Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
уласных друкаў — ад скандальнага канадыйскага „Беларускага Голасу“ да „выданьня Жыровіцкага Праваслаўнага Брацтва на Чужыне" „Сіла Веры“.
Тады ж, на пачатку 1950-х, на полі беларускай эміграцыйнай палітыкі зьявілася яшчэ адная партыя, змаганьню зь якой Віцьбіч аддаваў асабліва багата свайго „пісьменьніцкага“ часу — „беларускія фэдэралістьГ.
Восеньню 1953 г., падчас вострых палітычных перамоваў, ініцыяваных Камітэтам за вызваленьне ад бальшавізму, паміж прадстаўнікамі груповак Керанскага й Мелыунова [Лйга борьбы за народную свободу ды Союз борьбы за освобожденйе Росйй) і нацыянальнымі арганізацыямі былых грамадзянаў СССР у Нью-Ёрку (чарговая спроба пошуку паразуменьня ў агульным змаганьні супраць Саветаў), нечакана прагучэў назоў новапаўсталай арганізацыі — Обьедйненйе белоруссов-федералнстов (ОБФ)53.
ОБФ было створанае 26 верасьня на арганізацыйным зьезьдзе беларусаў-фэдэралістаў, які зацьвердзіў статут і абраў Цэнтральны камітэт. Старшынём быў прызначаны былы школьны настаўнік Іван Баранцэвіч, сябрамі — протаярэй a. Н. Краўчанка, Я. Кіслы, К. Якуб і Б. Крыстовіч, кандыдатамі — I. Белы й К. Радзевіч.
Палітычная плятформа ОБФ фармулявалася наступным чынам: „1. Пасьлядоўны й бескампрамісны антыкамунізм; 2. Безумоўнае права беларускага народу пасьля ліквідаваньня камунізму самому вольна, шляхам плебісцыту вырашаць свойлёс. Стоячы на пазыцыі фэдэралізму, ОБФ лічыць, што найлепшым разьвязваньнем будзе агульнае дзяржаўнае існаваньне беларускага народу з расейскім, украінскім і ўсімі іншымі народамі Расеі“54.
На зьезьдзе таксама прынялі пастанову стварыць агульны блёк з украінскімі фэдэралістамі й мусульманскай арганізацыяй ІНСАФ з мэтаю весьці супольную арганізаваную барацьбу з сэпаратыстамі.
Вялікай актыўнасьці фэдэралісты не выяўлялі. Зрэдзьчасу Баранцэвіч зьяўляўся на паседжаньнях розных расейскіх арганізацыяў (калінекалі з „украінскім фэдэралістам-антымарксістам" Дыкім), дзе звыкла
53 Трэба адцеміць, што прарасейская пазіцыя бальшыні амэрыканскіх камітэтаў і арганізацыяў была відавочнаю; іншыя нацыянальнасьці СССР у разьлік яны фактычна ня бралі, што знаходзіла свой адбітак і ў фінансавым падтрыманьні. Для параўнаньня: калі БШіМ у 1953 г. атрымаў ад Фордаўскага фонду (FordFoundation) $2500, дык расейскае выдавецтва імя Чэхава — $500 ооо.
54 Новое Русское Слово. 10.10.1953.
выступаўза сучасную палітыку расейскай эміграцыі ды супраць беларусаў-сэпаратыстаў. Ягоных артыкулаў у „Новом Русском Слове“ Віцьбіч ніколі не пакідаў без адказаў55.
Вось гэткім, багатым на новыя палітычныя ўтварэньні, быў пачатак 1950-х гг., калі Юрка Віцьбіч быў даслаў свой першы ліст Антону Адамовічу.
Натуральна, асабістыя прыязьні Віцьбіча залежалі далёка ня толькі ад партыйнасьці суразмоўцы. Яскравы таму прыклад — Уладзімер Сядура. Зрабіўшы ўдалую акадэмічную кар’еру (асабліва для эмігрантаіуманітарыя), ён трымаўся ўбаку ад усіх палітычных фармаваньняў — дый ад шырэйшае эміграцыі таксама, не ўваходзячы ў грамадзкія арганізацыі, не належачы да беларускае царквы56. Нешматлікія ягоныя
55 Зь ліста Вітаўта Тумаша да Юркі Віцьбіча ад 03.12.1954: „Вельмі паважаны сп. Віцьбіч! Сяньня прачытаў у нядзельным нумары „Нового Русского Слова“ супрацьбеларускія блявоціны „сваёй косткі, што чужым мясам абрасла і сьмярдзіць", гаворачы словамі нашага кашталяна Смаленскага Мялешкі, гадуна-янычара чарнасоценнай настаўніцкай сэмінарыі Івана Баранцэвіча. Гэты „фэдэралісты", як чорт у ведамых і слаўных нашых казках з Случчыны Сержпутоўскага, адным узрыгам намогся апаганіць усю беларускую справу, і прошласьць, і сучаснасьць, і мову, і культуру, і палітыку. Накідаецца ён і на Вас, сугеруе ману, перакручваньне фактаў і гісторыі. Ня ведаю, ці будзеце й ці зьбіраецеся гэтай „сьмярдзючай костцы“ адказваць, але гэткую магчымасьць дапушчаю, і гэта ня толькі таму, што заатакаваў і Вас асабіста, бо паганіць ён справы нашы агульныя, і тут асабістыя рэчы малаважныя, але й таму, што Вы найчасьцей у „Н.Р.С.“ на беларускія тэмы пішаце, нават пералічаны ў сьпісе сталых супрацоўнікаў. А адпор даць трэба, бо гэты чарнасоценны павук-перакіншчык намагаецца падгрызьці беларускую справу ў карні, высоўваючы старыя расейскія цьверджаньні, што ўся гісторыя Беларусі — „выдумка“ нашых „самастыйнікаў". Думаю, што ягоны артыкул паявіўся ў газэце невыпадкова, а гэта плянавая акцыя ўсяго фронту Керанскі—Мельгуноў—Вайнбаўм, якія ў гэтым месяцы акурат распачалі генэральную атаку на Парыскі Блёк, на нaцьLянaлaў, атакуюць адным артыкулам за другім, ціснуць на Амэрыканскі Камітэт усімі магчымымі спосабамі, каб той часам не пайшоў на нейкія далейшыя ўступкі„нацыяналам“, „расчленйтелям". Вось для гэтага даецца месца для Дзікіх ды Баранцэвічаў у „Н Р С.“. I дзеля гэтага няма пэўнасьці, ці Ваш, ці чый-небудзь іншы матар’ял супроць гэтьсх„стаўбоў“ Вайнбаўма наагул будзе прапушчаны. Але пісаць, na-мойму, трэба".
56 Уладзімер Сядура й ягоная жонка пахаваныя на могілках Расейскай праваслаўнай зарубежнай царквы ў Джорданвіле, штат Нью-Ёрк.
беларускія кантакты былі зь сябрамі літаратурнага згуртаваньня „Шыпшына“ й БІНіМу.
Напэўна, вытокі Віцьбічавага стаўленьня трэба шукаць у мінулым, але не ў даваенным, калі Сядура належаў да „Маладняку" і пісаў крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, закідаючы аўтарам „нацыянал-дэмакратызм“ і „трацкізм“ — падобных публікацыяў не пазьбегнуў у той час і сам Віцьбіч. У Нямеччыне ж Сядура пачаў менаваць сябе „доктарам філялёгіі“, хоць усе менчукі адмаўлялі факт ягонае абароны; узяў сабе псэўданім „Глыбінны", што слаба адпавядала павярхоўным, кампіляцыйным артыкулам. Гэта й вытлумачвае Віцьбічавы сарказм у лістах57.
57 Нібыта няма нястачы ў матэрыялах што да Сядуравага жыцьцяпісу: пісаў ён пра сябе ахвотна. Разам з тым, думаецца, варта падаць недрукаваны аўтабіяграфічны „КароткіжыцьцяпісУладзімераСядуры (Глыбіннага)“, бо той утрымлівае невядомыя раней факты й добра характарызуе асобу аўтара — асабліва калі ўлічыць, што раман „Вялікія дарогі", пра які згадвае Сядура, аўтабіяграфічны: „Нарадзіўся ў беларускай сталіцы Менску 11 (24) сьнежня 1910 году ў сям’і Марыі (уроджанай Шабан) і Ільлі Сядура. Па сканчэньні сямігодкі ў 19273. пастутў у Менскі Пэдагагічны Тэхнікум імя Ўсевалада Ігнатоўскага. У1928 г. пачаў зьмяшчаць вершы ў літаратурным студэнцкім часапісу „Крыніца“. Тады ж далучыўся да літаратурнага аб’еднаньня „Маладняк“. Улетку 1929 г. пачаў друкаваць у беларускай газэце „Савецкая Беларусь" мастацкія нарысы й крытычньм зацемкі. У1930 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту і неўзабаве ўвайшоў у новае пісьменьніцкае аб’еднаньне БелАПП. У студзені 1933 г. быў арыйітаваныразам з маладымг пісьменьнікамі — Лукашом Калюгай, МаксімамЛужаніным, СяргеемАстрэйкай і Фэліксам Купцэвічам, зьвінавачаны ў антыдзяржаўніцкай дзейнасьці іяк нацыянал-дэмакрат быў сасланы на тры гады ў Сібірскія, а пазьней у Байкала-Амурскія канцлягеры. Па адбыцьці тэрміну зьняволеньня ня меў магчымасьці зьвярнуцца ў родны горад і колькі гадоў мусіў жыць у Расеі. Спачатку бадзяўся на Каўказе. Пазьней, калі ўдалося схаваць сьляды былога выгнаньня, вучыўся ў Маскоўскім і Ленінградзкім унівэрсытэтах. Вышэйшую навуку закончыў у 19293., а ў наступным годзе ўдалося часова асесьці ў родным Менску. Тут у траўні 1941 г. абараніў доктарскую дысэртацыю прыБеларускайАкадэміі Навук і атрымаў годнасьць доктара філялягічных навукаў. У першы дзень вайны зноў арыштаваны, але на трэці дзень уцёк з этапу па дарозе зь Менску ў Магілёў. У вайну разгарнуў актыўную журналістычна-творчую дзейнасьць і выдаваў першы ў гісторыі беларускіх друкаў літаратурна-мастацкі часапіс заходне-эўрапейскага ўзору. Пытаньні адраджэньня беларускае культуры, дасьледаваньне і асьвятленьне ейных^
Зрэшты, падобнае стаўленьне характэрна было ня толькі для яго. Вітаўт Тумаш у лісьце да Аўгена Каханоўскага піша:
„Пераходзячы да пастаўленай Вамі першай справы (дыскрэтнай), справы Сядуры: яна паказалася з друку вось толькі гэтымі днямі, як Вам ведама — у ангельскай люве58. На напісаньне гэтай працы Сядура праз больш, здаецца, як тры гады, атрымліваў стыпэн-
=> узвышшаў ва ўсіхразгалінаваньняху мінулым і сяньня заўсёды кіравалі творчаю працай. На працягу тыхжахлівыхгадоў ваеннае навалы ахвярнаю працаю на дабро роднае культуры падрыхтаваў аж тры вялікія кнігі: „Жыве Беларусь!“, „Гісторыя Беларускага Тэатру“ і „Беларускае мастацтва". Увесну 1944 г. першыя дзьве ў Рызе, а трэцяя ў Менску ўжо друкаваліся. Ваенныя падзеі і эвакуацыя засьпелі іх у карэктурных адбітках і перашкодзілі пабачыць сьвет. У1947 г. у Нямеччыне падрыхтаваў да выданьня нямецкі тэкст і колькі сотняў ілюстрацый да кнігі „Беларускае мастацтва", але на гэты раз перашкодзіла грашовая рэформа ды абыякавасьць дзе-якіх нашых жа чыньнікаў. У1951 г. у кастрычніку дабраўся нарэшце да Амэрыкі. Тут здолеў выклікаць зацікаўленьне пытаньнямі беларускае культуры з боку дзе-якіх амэрыканскіх навуковых колаў і атрымаў магчымасьць працы над стварэньнем вялікай гісторыі нашай кулыпуры. Першы том яе пад назовам „Беларускі тэатар і драма“ ў колькі com бачынаў ужо друкуецца ў ангельскай мове ў Ню Ёрку. Улетку 1954 г. спаўняецца дваццаціляцігодзьдзелітаратурна-навуковай дзейнасьці. Да гэтых угодкаў падрыхтаваў вялікі зборнік на 500 бачынаў літаратурна-навуковых працаў з галінылітаратуры, мастацтва, тэатру, музыкі, этнаграфіі і гісторыі пад назовам ,Да ўзвышйшў роднае культуры". Адначасна працуе над вялікім раманам — трылёгіяй. Пачатак трэцяе часткі [напэўна, Сядура_памыліўся й меў на ўвазе першую частку] — „Вялікія дарогі“ — зьявіўся ў навуковым часапісу ,,Веда“ за 1952 г. Трылёгія мае ахапіць эпоху найноўшага беларускага адраджэньня, падзей апошняе вайны і долю нашае эміграцыі. У адрознасьць адмінулае нашае літаратуры, у рамане ўпершыню даецца абраз сьвядомага інтэлігэнта-змагара за долю свайго народу. Калі інтэлігэнты ў творах Максіма Гарэцкага яшчэ шукалі Беларусь і не заўсёды знаходзілі яе, дык тут герой яе ўжо знайшоў і за яе змагаецца зь цёмнымі сіламі, супраць паняволеньня. У асяродку творчае задумы аўтара стаіць магутны вобраз найноўшага адраджэнца, ягоныя гэроі маюць жыць поўным інтэлектуальным жыцьцём, эўрапейскімі і агульна-чалавечымі інтарэсамі". Жыцьцяпіс датаваны сьнежнем 1953 г. Наагул, зьмена акцэнтаў у розначасавых Сядуравых аўтабіяграфіях заслугоўвае асобнага артыкулу.