаю сябраваць, Вось і не калюся!
    Навагодні верш Пірата
    Ну а я — марскі Пірат! Але ж гэта маскарад! Вы не бойцеся мяне — Сёння я не на вайне! Сёння я ўсіх вас люблю I ў палон не захаплю. Карагод вясёлы ваш He вазьму на абардаж. Сёння я не страшны...
    He!
    Вы не бойцеся мяне! He глядзіце, што пірат... Гэта ж проста маскарад!
    Навагодняя песня
    Ёлачка, яліначка, Колкая галіначка!
    Ты прыйшла да нас на свята, Сёння ў нас гасцей багата!
    Гэй, хутчэй у карагод!
    Карагод!
    Карагод!
    Нас чакае шмат прыгод!
    Шмат прыгод!
    Шмат прыгод!
    Нас чакае Новы год!
    Новы год!
    Новы год!
    Дык хутчэй у карагод!
    Карагод!
    Карагод!
    Нам Дзядуленька Мароз Падарункаў мех прынёс. Там і цацкі, і ласункі, I другія падарункі!
    Гэй, хутчэй у карагод!
    Карагод!
    Карагод!
    Нас чакае шмат прыгод!
    Шмат прыгод!
    Шмат прыгод!
    Нас чакае Новы год!
    Новы год!
    Новы год!
    Дык хутчэй у карагод!
    Карагод!
    Карагод!
    Сёння рыжая Лісіца
    Разам з Зайцам весяліцца!
    Сёння з імі (смех, дый годзе!) Нават Воўк у карагодзе!
    Гэй, хутчэй у карагод!
    Карагод!
    Карагод!
    Нас чакае шмат прыгод!
    Шмат прыгод!
    Шмат прыгод!
    Нас чакае Новы год!
    Новы год!
    Новы год!
    Дык хутчэй у карагод!
    Карагод!
    Карагод!
    Павел Саковіч
    Дзед — вязальшчык
    Перад Новым годам Ала Аднакласнікам сказала: — А мой дзед — вязальшчык лоўкі, Робіць розныя абноўкі, А ягоныя карункі, Як прыгожыя малюнкі.
    Ён шчыруе ўдзень і ўночы, Нават есці, піць не хоча.
    Тут настаўніца сказала: — Дзівакоў такіх я знала. Іх, вязальшчыкаў, на свеце Ўжо не так і многа, дзеці. Прывядзі нам, Ала, дзеда, Як імя яго, паведай... Аднакласнікам з хітрынкай Адказала так дзяўчынка: — А ў мяне няма сакрэтаў, Дзед Мароз звычайны гэта!
    Дзед Мароз і Міхасёк
    Міхасёк святочным ранкам, Захапіўшы ў сенцах санкі, Выйшаў, стаў сярод двара. Дзе ж гуляе дзетвара?
    Тут з’явіўся Дзед Мароз
    I адразу — цап за нос! Ну а потым, быццам жартам, Ушчыкнуў за вуха раптам.
    Хлопчык здзекаў не стрываў — Драпака адразу даў.
    На крутую горку ўцёк Ад марозу Міхасёк.
    Дзед Мароз такі старэнькі, У яго баляць каленкі.
    Ён ад хлопчыка адстаў
    I... чапляцца перастаў!
    Артур Вольскі
    Калядкі
    Гой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі! Надышлі Калядкі — напяклі аладкі.
    Мы надралі таркаю дранікі духмяныя. Хочаш —
    еш са скваркаю, хочаш —
    са смятанаю. Вось вам, калі ласка, з жэрдачкі каўбаска! Вось кавалак пірага, каб не брала вас туга.
    Гой, ладачкі-ладкі! I мядок салодкі да лясной гарбаткі наліём у сподкі.
    I запахне рутай, верасам, чаборам, каб зімою лютай нам не знацца з горам.
    Бярыце з талеркі лізунцы, цукеркі!
    Цешце сябе, цешце, галубкі, галўбкі!
    Ешце ўволю, ешце, да не псуйце зубкі.
    Бохан — поўняй яснаю.
    Яйкі.