З Новым годам!
вершы, песні, п’есы, казкі, загадкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 151с.
Мінск 2009
Бульба.
Скваркі.
Гэта ўсё — з уласнае нашай гаспадаркі.
Калі вам прысмакі прыйдуцца да смаку, прынясіце людзям шчырую падзяку.
Гой, ладачкі-ладкі — пляскаем у ладкі.
Гой, ладачкі-ладкі — святкуем Калядкі!
Як мы рады...
Як мы рады, як мы рады, Як мы рады!
Новы год прыйшоў, Прыйшлі Каляды.
Новы год,
Новы год,
Мы вітаем твой прыход! Воўк па лесе, воўк па лесе Сцежкі меціць.
I чаго ты, воўк, Завыў на месяц?
Лоп-лоп-лоп, Туп-туп-туп — Заяц воўку выбіў зуб! А лісіца, а лісіца, А лісіца Болып не будзе ўжо Хвастом хваліцца.
Лоп-лоп-лоп, Туп-туп-туп — Заяц лісцы хвост абскуб! Біце ў ладкі, біце ў ладкі, Біце ў ладкі — Заяц пасадзіў Капусту ў градкі.
Лоп-лоп-лоп, Туп-туп-туп — I не трэба зайцу круп!
Ды прыйшлі аднойчы Воўк з лісою, Пасціналі ўсё Наўкол касою.
Лоп-лоп-лоп, Туп-туп-туп — Хоць ты сам кладзіся ў суп! Гэта жарты, гэта жарты, Проста жарты.
Сябраваць усім На свеце варта!
Туп-туп-туп, Лоп-лоп-лоп — Ах, як весела было б! Як мы рады, як мы рады, Як мы рады!
Новы год прыйшоў, Прыйшлі Каляды.
Новы год, Новы год, Мы вітаем твой прыход!
Максім Танк
Заяц і ёлка
Уцякаў маленькі заяц
Ад лісіцы:
— Паратуй мяне, Бярозанька-сястрыца,
Або ты,
Дубок-асілак нашай пушчы, Ці алешанька
Ў сваёй зялёнай гушчы,
Ці пад засенню Асінка-палахліўка, Ці ў вавёрчыным прыстанішчы Ляшчынка.
Ды з усіх дрэў
Зайку ўратавала толькі,
Сваймі лапкамі прыкрыўшы яго, Ёлка.
Аб чым мне паведаў Зай ў калядны вечар, I прасіў не крыўдзіць ёлку I не секчы.
Уладзімір Мазго
Дзе жыве Дзед Мароз
Дзе жыве ў нас Дзед Мароз: У Гародні, Мінску, Пінску?
Атрымаў ён — Усур’ёз! — Белавежскую прапіску. Дзед Мароз Абходзіў пушчы, Як ляснік, Арэшкі лушчыў. А за ім ішлі Сябры —
I вавёркі, Iзубры, I мядзведзі, I дзікі — Да ялінкі нацянькі Запрасіць На Новы год
У вясёлы карагод.
Смелы зайчык Глянуў скоса:
— Калі, Дзед, У нас жывеш,— Рэзідэнцыяй Мароза Абвяшчаем Белавеж!
Каляда
Звоняць бомы, едуць сані Па святочнай белізне.
Мы не знаем нават самі: Ці наяве, ці у сне?..
Глуха вые завіруха, Замятаючы сляды, Сагравае маладуху Пацалункам малады.
— Каляда, каляда! — Весяліцца грамада, Падаруначкі нясе Калядоўшчыцы-казе.
Каляда, каляда!
Нават холад — не бяда. Заспяваюць палазы — Уцякаюць маразы.
Хай ляцяць, як птушкі, коні За бялюткі далягляд I паўсюль світаюць гоні, Асвятляючы пагляд.
I няхай зіма лютуе Завірухай да нябёс — Каляда накалядуе Нам усім шчаслівы лёс.
— Каляда, каляда! — Весяліцца грамада, Падаруначкі нясе Калядоўшчыцы-казе.
Каляда, каляда!
Нават холад — не бяда. Ж
Заспяваюць палазы — Уцякаюць маразы.
г жі
Казімір Камейша
Белая цішыня
I куст, і дрэва заміраюць, 3 галінак снег паабвісаў.
Тут скрозь — ад краю і да краю —
Ляжыць спакою паласа.
Калі ж патухнуць зоры ранкам, Па гэтай соннай паласе, Аддаўшы цішу калыханкам, Блукае снежань-дрывасек.
Ён дзень усмешкаю вітае, Зімой закалыханы ён.
Камель ямчэйшы выбірае I слухае знаёмы звон.
Вятрэц галінкі не калыша, Зарой праменіцца кара.
I падае у гэту цішу Апошні ліст календара.
Алесь Жыгуноў
Сняжынка
Прывядзе мяне сцяжынка На дзіцячы Новы год, Над сняжынкаю сняжынка Кружыць, водзіць карагод. Снегу белага нямала, А мароз такі круты!
Я ў сняжынкі запытала: — Ну куды, малеча, ты? Я пачуць адказ хацела. Я магла б з ёй падружыць, Ды сняжынка паляцела, Каб ля елкі пакружыць.
Міхась Скобла
Каляда
Калі снег ідзе, калі дожджыкі смачна спяць ў хмарах пуховых, па мястэчку ідуць калядоўшчыкі: — Гэй, выносьце, што ёсць ў сховах!
За каўбаску — паслухайце казку.
Казкі мала — выносьце сала, каб душа спявала!
Песняў мала — мы паскачам і за ўсё, за ўсё аддзячым.
Гаспадар, чаму не ў гуморы? Ці прысмакаў ніякіх няма? Хай Каза пашукае ў каморы, можа, што ўпадабае сама.
Дзе Каза рогам — там жыта стогам.
Дзе Каза хвастом — там жыта кустом.
Каб я еў і піў, і жыў там — у каморы, поўнай жытам!
На заснежаныя пагоркі касавурыцца поўня ў адчаі. Яна ў шчодрай Каляднай Зоркі на ўсю ноч святла пазычае.
Міхась Сазончык
Навагодні светлячок
Бабуля наша — светлячок,
I цёпла ў хаце роднай, I вокны свецяцца здалёк У вечар навагодні.
Прыйшоў нарэшце Дзед Мароз 3 мяшком у нашу хату, Ён падарункаў шмат прынёс На радасць мне і брату.
Мы сустракаем Новы год, Бабуля стол накрыла.
На ім багата страў-шчадрот...
I свечку запаліла.
He затуманіць ёлку змрок
У вечар навагодні: Бабуля наша — светлячок, I светла ў хаце роднай.
Аксана Спрынчан
Навагоднія парады
Каб не спаць на Новы год, Як барсук альбо мядзведзь, Варта сон увесну мець, Варта сон улетку мець, Трэба сон увосень мець.
Каб лятаць на Новы год — He злятаць у цёплы край, Варта верыць, што тут рай, Трэба тут любіць свой рай, Спадзявацца, што тут рай.
Каб спяваць на Новы год I з настроем, і з дудою, Варта год сустрэць з душою, Трэба год рабіць з душою I правесці год з душою.
«Гвін» — заўсёдны код пінгвіна
Забыў пінгвін пін-код, Стаіць і ледзь не плача: На носе Новы год, А тут адны няўдачы.
— Як без мабілы быць?
Як павіншую цётку?
Як мілай хроснай жыць, Як не спяю ёй нотку?
— Ну што,— крычыць цюлень.— To не ў пінг-понг гуляцца.
Пін-код твой кожны дзень Стаміўся вымаўляцца.
Пінгвін, адкрый свой рот, «Пін-гвін» кажы бясконца, Бо «гвін» і ёсць пін-код Мабільнага аконца.
Сем снежных «я»
Баба снежная ў самоце: Толькі гіль сядзіць на плоце, Дзеда не відно.
Новы год надыдзе хутка, Засталіся толькі суткі. Сына не відно.
З’ехала на бок вядзерца, Слёзак ёсць ужо азерца — Ўнукаў не відно.
«Новы ж год заўжды вясёлы,— Скажуць гарады і сёлы.— Суму не відно».
3 хаты выбягае Воля: Столькі снегу, столькі волі. Дзетак не відно.
Ды яна чакаць не стала, Лепіць дзеда, лепіць дбала. Сына не відно.
Снежны дзед стаіць вусаты, Лепіцца і сын насаты.
Ўнукаў не відно.
А цяпер са снегу ўнукі Лезуць-лезуць без прынукі. Свята не відно.
А як снежная сям’я Падлічыла — нас сем «я», Столькі радасці відно, Столькі галасоў чутно, Нібы Новы год даўно.
Віктар Шымук
Якім ты будзеш, Новы год?
Якім ты будзеш, Новы год, Што прынясеш ты людзям? ...Сняжынак белы карагод Развеяў ціха студзень. I навакол — снягі, снягі На сонейку іскрацца.
У снезе — рэчак берагі I гарадоў палацы.
Завеяны лясы, лугі Бялюткаю парошай.
У снезе край мой дарагі — Ад Гродна і да Оршы.
Хачу, каб так было заўжды — Спакойна, чыста, светла.
Каб белы снег, He войнаў дым, Кружыўся над планетай.
Ніна Галіноўская
Перад Новым годам
Лыжы мчацца. Што за крос? Гэта едзе Дзед Мароз. Дзед ляціць, як чэмпіён, Бо спяшае ў краму ён. Купіць футра там другое: Закароткае старое.
Шапку, шалік, рукавіцы Абнавіў Дзед у хімчыстцы. Барада ў яго да пят — Так не пойдзеш у дзетсад. У цырульню едзе Дзед — Падстрыгуць няхай як след, Дзын-н! — будзільніка сігналы. Едзе Новы год з вакзала.
Дзед Мароз надзеў абновы — Новы год страчаць гатовы. I на ранішнік якраз Прыйдзе Дзед Мароз да нас.
Навагодняе
Сягоння ёлка ў цэнтры.
Увага ёй, лясной, I балі, і канцэрты, I чэсць, як маладой. Вянкамі карагоды Плывуць вакол яе. — Віншую з Новым годам! — Гадзіннік гучна б’е.
Надзеі, пажаданні У кожнага свае, I тосты, віншаванні...
Год Новы раздае: — Бадзёрасць? — калі ласка, Усмешкі? — дам для ўсіх... Навокал маскі, маскі.
I не пазнаць сваіх.
Здаецца, грэе ёлка Агністай цеплынёй, Бы летняя вясёлка Успыхнула на ёй.
Ёлчына свята
Сябры дарагія, Прыходзьце ў дзетсад На ёлчына свята —
На баль-маскарад. Ha ёлцы сягоння Дзівоснейшы ўбор, На лапках зялёных Па тысячы зор. Вы будзеце з намі Вадзіць карагод. Як слаўна з сябрамі Сустрэць Новы год!
Чарадзейны сайт
— Падары мне, Новы год, Шмат дзівосаў і прыгод. Памажы праз інтэрнет Мне пабачыць увесь свет. Пабываць на ўсіх планетах. Марыў я даўно аб гэтым.
— Хлопчык, сайт я дам надзейны: Будзе ночка чарадзейнай, Сайт загадкавы ў мяне, Ён працуе толькі ў сне.
Як цябе агорне сон, Тут жа запрацуе ён. А калі ты фантазёр, Ды к злятаеш і да зор.
Паўтарыся, сон
Што толькі не прысніцца! Я раскажу свой сон. Прыйшлі на ёлку: львіца, Вярблюд, асёл і слон, Хатабыч, Бураціна, Жырафа, бегемот, Нязнайка і Мальвіна, Куніца і янот, Царэвіч, Папялушка, Бабуля Шапакляк, Дзюймовачка, Жар-птушка, Ліса і Зай-бяляк.
А Бармалей на санках Прывёз Бабу Ягу.
Сам дзіўнагорскі Янка Ёй падкаваў нагу.
Зубра і Чабурашку Вёз Конік-Гарбунок. Леў апрануў цяльняшку, Чуб зачасау набок.
А Віні-Пух на поні Прыехаў з Калабком. Прыпудраныя скроні Пушысценькім сняжком. Святочная паляна Скакала і гула.
Царэўна Несмяяна Смяяцца пачала.
Сюрпрызы, гульні, жарты... Ніхто не сумаваў.
Таіць ад вас не варта — I я там пабываў.
Са мной Вясёлкін Вася Спяваў і танцаваў.
А Карлсан так стараўся: Без трэску ён лятаў.
Заціхлі крокі ночы. Кудысьці знік мой сон. Хачу, хаця б аднойчы Каб паўтарыўся ён.
Віктар Гардзей
Снегавік
На двары і шум, і смех. Капяжы цурчаць са стрэх.
— Да цяпла я не прывык,— Плача бедны Снегавік.
Свеціць сонца ўсё ярчэй — Слёзы капаюць з вачэй.
Плакаў, жаліўся бядак, Аслабеў, зусім абмяк.
Дзе схаваўся Снегавік? Дзе ён, сплакаўшыся, знік?
Хлопцы па двары ішлі — Толькі лужынку знайшлі.
Зімовая казка
Зімовы лес дзівосны — He лес, а проста казка. Заснежаныя сосны Стаяць у белых масках.
Красой зачараваны, Мароз трашчыць нядрэмна.
Пустэльныя паляны Здалёк мігцяць таемна.
Завея тут хадзіла Пужліваю ласіхай I выбілася з сілы, I стала ў лесе ціха.
Сумёты пры ялінах Стаяць, нібы палаткі. Там спяць, як у пярынах, Глушцы і курапаткі.
У зімовым лесе
Ціха-ціхутка Дрэмлюць паляны. Коўдрай бялюткай Долы засланы.
Заяц пад хвойкай Спаў гэтак міла, Ледзь яго сойка Ранкам збудзіла.
3 боку балота Кралася ліска — Мыш у сумёты Шуснула з піскам. Спелую шышку
Лушчыць вавёрка. Воўк у зацішку З’ехаў з пагорка.
Лес абудзіўся Рыкам ласіным. Клён пахіліўся. Мёрзнуць асіны.
Даль барвавее. Ціш азалела. Белай завеяй Ноч адшумела.
Добры снегавік
Каля вербаў белакосых Снегавік стаіць бязносы.
3 вербаў каркаюць вароны: — Дзе ты дзеў свой нос чырвоны?
Азірнуўшыся на поплаў, Снегавік прамовіў цёпла:
— 3 морквы нос мой старамодны З’еў са смакам зай галодны.
Белячок
Ранкам зайчык-белячок 3-пад куста на сцежку — скок. Толькі міма дрэў прабег, Бачыць — снег, навокал снег. Засмяяўся белячок: