Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Надысь атрымаў запрашэньне ад Русака (рэгенбурскага гаршэчніка) узяць удзел у нарадзе, што мае адбыцца ў „Шака^, і абгаварыць пытаньне наконт кансалідацыі беларускае эміграцыі. Ня ведаю, што ім ад мяне патрэбна?Я асабіста гэтае пытаньне для сябе даўно вырашыў на практыцы. Цешуся з таго, што і некаторым шыпшынаўцам™ дапамог вырашыць яго. Ці варта марнаваць час на тое, кабмірыць Кушаля з Сабалеўскім, Яп. Васіля зЛапіцкім, Каўшаз Галяком, Кіпеля зь Ян. Станкевічам, Хмару з Акулай, Касяка з Калодкай, Попку з Сычом, Асіпчыка зьЛьвом Гарошкам іг. д. і г. д. I нарэшце, што карыснага для нашае місіі як палітычных эмігрантаў мае прынесьці вось гэткая кансалідацыя? Ноеў Каўчэг магчымы толькі ў Бібліі.
77 Маецца на ўвазе Мікола Панькоў.
78 Маецца на ўвазе гэтак званая Заля Шакаў — месца ў Саўт-Рывэры, дзе адбываліся ўтой час беларускія імпрэзы.
75 Маюцца на ўвазе ўдзельнікі літаратурнага згуртаваньня „Шыпшына".
Дарэчы — чуткі аб тым, што нібы Астроўскі прапанаваў мне і Кавылю пераехаць у Эўропу, каб там рэдагаваць бэцээраўскую газэту, досыць дзівосныя. Прынамсі, кажны бэцээравец сёньня расьсьмяецца, пачуўшы пра гэта. He захаваю ад Вас, аможа і Вы пра гэта чулі, што мой адыход ад БЦР зьяўляецца для бэцээраўцаў і па сёньняшні дзень вялікай стратай. Таму зь іхняга боку дагэтуль робіцца ўсё магчымае — часам ветлівая просьба на пісьме або непасрэдна, часам шантаж або проста данос — каб зноў уцягнуць мяне ў сваё „обіцество“. Вось такія чуткі і ёсьць нішто іншае, як шантаж. Мне думаецца, што і бэнээраўцы не дадуць веры таму, нібы сучасны Юрка Віцьбіч надаецца на тое, кабрэдагаваць колішнае „Беларускае Слова“ ірозныя іншыя больш ціменш адпаведныя яму выданьні.
Вось здаецца тым часам і ўсё.
Прашу перадаць прывітаньні Вашай сям’і і ад мяне і ад маіх.
Пішэце, калі займееце час і ахвоту.
Можа, Вас зацікавіць копія майго ліста да др. Тумаша, якую адначасна дасылаю.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Ваш
28.10.532.
Дарагі Сябру!
Неяк адразу паназьбіралася йімат пазафабрычнае працы —мушу да суботы напісаць нарыс аб Хведару Ільляшэвічу ў сувязі з 5-мі ўгодкамі ад дню ягонае сьмерці, да суботы дапрацаваць нарыс пра Слуцкае паўстаньне. Аднак адкладаю ўсё гэта ўбок і з прыемнасьцю выконваю Вашую просьбу, дасылаючы адначасна тое пра Ластоўскага і„Старажавы курган“К. Каганца, што ёсьцьуМ. Гарэцкага30.
3 маіх навінаў найпрыемная тая, што зноў навязаў лучнасьць з Масеем Сяднёвым. Аднак шчыра й паміж намі кажучы, сумняваюся, каб яна значны час працягвалася. У нас абодвух больш рознага, чым агульнага. Між іншым, амаль дзіўлюся — скуль у яго такая (зь пенай на вуснах) нянавісьць да шляхты? У сувязі з гэтай нянавісьцю ён прафануе і наш адраджэнскірух, і „Узвышша“, і шмат чаго эміграцыйнага, сучаснага. Мне чамусьціздаецца, што яна мае не сялянскае, як і не праваслаўнае, карэньне, а вузка асабістае. Даводзіцца часам і ўсё ж
80 Маецца на ўвазе „Гісторыя беларускае літаратуры" Максіма Гарэцкага.
досыць нязграбна імітаваць у творчасьці тыя рысы ці якасьці, якія для іншых зьяўляюцца ўраджонымі. Але Бог зь ім.
У нядзелю наведаў мяне „эвэнтуальны і кансэнквэнтны“ др. Шчорс. Кляўся й бажыўся, што тыя непрыемнасьці, якія Вы астатнім часам, на вялікі жаль, перажываеце, ідуць, паводля ягонае стараннае праверкі, ня з боку БЦР-аўцаў, а з боку БНР-аўцаў. Есьць у гэтай галіне выдатныя фахоўцы сярод першых (Касяк, Ясюк, Попка, Зарэчны), але запраўды мне здалося, што да гэтага сёньня спрычыніўся нехта з другіх. Гэта, праўда, маё прыпушчэньне, але мне здаецца, што яно адпавядае запраўднасьці. Прынамсі, ніхто з вышэйадзначаных фахоўцаў нелічыў Васза астатнія два гады сваім „галоўным ворагам".
Тым часам усяго добрага.
Прывітаньні Вам і Вашым ад мяне імаіх.
Ваш
31.01.542.
Саўт-Рывэр
Дарагі Сябру!
Перш за ўсё наконт „Р. Г.^' і „Н. З."82. Даслаў Вам гэтыя паасобнікі назаўжды. Зьбіраюся практыкаваць гэтае й надалей. Між іншым, у тым жа самым „Р. Г.“ ад 24 студзеня г. г. ёсьць наступны адказ „Ю. Соболевскому“.
„Обраіценйе Мйнского Архйепнскопа Пйтйрйма^ к белоруссам было напечатано в канадской газете „Вестннк“, 5 декабря 1953 года“.
Значыцца, там „обраіценйе“зьмешчана цалкам, а не скарочана, яку „Р. Г.“.Дарэчы, пры першай нагодзехочацца павіншаваць Сабалеўскага, што ягонае імя прыгадваецца ў газэце пятай калёны.
Ёсьць розныя прыпушчэньні аб тым, хто зьяўляецца аўтарам „обраіцення“ — аднак безумоўна не Пшпйрйм. Маю з розных крыніцаў весткі, што інфарматарам тут стаўся яп. Апанас^. Між іншым, гэтае ўпарта сьцьвярджае й Касяк, што надысь двойчы наведаў мяне з мэтай, на якой хочацца крыху затрымацца ніжэй. Запраўды, па
81 Магчыма, маецца на ўвазе выдаваная ў Ныо-Ерку газэта „Русскнй Голос“.
82 Расшыфраваць абрэвіятуру не атрымалася.
83 Піцірым (Сьвірыдаў) (1887—1963), пазьней мітрапаліт Крутыцкі й Каломенскі, з 13.01.1947 быў архіяпіскам Менскім і беларускім.
84 Маецца на ўвазе архіяпіскап Апанас (Мартас) (1904—1984).
выказваньням, стылю прыгадваецца Апанас. Цікава, што сёньня Апанас ужо неў Аўстраліі, а ў Тунісе.Хаця БЦР-аўцы гэнае адмаўляюць, але ёсьць весткі, што з Аўстраліі ён выехаў ня добраахвотна, a дэпартаваны адтуль урадам. Чаму — паўстае пытаньне? Чаму ён таксама трапіў у няўтульны і куды горшы для былыхДП заАўстралію Туніс, а не якую-небудзь краіну Эўропы?Адмовіліся пры-няць?^ Я асабіста лічу Апанаса цалкам здатным (хаця далёка яму да Бэнэдыкта86) на навязваньнелучнасьці зь „Пйтйрймом“, з МГБ. Але... Апанас ні ў якім разе не амінуў бы Беларускую Аўтакефальную Царкву і яп. Васіля (свайго сьмяротнага ворага), Апанас прыгадаў бы Касяка, але амінуў бы Астроўскага і г. д. Увогуле, усяго толькі прьтушчэньне, якое да пэўнай ступені нагадвае запраўднасьць. Аднак не падлягае таксама аніякаму сумніву, што МГБ мае, бадай, на кажнага палітычнага эмігранта, а тым больш на прадстаўнікоў эміграцыйнае эліты, „Лйчное дело“. Можа, гэна ўстанова і ня ўсё ведае, як паводзіцца той ці іншы эмігрант на эміграцыі, але затое яна лепш за нас саміх ведае (мы пасьпелі ўжо тое-сёе забыць), як мы „жйлй-былй“ ў часе вайны. Ва ўсякім разе гэнай установе і без тутэйшых інфарматараў вядома куды больш за тое, што падпісаў „Пйтйрйм".
Між іншым, відавочна таксама тое, што „Обраіценйе" адмыслова прызначана для экспарту — ніякае выданьне яго ТАМ не зьмясьціла. Хто ТАМдазволіць нейкаму „Пйтйрйліу'‘ісьці наўсуперак таму, што „йзреклй“ абДП уАН Уралава, Кісялёў, Грамыка87 і інш.
85 Насамрэч Архіярэйскі сабор у кастрычпіку 1953 г. пастанавіў аб пераводзе архіяпіскапа Апанаса з Аўстраліі ў Туніс. Аднак да гэтай афрыканскай краіны ярарх так і ня выбраўся, а працягваў жыць у Мэльбурне. У хуткім часе прыйшло новае прызначэньне — у Канаду — куды Апанас таксама не паехаў, потым у Бразылію — аналягічна. I толькі ў 1956 г. ён выехаў з Аўстраліі на новае месца ў Аргентыну. Падрабязьней пра гэта гл.: Архіепіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай: у пяцідзесятыя ўгодкі сьвятарства (1928—1978). Успаміны. Нью-Ёрк—Менск—Варшава, 2005. — 192 с.
86 Маецца наўвазе архіяпіскап Венядзікт (Бабкоўскі) (1876—1951).
87 Маюцца на ўвазе беларускія савецкія дзеячы, што былі прадстаўнікамі БССР у ААН, удзельнічалі ўпаседжаньня.х Генэральнай асамблеі ААН, дзе разглядаліся пытаныіі ўцекачоў пасьля Другой сусьветнай вайны: Еўдакія Ўралава (1902—?), дзяржаўная дзяячка БССР, была наркамам асьветы ў 1930-х. У другой палове 1940-х была прадстаўніцай БССР у адпым з камітэтаў Генэральнай асамблеі ААН. Кузьма Кісялёў (1903—1977), партыйны17»
Пераходжу цяпер да ўлюбёнага, да літаратуры. Прыемна, што нашыя погляды на прыстасаваньне імёнаў вялікіх беларусаў да дыялекту Ашмяншчыны бадаіі што супадаюць. Калі я, напрыклад, зь Віцебшчыны, дык зусім не абавязкова для мяне называць Кастуся Каліноўскага Касьцюком, Міхася Чарота Міхалком і, нарэшце, Сьцяпана Баторага Стэськам. Трэба мець пашану да спадчыны.
„Бадай што супадаюць" — мае дачыненьне да Францыска Скарыны. Згаджаюся з Вамі, што калі „Францйск Скорнна“ стаўся Францыскам Скарыной — гэта сучасная граматычная карэкта. Але вось калі Францыск стаўся Пранцішам, дык з правапісам гэтая зьмена нічога агульнага нямае. Слоў няма —унашай народнай ілітаратурнай мове Францыск ёсьць Пранціш ці Пранцішак. УАлеся Гаруна добрыя „два Пранцішкі" рыфмуюцца зь мястэчкам Зацьвілішкі. Аднак усё жАляксандрМакедонскі ня ёсьцьАлесь Македонскі, а„Нван Грозный“ ня ёсьцьЯнка. Шчыра кажучы, мне дагэтуль невядома тая прычына, якая прымушае др. Янку Станкевіча глуміцца з нашае спадчыны.
Цяпер наконт Касяка (,А Божанька ж мой, Божанька мой“). Ён завітаў да мяне з просьбай, каб я ўзяў на сябе чынны ўдзел у падрыхтоўцы да друку кнігі npa II Кангрэс. Між іншым, кніга гэтая мецьму шмат фотаздымкаў, на двох, трох зь іх ёсьць і Вы, хоць агульнавядома, што на Кангрэсе Вас не было. Я адмовіўся ад гэтае прапановы. Зьяўляюся ўдзельнікам II Кангрэсу й ганаруся гэтым, бо на ім прысутнічаў бадай увесь тагачасны беларускі нацыянальны актыў. Але адначасна не згаджаюся з сучаснымі БЦР-аўцамі, што Бэрлінская канфэрэнцыя разьвязала Ўрад БНР. 3 вылучнай пашанаю стаўлюся да найвыдатнейшых беларускіх дзяржаўных мужоў Крэчэўскага й Захаркі, якіх кніга амінае. Ці варта ўжо пісаць пра тое, што II Кангрэс мае сёньня падперці сабой касякоўшчыну. Можа, акурат у сувязі з гэтым (якая самаахвярнасьць!) Касякхоча выдаць кніжку пра II Кангрэс за свой кошт.
Зноў вяртаюся да літаратуры. Мяне цікавіць Ваш пагляд на наступнае. Амаль аднавіў першы варыянт свайго апавяданьня
дзяржаўны дзеяч БССР, у 1946—1966 гг. — міністар замежных справаў БССР, кіраўнік дэлегацыі БССР на Сан-Францыскай канфэрэнцыі Аб’яднаных Нацыяў. Андрэй Грамыка (1909—1989), дзяржаўны дзеяч СССР, у 1946—1948 гг. — прадстаўнік СССР у Радзе бясьпекі ААН, і далей як першы намесьнік, а пазьней і міністар замежных справаў СССР стала ўдзельнічаў у працы ААН як кіраўнік савецкай дэлегацыі.
„Сьмерць Ірмы Лаймінг" і мару цяпер аб тым, каб недзе зьмясьціць гэны першы варыянт. Хочацца думаць, што яго надрукуе „Бацькаўшчына“. Аднак у мяне паўстала затрымка з аднаўленьнем першага „мотто", а менавіта:
Погляжу (посмотрю? Ю. В.) на губы me,
На вйно „Арсау“.
Что ж вы не прйгубйте, Meine liebbe Frau?