Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
„[Крывічы] мяркуюць, што прышлы гісторык беларускае палітычнае эміграцыі будзе пісаць гэтую гісторыю, выходзячы вылучна з камплектаў „Бацькаўшчыны", „Ведамак", „Руху“, „Сакавіка", „Крывіцкага Сьветача", „Беларуса на чужыне“, „Летапісу“ і„Змаганьня“, з пашквіляў ,,БНЦ“ ірозных іншых гоп-камітэтаў, зь „Белых“ і шэрых кніжкаў. Яны пэўне пераконаныя, што гісторыя — гэта начная дзеўка з найдарагой іхнаму „крывіцкаму“ сэрцу Маршалкоўскай. А між тым гэты будучы гісторык возьме таксама камплекты „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі“, „Шляхам жыцьця“, „Вызваленьня“, „Аб’еднаньня“, „Беларускае Волі“, .ДпошніхВестак", „За Еднасьць", „Голас Беларуса“, „БІС"40. Ён апытае тысячы людзей, што належаць да розных
38 БІС. №21. і верасьня 1948. С. 3—4.
39 ІгнатТур — адзін з псэўданімаў Юркі Віцьбіча.
40 Беларускі друк у лягерах DP — зьява надта ж цікавая. Пры параўнальна невялікай колькасьці беларусаў (зь іншымі народнасьцямі) у Нямеччыне, імі выдавалася больш за 90 пэрыёдыкаў — рататарным друкам, што тлумачыцца як нутранымі, гэтак і вонкавымі абставінамі. Акупацыйныя саюзныя ўлады ўсіх трох зонаў, якія ня надта цямілі ў „беларускім пытаньні", спрыялі прымусовай рэпатрыяцыі, выдаючы ўцекачоў савецкім камісіям. Беларусы, што працяглы час ня мелі сваіх лягераў, хаваліся па польскіх, летувіскіх, латыскіх, нават запісваліся ў турэцкія й габрэйскія, мяняючы ў паперах сваю нацыянальнасьць адпаведна лягеру, што даў прытулак. Атрымаць ліцэнзію ад уладаў на выданьне беларускай газэты было немагчыма й таму (акром агульных для ўсіх законаў), што афіцыйная статыстыка падавала параўнаўча невялікую колькасьць беларусаўу лягерах. У выніку, пры адсутнасьці сваёй прэсы (праўда, у 1945 г. у Парыжы пачалі выходзіць =>
партыяў і беспартыйных. 1 толькі пасьля гэтага зробіць свой бясхібны высноў.
Ён пабачыць, што ў той час, калі Спадар Прэзыдэнт Прафэсар Радаслаў Астроўскі на чале беларускага народу змагаўся супраць бальшавіцкае навалы за Незалежную Беларусь, стары заслужоны камсамолец, будучы крывіцкі„тэж-прэзыдэнт“Мік. Абрамчык выкленчыў у паміраючага волата Захаркі цыдульку Ларысе Геніюш і сабе на годнасьць архіварыюса БНР. Ён сьцьвердзіць, што ў той час, калі тысяча найлепшых беларусаў зьехалася ў Менск на Другі Кангрэс, каб ратаваць Бацькаўшчыну ад бальшавіцкае акупацыі, найболый ачмурэлая частка цяперашніх „крывічоў"рыхтавала бальшавіцкія міны, каб узарваць будынак Драматычнага Тэатру, дзе адбываўся Другі Кангрэс! Ён пабачыць, што ў той час, калі, трапіўшы на эміграцыю, сэнатар былога польскага сэнату стары Васіль Рагуля зьбіраў на вуліцы Эгінгену недакуркі, сучасны ..крывіцкіміністар па алькагольных справах“ Станіслаў Станкевіч пісаў прадажніцкі ліст генэралу Андэрсу, прапаноўваючы яму беларускае гарматнае мяса. Ён пабачыць, што калі пасол Юры Сабалеўскі стварыў у часе вайны Беларускую Народную Самапомач, якая вырвала з абыймаў галоднае
& „Беларускія Ыавіны“, але паколькі паштовая сувязь паміж Францыяй і Нямеччынай была перарваная, газэта абслугоўвала фактычна адно эмігрантаў у Францыі ды беларусаў войска Андэрса) пе заставалася іншага выйсьця, як друкаваць нелегальна. Прычым нелегальнасьць палягала ня столькі ў дачыненьні акупацыйных уладаў (на што тыя глядзелі скрозь пальцы), колькі з разьлікам на начальства лягераў. Але ўмовы былі непараўналыіыя ані з савецкай акупацыяй, ані з польскай ці нямецкай. Таму кожны, хто вычуваў здатнасьць да часапісьменства, кінуўся да рататару ці асадкі. Той ,,рататарны“ пэрыяд выявіў ці мала здольных журналістаў і навукоўцаў. У 1947 г. беларусам выдалі першыя дзьве ліцэнзіі — на газэту „Бацькаўшчына“ і часапіс „Сакавік"— і гэта прыпыніла існаваныіе часткі пэрыёдыкаў: журналісты й пісьменьнікі пачалі супрацоўнічаць з выданьнямі, што выходзілі друкам. Наяўнасьць аўтараў, вольных у сваім лягерным часе, забясьпечыла выкарыстаньне ўсёй паперы, якая прызначалася згодна зь ліцэнзіяй. Да грашовай рэформы ў Нямеччыне друк аднаго нумару „Бацькаўшчыны" мог аплаціцца рэалізацыяй параўналыіа невялікай колькасьці амэрыканскіх цыгарэтаў. 3 1949 да 1951 г. у лягерным друку наступіў крызіс, зьвязаны з масавым выездам беларусаўу іншыя краіны. У гэтай сытуацыі сваю сумную ролю адыграў штомесячнік „За вяртаньне на Радзіму“, што выдаваўся камітэтам генэрала Міхайлава ва ўсходнім Бэрліне й рассылаўся бясплатна ў адмысловых капэртах.
сьмерці шмат суродзічаў, дыкрозныя „крывіцкія"экс-сакратары СНК БССР экс-Кандыбовічы прысабечьті сабе пасьля вайны грамадзкую касу. Ён пабачыць, як плявузгалі „крывічы" з УНРРАўскім стажам накшталт Мечыслава Перапупа на арганізатара й кіраўніка першага „Саюзу Беларускае Моладзі" — „Беларускае Хаткі“, потым савецкага катаржніка, а пазьней ПрэзыдэнтаДругога Кангрэсу —Яўхіма Кіпеля. Ён пабачыць, як сапраўдны, а не „тэстамэнтавы“ сябра Рады БНР сьвятое памяці Мікола Шыла, пра якога калісьці ўся Беларусь сьпявала словаміМіхася Чарота
Жыве Шыла, Грыб, Мамонька, Будзем жыць і мы,
паміраючы, сьпяшаўся скончыць сваю „антыкрывіцкую“ працу ,Л што далей?“ і як за гэтая аплявалі ягоную магілу „крывічы“. Ён давядзе: чаму бязьлітаснае заўсёды НКВД не накіравала палоннага польскага капітана Францішка Кушаля, разам з усімі афіцэраміРэчы Паспалітае, да Катыні, а выпусьціла яго з сутарэньняў маскоўскае Лубянкі на волю. Ён адзначыць, што калі сотні, тысячы самаадданых патрыётаў жаўнераў БКА гінулі ў няраўнай барацьбе за Бацькаўшчыну, тэй жа Францішак Кушаль дэзэртуе на Захад, каб як найхутчэй скласьці там заяву на годнасьць фольксдойча. Ён пабачыць, што першы Беларускі Нацыянальны Камітэт на чужыне ў Рэгенсбургу стварыў зусім не„мізэрны брат вялікага брата“Міхась Міцкевіч і не палітычная інфузорыя Васіль Кендыш, аАляксандар Русак. Ён пабачыць, што першым старшынёй Беларускага Цэнтральнага Дапамаговага Камітэту быў не „крывіцкі біскуп“ Тамашчык, a протаярэй, магістар багаслоўя Мікалай Лапіцкі. Ён пабачыць, што першую беларускую гімназію на чужыне заклалі не спадарыня Орса з мужам, а Хведар Шыбут. Ён пабачыць, што калі пісьменьнік-узвышэнец Юрка Віцьбіч дзяўбаў остэрбайтаўскаіі кіркай супрацьтанкавыя ірвы на беразе возера Шпірдынг, калі пакутнік Калымы паэта і драматург Тодар Лебяда хаваў сваё дзіцянё ў рыштаку за агароджай баўарскіх могілак, калі другі пакутнік Калымы паэта Уладзімер Клішэвіч, ня вытрымаўшы зьдзекаў, уцёк уначы ад аплявушанага ім баўэра ў невядомасьць, прыціскаючы сваё дзіцянё, дык у гэты час антоны адамовічы ірозныя іншыя глебы альгердзічы яволілі ў штабе Розэнбэрга. Ён пабачыць, як цяперашні тэстамэнтавы „тэж-магістар" Аўген Каханоўскі закладае 23 кастрычніка 1945 г. у Рэгенсбургу „крывіцкую“ нацыянал-сацыялістычную партыю, якая потым
Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта разьдзярэ беларускую палітычную эміграцыю на два варожыя лягеры. Ён пачуе, што першым ударыў у магутны гістарычны звон Сьвя-. тое Сафіі Юры Стукаліч, а ўжо год пазьней задзілінькаюць супраць праваслаўя адлітаваныя ў Ватыкане вуніяцка-езуіцкія званы ў Парыжы („Божым Шляхам"), у Рэгенсбургу („Адраджэньне"), у Госьляры („БеларускаяДумка“) іўЛёндане („Беларус на чужыне“). Ён пабачыць, што калі адзін з аўтараў Акту 25 Сакавіка генэрал Кастусь Езавітаў і пісьменьнік Юрка Віцьбіч заклалі на чужыне Літаратурнае Згуртаваньне „Шыпшына“, якое паступова аб’яднала бяз малага ўсіх беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў-выгнанцаў, дык „крывічы“ імкнуліся ўвесь час разбурыць гэтае апалітычнае Згуртаваньне і зачыніць ягоны аднайменны часапіс. Ён пабачыць, што ўсе свае грошы Беларуская Міжлягерная Рада ўжыла не на выданьне сэксотаўскіх выданьняў, што практыкуе „крывіцкі“ „БНЦ“, а на выданьне друкаваных кнігаў Масея Сяднёва („Спадзяваньні“, „Уакіяне начы“). Ён пабачыць, як Шчорсы, Коўшы, Стукалічы, Ільляшэвічы, Шыбуты, Вайцехоўскія і інш. змагаліся супраць далучэньня беларускіхяпіскапаў да Расейскае Зарубежнае Царквы і дагэтуль не вызнаюць яе, а тымчасам „крывічы", прапагуючы вунію, спрабуюць нацкаваць іх супраць праваслаўя і, атрымаўшы адпор, прышылі мянушку „зарубежнікі". Ён пабачыць, як зьнішчылі„крывічы" 4 чэрвеня 1946 г. у Рэгенсбургу памешканьне Беларускага Праваслаўнага Аб’еднаньня, абранага ўсімі праваслаўнымі беларусамі Нямеччыны, і скінуўшы на падлогу „Пагоню“ і сьвяты абраз Юрыя Пераможцы, патапталі іх ботамі. Ён пабачыць ня толькі разрэклямаваную „крывічамі" 12-ку на чале з былым энкэвэдэшнікамАляксандрам Бутам, але запраўды гераічную плятлінгаўскую юнацкую 16-ку, якую тыя ж „крывічы" выкінулі зь беларускага лягеру ў Рэгенсбургу. Ён пабачыць, як„крывічы", пераканаўшыся, што ня ў стане апанаваць беларускія лягеры ў Гэгенсбурге, Гэрэнбэрге, Фэгенштраўсе, дамагліся ад УНРРА, а пазьней IRO іхнага зьнішчэньня. Ён пабачыць, якібо беларусаў, беларускіх сялянаў-палешукоў уцяклі зьлягеру Остэргофэн у расейскі лягер Натэрнбэрг ад „крывіцкіх“ палак. Ён пабачыць, як „крывіцкая“ газэтка „Бацькаўшчына", цалкам падтрымоўваючы крэмлёўскую „Правду“ ды савецка-бэрлінскі„Тагішэ Рундшаў"і„Нахт Экспрэс", высуне беларускім нацыянальным дзеячам абвінавачваньне ў „квісьлінгоўстве". Ён пабачыць, як цалкам падтрымае гэтае абвінавачваньне крэўны брат правакатара na справе Юрыя Лістапада, дэлегат сусьветнага кангрэсу КІМ’у 1924 г. у Маскве „тэж-прэзыдэнт“Мік. Абрамчык,
салідарызуючыся ў гэтых адносінах з Вышынскім. Ён пабачыць, як жменька польскіх падлабызьнікаў на чале з Галяком, што цалкам апраўдвае ў маральным сэнсе сваё прозьвішча, добраахвотна зьмяняе беларускі лягер Ватэнштэт на польскі лягер Маёрвік, каб адтуль пад аховай палякаў і за іхні кошт ганьбаваць на старонках пашквілянцкага часопісу ,^етапіс“беларускіх нацыянальных дзеячаў і паасобныя беларускія лягеры за „русафільства“. Ён пабачыць, як „крывічы“, што цалавалі на працягу ўсяго жыцьця і„ожал бялы“, і„акенкройц“, і „красную звезду“, завішчэлі аб нацыянальнай здрадзе, калі беларуская нацыянальная стыхія ў Міхэльсдорфе зьняважыла „крывіцкі“ сьцяг. Ён пераканаецца, перагарнуўшы камплекты „Кронікі“, „Сітвы“, „Ожал Бялы“, „ДзеннікЖолнежа“, „Лех“, якрэклямаваліся ўвесь час „крывічы“ палякамі, і ня знойдзе на старонках „Эхо“, ,,Посева“, „Обозренія“і іншыхрасейскіх газэтаў ніводнага слова аб тыхбеларускіх нацыянальных дзеячох, якім „крывічы“прышылі мянушку ,,русафілаў“. Ён перагледзіць сотні даносаў, якія склалі „крывічы" ў IRO, палітычныя паліцыі і савецкія місіі на беларускіх нацыянальных дзеячаў і адначасна пераканаецца, што цяжка нават пералічыць усю тую мастацкую беларускую літаратуру, якую выдаў ганьбаваны „крывічамі“ за „зарубежніцтва“ беларускі лягер Ватэнштэт“41.