Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
На пачатку Другой Сусьветнай вайны Ю. Віцьбіч знаходзіцца ў сваім родным Вяліжы, дзе ў верасьні 1941 г. ставіць помнік на паруганых брацкіх могілках блізу іооо вяліскіх паўстанцаў і партызанаў, расстраляных балыйавікамі пасьля славутага Вяліскага паўстаньня 1918 г., у якім сам удзельнічаў хлапчуком32. Пазьней, пераехаўшы сьпярша ў Віцебск, а потым у Менск, супрацоўнічае ў розных антысавецкіх выданьнях. А ў канцы вайны працуе як работнік у баўраў Нямеччыны.
Пасьля вайны Юрка Віцьбіч аднаўляе распачатую ім яшчэ ў часе вайны працу — ,р\нтыбалыаавіцкае змаганыне на Беларусі“, а ў выснаве зьяўляюцца ягоныя артыкулы й нарысы, прысьвечаныя паўстаньням — Слуцкаму, Вяліскаму, Койданаўскаму, Гомельскаму, Барысаўскаму і г. д., як і паасобным героям-партызанам — Семянюку, Дзяркачу-Адамовічу, Нілёнку, Чырвонцу, Монічу ды іншым. Асабліва цікавіць яго вялікая роля ў гэтым змаганьні генэрала Булака-Булаховіча. У19562. газэта „Бацькаўшчына“ выдае ягоную кніжку „Плыве зпад Сьвятое Гары Нёман“ — яе прыхгльна сустрэла нашая эміграцыя ды варожа, што зусім зразумела, бэсэсэраўскія калябаранты.
Юрка Віцьбіч ня толькі пісьменьнік, але33 й журналісты. Карыстаючыся пераважна сваёй роднай беларускай мовай, ён часам друкуецца й на расейскай. У найбольш пашыранай на эміграцыі газэце ,,Новое Русское Слово“ пад подпісам „Юрйй Стукалйч“ часта друкуюцца ягоныя артыкулы, нарысы ды зацемкі, у якіх ён прапагуе беларускую вызвольную ідэю ізаўжды стаіць на варце нашай нацыянальнай годнасьці.
I напасьледак варта зацеміць аб той нянавісьці, якую выказваюць Юрку Віцьбічу ў сваіх выданьнях і праз радыё бэсэсэраўскія папіхачы Масквы. Яны ўсяляк ганьбяць яго ў сваіх адмыслова яму прызначаных артыкулах, фэльетонах, карыкатурах і г. д. Пісьменьнік уважае гэтае за найлепшую ўзнагароду для сябе як для змагара за шчасьце беларускага народу й за волю роднай Беларусі".
Трэба пагадзіцца, што аўтабіяграфія, названая аўтарам „Жыцьцяпіс Юркі Віцьбіча", пісалася, відаць, для публікацыі ці частковага
32 У чарнавіку сьледам ідзе наступны сказ: „Паводле ягонае ініцыятывы ў пюпцы тутэйшае электрастанцыі спальваецца каля 15 тыс. асобнікаў рознае камуністычнае макулятуры, пачынаючы адМаркса і канчаючы Калініным".
33 У чарнавіку: „й стары...“
Этсталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта скарыстаньня ў адным зь беларускіх эміграцыйных выданьняў з нагоды бо-годзьдзя пісьменьніка й няшмат дадае да ўжо вядомага пра яго. У лістах жа, якія адрасаваліся такім самым, як і ён, эмігрантам з былых падсавецкіх тэрыторыяў, можна было пачувацца вальнейшым ды больш шчырым у сваіх згадках пра агульнае мінулае.
Слова карэспандэнцыя ў беларускай мове мае некалькі значэньняў: гэта ня толькі фізычны аб’ект, самыя лісты, але й узаемныя адносіны паміж пісьменьнікам — аўтарам ліста, які адначасна й чытач, і чытачом ліста, які адначасна й пісьменьнік — аўтар адказу. To бок карэспандэнцыя — гэта занатаваны на паперы дыялёг паміж двума суразмоўцамі, роля якіх па чарзе мяняецца.
У кожнага эмігранта, пазбаўленага свайго звыклага кола, жыхара пэўнага месца не празь сьведамы выбар, а як сумарны вынік шэрагу незалежных ад яго самога акалічнасьцяў, існуе праблема суразмоўцы. У выпадку Віцьбіча лістоўныя стасункі былі тым больш важнымі, што ўСаўт-Рывэры ён апынуўся фактычнаў ізаляцыі, пра што трохудалей; выцечкі нават у блізкі Нью-Ёрк былі для яго адначасна й дарагімі, і невыгоднымі, бо трэба было б пакідаць без дагляду хворую жонку й старую маці. Да таго ж, тэлефон у Віцьбічавай кватэры зьявіўся даволі позна, пра што ён сам гаворыць у адным зь лістоў. I таму эпісталярыюм Віцьбіча — гэта й сьведчаньне ягонае самоты, і разам з тым імкненьне тое адзіноцтва пераадолець.
Для сёньняшняга чытача, для дасьледніка ліставаньне ёсьць ня толькі гісторыяй асабістых зацікаўленьняў Віцьбіча, ягонага псыхалягічнага стану. Ліставаньне адыгрывае значна большую ролю — як фіксацыя штодзённае культуры эміграцыі ўсамым шырокім значэньні (паводзінаў, учынкаў, эмоцыяў, ідэяў беларусаў на выгнаньні), зьяўляючыся пры тым часткай гэтай самай культуры.
Такім чынам, лісты Віцьбіча варта разглядаць як успаміны з даваеннага часу, пачаткаў эміграцыі, і як дзёньнік-біяграфію самога часу, адпаведнага датам на лістах.
Лісты Віцьбіча як жанр можна падзяліць на некалькі катэгорыяў адносна канфэдэнцыйнасьці: лісты ў рэдакцыі выданьняў („адчыненыя“); лісты-копіі, што далучаліся да арыгінальных лістоў; лісты прыватныя („паміж намі“), што абумоўлівалася іхным зьместам або асобаю рэспандэнта.
Тэматычна сярод лістоў вылучаюцца мэмуарныя (успаміны пра асабістае даваеннае мінулае ці часоў лягераў ДП, згадкі пра літаратараў); гісторыка-літаратурныя (прысьвечаныя Слуцкаму паўстаньню,
Еўфрасіньні Полацкай, мовазнаўчым праблемам, водгукам на прачытаныя мастацкія творы ці артыкулы); побытавыя (рэакцыя на ўнутрыэміграцыйныя падзеі, чуткі, плёткі etc. Гэтаму тыпу ліставаньня ўласьцівы характэрны для Віцьбіча саркастычны фэльетонны стыль). Зразумела, лістоў выключна аднаго тыпу няшмат — звычайна яны ўяўляюць сабой кантамінацыю некалькіх тэмаў.
Цікава адцеміць, што ў Віцьбічавых лістах амаль цалкам адсутнічаюць небеларускія тэмы — амэрыканскае жыцьцё, падзеі ў сьвеце, хоць, здавалася б, немагчыма было абысьці такія здарэньні 1960-х, як забойства Кенэдзі ці пабудова Бэрлінскага муру.
Гаворачы пра характар Віцьбічавага ліставаньня, нельга не закрануць яшчэ адзін надзвычай істотны аспэкт: лісты як інструмэнт улады.
У лісьце да ўладыкі Васіля (Тамашчыка) Віцьбіч піша:
„Між іншым, я маю вялікае ліставаньне (за мінулы 1968 г. — 258 лістоў), якое ня толькі не перашкаджае творчасьці, забіраючы ў яго час, а наадварот, садзейнічае яму, бо такім чынам літаратар лепш ведае, што трэба пісаць дзеля дабра свайго народу ды на шкоду ягоным адвечным ворагам.Аднак найбольшую вартасьць уяўляе ў гэтай галіне ліставаньне з Асобамі, якія з Ласкі Божае ачольваюць нашую эміграцыю і ў стане ўплываць на ейнае жыцьцё — па зразумелых прычынах, уіхбольшы кругагляд, шырэйшыя гарызонты^4.
У прыведзенай цытаце некалькі цікавых момантаў: па-першае, сапраўды ўражвае колькасьць напісаных лістоў; па-другое, не зусім верыш аўтару, што ліставаньне давала яму тэмы: фэльетоны й нарысы пераважна былі народжаныя артыкуламі газэтаў „За вяртаньне на Радзіму“, „Новое Русское Слово“ й надта ж рэдка закраналі жыцьцё самой эміграцыі. Але пасаж робіцца зразумелым, калі чытаеш другі сказ, праАсобаў. Слаба прыхаваны рэвэранс у бок рэспандэнта, уладыкі Васіля, выяўляе сапраўдныя інтэнцыі аўтара ліста: маніпуляцыя сваімі чытачамі. Згаданы ліст заканчваецца маленькім характэрным для Віцьбіча постскрыптумам, дзе ён наракае на нейкі ўчынак а. Мікалая Лапіцкага (хоць зазначае, што тое ня вартае ўвагі ўладыкі).
Віцьбіч празь лісты намагаўся фармаваць сьветапогляд сваіх рэспандэнтаў і шырэй — агульную грамадзкую думку, ствараючы вобразы трэціх асобаў — герояў лістоў, даючы ацэнку і ўласнае насьвятленьне рознаўзроўневым (часта выключна побытавым) здарэньням у эміграцыйным жыцьці. ГІры гэтым ён любіў паўтараць, што нікому не на-
м Ліст Юркі Віцьбіча да ўладыкі Васіля ад 07.10.1969.
кідвае ўласнага пагляду на таго ці іншага чалавека ці падзею. От толькі шматгадовая практыка дасылкі копіяў уласных лістоў сьведчыць акурат пра адваротнае.
Тут патрабуецца невялічкі экскурс у мінулае Юркі Віцьбіча — за часы лягераў DP.
Раскол БНР і БЦР, падзел на крывічоў і зарубежнікаў — зьява збольшага насьветленая ў працах з гісторыі беларускае эміграцыі35, і цяпер ня месца разглядаць наноўусе прычыны, што паспрыялі таму. Але дазволю сабе выказаць здагадку, што галоўным рупарам БЦР, чалавекам, які фармуляваў аргумэнты ды агучваў закіды, якія потым падхопліваліся іншымі выданьнямі, быў ніхто іншы, як Юрка Віцьбіч36.
У сваім грунтоўным артыкуле, прысьвечаным памяці пісьменьніка, напэўна, найлепшым у тагачасным друку37, Часлаў Сіповіч у пераліку рэдагаваных Віцьбічам выданьняў („Шыпшына", „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі“, „Беларускае Слова“) забыўся (?) згадаць яшчэ адное — ,.БІС“ („Беларуская Інфармацьшная Служба“). А яно было, бадай, асноўным выданьнем прыхільнікаў БЦР за часы DP, найбольш гучным, найбольш агрэсіўным, што атакавала ня толькі Міколу Абрамчыка, аў ня меншай ступені і Антона Адамовіча, галоўнага ідэоляга БНР (1946— 1949), аўтара (разам зьЯнкам Станкевічам) ідэі Крывіі, да якой, дарэчы, прэзыдэнт БНР ня меў аніякіх адносінаў.
Трэба сказаць, што ў палітычным двубоі зь Віцьбічам за галасы насельнікаў лягераўДР Антон Адамовіч прайграваў, хоць і быўталена-
35 Гл., напрыклад, кнігуЯна Максімюка „Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950)“ (Ныо-Ёрк—Беласток, 1994) ці ягоны ж артыкул „Дднаўленьне Рады БНР пасьля Другой Сусьветнай вайны“ (Запісы БІНіМ. №25. 2001. С. 41—48).
36 На паседжаньні Калегіі БЦР у нямецкім лягеры Эльванген (10.05.1948) Віцьбіча прызначылі сакратаром прэсы й прапаганды. Варта адзначыць, што для бальшыні тагачаснае эміграцыі роля Віцьбіча ў БЦР была дастаткова зразумелай. Прыкладам, ва ўлётцы „Ордэн Двупагоні. Да гісторыі паўстаньня арганізацыі'* (1951) невядомы аўтар піша: „Абодвума існаваўшымі тады кірункамі былі высунутыя розныя закгды [...], што рабілася лідэрамі груповак (М. Абрамчык, Я. Станкевіч, Ю. Віцьбіч і Р. Астроўскі) сьведама, кабуратаваць іхняе ж лідэрства". Праўда, Віцьбіч быўпалітычна актыўным ня толькі ў БЦР. У 1946 г. у Рэгенсбурзе ён разам зь Юр’ем Сабалеўскім і Міколам Шчорсам рабіў спробу закласьці Ініцыятыўны выканаўчы камітэт Сялянска-работніцкае партыі вызваленьня Беларусі.
37 А. Дзе-ка. Юрка Віцьбіч // Божым Шляхам. №1—2 (143—144). 1975. С. 2— 8, 25—26.
вітым прамоўцам: ён не аднойчы паўтараў, што ненавідзіць гэтыя „масы“, і сваёй пагарды не хаваў, а ягоныя артыкулы ў „Бацькаўшчыне“ бальшынёй проста не разумеліся.
„БІС“ атакаваў самымі рознымі сродкамі. Ад баек Міхася Кавыля „На Парнасе“ („Патрыёты там, як на падбор... /Падбрамкоўскі сам праводзіў скрынінг/1,,назьвіскі“Крыўі на вузор: / Склют,Альгердзіч, Вуніч і Скарыніч")'^ да фэльетонаў і артыкулаў Ігната Тура39. Наступная вялікая цытата неабходная ня толькі праз выключную рэдкасьць на сёньня асобнікаў „БІС“, але й для лепшага разуменьня тых зьменаў, што адбыліся зь Віцьбічам пасьля пераезду ў ЗША, ды ягонага ліставаньня з пачатку 1950-х гг. Трэба толькі зьвяртаць увагу на характарыстыкі імёнаў, што неаднойчы потым будуць сустракацца ў Віцьбічавай карэспандэнцыі: