Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
58 Seduro, Vladimir. The Byelorussian theater and drama. New York: Research Program on the USSR, 1955.
дыю ад Фордаўскага фонду. Пераглядаць уважней яе не прышлося, хоць надрукаваную ўжо бачыў гэтымі днямі. Пра самую працу не магу нешта канкрэтнае сказаць, бо зь ёю яшчэ не знаёмы, дык магу толькі служыць агульнымі інфармацыямі, якія тут існуюць у Нью Ёрку, і перадаюць агульны пануючы тут пагляд на ўсю справу. Першая справа — гэта тое, што расейскі тэкст, які Вы атрымалі, ня ёсьць дакладным тэкстам кніжкі. Падчас друку амэрыканцы кнігу на некалькі дзясяткаў бачынаў скарацілі, выкідаючы слабейшыя мейсцы. Дзеля гэтага я ня пэўны, ці наагул бясьпечна пісаць рэцэнзію не па арыгінале. Калі ходзіць аб агульную апінію аб самым аўтары — яна тут (шчыра й дыскрэтна гаворачы) ня важная. Сядура лічыцца за вельмі павярхоўнага публіцысту. Піша ён часта пад псэўданімам Глыбінны, што дае, напрыклад, Віцьбічу магчымасьць у лістах стала менаваць яго ў дужках„Павярхоўным“. Гэткі запраўды ён і ёсьць. Нядаўна тут чытаўрэфэрат Дастаеўскі ў крытыцы“. Увесь рэфэрат збудаваны гэтак: цытаты, цытаты, павязаныя толькі сказамі — „гэты сказаў так, гэты сказаў так“ — свайго абсалютна нічога. Дзеля свайго цяжкога характару (перадусім нястача звычайнага выхаваньня) мала мае прыяцеляў, ці лепш кажучы — зусім іх ня мае сярод пісьменьнікаў цілітаратараў. Адзіны Віцьбіч, хоць у лістах і кпіць зь яго, яшчэ трымае нейкую зь ім сувязь"59.
Усе згаданыя вышэй фігуранты адыгрываюць свае ролі ў выдрукаваных далей лістах Юркі Віцьбіча да Антона Адамовіча ды Янкі Запрудніка — чалавека маладзейшага ад аўтара эпісталярыюму й Адамовіча, а таму й адносіны ў карэспандэнцыі выбудоўваюцца інакшыя — менш успамінаў, менш чутага-бачанага пра супольных знаёмых (калі тое не
59 ЛістВітаўтаТумаша да Аўгена Каханоўскага ад 19-O5-1955-Трэба прызнаць, што ня ўсе падзялялі падобную апінію. Гэтак, А. Каханоўскі, азнаёміўшыся зь Сядураваю працаю, піша Тумашу: „Хацеў бы ўслух паўтарыць свой пагляд, які неаднойчы выказваў жонцы. На мой пагляд, самыя выдатныя навуковыя працы, якімі можа пахваліцца наша эміграцыя за 15 год свайго існаваньня, гэта: із паўнейшыхманаграфіяў так дэтальна распрацаваная тэма У. Сядураю „Беларускі тэатар і драма" (із увагамі праф. Карповіча); із меншых сваім аб’ёмам, але глыбешйых філязофскім абагульненьнем і арыгінальнасыро ідэяў працы праф. Л. Акіншэвіча „Пра „цывілізацыйныя асновы“ беларускага гістарычнага працэсу", Вашыя „Важнейшыя мамэнты культурных працэсаў Беларусі“ і „Міцкевіч і беларуская плынь польскае літаратуры" (ліст Аўгена Каханоўскага да Вітаўта Тумаша ад 07.12.1957).
датычыцца радыё „Вызваленьне"), затое можна прасачыць працу пісьменьніка над тэмамі па тых матэрыялах, што прасіў зірнуць у НьюЕрскай публічнай бібліятэцы, ды кнігах, якія замаўляў набыць у кнігарні (от дзе Віцьбіч грошай не ашчаджаў!). Багата ўлістахводгукаў аб прачытаных творах падсавецкай літаратуры; Віцьбічавы заўвагі адносна аўтараў і іхных твораў, ягоныя ацэнкі цікавыя самыя па сабе, але асабліва — калі іх параўнаць з густамі й паглядамі нутраных дысыдэнтаў, адраджэнцаў у Беларусі. Яны бадай ідэнтычныя. Відаць, не настолькі розьніліся тыя людзі.
Выбраныя лісты Юркі Віцьбіча да Антона Адамовіча і Янкі Запрудніка з далучанымі да іх копіямі да трэціх асобаў'10
Лісты да Антона Адамовіча
14.03.50
Саўт-Рывэр
Глыбокапаважаны Спадар Адамовіч,
Ад шчырага сэрца працягваю руку, іхочацца адчуць Ваш поціск яе. Вельмі магчыма, што нашыя сьветапогляды не супадаюць цалкам, але яны цалкам супадаюць у самым галоўным — у любові да Беларусі, у змаганьні за ейныя вольнасьць і незалежнасьць. У сьвятле гэтае вялікае мэты ці варта прыгадваць пра тое, хто з нас каму ў Нямеччыне болый залез за скуру. Мне хочацца думаць, што паміж былым фактычнымрэдактарам „зарубежніцкіх"выданьняў і паміж былым фактычным рэдактарам „крывіцкіх" выданьняў паўстане ў ЗША згода дзеля сумеснага змаганьня мастацкім словам з адвечнымі ворагамі нашае Бацькаўшчыны. He сумняваюся ў тым, што яны (АнтонАдамовіч і Юрка Віцьбіч) назаўсёды застануцца ворагамі для лягерных карытнікаў, якія да пэўнай ступені ў выніку гэтага змаганьня вышэйпададзеных асобаў згубілі некаторую колькасьць цыгарэтнага „прыдзелу" і неданошаныя ў Тэксасе порткі. He падлягае таксама сумневу й тое, што яны застануцца ворагамі для таго ці іншага колішняга местачковага бургамайстра, які не атрымсіў у тым ці іншым ДП-лягеры „міністэрскага партфэля“. Але гэта ўжо дробязныя справы, якія не засланяюць сабой Беларусь.
60 Копіі лістоў у гэтай калекцыі за лічанымі выняткамі не захаваліся.
Дарагі Сябра! Дзеля Сьвятое Памяці беларускіх пісьменьнікаў, закатаваных расейскім бальшавізмам, дзеля пакутаў тых нашых пісьменьнікаў, што дагэтуль гібеюць у савецкіх засьценках, дзеля нашага ўласнага эміграцыйнага горкага хлеба, а самае істотнае — дзеля прышлае Вольнае й Незалежнае Беларусі — талучым нашыя магчымасьціразам, каб такім чынам садзейнічаць найбольшаму росквіту беларускае мастацкае літаратуры на чужыне.
Дазвольце на гэтым скончыць ліст.
Зычу Вам усяго найлепшага.
3 пашанай
П.С. Чалавецкае жыцьцё параўнальна кароткае, каб пасьпець выявіць свае магчымасьці, а гэтым самым як найбольш прылучыцца да вызваленьня Беларусі. Між гпым, у нас на чужыне ўжо некаторыя паэты заплакалі. Я асабіста нічога ня маю супраць плачу. Але калі плакаць, дык толькі так, як плакаў Сяргей Ясенін — ягоныя сьлёзы дагэтуль пакрысе падтачваюць крамлёўскія муры, калі плакаць, дык толькі так, як плакалі біблійныя жыдоўкі на раках Бібілёнскіх, калі плакаць, дык толькі так, як плакаў калісьці Мілет Сматрыцкі — пачуўшы гэты плач, кароль забыў пра свае гарматы, калі плакаць, дык толькі так, як плакаў УладзімерЖылка ў сваім: „Ляпей чужыны золь, Сьцякаць ад чорнай працы потам“Ь1.
Яшчэраз усяго добрага.
24.07.51
Саўт-Рывэр
Дарагі Спадар Адамовіч!
Без малага месяц не пісаў аніякіх лістоў, хаця сам атрымаў іх адусюль цэлую жменю. Ня ведаю, як Вам, але ў мяне лісты пішуцца вельмі цяжка і заўсёды атрымліваюцца непаўнавартаснымі, бо не адбіваюць цалкам таго, што хацелася б напісаць. Зайздрошчу ў гэтай галіне Сядуру абоХмары — хто аб канапцы, хто аб трэцяй сіле, але пішуць даўжэзныя лісты. На жаль ці не на жаль, але мне бракуе гэтых эпісталярных здатнасьцяў.
Бадай, адзінае, што напісаў за астатні час, — гэта тыя два лісты, якіх копіі адначасна дасылаю Вам. Можа, на першы погляд яны здаюцца прыватнымі, але ўсё ж мне хочацца, каб яны сталіся веда-
61 Радкі зь вершу Ўладзімера Жылкі „Ляпей жабрачы лёс“.
мыя нашаму беларускаму актыву, бо друкаваць не зьбіраюся.Да гэтых лістоў хіба яшчэ можна дадаць заўвагу Мік. Лапіцкага: „Калі Вы, спадар Віцьбіч, зьвернецеся ў Віцебск, дык новы Наум Воўк заб’е Васяк здрадніка
На жаль, ня ведаю, пра які Віцебск ідзе гутарка — пра сучасны савецкі або пра прышлы незалежны. Калі пра сучасны, дык не падлягае сумневу —мне там адкруцяць галаву, а што датычыць прышлага Віцебску, дык не ўЛапіцкага з Касяком маюся атрымліваць туды візу.Але Бог зь імі. Навошта адбіраць хлеб у „эвэнтуальных гаспадароў“, калі адчуваеш сябе вылучна літаратарам, які і напалову яшчэ ня выказаўся.
Працую ў вольны час над апавяданьнямі і артыкуламі. Дзякую Бога за тое, што Ён даў мне пэўныя магчымасьці, а таму пасьля фізычнае працы адчуваеш знаёмую Вам радасьць. Хочацца данесьці сваю цеплыню ў часе нараджэньня таго ці іншага вобраза да чытача і падтрымаць яго на дусе ілішніраз давесьці яму пра непаўторнасьць ягонае краіны й народу.
Напісаў артыкул пра артыкул Сяднёва „Зацемкі аб нашай літаратуры"62. Мне думаецца, што калі багам роўныАхілес меў адну небясьпечную пятку, дык у сяднёўскім артыкуле іх некалькі дзясяткаў.
62 Маецца на ўвазе артыкул „Зацемкі аб літаратуры“ (Беларуская Трыбуна. №3 (6). 29 красавіка 1951. С. з). Сярод іншага Сяднёў пісаў: „Нам могуць зрабіць даўно вядомы і збрыдлы па сваёй банальнасьці закід: мастацкая літаратура ня можа быць апалітычнай, яна ня можа разьвівацца па старой і ўжо адкінутай самім жыцьцём формуле „мастацтва для мастацтва". Мне здаецца, што гэта ўсё толькі звычайны — сьвядомы ці несьвядомы — адгалосак так зв. марксысцкага „літаратуразнаўства", на жаль, моднага ў нашы часы. Як гэта ні дзіўна, прыблізна такі прагматычны пагляд на літаратуру ўкараніўся і ў нашых некаторых пісьменьнікаў-эмігрантаў, часта ня ведаючы іншай эстэтыкі. [...] Урэшце, калі хочаце, можа якраз і не хапала нашай літаратуры менавіта „мастацтва для мастацтва" — прынамсі, не пераважалабу ёй„флёра“і„фаўна“. Чым больш наша літаратура будзе нацыянальнай, але толькі вонкава, тэматычна, сьвядома нацыянальнай, тым болый яна будзе прымітыўнай. Хвала гэтага прымітыву — ён у нас заслужоны, але наша літаратура прыйшла ўжо да такога пункту свайго разьвіцьця, калі прымітыў затрымлівае яе рост. [...]I тут, на эміграцыі, нашая літаратура носіць нейкі прэтэнсійны, дэклярацыйны характар. Улітаратуры мы задэкляравалі хутчэй сваё палітычнае крэда (публіцыстыкаю гэта можна было б зрабіць яшчэ лепей), чым вырасьлі літаратурна, творча“.
Ён высоўвае на першы плян тэму — Ягомасьць Чалавек, у той часяк, на маю думку, для нас пераважнай тэмай ёсьць — Ейная Эксцэленцыя Бацькаўшчына. Адсюль у Сяднёва ў гэтым артыкуле Беларусь сталася „геаграфічным разуменьнем“, а Акт 25 Сакавіка „зашмульганым“. Калі злачынца перад забойствам чытае Малітву Гасподню, або Яўхім Кіпель чытае рэфэрат пра Акт 25 Сакавіка, дык хіба гэта дыскрэдытуе Малітву Гасподню абоАкт 25 Сакавіка?Паход Сяднёва супраць палітычнае паэзіі тым больш незразумелы, што, магчыма, лепшым тпворам пра 25 Сакавіка ёсьць ягоны „Забраны Менск“. Крый Божа, не хачу сказаць, што нельга пісаць пра домік у Менску, пра хусьцінкі й вятрак, але прапагаваньне выключна гэтага рэчышча для ўсяе нашае эміграцыйнае літаратуры зьяўляецца шкодным. Наймагутная ў сьвеце дзяржава штодня пяе пра „Містэра Місісіпі", „Гуд морнінг, Тэнэсі“ і г. д., расейцы і палякі („Россія“, „Нов. Руск. Слово“, „Новы Сьвят“, „Агніва“, „Амэрыка-Эха"63 і г. д.) у мастацкіх вобразах ушаноўваюць „расейскі" Смаленск і „польскую“ Нарыч, а мы (паводля Сяднёва) мусім пераключыцца на псіхакапацельства. Напад Сяднёва на Арсеньневу таму зусім невыпадковы — мне думаецца, што Арсеньнева знайшла сябе як паэтку за апошнія ю год. Ейны „Сталёвы зьвяз“ зь незабываемым канчаткам успрымаецца якманіфэст^.